Але́г Анато́льевіч Тру́саў (нар.
7 жніўня 1954 году) — археоляг, гісторык беларускай архітэктуры, адзіны ў краіне выкладчык гісторыі філятэліі ў Беларусі. Кандыдат гістарычных навук (1981). Палітык і грамадзкі дзяяч, папярэдні старшыня Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны.
Алег Трусаў | |
Старшыня Таварыства беларускай мовы | |
---|---|
17 красавіка 1999 — 29 кастрычніка 2017 | |
Папярэднік: | Генадзь Бураўкін |
Наступнік: | Алена Анісім |
Дэпутат Вярхоўнага Савету ХІІ скліканьня | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: | 7 жніўня 1954 (69 гадоў) Амсьціслаў, Магілёўская вобласьць, БССР |
Партыя: | БСДГ |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
Алег Трусаў нарадзіўся 7 жніўня 1954 году ў горадзе Амсьціславе Магілёўскай вобласьці. У 1976 годзе скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. У пэрыяд з 1976 па 1992 гады працаваў у Беларускім рэстаўрацыйным праектным інстытуце загадчыкам аддзела комплексных навуковых дасьледаваньняў. У 1981 годзе абараніў кандыдацкую дысэртацыю. З 1996 да сакавіка 1998 году — дэкан факультэту бібліятэчна-інфармацыйных сыстэмаў Беларускага ўнівэрсытэту культуры. Цяпер дацэнт катэдры гісторыі Беларусі і музэязнаўства. У 1990 годзе быў адным з заснавальнікаў Беларускага гуманітарнага ліцэя імя Якуба Коласа.
Прымаў удзел у абвяшчэньні дзяржаўнага сувэрэнітэту і поўнай незалежнасьці Рэспублікі Беларусь, адзін з распрацоўшчыкаў афіцыйнай выявы дзяржаўнага гербу Рэспублікі Беларусь «Пагоня», бел-чырвона-белага дзяржаўнага сьцяга Рэспублікі Беларусь і наверша да яго.
У 1990—1996 гады — дэпутат Вярхоўнага Савету ХІІ скліканьня. З 1990 па 1995 гады — намесьнік старшыні камісіі Вярхоўнага савету Рэспублікі Беларусь па адукацыі, культуры і ахове гістарычнай спадчыны. Удзельнічаў у галадоўцы дэпутатаў Апазыцыі БНФ 11—12 красавіка 1995 году супраць арганізаванага Аляксандрам Лукашэнкам рэфэрэндуму аб скасаваньні бел-чырвона-белага сьцяга, гербу «Пагоні» ў якасьці дзяржаўных сымбаляў, скасаваньня статусу беларускай мовы як адзінай дзяржаўнай мовы і эканамічнай інтэграцыі з Расеяй.
У 1995—1996 гады Трусаў тройчы балятаваўся ў дэпутаты Вярхоўнага Савету XIII скліканьня, тройчы праходзіў у другі тур, аднак ня трапіў у Вярхоўны Савет ХІІІ скліканьня.
У 1989 годзе Трусаў выступіў адным з заснавальнікаў Таварыства беларускай мовы. У красавіку 1997 году абраны Рэспубліканскай Радай першым намесьнікам старшыні ТБМ. На VI зьезьдзе ТБМ 17 красавіка 1999 году абраны старшынём Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны, якім кіруе дасюль.
Уваходзіць у склад рэдкалегіяў газэты «Наша слова». Быў чальцом рэдкалегіі часапіса «Беларуская мінуўшчына». Узначальвае таварыства «Беларусь-Гішпанія», доўгі час быў сябрам Рады Згуртаваньня беларусаў сьвету «Бацькаўшчына».
Аўтар больш чым 150 навуковых публікацыяў, сярод якіх некалькі манаграфіяў. Як археоляг і гісторык архітэктуры займаецца вывучэньнем манумэнтальнага дойлідзтва XI—XVIII стагодзьдзяў.
Распрацаваў мэтодыку архітэктурна-археалягічнага вывучэньня манумэнтальных помнікаў Беларусі, прасочваў эвалюцыю асноўных тыпаў муровак і будаўнічых матэрыялаў.
Алег Трусаў зьяўляецца прыхільнікам распрацоўкі новага правапісу беларускае мовы, а таксама замены запазычаных з расейскай мовы словаў на ўласна беларускую лексыку; клясычны правапіс і наркамаўку лічыць беларускімі культурнымі каштоўнасьцямі, таму ставіцца нэўтральна да ўжываньня абодвух.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Алег Трусаў, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.