Дубровенскі Раён Ліцьвінава

Ліцьві́нава — колішняя вёска ў Зарубскім сельсавеце Дубровенскага раёну Віцебскай вобласьці.

Знаходзілася на левым беразе ручая Бабравец — правы прыток Расасенкі. Найбіжэйшыя вёскі: Лаўкі, Калінаўка (Кабылеі).

Ліцьвінава
трансьліт. Lićvinava
Былая назва: Ліцьвінава
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Віцебская
Раён: Дубровенскі
Сельсавет: Зарубскі
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2137
Нумарны знак: 2
Геаграфічныя каардынаты: 54°34′33″ пн. ш. 31°0′0″ у. д. / 54.57583° пн. ш. 31° у. д. / 54.57583; 31 31°0′0″ у. д. / 54.57583° пн. ш. 31° у. д. / 54.57583; 31
Ліцьвінава на мапе Беларусі ±
Ліцьвінава
Ліцьвінава
Ліцьвінава
Ліцьвінава
Ліцьвінава
Ліцьвінава

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Ліцьвінава ў складзе Аршанскага павету Віцебскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага вядома з XVII стагодзьдзя. Першае ўпамінаньне 1607 год — уласнасьць Яна сына Яна Глябовіча ў межах Дубровенскага графства. У XVIII стагодзьдзі ў валоданьні Сапегаў, маёнтак Дуброўна.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай 28 траўня 1772 году Ліцьвінава ў складзе Расейскай імпэрыі, у Аршанскім павеце Магілёўскай губэрні. 9 кастрычніка 1972 году ўтворана Аршанская правінцыя. З 22 сакавіка 1777 году да 10 студзеня 1778 году ў складзе Аршанскага павету Магілёўскай губэрні (Магілёўскае намесьніцтва, 10 студзеня 1778 — 12 сьнежня 1796). З 12 сьнежня 1796 па 27 лютага 1802 году Аршанскім павеце Беларускай губэрні. З 27 лютага 1802 году Ліцьвінава ў Аршанскім павеце Магілёўскай губэрні.

26 сьнежня 1861 году мястэчка Горкі перавялі ў стан павятовага гораду і ўтварылі з частак Аршанскага, Магілёўскага і скасаванага Копыскага паветаў Горацкі павет. Ліцьвінава апынулася ў складзе Холбнянскай воласьці Горацкага павету.

25(12) красавіка 1863 году ў сядзібе Ліцьвінава, уласнасьць губэрнскага сакратара, кандыдата ў міравыя пасярэднікі Горацкага павету Зьдзіслава Міткевіча, упаўнаважаны Літоўскім правінцыйным камітэтам Людвік Зьвяждоўскі і камандзіры атрадаў паўстанцаў у Магілёўскай губэрні Ігнат Будзіловіч, Тамаш Грыневіч, Станіслаў Дзержаноўскі, Ян Жукоўскі, Канстанцін Жэброўскі, Язэп Сьлежаноўскі, Антон Алендскі, Ян Манцэвіч, Міхал Манцэвіч, Уладзімер Корсак вызначалі час пачатку паўстаньня ў ноч зь 7 на 8 траўня (з 24 на 25 красавіка).

Маёнтак Ліцьвінава Горцкага павету Холбнянскай воласьці канфіскаваны ў дзяржаўны скарб Расеі ў 1864 годзе.

Удава правадзейнага стацкага дарадцы Сафія Іванаўна Лідава і тры яе дачкі Аляксандра Аляксандраўна, Капіталіна Аляксандраўна і Зінаіда Аляксандраўна атрымалі ў 1873 годзе ў спадчыну 850 дзесяцін зямлі ў маёнтку Ліцьвінава.

У 1910 годзе сяляне валодалі 259 дзесяцінамі зямлі. Маёнтку, уласнасьць Лідавай, належала 130 дзесяцін зямлі. Сядзіба Ліцьвінава — уласнасьць сям’і Лідавых.

Насельніцтва

З 70-х гадоў XX стагодзьдзя не існуе.

Страчаная спадчына

Асобы

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Tags:

Дубровенскі Раён Ліцьвінава ГісторыяДубровенскі Раён Ліцьвінава НасельніцтваДубровенскі Раён Ліцьвінава Страчаная спадчынаДубровенскі Раён Ліцьвінава АсобыДубровенскі Раён Ліцьвінава ЗаўвагіДубровенскі Раён Ліцьвінава КрыніцыДубровенскі Раён Ліцьвінава ЛітаратураДубровенскі Раён ЛіцьвінаваВёскаВіцебская вобласьцьДубровенскі раёнЗарубскі сельсаветКалінаўка (Дубровенскі раён)Лаўкі (Дубровенскі раён)Расасенка

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Memento moriЗлучаныя Штаты АмэрыкіСмаленская рэспублікаНэўтронная зоркаЮлі ТаўбінМерацкая ратушаАркадзь КуляшоўЛёнданЮрась БарысевічКунілінгусКліматМэдыяВікіМаршы недармаедаўАнатоль СербантовічБеларускі нацыянальны стройШвайцарыяСельская гаспадаркаАнатоль СаньнікаўСьпіс сысуноў МалдовыНаваполацакПрыназоўнікКастрычнікСпакусьнікіПарнаграфія для жанчын2008Пастава 69Альтэрнатыўная парнаграфіяАшраф МарванАмстэрдамСыдарПраваслаўная царкваІндыяКарольКвэбэкДзень ЗямліАльгерд (імя)Сельская гаспадарка БеларусіЭякуляцыяМанрэальМікола ПапекаЧэрвеньНямеччынаДынама БерасьцеЗнакі прыпынкуЯнка СіпакоўСтаніслаў ВалодзькаГарбата1-ая асобная дэсантна-штурмавая ротаМатэматыка.auМіхал АнемпадыстаўАльгерд БахарэвічТадзіяна КляшторнаяМутаўтІмёны ліцьвінаўКальварыйскія могілкіБуда (будызм)ЛепельВікісховішчаАнгельшчынаПераклад Бібліі СёмухіБар (элемэнт)Янка МаўрЭўрапейскі ЗьвязДзьмухавецМіхась БашлакоўСэксуальныя пазыцыіМаксім БагдановічMP3Гімн БеларусіМікола КупрэеўАнархізм🡆 More