Рок-Кола: беларускі рок-фэст

«Рок-кола» — беларускі рок-фэстываль, які з 1990 году штогод праводзіўся ў Полацку й Наваполацку.

Фэстываль году па выніках Рок-каранацыі 2004—2005.

Рок-кола
Рок-Кола: Агульныя зьвесткі, Забарона, Ацэнкі
Дата(ы) розныя
Гады 1990—2007
Месца(ы) правядзеньня Наваполацак
Полацак (2005—2007)
Жанр(ы) рок-музыка

Агульныя зьвесткі

Дырэктарам фэстывалю быў Сяргей Анішчанка. Асновай фэстывалю зьяўляўся конкурс маладых гуртоў з розных краінаў, таксама на фэст запрашаліся знакамітыя рок-музыкі. У апошнім фэстывалі, які прайшоў 26—27 кастрычніка 2007 году, прынялі ўдзел 25 маладых калектываў з Беларусі, Расеі й Украіны. Асноўнай умовай для канкурсантаў зьяўлялася наяўнасьць у рэпэртуары песьні на беларускай мове.

Забарона

Забаронены ў лістападзе 2007 году паводле пратаколу пасяджэньня Полацкага гарвыканкаму: «Лічыць немэтазгодным правядзеньне ў горадзе мерапрыемстваў тыпу фэстывалю „Рок-кола“, чужых гістарычнай, духоўнай спадчыне гораду Полацку й праваслаўю; рэкамэндаваць адказным асобам, якія адказваюць за духоўнае выхаваньне моладзі, устрымлівацца ад ініцыяваньня падобных мерапрыемстваў». Тым ня менш, аргкамітэт фэстывалю разглядаў іншыя пляцоўкі для правядзеньня, такія як Менск, Наваполацак, расейскі Смаленск.

Паводле «Tuzin.fm» забарона фэстывалю можа быць зьвязана з прызначэньнем у Полацак новага старшыні мясцовай філіі КДБ, які нібы выказаў незадаволенасьць з нагоды яго правядзеньня. Віталь Супрановіч, кіраўнік лэйблу «БМАgroup» і аўтар фэстывалю «Be Free» («Права быць свабодным»), па выніках сустрэчы музыкаў у адміністрацыі прэзыдэнта ў лістападзе 2007 году прыйшоў да высновы, што закрыцьцё «Рок‑кола» ўладамі было палітычным дзеяньнем. Сяргей Анішчанка, які даў інтэрвію Зьмітру Кустоўскаму з тэлеканалу «Белсат» ў 2015 годзе, таксама падзяліў яго меркаваньне. Андрэй Аляксандраў у сваім артыкуле на «Беларускім партызане» па праблеме таксама згадаў наяўнасьць прыкметаў палітычнага характару.

Ацэнкі

Журналіст «Музыкальнай газеты» Таццяна Заміроўская, якой давялося пісаць справаздачу па выніках фэстывалю 2001 году ў Наваполацку, назвала яго «годнай і вельмі мілай тусоўкай без напускной глянцавасьці, напышлівага патасу й незразумелых „пантоў“».

Пры аглядзе 15-га фестывалю ў 2005 годзе Анастасія Штукіна з «Музыкальной газеты» напісала: «На сёньняшні дзень у Беларусі няма ніводнага гарадскога праекта, які мог бы пахваліцца такой жа папулярнасьцю сярод моладзі й настолькі шматгадовай гісторыяй».

Аляксандра Паўлава, аўтар «Музыкальнай газеты», у артыкуле «па-расейску: «Рок-кола» – белорусский рок жив» у 2007 годзе так апісвала фэномэн фэстывалю: «Гэта ідэя, якая дапамагае быць Полацку й Наваполацку аднымі з самых рок-н-рольных гарадоў у Беларусі. Таму што існуе шмат гуртоў, якія ведаюць, што ёсьць дзеля чаго працаваць, што ў іх будзе свая аўдыторыя гледачоў».

Мікіта Зьмітраў з сайту «Народныя навіны Віцебску» па выніках апошняга фэстывалю «Рок-кола» пісаў: «Два дні Полацак жыў музыкай. Мяркуючы па колькасьці гледачоў у самай вялікай залі гораду, рок-н-рол тут вельмі запатрабаваны».

Заўвагі

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Рок-Кола: Агульныя зьвесткі, Забарона, Ацэнкі  Рок-коласховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Рок-Кола Агульныя зьвесткіРок-Кола ЗабаронаРок-Кола АцэнкіРок-Кола ЗаўвагіРок-Кола КрыніцыРок-Кола Вонкавыя спасылкіРок-КолаБеларусьНаваполацакПолацакРок-каранацыяРок-музыкаФэстываль

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

13 чэрвеняЧорная ночНямецка-савецкая вайна26 красавікаІмёны ліцьвінаўРуслан КашулінскіФарбаМы выйдзем шчыльнымі радаміБудзьма беларусамі!АсіпавічыБеларусьБерасьцейская вобласьцьБеларуская МарсэльезаДамаскДруяКотРасейская мова ў БеларусіВялікае Княства Літоўскае2006Тоні БлэрАнатоль ІвашчанкаC++РамантызмПесьня пра зубраВялейкаВіктар МарціновічАнатоль Сыс2024ТрокіКанстытуцыйны суд СлаваччыныTUT.BYMozilla FirefoxПошта@Mail.ruЛіга чэмпіёнаў ЭГФ 2023—2024 гадоўМюнхэнМаксім ТанкСяргей Паўлавіч АбламейкаРэспубліка КарэяСэкс па тэлефонеФлорыдаГалоўная старонкаБудынакЛезьбіянстваСакрат ЯновічЯнка КупалаЭлектрарухальная сілаЦмокБялкаў (Слубіцкі павет)2008Аляксандар КраўцэвічБібліятэкаКейданыБагуслаў РадзівілСуботнікіУкраінцыЛітваМікалай Сьлюнькоў1992ДвукосьсеБраўзэрМаксім ЛужанінЯнка СіпакоўЈ🡆 More