Аляксей Груца

Аляксей Груца (9 траўня 1924, вёска Пішчыкі, Сваташыцкая воласьць, Горацкі павет, Смаленская губэрня — 27 лютага 2017, Менск) — мовазнаўца, доктар філялягічных навук (1969), прафэсар (1971).

Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1971).

Аляксей Груца
Аляксей Пятровіч Груца
Дата нараджэньня 9 траўня 1924
Месца нараджэньня вёска Пішчыкі, Сваташыцкая воласьць, Горацкі павет, Смаленская губэрня
Дата сьмерці 27 лютага 2017
Месца сьмерці Менск
Месца вучобы Беларускі дзяржаўны пэдагагічны ўнівэрсытэт імя Максіма Танка
Занятак мовазнаўца, linguistics teacher
Навуковая сфэра мовазнаўства
Месца працы Інстытут мовазнаўства; Беларускі дзяржаўны пэдагагічны ўнівэрсытэт імя Максіма Танка
Вядомы як аўтар манаграфіі «Разьвіцьцё складаназалежнага сказа ў беларускай мове»
Навуковая ступень доктар філялягічных навук[d] (1969)
Навуковы кіраўнік Гурскі, Мікалай Іванавіч (1905—1972) — кандыдат філялягічных навук; мовазнаўства, прафэсар
Узнагароды Дзяржаўная прэмія СССР (1971)

Біяграфія

Пасьля заканчэньня ў 1941 годзе 1-ай Дубровенскай сярэдняй школы працаваў па гаспадарцы, а ў лютым 1944 году быў вывезены немцамі на прымусовыя работы ў Нямеччыну, адкуль быў вызвалены ангельскім войскам у красавіку 1945 году. Зь верасьня 1945 да красавіка 1947 году знаходзіўся на службе ў войску, пасьля завяршэньня якой вучыўся на літаратурным факультэце Менскага дзяржаўнага пэдагагічнага інстытуту. Удзельнічаў у дыялекталягічных экспэдыцыях па зьбіраньні матэрыялаў для Дыялекталягічнага атляса беларускай мовы. Пасьля заканчэньня інстытуту працаваў настаўнікам у Менску й абараніў дысэртацыю кандыдата філялягічных навук.

У 1957 годзе перайшоў на працу ў Інстытут мовазнаўства ў групу па ўкладаньні «Беларуска-расейскага слоўніка» (1962) і па стварэньні «Дыялекталягічнага атляса беларускай мовы». За гэту працу ў ліку іншых суаўтараў у 1971 годзе была прысуджана Дзяржаўная прэмія СССР. У 1969 годзе Аляксей Груца пасьпяхова абараніў доктарскую дысэртацыю.

Зь верасьня 1969 году Аляксей Груца працаваў у Менскім дзяржаўным пэдагагічным інстытуце, спачатку на пасадзе прафэсара, пазьней — загадчыка катэдры.

Творчасьць

Кола цікавасьцяў Аляксея Груцы — сынтаксіс беларускай мовы, дыялектная лексыка, гісторыя мовы, лексыкаграфія, параўнальна-гістарычныя дасьледаваньні, розныя ўзроўні моўнай сыстэмы беларускай, расейскай і стараславянскай моў, напісаў і апублікаваў каля 150 навуковых і мэтадычных прац па разнастайных пытаньнях беларускага мовазнаўства, у тым ліку ў замежных выданьнях «Slawia orientalis» (Warszawa), «Slavia» (Praha), «Slavica Slovaca» (Bratislava). Суаўтар фундамэнтальнай працы «Лінгвістычная геаграфія й групоўка беларускіх гаворак» (1969), шматтомнага «Гістарычнага слоўніка беларускай мовы», пяцітомнага «Лексічнага атляса беларускай мовы» (1993—1997).

Узнагароды

Разам зь іншымі супрацоўнікамі Інстытуту мовазнаўства адзначаны ў 1971 годзе Дзяржаўнай прэміяй СССР за шэраг калектыўных прац па беларускай лінгвагеаграфіі: «Хрэстаматыя па беларускай дыялекталёгіі» (1962), «Дыялекталягічны атляс беларускай мовы» (1963), «Нарысы па беларускай дыялекталёгіі» (1964) і «Лінгвістычная геаграфія і групоўка беларускіх гаворак» (1968—1969).

Сям’я

  • Бацька — Пётар Паўлавіч Груца (нар. вёска Пішчыкі — 27 красавіка 1961, Пішчыкі). Застаўшыся на звыштэрміновую службу ў войску, у Першую сусьветную вайну фэльдфэбэль Пётр Паўлавіч стаў кавалерам Георгіеўскага крыжа IV, III і II ступеняў. Па сканчэньні 10 ліпеня 1916 г. курсаў 2-й Араніенбаумскай школы прапаршчыкаў даслужыўся да штабс-капітана ў 1917 годзе.
  • Маці — Матрона Цімафееўна (нар. Дабрынь — 1957, Пішчыкі.)
  • Жонка — Юзэфа Станіславаўна Лешка нарадзілася ў Менску ў 1923 годзе. Скончыла філялягічны факультэт БДУ, працавала настаўніцай школы № 27 у Менску.
  • Сын — Сяргей Груца (нар.14 ліпеня 1957) — кандыдат фізыка-матэматычных навук.
  • Сын — Ігар Груца (нар.7 студзеня 1960 г.) — кандыдат гістарычных навук, выпускнік Беларускага дзяржаўнага пэдагагічнага ўнівэрсытэту.

Кнігапіс

  • Беларуска-рускі слоўнік: каля 90000 слоў / пад рэдакцыяй К. К. Крапівы. — Масква: Дзяржаўнае выдавецтва замежных і нацыянальных слоўнікаў, 1962. — 1048 с. — 15 000 ас.
  • Дыялекталагічны атлас беларускай мовы. Карты / Р. І. Аванесаў і інш.; пад рэдакцыяй Р. І. Аванесава, К. К. Крапівы, Ю. Ф. Мацкевіч; рэдактары-картографы: Л. П. Колабава, А. А. Ляўшынаў, М. С. Руткоўская. — Менск: Выдавецтва Акадэміі навук БССР, 1963. — Т. 1. — 338 с. — 1000 ас.
  • Дыялекталагічны атлас беларускай мовы: уступныя артыкулы, даведачныя матэрыялы і каментарыі да карт / Р. І. Аванесаў і інш.] ; пад рэдакцыяй Р. І. Аванесава, К. К. Крапівы, Ю. Ф. Мацкевіч. — Менск: Выдавецтва Акадэміі навук БССР, 1963. — Т. 2. — 969 с. — 1000 ас.
  • Груца, Аляксей. Даданыя азначальныя з адноснымі прыслоўямі і злучнікамі ў беларускай мове. // Slavica Slovaca : часопіс. — 1968. — № 3. — С. 268—275.
  • Груца, Аляксей. Развіцце складаназалежнага сказа ў беларускай мове. (На матэрыяле помнікаў пісьменнасці XIV—XVII ст.ст. і сучасных народных гаворак). / рэдактар: Аванесаў, Рубен Іванавіч. — Менск: Навука і тэхніка, 1970. — 270 с. — 1000 ас.
  • А. П. Груцо/ Старославянский язык: учебное пособие для филологических специальностей высших учебных заведений. — Минск: БДПУ, 1999. — 300 ас. — ISBN 985-435-128-9
  • А. П. Груцо/ Старославянский язык: учебное пособие для филологических специальностей учреждений, обеспечивающих получение высш. образования. — Минск: ТетраСистемс, 2004. — 335 с. — 300 ас. — ISBN 985-470-147-6
  • А. П. Груцо/ Старославянский язык : практический курс. — Минск: ТетраСистемс, 2005. — 334 с. — 2000 ас. — ISBN 985-470-352-5
  • Груца, Аляксей. Некаторыя асаблівасьці разьвіцьця беларускай мовы ў прасторы і часе. // Весці БДПУ : Навукова-метадычны часопіс СЕРЫЯ 1. Педагогіка. Псіхалогія. Філалогія. — Менск: 2007. — № 2(52). — С. 66—69.
  • Груца, Аляксей. Надзённыя праблемы беларускага мовазнаўства на пачатку XXI стагоддзя. / навуковы рэдактар А. А. Лукашанец // Граматычны лад беларускай мовы. Шляхі гістарычнага развіцця і сучасныя тэндэнцыі : матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі, 29―30 кастрычніка 2007 г.. — Менск: 2007. — С. 13—16.
  • Груца, Аляксей. Да пытання пра надзённыя праблемы сучаснага беларускага мовазнаўства. / редколлегия: Е. И. Абрамова, Г. В. Писарук, О. А. Фелькина // Славянские языки: системно-описательный и социокультурный аспекты исследования. — Берасьце: 2008. — С. 85—88.
  • Груца, Аляксей. Некоторые замечания об особенностях взаимодействия языков в истории этнической Беларуси. // Беларуская мова ў культурнай і моўнай прасторы Славіі : матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Мінск, 24―25 лістапада 2009 г.). — Менск: 2009. — С. 98—106.
  • Аляксей Груца. Навакольле Пішчыкаў. Пра тапаніміку роднай вёскі і яе навакольля. // Краязнаўчая газета : газэта. — 2010. — № 14. — С. 3.
  • Груца, Аляксей. Трансфармацыя структуры і семантыкі назоўніка долъ у беларускай мове. // Роднае слова : штомесячны навуковы й метадычны часопіс. — 2010. — № 4 (268). — С. 48, 49.
  • Груца, Аляксей. Некалькі заўваг пра трансфармацыю метатэзы плаўных у беларускай мове. // Роднае слова : штомесячны навуковы й метадычны часопіс. — 2011. — № 4 (280). — С. 52, 53.
  • Груца, Аляксей. Историческая диалектология и предмет ее изучения. / рэдкал. Старычонак В.Д. і інш.; адк. рэд. В.Д. Старычонак // Беларусь на скрыжаванні стагоддзяў: ад класікі да сучаснасці : матэрыялы Міжнар. навуковай канферэнцыі, г. Мінск, 1—2 лістап. 2012 г.. — Менск: БДПУ, 2012.
  • Груца, Аляксей. Адвербіялізацыя і яе трансфармацыя ў беларускай мове. // Роднае слова : штомесячны навуковы й метадычны часопіс. — 2013. — № 1 (301). — С. 43, 44.
  • Груца, Аляксей. Пра тапонім Пішчыкі. // Роднае слова : штомесячны навуковы й метадычны часопіс. — 2013. — № 8 (308). — С. 40.
  • Груца, Аляксей. Назоўнік «буцян» і вытворчыя ад яго ў гаворцы Дубровеншчыны. / рэдкал. В.Д. Старычонак, І.М. Гоўзіч, Н. В. Заяц ; адк. рэд. В.Д. Старычонак // Дзявятыя Танкаўскія чытанні : (да 100-годдзя ўніверсітэта): матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі, г. Мінск, 26 верасня 2014 г.. — Менск: БДПУ, 2014.
  • Груца, Аляксей. Семантыка субстантыўных прыслоўяў з прыстаўкай въ. // Роднае слова : штомесячны навуковы й метадычны часопіс. — 2014. — № 5. — С. 30, 32.
  • Груца, Аляксей. Яшчэ раз пра гаворкі Дубровеншчыны. // Роднае слова : штомесячны навуковы й метадычны часопіс. — 2014. — № 9. — С. 43, 44.
  • Груцо А. П. (2008) Воспоминания и размышления о прожитом и пережитом. (в назидание потомкам) (рас.)

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Аляксей Груца БіяграфіяАляксей Груца ТворчасьцьАляксей Груца УзнагародыАляксей Груца Сям’яАляксей Груца КнігапісАляксей Груца КрыніцыАляксей Груца ЛітаратураАляксей Груца Вонкавыя спасылкіАляксей ГруцаВёскаДоктар філялягічных навукМенскМовазнаўцаПішчыкіСмаленская губэрня

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Расейскі фашызмНацыянал-сацыялістычная нямецкая працоўная партыяФормула-1ТаварДжыў-джыцуГрупавы сэксМаксім ГарэцкіЖорсткая парнаграфіяЗбожжаАндрэй ХадановічДамоваУніяцтваСтаніслаў Булак-БалаховічЗяма ПівавараўПлоцевы актВільняНаша НіваМіхась ЧаротАнатоль ВярцінскіРаіса БаравіковаІнданэзіяWordPressGoogle searchКрысталь БойдЮрась СьвіркаПрыслоўеФрэдрыкстадАлесь РазанаўЯзыччаТравеньМаладэчнаСьпіс гарадоў БеларусіКарыбут (імя)Смаргонь (футбольны клюб)МікулінДобрапісКлеапатраКезгайлыVirusTotalРасоныДзеяслоўМаксім БагдановічГішпаніяМіхнічы (Жодзішкаўскі сельсавет)Бярозка (часопіс)НаваградакТэракт у «Крокус Сіці Холе»Тодар КляшторныБеларуская мінуўшчына (часопіс)Зянон ПазьнякБеларуская фанэтыкаCarpe diemГенадзь КарпенкаПімен ПанчанкаЯўстах ТышкевічАлесь ДуброўскіВасіль ІгнаценкаПавал ДураўСэдан (футбольны клюб)Канстантынопальская праваслаўная царкваБярновічыЁзэф ГёбэльсМіхал Клеафас Агінскі19 красавікаЛіга чэмпіёнаў УЭФА 2023—2024 гадоўГомельская вобласьцьМагілёўВерацейка🡆 More