Аляксей Сапуноў

Аляксе́й Парфе́навіч Сапуно́ў (27 сакавіка (15 сакавіка паводле ст.ст.) 1851, мястэчка Ўсьвяты, цяпер Пскоўская вобласьць — 2 кастрычніка 1924) — беларускі гісторык, археограф, краязнавец, дасьледнік помнікаў старажытнай культуры.

Стацкі саветнік. Прафэсар (1913).

Аляксей Сапуноў
Аляксей Сапуноў
Аляксей Сапуноў (1910 год)
Дата нараджэньня 15 (27) сакавіка 1851
Месца нараджэньня мястэчка Ўсьвяты, цяпер Пскоўская вобласьць, Расейская імпэрыя
Дата сьмерці 2 кастрычніка 1924(1924-10-02) (73 гады)
Месца сьмерці Віцебск, БССР, СССР
Месца пахаваньня
Месца вучобы Санкт-Пецярбурскі дзяржаўны ўнівэрсытэт
Занятак краязнавец, палітык
Навуковая сфэра гісторыя, краязнаўства, археалёгія
Месца працы
Узнагароды
Ордэн сьвятога Станіслава
Ордэн сьвятога Станіслава

Скончыў Віцебскую гімназію, у 1878 гістарычна-філялягічны факультэт Пецярбурскага ўнівэрсытэту. Працаваў выкладнікам у Віцебскай гімназіі, Маскоўскім унівэрсытэце, сакратаром Віцебскага губэрнскага статыстычнага камітэту. У 1893 удзельнічаў у стварэньні Віцебскага царкоўна-археалягічнага музэю, у 1909 Віцебскай навуковай архіўнай камісіі. Адзін з ініцыятараў адкрыцьця Віцебскага аддзяленьня Маскоўскага археалягічнага інстытуту, у якім у 19111922 выкладаў. Дэпутат III Дзяржаўнай Думы ад Віцебскай губэрні. Уваходзіў у фракцыю «Саюз 17 кастрычніка». У 19231924 чытаў курс беларусазнаўства ў Віцебскім вышэйшым пэдагагічным інстытуце.

Дасьледаваў гісторыю, літаратуру, археалёгію, археаграфію, архітэктуру, фальклёр Беларусі. Выявіў і зрабіў палеаграфічныя апісаньні рукапісных помнікаў. Асноўная ягоная праца — зборнік дакумэнтаў XIXIX стст. «Віцебская даўніна», выдадзены ў 18831888. У ім зьмешчаныя ўрыўкі зь летапісаў, граматы віцебскіх і полацкіх князёў і іншыя.

Бібліяграфія

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

1851191319242 кастрычніка27 сакавікаМястэчкаПскоўская вобласьцьСтацкі саветнікУсьвяты

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Кадзіла сармацкаеЖаночая рыфмаАляксандар ШыдлоўскіСьвяты Юры15 красавікаГама (літара)Андрэй ХадановічЭйбарЛюдміла Сільнова303АладкіПабуджальны сказВялікабрытаніяЁсіф СталінСтарабеларуская моваКанадаХрысьціянстваАлесь БадакРыгор БарадулінЯнка Маўр1923Славамір АдамовічБанкаўскі рахунакМаланкаШляхтаЎБіскупПадвойнае пранікненьнеСамасейЛіцэнзіі Creative CommonsІмпрэсіянізмСтаніслаў ШушкевічСэксуальныя пазыцыіПорнасайтАпавядальны сказАкторы парнафільмаўППалітыка ВялікабрытанііПюі-дэ-ДомПохваМурманскЭліза АжэшкаВасіль ЗуёнакВостраў сьлёзБелазарЕўняЧовенДзяржаўны лад Рэспублікі Беларусь1991АшмяныВольная Беларусь (рух)ГальвідСьпіс гарадоў БеларусіЮрась ШамецькаДыялёгТожабеларусУладзімер КараткевічЯва (імя)Бойрыкс (імя)Здароўе1891КойданаўСьпіскі замакВікіманіяДарога Р6 (Беларусь)ГарнастайСысуныСанта-Кляўс🡆 More