Касьцюковіцкі Раён

Касьцюко́віцкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Магілёўскай вобласьці Беларусі.

Касьцюковіцкі раён мяжуе з Краснапольскім, Клімавіцкім, Хоцімскім раёнамі Магілёўскай вобласьці і Расеяй на ўсходзе.

Касьцюковіцкі раён
Касьцюковіцкі Раён
Герб
Агульныя зьвесткі
Краіна Беларусь
Статус раён Беларусі
Уваходзіць у Магілёўская вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Касьцюковічы
Дата ўтварэньня 17 ліпеня 1924
Старшыня райвыканкаму Дзьмтіры Малашэнка
Насельніцтва (2018) 22 894
Шчыльнасьць 15,3 чал./км²
Нацыянальны склад беларусы (89,4%),
расейцы (8,3%),
украінцы (1,6%)
Плошча 1493,84 км² (7-е месца)
Вышыня па-над узр. м.
 · сярэдняя вышыня

 183 м
Месцазнаходжаньне Касьцюковіцкага раёну
Касьцюковіцкі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Афіцыйны сайт
Касьцюковіцкі Раён   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Гісторыя

17 ліпеня 1924 году ўтвораны Касьцюковіцкі раён у Калінінскай акрузе. 20 жніўня 1924 году падзелены на 16 сельсаветаў: Беладубраўскі, Брацькавіцкі, Ветухноўскі, Дзямідавіцкі (у 1931 годзе перайменаваны ў Тупічынскі), Забычанскі, Касьцюковіцкі (скасаваны ў 1926 годзе), Красьніцкі (у 1931 годзе перайменаваны ў Дзяражненскі), Негінскі, Нізькаўскі, Прусінскі, Пячарскі, Саматэвіцкі, Сілічоўскі, Студзянецкі, Царковішчанскі (у 1936 годзе перайменаваны ў Пралетарскі), Хоцімскі.

4 жніўня 1927 году да Касьцюковіцкага раёну далучаны Баронькаўскі, Батаеўскі, Бялынкавіцкі, Вялікаборскі, Гаўрыленскі, Каніцкі, Машаўскі, Мокраўскі, Смолькаўскі, Сялецкі сельскія саветы скасаванага Бялынкавіцкага раёну.

8 ліпеня 1931 году да Касьцюковіцкага раёну далучаны 11 сельсаветаў скасаванага Хоцімскага раёну. 12 сьнежня 1935 году ўсе яны і Батаеўскі сельскі савет вернуты ў адноўлены Хоцімскі раён.

Да 26 ліпеня 1930 Касьцюковіцкі раён у Магілёўскай акрузе. З 20 лютага 1938 году ў Магілёўскай вобласьці.

На 1 студзеня 1941 году ў раёне было 24 сельскія саветы.

Адміністрацыйны падзел

На 1 студзеня 1995 году ў раёне 156 населеных пунктаў, 7 сельсаветаў: Баронькаўскі, Беладубраўскі, Бялынкавіцкі, Дзямідавіцкі, Забычанскі, Пралетарскі, Сялецкі.

Насельніцтва

  • XXI стагодзьдзе: 1 студзеня 2007 году — 26,8 тыс. чалавек (зь іх 15,3 тыс. гарадзкога ды 11,5 тыс. сельскага); 2009 год — 26 410 чалавек (перапіс); 2016 год — 23 504 чалавекі; 2017 год — 23 126 чалавек; 2018 год — 22 894 чалавекі

Гаспадаркі

На 1 студзеня 2002 году — 15 калгасаў (імя Калініна, Кранштат, Радзіма, Праўда, імя Карла Маркса, Парыская Камуна, Расея, Смолькі, Новае жыцьцё, Прагрэс, Баронькі, Новы быт, Дуброва, Забычаньне, Ленінскі шлях).

Адукацыя

У раёне маецца 18 агульнаадукацыйных школ, у тым ліку 9 сумесна зь дзіцячымі садкамі, 1 раённая гімназія, 10 дашкольных установаў, цэнтры пазашколнай работы, карэкцыйна-разьвівальнага навучаньня ды рэабілітацыі, сацыяльна-пэдагагічны цэнтар, цэнтар турызму.

Транспарт

Транспарт у раёне прадстаўлены маршрутнымі аўтобусамі, якія злучаюць раён зь Менскам, Магілёвам, Гомелем ды Хоцімскам. Шэраг унутрыраённых маршрутаў. Праз раён праходзіць чыгунка Ворша — Унеча.

Спорт

У раёне ёсьць 65 адкрытых пляцовак для заняткаў спортам, 21 спартовая заля, 8 спартовых скрыняў, 2 трэнажорныя залі, 2 залі барацьбы, 1 зала боксу, 1 гарадзкі стадыён, 3 шматфункцыянальныя спартовыя пляцоўкі.

Інфармацыя для турыстаў

  • Касьцюковіцкі краязнаўчы музэй
  • Філія літаратуразнаўчага музэю Аркадзя Куляшова (аг. Новыя Саматэвічы)
  • Сьвятая крыніца (в. Студзянец)
  • Помнік — скульптура воіна (в. Белая Дуброва)
  • Гасьцініцы «Ясень» ды «Касьцюковічы», рэстарацыя «Дубрава», кавярні «Моладзевая», «Юбілейная»

Асобы

  • Александар Агееў, старшыня Касьцюковіцкага райвыканкаму
  • Антон Бархаткоў (нар. у в. Шчаглоўка), мастак
  • Уладзімер Адашкевіч (нар. у 1949), старшыня Касьцюковіцкага райвыканкаму (пачатак 1990-х)
  • Міхаіл Барысаў, старшыня Касьцюковіцкага райвыканкаму
  • Віктар Бурскі (нар. у в. Бялынкавічы), амбасадар Рэспублікі Беларусь у Польшчы ад 1996 да 2000 году
  • Тацьцяна Дзьмітрусёва (нар. у в. Студзянец), беларуская пісьменьніца.
  • Уладзімер Кісялёў, старшыня Касьцюковіцкага райвыканкаму (у 2013-2014)
  • Аркадзь Куляшоў (нар. у в. Саматэвічы, што ўваходзіла ў склад Касьцюковіцкага раёну)
  • Леанід Левановіч (нар. у в. Клеявічы), беларускі пісьменьнік-раманіст і драматург
  • Дзьмітры Малашэнка, старшыня Касьцюковіцкага райвыканкаму (ад сакавіка 2014)
  • Канстантын Палікарповіч (беларускі археоляг, нарадзіўся ў в. Белая Дуброва)
  • Іван Саверчанка (беларускі літаратуразнавец, нарадзіўся ў в. Маліноўка)
  • Уладзімер Саўчанка (Старшыня Гарадзенскага абласнога выканаўчага камітэту ад 2001 да 2010 году, нар. у в. Фралоўка)
  • Масей Сяднёў (нар. у в. Мокрае) беларускі паэт-эмігрант
  • Іван Чыгрынаў (нарадзіўся ў в. Вялікі Бор)

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Касьцюковіцкі Раён  Касьцюковіцкі раёнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Касьцюковіцкі Раён ГісторыяКасьцюковіцкі Раён Адміністрацыйны падзелКасьцюковіцкі Раён НасельніцтваКасьцюковіцкі Раён ГаспадаркіКасьцюковіцкі Раён АдукацыяКасьцюковіцкі Раён ТранспартКасьцюковіцкі Раён СпортКасьцюковіцкі Раён Інфармацыя для турыстаўКасьцюковіцкі Раён АсобыКасьцюковіцкі Раён КрыніцыКасьцюковіцкі Раён Вонкавыя спасылкіКасьцюковіцкі РаёнБеларусьКлімавіцкі раёнКраснапольскі раёнМагілёўская вобласьцьРасеяХоцімскі раён

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ЖывёлыТаксіТрыбуна працыГальшанскі замакГАЗ-53ТленПэкарыевыяЯфетПаморскае ваяводзтваВасіль БыкаўАляксандар ІвулінВалянцін БялькевічЯпоніяСтрахФасадЧорны сьпіс ЭўразьвязуЛетувісыБеларускі арабскі альфабэтМарыя ПрымачэнкаБірштаныPanthera unciaЛясныя братыАдам МіцкевічПохваЛіцьвіныАс (імя)Ружанскі палацЗа нашу і вашу свабодуУладзімер СьвятаславічIP-адрасСусьветнае павуціньнеТумарЭлектронная поштаВалянцін АкудовічКаскадныя табліцы стыляўПесьня пра зубраЦытрусБудынакНазоўнікЭндр і ЛюараСьцяг Гвінэі-БісаўДотык пісі рукоюЮрка ЛявонныСколеВікіманіяНаваградзкае ваяводзтваТаполяЯзафат КунцэвічВетразьБераБелавеская пушчаГданскі аддзел БГКТАнілінгус403 да н. э.Аральны сэксМастацкі твор12001589Бурбалка даткомаў🡆 More