27 Сакавіка: дата

27 сакавіка́ — 87-ы дзень году (86-ы ў невысакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 280 дзён.

сакавік
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31
2024 год
Усе дні

Падзеі

  • 1512 — гішпанскі дасьледчык Хуан Пансэ дэ Леон адкрыў Флорыду
  • 1836 — у штаце Агаё адкрыты першы храм мармонаў
  • 1855 — у ЗША запатэнтаваная газа
  • 1860 — жыхар Нью-Ёрку М. Л. Бірн запатэнтаваў штопар
  • 1878 — расейскі селянін Бліноў падаў заяўку на атрыманьне патэнта на вынайдзены ім «вагон з рэйкамі, якія не сканчаюцца» (першы ў сьвеце гусенічны трактар])
  • 1893 — пачала працу першая ў сьвеце тэлефонная кампанія «Аляксандар Бэл»
  • 1928 — у Галяндыі выпушчана першая ў сьвеце паштовая марка на футбольную тэму
  • 1952 — за пропускі заняткаў з Уральскага політэхнічнага інстытуту выключаны студэнт Барыс Ельцын
  • 1961 — міжнародны дзень тэатру зацьверджаны IX кангрэсам Міжнароднага інстытуту тэатру (МІТ)
  • 1977 — найбуйнейшая паводле колькасьці ахвяр авіякатастрофа ў гісторыі (катастрофа ў аэрапорце Лос-Радэос). Загінулі 583 чалавекі
  • 1978 — пасьля пазбаўленьня савецкага грамадзянства Мсьціслаў Растраповіч выключаны з Саюзу кампазытараў СССР
  • 1990 — у Лёндане на Бэйкер-стрыт, 221, адкрыўся музэй Шэрлака Голмза
  • 1991 —заснаваная тэатральная ўзнагарода «Крыштальная Паўлінка»
  • 1998 — у штаце Індыяна (ЗША) заўважана некалькі групаў НЛА

Нараджэньні

  • 1785 — Люі XVII, кароль Францыі
  • 1845 — Вільгельм Конрад Рэнтген, нямецкі фізык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі
  • 1851 — Аляксей Сапуноў, беларускі гісторык, археограф, краязнавец, дасьледнік помнікаў старажытнай культуры
  • 1863 — Генры Ройс, амэрыканскі прамысловец, сэр, заснавальнік кампаніі «Ролс Ройс»
  • 1868 — Паці Сьміт Хіл, амэрыканскі дзіцячы пэдагог, якая напісала разам са старэйшай сястрой Мілдрэд вядомую амэрыканскую песеньку «Happy Birthday to You»
  • 1871 — Генрых Ман, нямецкі пісьменьнік
  • 1883 — Марыя Ундэр, эстонская паэтка, перакладніца
  • 1886 — Сяргей Кіраў, савецкі партыйны дзяяч
  • 1886 — Людвіг Міс ван дэр Раэ, нямецкі і амэрыканскі архітэктар
  • 1891 — Клаўдзі Дуж-Душэўскі, беларускі архітэктар і палітычны дзяяч, распрацаваў эскіз сьцяга БНР
  • 1901 — Кенэт Сьлесар, аўстралійскі паэт
  • 1902 — Іраклі Таідзэ, графік, аўтар пляката «Родина-Мать зовёт!»
  • 1906 — Лідзія Мухарынская, беларуская музыказнаўца фальклярыстка
  • 1907 — Роман Дымітар Канстанты Шуйскі, польскі дыплямат
  • 1909 — Валеры Маракоў, беларускі паэт, перакладчык
  • 1924 — Сара Воан, афраамэрыканская джазавая сьпявачка, адна з найбольш выбітных у XX ст.
  • 1927 — Мсьціслаў Растраповіч, віялянчэліст, дырыжэр, народны артыст СССР
  • 1941 — Іван Гашпаравіч, прэзыдэнт Славаччыны
  • 1944 — Мігель Энрыкес, чылійскі рэвалюцыянэр
  • 1947 — Аляксандар Віктарэнка, савецкі касманаўт
  • 1949 — Дубраўка Угрэшыч, вядомая харвацкая пісьменьніца
  • 1950 — Тоні Бэнкс, ангельскі рок-музыка, клявішнік гурта Genesis
  • 1952 — Марыя Шнайдэр, француская кінаакторка («Апошняе танга ў Парыжы», «Калігула»)
  • 1963 — Квэнцін Тарантына, актор, сцэнарыст, рэжысэр і прадусар («Шалёныя сабакі», «Крымінальнае чытво», «Ад заходу да ўсходу», «Забіць Біла»)
  • 1970 — Мэрая Кэры, амэрыканская сьпявачка
  • 1970 — Элізабэт Мітчэл, амэрыканская акторка
  • 1971 — Дэйвід Култгард, шатляндзкі гоншчык Формулы-1
  • 1972 — Джымі Флёйд Гасэльбайнк, былы нідэрляндзкі футбаліст
  • 1972 — Аляксандар Капранас, вакаліст гурта Franz Ferdinand
  • 1974 — Гаіска Мэнд’ета, басконскі футбаліст («Валенсія», «Ляцыё», «Барсэлёна», «Мідлзбра»)
  • 1975 — Стэйсі «Фэрджы» Фэрг’юсан, амэрыканская поп/R&B сьпявачка, удзельніца гурта The Black Eyed Peas
  • 1977 — Віялета Блю, амэрыканская порна-зорка
  • 1985 — Надзея Скардзіна, беларуская біятляністка

Сьмерці

  • 1923 — Джэймз Дэвар, ангельскі вынаходнік першых тэрмасаў
  • 1945 — Вінсэнт Бэндыкс, амэрыканскі вынаходнік аўтамабільнага стартэра
  • 1968 — Юры Гагарын, касманаўт (загінуў у авіякатастрофе)
  • 1968 — Уладзімер Сярогін, лётчык-выпрабавальнік, загінуў разам зь Юрыем Гагарыным
  • 1979 — Рыгор Крушына, беларускі паэт
  • 1995 — Маргіта Фігулі, славацкая літаратарка і перакладніца
  • 2002 — Білі Ўайлдэр, амэрыканскі кінарэжысэр, уладальнік чатырох «Оскараў» («У джазе толькі дзеўчыны», «Сабрына», «Кватэра»)
  • 2006 — Станіслаў Лем, польскі пісьменьнік-фантаст і філёзаф

Сьвяты

  • Міжнародны дзень тэатру
  • Ангола — Дзень Перамогі
  • Бэльгія — Сьвята франкамоўнай культурнай супольнасьці
  • М’янма — Дзень арміі (Дзень узброеных сілаў)

Tags:

27 Сакавіка Падзеі27 Сакавіка Нараджэньні27 Сакавіка Сьмерці27 Сакавіка Сьвяты27 СакавікаВысакосны годГодГрыгарыянскі каляндар

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Зянон ПазьнякТравень198918 красавікаРэформа беларускага правапісу 1933 годуЮры БеленькіСэдан (футбольны клюб)Дзед ТалашАляксандар КраўцэвічНарушэвічыВейшнорыяЮравічыПрыдатак (мовазнаўства)МэрПіліпаўкаПастава 69Сельская гаспадаркаАляксей ДудараўМагілёўВенанцы БутрымВітаўтАдплата каханьняПавал ДураўКанстытуцыя ССРБ 1919 годуМікола МятліцкіКавунУладзіслаў ГалубокКанстытуцыя 3 траўня 1791 годуНаваполацакСьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных Маскоўскім патрыярхатамІван ЧыгрынаўБярновічыПараляксаЗнак рашоткі (актаторп)Іван МележБярозка (часопіс)IP-кодМарат МаркаўРусіфікацыя БеларусіДамоваОскар МілашЛізаньне похвыХатыньРасоныВіды сувязі словаўМаксім ГарэцкіДразды (гурт)ДзеяслоўЁгаСавушкін прадуктУладзімер ГалянкоўСтарабеларуская моваЗлучаныя Штаты АмэрыкіВікіпэдыяЖыгімонт КарыбутавічЛіга чэмпіёнаў УЭФА 2023—2024 гадоўТураўскі малочны камбінатВайнілаНацыянал-сацыялістычная нямецкая працоўная партыяКлеапатраУкраінаПарнаграфія ў ЧэхііПол Энтані СамуэлсанЭтнічная тэрыторыя беларусаўДжыў-джыцуЛюбаньРовар🡆 More