Абраз

Абра́з (альбо іко́на, ад грэцкага εἰκών, eikon — «выява») — выява Бога, Божай Маці альбо сьвятога/сьвятых, якая выкарыстоўваецца ў рэлігіі (галоўным чынам у хрысьціянстве) у якасьці прадмету пакланеньня.

Абраз
Будслаўскі абраз Маці Божай

Вытокі ўшанаваньня абразоў можна вывесьці зь першабытнага фэтышызму. Культ абразоў у хрысьціянстве атрымаў шырокае распаўсюджаньне з IV стагодзьдзя. У праваслаўі ікона зьяўляецца неабходным элемэнтам рэлігійнага культу, што знайшло адлюстраваньне ў іканапісе.

Дасьледчыкі выказваюць думку, што самыя раньнія абразы на тэрыторыі Беларусі (канец X стагодзьдзя; Полацак, Тураў), мабыць, бізантыйскага паходжаньня (Эўфрасіньня Полацкая атрымала абраз Маці Божай ад імпэратара Мануіла Камніна). У XI—XV стагодзьдзях працягваўся бізантыйска-балканскі ўплыў («Маці Божа Замілаваньне» з-пад Берасьця, «Усьпеньне» зь Менску). З XVI стагодзьдзя фармуецца беларуская іканапісная школа, абразы ствараюцца ў Берасьці, Горадні, Пінску, Магілёве, Віцебску, Полацку, Менску, Вільні і іншых местах. Абразы малявалі на дошках (часьцей ліпавых), па клеямелавым грунце яечнай тэмпэрай з алейнымі фарбамі. Яскравасьць, адметнасьць беларускага іканапісу — алтарныя абразы, якія спалучаюць рысы готыкі, рэнэсансу, барока. З XVII стагодзьдзя пачалі маляваць на палатне. Уласна беларускі абраз зьнік пасьля 1839 году, калі была ліквідавана царкоўная вунія.

У эпоху барока абразы аздабляліся гэтак званымі «абкладамі» — накладнымі чаканенымі мэталічнымі рызамі.

Літаратура

  • Культуралогія: Энцыкл. даведнік / Уклад. Э. Дубянецкі. — Мн.: БелЭн, 2003. ISBN 985-11-0277-6

Вонкавыя спасылкі

Абраз  Абразсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

БогБожая МаціГрэцкая моваСьвятыХрысьціянства

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

КрумкачСудаАмпэрсандКурыцаНарэлаМаладосьць (часопіс)МагаПрыслоўеБДСМУладзіслаў ГалубокІндаэўрапейскія мовыMonodontidaeСямейства (біялёгія)Ангельская моваАнатоль БутэвічЛідзкі замакТэхналёгіяРаман СкірмунтПастава на каленяхМаксім ТанкGoogleПрыродаАс (імя)X (сацыяльная сетка)ГедзімінавічыЛітоўская кухаркаПорнафільмы міжрасавыяГрэбляМадэль OSIНазоўнікЁзэф ГёбэльсЛіндаМарат Казей2008Вэб-сайтКрэдытІўеКаса (анатомія)АўстраліяЯнка БрыльГолуб (сузор’е)ЭквадорАвантуры майго жыцьцяБалалайкаСемівалокіКарта растэрміноўкіАстравецПалешукіМаксім ЛужанінЗамакПятро ВасючэнкаПрыметнікПэнсіяБеларусыКінатэатарГрэцкая моваVirusTotalЗоя КоўшГорадняПартыя аматараў піваПМастацкі творМашэкаЖуавы сьмерціПравы чалавека ў БеларусіНародная асьветаЛявон Вашко🡆 More