Кіраўская Вобласьць

Кі́раўская во́бласьць (па-расейску: Кировская область) — вобласьць у эўрапейскай частцы Расеі.

Адміністрацыйны цэнтар — места Кіраў. Вобласьць уваходзіць у Прыволскую фэдэральную акругу, мяжуе з Архангельскай, Валагодзкай, Кастрамской, Ніжагародзкай абласьцямі, Пермскім краем, рэспублікамі Ўдмуртыя, Комі, Марый Эл і Татарстан. Створана як вобласьць РСФСР 5 сьнежня 1936 году, калі быў скасаваны Кіраўскі край, зь якога была вылучана Ўдмурцкая АССР.

Кіраўская вобласьць
Кировская область
Кіраўская Вобласьць
Герб
Кіраўская Вобласьць

Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Расея
Статус вобласьць
Уваходзіць у Прыволская фэдэральная акруга
Волгаўска-Вяцкі эканамічны раён
Адміністрацыйны цэнтар Кіраў
Дата ўтварэньня 5 сьнежня 1936
Губэрнатар Aleksandr Sokolov[d]
Насельніцтва (2010)
1 341 265 (32-е месца)
Шчыльнасьць 11,1 чал./км²
Плошча 120 374 км² (30-е месца)
Месцазнаходжаньне Кіраўскай вобласьці
Кіраўская вобласьць на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас GMT +4
Код ISO 3166-2 RU-KIR
Код аўтам. нумароў 43
Афіцыйны сайт
Кіраўская Вобласьць   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Геаграфія

Кіраўская вобласьць ёсьць адна з найбуйнейшых у Нечарназёмнай зоне Расейскай Фэдэрацыі, разьмешчаная на паўночным усходзе Рускай раўніны ў цэнтральна-ўсходняй частцы эўрапейскай Расеі. Распасьціраецца на 570 км з поўначы на ​​поўдзень і на 440 км з захаду на ўсход. Плошча — 120,374 км². Адлегласьць ад гораду Кірава да Масквы складае 896 км.

Карысныя выкапні

Аснову прыродна-рэсурснага патэнцыялу вобласьці складаюць лес (у асноўным хваёвыя пароды), фасфарыты, торф, пушніна, водныя й зямельныя рэсурсы. Сустракаецца выключна рэдкі мінэрал ваўканскаіт. Шырока распаўсюджаныя радовішча торфу. У вобласьці маюцца вялікія запасы няруднай мінэральнай сыравіны, як то вапнякоў, мэргеляў, глінаў, пяскоў і жвіру. У апошнія дзесяцігодьдзі на ўсходзе вобласьці выяўлены нязначныя прамысловыя запасы нафты, а таксама залежы бентанітавых глінаў. У вобласьці знаходзіцца найбуйнейшае ў Эўропе Вяцка-камскае радовішча фасфарытаў. Вобласьць багатая на мінэральныя крыніцы й лячэбныя гразі. На тэрыторыі Кумёнскага раёну вобласьці знаходзіцца вядомы курортны пасёлак фэдэральнага значэньня «Ніжняіўкіна», куды на лячэньне й адпачынак прыязджаюць жыхары Кіраўскай вобласьці й многіх рэгіёнаў Расеі.

Гідраграфія

У вобласьці налічваецца 19 753 ракі агульнай працягласьцю 66,65 тысячаў км. Паўночныя Ўвалы падзяляюць ракі двух басэйнаў — Паўночнадзьвінскага й Волскага. Большая частка вобласьці занята басэйнам ракі Вяткі, якая ўпадае ў Каму на тэрыторыі Татарстана. У Камы ў вобласьці знаходзіцца толькі верхняе цячэньне.

Гісторыя

Масавае засяленьне басэйна ракі Вяткі славянамі пачалося адносна позна, у другой палове XIV стагодзьдзя. Нягледзячы на гэта пранікненьне нешматлікіх групаў славянаў на гэтую тэрыторыю магло быць і значна ранейшым. Асноўнае ядро расейскіх перасяленцаў на Вятку ў пэрыяд ранбняга ейнага асваеньня склалі наўгародцы й выхадцы з наўгародзкіх паўночных калёніяў, аб прыходзе якіх у 1181 годзе ў басэйн ракі Вяткі распавядае Хлынаўскі летапісец, складца «Аповесці аб краіне Вяцкай». Карэнным жа насельніцтвам вяцкіх земляў былі розныя фіна-вугорскія плямёны, як то продкі ўдмуртаў, комі, марыйцаў, а на поўдні — цюрскія народнасьці.

Насельніцтва

Згодна з Усерасейскім перапісам насельніцтва 2010 году ў вобласьці пражываюць 1 341 265 чалавек. Большасьць насельніцтва складаюць расейцы (90,8%), сярод нацыянальных меншасьцяў буйную долю складаюць татары (2,9%), марыйцы (2,6%) й удмурты (1,2%). Беларусы ў вобласьці пражываюць у колькасьці 2 846 чалавек паводле зьвестак на 2002 год.

Эканоміка

Прамысловасьць

Асноўныя галіны прамысловасьці ўключаюць машынабудаваньне й мэталаапрацоўку, каляровую й чорную мэталюргію, хімічную, мікрабіялягічную, лясную, дрэваапрацоўчую й цэлюлозна-папяровую, лёгкую й харчовую прамысловасьць.

Сельская гаспадарка

Вядучай таварнай галіной у сельскагаспадарчай вытворчасьці зьяўляецца жывёлагадоўля, пераважна малочна-мяснога напрамку. Асноўныя сельскагаспадарчыя культуры складаюць збожжавыя, бульба, лён і гародніна. У структуры збожжавых пераважаюць азімае жыта й фуражныя культуры. Сельскагаспадарчая вытворчасьць забясьпечвае харчовую бясьпеку вобласьці. Да 20% прадукцыі жывёлагадоўлі вывозіцца за межы вобласьці, у асноўным у паўночныя рэгіёны краіны.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Кіраўская Вобласьць ГеаграфіяКіраўская Вобласьць ГісторыяКіраўская Вобласьць НасельніцтваКіраўская Вобласьць ЭканомікаКіраўская Вобласьць КрыніцыКіраўская Вобласьць Вонкавыя спасылкіКіраўская ВобласьцьАрхангельская вобласьцьВалагодзкая вобласьцьВобласьцьКастрамская вобласьцьКіраў (Кіраўская вобласьць)Марый ЭлМестаНіжагародзкая вобласьцьПермскі крайПрыволская фэдэральная акругаРСФСРРасейская моваРасеяРэспубліка КоміТатарстанУдмуртыя

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Гісторыя ВільніБусел белыКнураПрыказкаАрцём АрашонакЗамакВольга ГапееваПрыродаКарл Фрыдрых ГаўсБанкЛетуваСьпіс вялікіх князёў літоўскіхВетразьФёдар ЛапавухаўГрызуныВадзім СаранчукоўУ краіне райскай птушкіКадзіла сармацкаеСям’яПадляшшаЛізьдзейка з дачкой на руінах сьвятыні ПярунаBaskin-RobbinsРусіфікацыя БеларусіАлесь БадакВольга ЧамаданаваНіна МацяшМольПагоняАркадзь КуляшоўКарлес ПудждэмонРэформа беларускага правапісу 1933 годуІгар КабілянскіВольная Беларусь (рух)СаргоўдСкідзель1951Крысталь БойдЯсмантГарбатаМаршы недармаедаўЎэйлзБеларусыМагаКірыл РадзівонаўТутэйшыя (выраз)АнтонімыГенадзь ПашкоўDiggУніфікаваная назва рэсурсуДразды (гурт)З воўчым білетамXIX стагодзьдзеУсебеларускі народны сходАляксандар ЦішкевічВершаваны памерПрыдатак (мовазнаўства)СтрахаваньнеЯлоўкаРасейская моваБуценьВікіпэдыяГісторыя БеларусіСамароўка16 красавікаБука (імя)Сьвір (мястэчка)Вількамірскі паветТутэйшыя (п’еса)🡆 More