Дарагічын: горад у Беларусі

Дарагі́чын (афіцыйная назва — Драгі́чын) — места ў Беларусі, на Ляхавіцкім канале.

Адміністрацыйны цэнтар Дарагічынскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 14 910 чалавек. Знаходзіцца за 110 км на ўсход ад Берасьця, за 7 км ад чыгуначнай станцыі Дарагічын (лінія Берасьце — Гомель); на аўтамабільнай дарозе Берасьце — Пінск.

Дарагічын
лац. Darahičyn
У цэнтры места
У цэнтры места
Дарагічын: Назва, Гісторыя, Геаграфія Дарагічын: Назва, Гісторыя, Геаграфія
Герб Дарагічына Сьцяг Дарагічына
Першыя згадкі: 1452
Былая назва: Давячоравічы
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Дарагічынскі
Плошча: 11 км²
Насельніцтва (2018)
колькасьць: 14 910 чал.
шчыльнасьць: 1355,45 чал./км²
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1644
Паштовы індэкс: 225830
СААТА: 1220501000
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°11′0″ пн. ш. 25°9′0″ у. д. / 52.18333° пн. ш. 25.15° у. д. / 52.18333; 25.15 25°9′0″ у. д. / 52.18333° пн. ш. 25.15° у. д. / 52.18333; 25.15
Дарагічын на мапе Беларусі ±
Дарагічын
Дарагічын
Дарагічын
Дарагічын
Дарагічын
Дарагічын
Дарагічын: Назва, Гісторыя, Геаграфія Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Дарагічын — магдэбурскае места гістарычнай Піншчыны (частка Берасьцейшчыны, на захадзе Палесься), колішняя сталіца Давячораўскага графства.

Назва

Тапонім Дарагічын утварыўся як прыналежны прыметнік ад імя Дораг або Дарожыч. Дзеля адрозьненьня ад аднайменнага места на Падляшшы меў таксама назву Дарагічын Палескі.

Традыцыйная гістарычная назва места — Дарагічын. Цяперашняя афіцыйная форма Драгічын (польск. Drohiczyn) зьявілася пад польскім уплывам. Польскае Drohiczyn — стандартавая замена беларускага поўнагалосься польскім няпоўнагалосьсем. У нарматыўным даведніку «Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь» традыцыйная гістарычная назва Дарагічын адзначаецца як прысутная ў вусных зносінах людзей.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Першы пісьмовы ўпамін пра сяло Давячоравічы (першая назва сучаснага Драгічына) зьмяшчаецца ў Літоўскай Мэтрыцы і датуецца 1452 годам. Паселішча ўваходзіла ў склад Пінскага староства і знаходзілася ў валоданьні вялікай княгіні Боны Сфорцы. Праз Давячоравічы праходзіла дарога зь Берасьця на Валынь. У 1450—1460-я гады князь пінскі Юры Сямёнавіч перадаў сваёй граматай частку даніны зь сяла на карысьць царквы ў Дружылавічах, на якую мусіла выдаткоўвацца 2 вядры мёду.

У 1552 годзе ўпамінаецца Давячораўскае войтаўства. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў паселішча ўвайшло ў склад Пінскага павету Берасьцейскага ваяводзтва. У пачатку XVII стагодзьдзя Давячоравічамі валодаў Леў Сапега, які ў 1619 годзе перадаў сяло Нявельскім. Апошнія ў 1623 годзе заснавалі царкву Прычыстай Багародзіцы і атрымалі для паселішча статус мястэчка. Пад 1655 годам яно ўпершыню ўпамінаецца як Дарагічын.

У 2-й палове XVII стагодзьдзя ўпамінаецца Давячоравічаўскі маёнтак, які ў апошняй чвэрці XVIІI стагодзьдзя называўся графствам. У 1749 годзе пінскі маршалак М. Ажэшка заснаваў у мястэчку францішканскі кляштар. У 1778—1779 гадох тут было 68 дамоў, а само паселішча звалася местам. У 2-й палове XVIІI стагодзьдзя існавала ратуша.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Дарагічын: Назва, Гісторыя, Геаграфія 
Старая хата, 1907 г.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Дарагічын апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Кобрынскім павеце. Статус паселішча панізілі да мястэчка. На 1849 год тут было 98 будынкаў. Да 1886 году каля Дарагічына збудавалі чыгуначную станцыю. Паводле вынікаў перапісу 1897 году ў мястэчку было 280 дамоў (зь іх 140 жылыя), царкоўнапрыходзкая школа, 2 народныя вучэльні, лячэбніца. Напярэдадні Першай сусьветнай вайны працавалі фабрыка саламяных капелюшоў, 2 маслабойні, завод ачысткі крэйды, млыны.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Дарагічын занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Дарагічын абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Дарагічын апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам павету Палескага ваяводзтва. У гэты час тут было 246 будынкаў.

У 1939 годзе Дарагічын увайшоў у БССР, дзе 15 студзеня 1940 году атрымаў афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу і стаў цэнтрам раёну. У Другую сусьветную вайну з 25 чэрвеня 1941 да 17 ліпеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху. 10 лістапада 1967 году Дарагічын атрымаў статус места.

Геаграфія

Экалёгія

Па катастрофе на Чарнобыльскай АЭС Дарагічын апынуўся ў сьпісе небясьпечных раёнаў з павялічаным радыеактыўным фонам. Сёньня пляма радыеактыўнага забруджаньня цягнецца Дарагічынскім раёнам трыма кроплямі з поўдня на поўнач. Пачынаецца яна з 5—7 кілямэтровай палосы ў Радаставе, звужаецца каля Дняпроўска-Бужанскага канала, зноў пашыраецца каля Палескай чыгункі і потым клінам ідзе ў Белаазёрска-Бярозаўскім кірунку. Усё гэта зямля, забруджаная цэзіем-137.

Насельніцтва

Дэмаграфія

Дарагічын: Назва, Гісторыя, Геаграфія
  • XVIII стагодзьдзе: 1778 год — 416 чал.
  • XIX стагодзьдзе: 1830 год — 341 муж., зь іх шляхты 5, духоўнага стану 11, мяшчанаў-юдэяў 268, мяшчанаў-хрысьціянаў і сялянаў 57; 1849 год — 167 чал.; 1878 год — 1476 чал. (702 муж. і 774 жан.), у тым ліку 176 хрысьціянаў і 1300 юдэяў; 1892 год — 3475 чал.; 1897 год — 2258 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1921 год — 1987 чал.; 1959 год — 3,5 тыс. чал.; 1971 год — 7,1 тыс. чал.; 1991 год — 14,6 тыс. чал.; 1993 год — 15 тыс. чал.; 1997 год — 15,2 тыс. чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2006 год — 15 тыс.; 2008 год — 15 тыс.; 2009 год — 14 744 чал. (перапіс); 2015 год — 14 800 чал.; 2016 год — 14 898 чал.; 2017 год — 14 976 чал.; 2018 год — 14 910 чал.

Адукацыя

У Дарагічыне працуюць гімназія, 2 сярэднія, музычная, дзіцяга-юнацкая спартовая школы, 6 дашкольных установаў. Дзейнічае Дарагічынскае дзяржаўнае ПТВ №163 сельскагаспадарчай вытворчасьці.

Мэдыцына

Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляюць мескія лякарня і паліклініка.

Культура

Дзейнічаюць кінатэатар, дом культуры, дом творчасьці дзяцей і юнацтва, 2 бібліятэкі, цэнтар моладзі «Спатканьне».

Мас-мэдыя

Выдаецца раённая газэта «Драгічынскі веснік».

Забудова

Вуліцы і пляцы

Афіцыйная назва Гістарычная назва
8 сакавіка вуліца Хомская вуліца
9 мая вуліца (з 8.03.1974) Набярэжная вуліца
Варашылава вуліца (з 8.03.1974) Чыгуначная вуліца
Вызваленьня вуліца (з 8.03.1974) Усходняя вуліца
Гастэлы вуліца (з 8.03.1974) Мокрая вуліца
Дзяржынскага вуліца (з 8.03.1974) Новая вуліца
Касмадзям’янскай вуліца (з 8.03.1974) Паўночная вуліца
Кастрычніцкая вуліца Паштовая вуліца
Леніна вуліца Пінская вуліца (усходняя частка)
Пярковіцкая вуліца (заходняя частка)
Макарэвіча вуліца (з 8.03.1974) Вішнёвая вуліца
Ракасоўскага вуліца (з 8.03.1974) Кароткая вуліца

У тэлефонным даведніку 1939 году ўпамінаецца Касьцельная вуліца. Таксама існавалі вуліцы Красная, Новае Места, Папінская і Пясковая.

Эканоміка

Прадпрыемствы машынабудаваньня, будаўнічых матэрыялаў, харчовай прамысловасьці.

Турыстычная інфармацыя

Інфраструктура

Спыніцца можна ў мескім гатэлі.

Славутасьці

Страчаная спадчына

  • Капліца могілкавая
  • Кляштар францішканаў (1749)

Галерэя

Асобы

Ураджэнцы

  • Ісраэль Беэры (1911—1972) — рабін
  • Юры Бліноў (1975—2019) — беларускі піяніст
  • Ганна Кісьліцына (нар. 1967) — беларускі крытык, літаратуразнаўца
  • Уладзімер Кожух (нар. 1953) — мастак

Жыхары

Непадалёк ад Дарагічына, у маёнтку Людвінова, некалькі гадоў жыла пісьменьніца Эліза Ажэшка.

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Дарагічын НазваДарагічын ГісторыяДарагічын ГеаграфіяДарагічын НасельніцтваДарагічын ЗабудоваДарагічын ЭканомікаДарагічын Турыстычная інфармацыяДарагічын ГалерэяДарагічын АсобыДарагічын КрыніцыДарагічын ЛітаратураДарагічын Вонкавыя спасылкіДарагічынБеларусьБерасьцеБерасьцейская вобласьцьГомельГорадДарагічынскі раёнПінск

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Выканаўчы камітэт Рады Ўсебеларускага зьездуПрыназоўнікВітаўтВіківэрсытэтБеларускія татарыТратылавы эквівалентДотык пісі рукоюБайкаАральны сэксСлуцак8 сакавікаАпавядальны сказДактрына БрэжневаЭўропаШахматыГарнастайНазоўнікЭманюэль (фільм)Васіль БыкаўПадарожжы ГулівэраДональд ТрампЯзэп ДраздовічБібліятэка Белавежы (БЛА)Люблінская уніяДабравешчаньнеКанстантын I ВялікіКрумкачСацыялізмРаман СкірмунтТагальская ВікіпэдыяISO 3166-1СССРКлясычная мэханікаЦарква Покрыва Багародзіцы (Койданаў)Рак (знак задыяку)МячэтАлесь ГарунДрама (аповесьць)МастаСьвятлана ЦіханоўскаяПарнаграфія для жанчынАліўкавы алейСударгШырмерДуброўнаУстаўныя граматы БНРЯкуб Колас26 сакавікаВісігерд (імя)Маскоўская дзяржаваКультурная рэвалюцыя ў КітаіЛявон ЗаяцПіт ПаўлаўЛесотаГражына (паэма)Падляскія дыялектыАркадзь Куляшоў1xbetПрадпрымальніцтваВойшаЭманюэль 5Людзі на балоце (раман)Арлінгтан (Тэхас)Шыва🡆 More