Белару́скі навукова-дасьле́дчы інстыту́т дакумэнтазна́ўства і архі́ўнай спра́вы — першая ў Рэспубліцы Беларусь навукова-дасьледчая ўстанова, якая ажыцьцяўляе навуковыя распрацоўкі ў галіне дакумэнтазнаўства і архівазнаўства.
Інстытут быў заснаваны 11 сьнежня 1991 року на базе інстытуту гісторыка-палітычных дасьледаваньняў камуністычнай партыі Беларусі. У 1994 у сувязі з пашырэньнем навукова-дасьледчай дзейнасьці інстытут быў перайменаваны ў «Беларускі навукова-дасьледчы цэнтар дакумэнтазнаўства, археаграфіі і архіўнай справы», у 1996 атрымаў сучасную назву. З 20 чэрвеня 2000 афіцыйнае найменьне «БелНДІДАС». Са сьнежня 1999 у інстытуце працуе асьпірантура паводле дзьвюх спэцыяльнасьцяў: «Дакумэнталістыка, дакумэнтазнаўства, архівазнаўства» і «Гістарыяграфія, крыніцазнаўства і мэтады гістарычнага дасьледаваньня».
Беларускі навукова-дасьледчы інстытут дакумэнтазнаўства і архіўнай справы | |
Абрэвіятура | БелНДІДАС |
---|---|
Папярэднік | Інстытут гісторыка-палітычных дасьледаваньняў Камуністычнай партыі Беларусі |
Дата ўтварэньня | 11 сьнежня 1991 (32 гады таму) |
Тып | Дасьледніцкая |
Юрыдычны статус | Дзяржаўная ўстанова |
Мэта | Разьвіцьцё крыніцазнаўства |
Штаб-кватэра | Менск, вул. Крапоткіна, д. 55 |
Каардынаты | 27°33′25″ у. д. / 53.91917° пн. ш. 27.55694° у. д. |
Дзейнічае ў рэгіёнах | Беларусь |
Кіраўнік | Андрэй Рыбакоў |
Матчына кампанія | Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь |
Зьвязаныя кампаніі | Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь |
Колькасьць супрацоўнікаў | 45 |
Сайт | belniidad.by |
Колішняя назва | Беларускі навукова-дасьледчы цэнтар дакумэнтазнаўства і рэтраінфармацыі (да студзеня 1994 г.), Беларускі навукова-дасьледчы цэнтар дакумэнтазнаўства, археаграфіі і архіўнай справы (да студзеня 1996 г.) |
БелНДІДАС у сваёй дзейнасьці падпарадкоўваецца рэспубліканскаму органу кіраваньня архіўнай галіной — Дэпартамэнту па архівах і справаводзтве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь. Дырэктарам інстытуту зьяўляецца Андрэй Рыбакоў, ягоны намесьнік Сяргей Жумар. Інстытут уключае ў сябе наступныя аддзелы:
Кірункі дзейнасьці БелНДІДАС наступныя:
Выдаў кнігі «І верш і эпас тэлеграфным радком…» А. М. Міхальчанкі, «Рассакрэчаныя архівы» (абедзьве 1993), «Расстраляныя, замучаныя, павешаныя: Аб фашысцкім генацыдзе ў Брэсце» У. П. Самовіча, «Агнём і мячом: Хроніка польскага нацыяналістычнага падполля ў Беларусі (1939—1953)» В. І. Ермаловіча і С. У. Жумара (абедзьве 1994), «Нямецка-фашысцкі генацыд на Беларусі (1941—1944)», «Бібліяграфія акупацыйных перыядычных выданняў, якія выходзілі на тэрыторыі Беларусі ў 1941—1944» С. У. Жумара, «У фонд Перамогі: патрыятычны рух працоўных Беларусі ў гады ВАВ (1941—1945 гг.)» А. Ф. Макарэвіча, «Рабочы рух у Беларусі (чэрвень 1907 — люты 1917)» Э. М. Савіцкага, «Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі: асаблівасці і вынікі» І. М. Ігнаценкі, «Дакументы Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь у Нацыянальнай бібліятэцы і музеях сістэмы Міністэрства культуры і друку Рэспублікі Беларусь: Даведнік» (усе 1995), «Архіўная справа на Беларусі ў дакументах і матэрыялах (1921—1995)», «Альбом формаў арганізацыйна-распарадчых дакументаў» (абедзьве 1996) і іншыя.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Беларускі навукова-дасьледчы інстытут дакумэнтазнаўства і архіўнай справы, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.