Лі́пецкая во́бласьць (па-расейску: Липецкая область) — вобласьць у эўрапейскай частцы Расеі.
Адміністрацыйны цэнтар — места Ліпецк. Вобласьць уваходзіць у Цэнтральную фэдэральную акругу, мяжуе з Курскай, Арлоўскай, Тульскай, Разанскай, Тамбоўскай і Варонескай абласьцямі. Утворана 6 студзеня 1954 году.
Ліпецкая вобласьць | |
Липецкая область | |
Герб | Сьцяг |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Расея |
Статус | вобласьць |
Уваходзіць у | Цэнтральная фэдэральная акруга Цэнтральна-Чарназёмны эканамічны раён |
Адміністрацыйны цэнтар | Ліпецк |
Дата ўтварэньня | 6 студзеня 1954 |
Губэрнатар | Алег Каралёў |
Насельніцтва (2010) | 1 172 818 (45-е месца) |
Шчыльнасьць | 48,8 чал./км² |
Плошча | 24 047 км² (71-е месца) |
Месцазнаходжаньне Ліпецкай вобласьці | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | GMT +4 |
Код ISO 3166-2 | RU-LIP |
Код аўтам. нумароў | 48 |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Разьмешчана ў цэнтральнай частцы эўрапейскай тэрыторыі Расеі, за 370 км на поўдзень ад Масквы. Заходняя частка вобласці ёсьць узвышаная раўніна (вышыня над узроўнем мора да 262 м), моцна разьдзеленая далінамі рэкаў і ярамі. Усходняя частка ёсьць нізінная (вышыня да 170 м), уяўляе сабой раўніну зь вялікай колькасьцю паніжэньняў. Самыя буйныя рэкі — Дон і Варонеж. Амаль усе рэкі належаць да басэйна Дону. Аднак тры ракі на невялікім працягу: Малая Хупта і Ранова з прытокам Сухая Кабельшай належаць да басэйна Волгі.
Карысныя выкапні прадстаўлены 300 радовішчамі: вапнякі, даламіты, пясок, гліны, цэментная сыравіна. Паводле запасаў карбанатнай сыравіны вобласьць займае першае месца ў Расеі. Маюцца таксама значныя паклады торфу. Вялікай вядомасьцю ў краіне карыстаюцца ліпецкія мінэральныя крыніцы й лячэбныя гразі, выяўленыя ў 1871 годзе.
Землі Ліпецкага краю ў самым пачатку пэрыяду раздрабненьня ставіліся да Чарнігаўскага княства пасьля 1202 году, гэта значыць пасьля сьмерці чарнігаўскага князя Ігара Сьвятаслававіча, узніклі Елецкае, Ліпецкае й Варгольскае ўдзельныя княствы. Скарыстаўшыся слабасьцю Чарнігаўскага княства, разанскія князі захапілі ўсе землі верхняга Дона, ракі Варонеж і далучылі іх да сваіх валадарстваў. За нованабытымі тэрыторыямі на поўдні Разанскага княства ў далейшым замацавалася назва «Разанская ўкраіна».
Насельніцтва вобласьці паводле вынікаў Усерасейскага перапісу насельніцтва 2010 году складае 1 172 818 чалавек. Шчыльнасьць насельніцтва — 48,8 чал/км². Найбуйнейшай нацыянальнай групай ёсьць расейцы (96,3%), дрйгой паводле велічыні ёсьць украінцы (0,9%).
Ліпецкая вобласьць ставіцца да нешматлікага сьпісу рэгіёнаў-донараў у Расеі, гэта значыць не атрымлівае фінансавай дапамогі з Фэдэральнага фонду фінансавай падтрымкі суб’ектаў РФ.
Прамысловая вытворчасьць зьяўляецца асновай эканамічнага патэнцыялу вобласьці, на ягоную долю прыпадае каля 66% сукупнага рэгіянальнага прадукту. Рэгіён займае першае месца паводле вытворчасьці бытавых халадзільнікаў і маразільнікаў, чацьвертае месца паводле вытворчасьці сталі (14%) й пракату чорных мэталаў (16%), зьяўляецца буйным вытворцам цукру-пяску (7%) й агароднінных кансэрваў (29%). Прамысловы комплекс вобласьці складаецца з 200 буйных прадпрыемстваў, носіць шматгаліновы характар, уключае ў сябе чорную мэталюргію, машынабудаваньне й мэталаапрацоўку, доля прадукцыі якіх прыкметна скарацілася ў параўнаньні з 1991 годам (з 23% да 11,5%), электраэнэргетыку (7%), харчовую (14%), хімічную, лёгкую прамысловасьці й прамысловасьць будматэрыялаў (2%).
Спрыяльныя кліматычныя ўмовы, наяўнасьць чарназёмаў, спрыяюць разьвіцьцю расьлінаводзтва. Плошча сельгасугодзьдзяў займае больш за 1,8 млн га, зь іх на ральлю прыпадае больш за 80%. 22,3 тысяч га зямлі адведзена пад плядовыя сады, дзе ў асноўным вырошчваюць яблыні, грушы, сьлівы. У вобласці налічваецца каля 300 сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, асноўнымі напрамкамі якіх зьяўляюцца: вытворчасьць збожжавых, цукровых буракоў, бульбы, разьвядзеньне буйной рагатай жывёлы, сьвінагадоўля, птушкагадоўлі.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Ліпецкая вобласьць, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.