Беларускі Партызан

«Белару́скі партыза́н» — беларускі палітычны інфармацыйны інтэрнэт-праект, створаны ў кастрычніку 2005 году Паўлам Шараметам і іншымі журналістамі, якія жывуць у Менску ці ў замежжы.

«Беларускі партызан»
Тып навіновы
Даступныя мовы беларуская, расейская
Уладальнік Сьвятлана Калінкіна
Аўтар Павал Шарамет
Пачатак працы 27 кастрычніка 2005 (18 гадоў таму)
Камэрцыйны? не
Рэгістрацыя няма
Актуальны стан дзейны
Рэйтынг Alexa Беларускі Партызан101 (у Беларусі; 2021 г.)
belaruspartisan.by

Паводле інфармацыі на сайце, над ім працуюць журналісты і праграмісты зь Беларусі, Расеі, Польшчы, Нямеччыны і Чэхіі. Сайт публікуе меркаваньні, расьсьледваньні, навіны датычна палітычных падзеяў у Беларусі. На 2016 г. сайт меў ад 50 тыс. да 100 тыс. штодзённых наведнікаў. Вяліся 8 рубрык: «Блогі», «Думкі», «Жыцьцё», «Інтэрвію», «Мультымэдыя», «Палітыка», «Радасьці жыцьця», «Спорт» і «Эканоміка». З 2016 г. беларускамоўную вэрсію сайту, якую вёў гісторык Ігар Мельнікаў, стала наведваць больш людзей, чым расейскамоўную. У сьнежні 2017 году Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь заблакаваў «Беларускі партызан» за публікацыю «забароненай інфармацыі». У выніку «Беларускі партызан» аднавіў працу, зьмяніўшы дамэн *.org на *.by. Рэдакцыя парталу месьціцца ў Савецкім раёне Менску па праспэкце Незалежнасьці, д. 55.

13 верасьня 2021 году доступ да сайту ў Беларусі быў заблякаваны: Міністэрства інфармацыі пакарала рэдакцыю за спасылкі на «Белсат».

У лістападзе 2021 году сайт, тэлеграм-канал і сацыяльныя сеткі "Беларускага партызана" былі даданыя ў беларускі сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Апасьля гэтага рэдакцыя выдаліла свой тэлеграм-канал, патлумачыўшы тое жаданьнем не падстаўляць чытачоў, а сайт «Беларускага партызана» перастаў абнаўляцца.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

  • Стужка // Партал «Беларускі партызан», 16 траўня 2021 г. Праверана 16 траўня 2021 г.

Tags:

ЖурналістМенскПавал ШараметПалітыка

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

АнтонімыАрока (футбольны клюб)МаяАдам МіцкевічКордаваІльля СьвірыдзенкаЛеў XАўтамабільКрымчацкая моваКратаваФэмінізацыя беларускай мовыГальяш ЛеўчыкВялікае Княства ЛітоўскаеДнепрапятроўская вобласьцьБэрнардЛацінская моваСтрахЛюбоўКанюшынаІнфармацыйныя тэхналёгііСонечная электрастанцыяПраблема 2038 годуСяргей КалендаВуліца Максіма Багдановіча (Менск)Вобласьць Войска ДанскогаРэформа беларускага правапісу 1933 годуСлонімская ратушаПадвойнае пранікненьнеУладзімер ПуцінАлагоасБелавеская пушчаБераАлесь КажадубАбэрдын (футбольны клюб)ТаполяСлонімВоршаАлмазНХЛ 1997—1998 гадоўСлуцкі збройны чынОскар Арыяс СанчэсСяржук ДоўгушаўНясьвіжКалінінградБеларусь (выдавецтва)Levi'sАнілінгусВікіслоўнік1891СэксРыбакРужанскі палацВольныя матэрыялыCarol of the BellsФранцішак СавічВікізьвесткіВадзім СаранчукоўНацыянальная баскетбольная асацыяцыяГенадзь КарпенкаБеларускі нацыянальны стройАпавядальны сказВікісховішчаБелсатNokia Lumia 620Гальшанскі замак🡆 More