Мітрафан Доўнар-Запольскі

Мітрафа́н Ві́ктаравіч До́ўнар-Запо́льскі (14 чэрвеня 1867, места Рэчыца — 30 верасьня 1934, Масква) — беларускі гісторык, этнограф, фальклярыст і літаратуразнаўца, адзін з заснавальнікаў нацыянальнай гістарыяграфіі.

Доктар гістарычных навук (1905), прафэсар (1902). Правадзейны сябра Інбелкульту.

Мітрафан Доўнар-Запольскі
Мітрафан Доўнар-Запольскі
Род дзейнасьці беларускі гісторык, этнограф, фальклярыст і літаратуразнавец
Дата нараджэньня 2 (14) чэрвеня 1867
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 30 верасьня 1934(1934-09-30) (67 гадоў)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак гісторык, этнограф
Навуковая сфэра этнаграфія, фальклёр, літаратуразнаўства і эканамічная гісторыя[d]
Месца працы
Дзеці Усевалад Доўнар-Запольскі[d]
Узнагароды
ордэн сьвятога Ўладзімера IV ступені мэдаль „У памяць каранацыі імпэратара Мікалая II“ мэдаль „У памяць 300-годзьдзя цараваньня дому Раманавых“
Подпіс Выява аўтографу
Мітрафан Доўнар-Запольскі
Мітрафан Доўнар-Запольскі
Мітрафан Доўнар-Запольскі
герб Побуг
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 2 (14) чэрвеня 1867
Памёр 30 верасьня 1934(1934-09-30) (67 гадоў)
Пахаваны
Род Доўнар-Запольскія
Дзеці Усевалад Доўнар-Запольскі[d]
Рэлігія рыма-каталік
Дзейнасьць гісторык, этнограф
Подпіс Выява аўтографу

Жыцьцяпіс

У 1894 скончыў Кіеўскі ўнівэрсытэт. Служыў у Маскоўскім архіве Міністэрства юстыцыі. Працаваў у Маскоўскім і Кіеўскім унівэрсытэтах. Супрацоўнічаў у газэтах «Белорусское слово», «Белорусское эхо», «Вольная Беларусь», быў чальцом камісіі БНР па арганізацыі Беларускага ўнівэрсытэту. Выкладаў у ВНУ Харкава і Баку. 3 1 кастрычніка 1925 і да 1 верасьня 1926 працаваў загаднікам катэдры гісторыі Беларусі ў Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце. 3 восені 1926 у Маскве.

Не пазьбег завуаляванай формы рэпрэсіяў: выбраньне акадэміка АН СССР было заблякаванае, рукапіс кнігі «Гісторыя Беларусі» асуджаны як ідэйна-заганны, было паскоранае выйсьце на пэнсію. Перад сьмерцю працаваў у Навукова-дасьледчым інстытуце пушніна-футравай гаспадаркі Наркамату зьнешняга гандлю СССР.

Напісаў грунтоўныя працы па гісторыі Беларусі: «Беларускае мінулае» (1888), «Нарысы па гісторыі Беларусі (ад пачатку сьмерці Уладзімера Манамаха)», навукова-публіцыстычны нарыс «Асновы дзяржаўнасьці Беларусі». У 1926 завяршыў абагульненую працу «Гісторыя Беларусі», выдадзеную толькі ў 1994. На працягу 1880—1890 зрабіў вялікі ўнёсак у разьвіцьцё беларускай этнаграфічна-фальклярыстычнай навукі: зьбіраў і выдаваў фальклёр, вывучаў і апісваў сямейны побыт, сямейнае звычаёвае права, вясельныя абрады, распрацоўваў праграмы этнаграфічнага вывучэньня Беларусі. Аўтар манаграфічных дасьледаваньняў «В. М. Цяпінскі, перакладнік Эвангельля на беларускую мову». Выдаў Баркулабаўскі летапіс. Пісаў пра старажытныя беларускія архівы па-за межамі Беларусі.

Савецкае замоўчваньне

3 чэрвеня 1937 году Галоўная ўправа ў справах літаратуры і выдавецтваў Беларускай ССР (Галоўліт БССР) выдала Загад № 33 «Сьпіс літаратуры, якая падлягае канфіскацыі зь бібліятэк грамадзкага карыстаньня, навучальных установаў і кнігагандлю». Паводле Загаду, «усе кнігі» Мітрафана Доўнара-Запольскага прадугледжвалася «спальваць».

Бібліяграфія

  • Мітрафан Віктаравіч Доўнар-Запольскі : біябібліяграфічны паказальнік / укладальнікі: Скалабан В. У. і інш.; Бібліягр. рэд.: Бяляева Л. В., Рошчына Т. І і інш.. — Мінск: БелНДІДАС, 2001. — 120 с. — 150 ас. — ISBN 985-6557-18-6
  • Мітрафан Віктаравіч Доўнар-Запольскі : біябібліяграфічны паказальнік / укладальнікі: В. М. Лебедзева і інш.; рэд.: Махнач, Таццяна Мікалаеўна і інш.. — Выд. 2-е, дапоўненае. — Мн.: БелНДІДАС, 2007. — 168 с. — 200 ас. — ISBN 978-985-6733-35-5
  • М. В. Доўнар-Запольскі. Дзяржаўная гаспадарка Вялікага княства Літоўскага пры Ягелонах / Падрыхт. да друку : А. І. Груша, Р. А. Аляхновіч; камент. : А. І. Груша, Ш. І. Бекцінееў, Л. Каралюс ; увод. арт. : Д. У. Караў, А. У. Унучак, А. І. Груша; камент. А. І. Груша, Ш. І. Бекцінееў, Л. Каралюс. — Мн.: Беларуская навука, 2009. — 759 с. — (Помнікі гістарычнай думкі Беларусі). — ISBN 978-985-08-1078-6
  • Мітрафан Доўнар-Запольскі (1868—1934 гг.): Асоба ў дакументах і ўспамінах / укладаньне: Валянціна Мятліцкая. — Менск: Лімарыус, 2020. — 488 с. — ISBN 978-985-6968-82-5

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Мітрафан Доўнар-Запольскі ЖыцьцяпісМітрафан Доўнар-Запольскі Савецкае замоўчваньнеМітрафан Доўнар-Запольскі БібліяграфіяМітрафан Доўнар-Запольскі КрыніцыМітрафан Доўнар-Запольскі ЛітаратураМітрафан Доўнар-Запольскі Вонкавыя спасылкіМітрафан Доўнар-ЗапольскіІнбелкультМаскваМестаРэчыца

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ВялікабрытаніяЖыгімонт АўгустВугорская моваСьпіс вялікіх князёў літоўскіхГаштольд (імя)Алесь АркушЗамоваАляксандар РужанцоўПарнаграфія ў ЧэхііАзначэньне (часьціна сказу)Марат КазейGoogle DriveQR-кодМастацкая літаратураСудаСьвятлана АлексіевічСемівалокіДрама (аповесьць)Адам ГлёбусВольная Беларусь (рух)Арцём АрашонакВільняРужанецМінэтБарусія ДортмундПВольга КараткевічНаша НіваКасмадром імя Сатыша ДгаванаБізнэсСьцяг БанглядэшДэміюргПастава на каленяхЭстоніяЛітоўская кухаркаМаршы недармаедаўРадыё ВызваленьнеЦарква Сьвятой Тройцы (Зэльва)ПарнаграфіяФундацыя «Вікімэдыя»ТрыбадызмАндрэй КурэйчыкПавал КалечыцМарына ВасілеўскаяКірыл РадзівонаўЖыве Беларусь!Лізаньне похвыЛітваСябарУзброеныя сілы Беларускай Народнай РэспублікіМаксім ГарэцкіЮры ГумянюкГавейкаЯкуб КоласUltraВожыкМаладосьць (часопіс)Парнаграфія для жанчынАндрэй Павук (актывіст)Дотык пісі рукою15 красавікаВушніцаHTMLКурыцаТэхналёгіяРыгор МарцьянаўЛексычнае значэньнеXIX стагодзьдзеЗоя КоўшМерула🡆 More