Беларуская Савецкая Энцыкляпэдыя

Белару́ская саве́цкая энцыкляпэ́дыя — унівэрсальная энцыкляпэдыя на беларускай мове ў 12-ці тамах, якая была выдадзена ў Менску (1969—1975) выдавецтвам «Беларуская савецкая энцыкляпэдыя».

Першая беларускамоўная энцыкляпэдыя.

Энцыкляпэдыя зьяўляецца калектыўнай працай больш за 5 тыс. аўтараў, у ліку якіх 125 акадэмікаў і членаў-карэспандэнтаў АН БССР, АН СССР і галіновых акадэмій навук, 544 дактары навук і прафэсары, 1650 кандыдатаў навук. Больш за 85% аўтараў жылі і працавалі ў БССР.

Адзінаццаць тамоў утрымліваюць уласна артыкулы энцыкляпэдыі і дадатак (у 11-м томе), 12-ы том — тэматычны, прысьвечаны БССР. Агульная колькасьць артыкулаў — 34 409, каля 40% прысьвечаны беларускай тэматыцы. З агульнай колькасьці больш за 6 тыс. артыкулаў прысьвечаны гісторыі, каля 10 тыс. — прыродазнаўчым навукам (у тым ліку, матэматыцы), каля 6,7 тыс. — геаграфіі, каля 6,8 тыс. — культуры, біяграфічных артыкулаў больш за 7 тыс.

У 12-ці тамах зьмешчана 112 уклеек каляровага друку (1554 ілюстрацыі, 172 мапы), 215 чорна-белых уклеек (3002 ілюстрацыі), каля 8 тыс. ілюстрацыяў і 500 мапаў у тэксьце.

Tags:

Беларуская моваМенскЭнцыкляпэдыя

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Смаленская вобласьцьРаман СкірмунтКанстантын I ВялікіАргентына1980Міхал БаброўскіМатчы зборнай Беларусі па футболе 2024 годуМіраслаў ЛазоўскіВайна Пунсовай і Белай ружыПятрусь БроўкаФалькіМіцкевіч на скале Аю-ДагЛетувізацыяБатько наш — Бандера, Україна — мати!Эўрапейскі ЗьвязВытворная функцыіСамасейГомасэксуальнасьцьЗаходні фронт (Першая сусьветная вайна)НарымонтМаксім ТанкМарына ВасілеўскаяТрэцяя Ўстаўная граматаБялевіцкі сельсаветБелая РусьБеларуская школа ў Латвіі (1926)Тратылавы эквівалентЛіянэль МэсіВіленская беларуская гімназіяГаміяні або дзьве ночы залаволеньняБеларуская сялянская партыя Зялёны ДубЯзэп НайдзюкКамчацкі крайХартумАнгельская моваМадзі ЎотэрзГорадДзьвінскПалітычны вязеньМіхась ФіліповічМарцін Пачобут-АдляніцкіШываСьвятлана ЦіханоўскаяРадзівілыЭманюэль 4GoogleБеларусыПлян МаршалаДональд ТрампСельская гаспадаркаСьпіс непрызнаных краінаў.nuБеларускае нацыянальнае адраджэньнеОрганы снаГарнастайРасейская акупацыя БеларусіСафоклКантыгердМагілёўЯкуб ЯсінскіГданьскВугоршчынаВанда ЛявіцкаяАнтон ЛуцкевічФёдар ДастаеўскіМаста🡆 More