Знакі Прыпынку

Зна́кі прыпы́нку — графічныя знакі (кропка, коска й пад.), якія ўжываюцца ў пісьмовай мове для сэнсавага й інтанацыйнага расчляненьня тэксту; знакі, якія выкарыстоўваюцца ў сучаснай беларускай мове.

Сьпіс знакаў

Цяпер знакаў прыпынку дзесяць:

Знакам прыпынку можна назваць чырвоны радок. У беларускай мове таксама існуе адпунктоўка — прастора паміж пазыцыямі табулятараў, запоўненае паўтаральнымі сымбалямі. Часта яна зьяўляецца мноствам кропак.

Віды знакаў прыпынку

Знакі прыпынку падзяляюцца на:

  • аддзяляльныя (няпарныя)
  • выдзяляльныя (парныя)

Аддзяляльныя знакі

Адны са знакаў прыпынку — кропка, пытальнік, клічнік, шматкроп’е, двукроп’е, кропка з коскаю — служаць толькі да аддзяленьняў сказаў або іх частак. Сюды адносіцца й чырвоны радок.

Выдзяляльныя знакі

Другія знакі прыпынку — дужкі, двукосьсе — выкарыстоўваюцца заўсёды для выдзяленьня:

  • з дапамогаю дужак выдзяляюцца ўстаўныя й пабочныя словазлучэньні
  • з дапамогаю двукосься выдзяляецца простая мова

Аддзяляльныя й выдзяляльныя знакі

Коска й працяжнік могуць быць у кожным асобным выпадку аддзяляльным або выдзяляльным знакамі прыпынку.

Коска служыць для аддзяленьня аднародных членаў сказа й простых сказаў у складаных сказах.

Працяжнікам выдзяляюцца ў некаторых выпадках просты сказ у складаным сказе, аднародныя члены ад абагульняючага слова, члены сказа паміж сабою ў некаторых няпоўных сказах.

Коска ўжываецца як выдзяляльны знак у сказах з адасобленымі членамі сказа, параўнальнымі зваротамі, пабочнымі словамі, звароткамі; працяжнік служыць для выдзяленьня пабочных і ўстаўных словазлучэньняў, адасобленых прыдаткаў.

Бываюць выпадкі, калі ўжываюцца злукі выдзяляльных і аддзяляльных знакаў прыпынку (у сказах з простаю моваю, напрыклад). Знакі прыпынку ў канцы сказа выконваюць ня толькі аддзяляльную, але й пачуцьцёвую. Напрыклад, параўнайце сказы: Ты прыйшоў. Ты прыйшоў! Тое самае назіраецца ў складаных бяззлучнікавых сказах, дзе знакі прыпынку нясуць значэньне. Параўнайце:
Ён уздрыгнуў, папера выпала з рук (у сказе паказана пасьлядоўнасьць дзеяньняў).
Ён уздрыгнуў: папера выпала з рук (другі сказ раскрывае прычыну).
Ён уздрыгнуў — папера выпала з рук (другі сказ паказвае на вынік).

Заўвагі

Працяжнік можа ставіцца для абазначэньня г. зв. замінкі: Усё гэта — было. Вось гэта — ніякім плянам не прадугледжана.

Крыніцы

Tags:

Знакі Прыпынку Сьпіс знакаўЗнакі Прыпынку Віды знакаў прыпынкуЗнакі Прыпынку ЗаўвагіЗнакі Прыпынку КрыніцыЗнакі ПрыпынкуБеларуская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

РаёнПаліндромАрабскія лічбыКрысталь БойдМаркёрСувязь (тэхніка)Юры ГетаўтавічРужанецЗакон (права)Міхась Забэйда-СуміцкіСтаражытны РымМаксім БагдановічАкторы парнафільмаўКрасавікПарнаграфія ў ЧэхііАнгельская моваАдам МіцкевічАговаЛямбардЖаночая эякуляцыяВіківэрсытэтПАРГорадняРод (біялёгія)Банкаўскі рахунакСяргей ГрахоўскіСтаніслаў ШушкевічУкраінаБДСМПётар МантыгердавічАўстрыяРэчыцаІрына Ханунік-РамбальскаяМантыгайла (імя)ІнданэзіяШашкіВоршаПарнафільм у ФранцыіУладзімер КарпБеларускі студэнцкі саюз1989Нямецка-савецкая вайнаАпострафTor BandПагоня (песьня)БеларусізацыяДавойна ВісігердавічISSNРасейская моваРужа кветкаШлях з варагаў у грэкіВалунтар (футбольны клюб)АўстраліяЭфэкт Данінга-КругераМінэтСьвіцязь (баляда)1943Падвойнае пранікненьнеБеларускае аб’яднаньне студэнтаўНародны каляндарДразды (гурт)IP-адрасВоўчын11 красавікаБеларускі нацыянальны стройДаўгайлаБАТЭ БарысаўПКонрад Валенрод (паэма)Нэпал🡆 More