Вольга Самусік

Вольга Самусік (7 студзеня 1985, Менск — 7 сьнежня 2010, Менск) — беларуская сьпявачка і журналіст.

Вольга Самусік
Вольга Самусік
Выступ з гуртом Hasta La Fillsta, люты 2010 году
Дата нараджэньня 7 студзеня 1985
Месца нараджэньня Менск, БССР
Дата сьмерці 7 сьнежня 2010 (25 гадоў)
Месца сьмерці Менск, Беларусь
Прычына сьмерці пнэўманія
Грамадзянства Беларусь
Месца вучобы
Прафэсія вакалістка, журналіст
Жанры рок
Гурты žygimont VAZA, Tarpach, Hasta La Fillsta
Супрацоўніцтва Лявон Вольскі, BN, Neuro Dubel

Вакалістка гуртоў žygimont VAZA і Tarpach, узноўленага Hasta La Fillsta. На «Рок-каранацыі-2007» — рок-князёўна году. Як вакалістка «Tarpach» у 2007 годзе на фэстывалі «Рок-кола» атрымала прыз за лепшы вакал, у той час як яе гурт узяў гран-пры.

Скончыла факультэт журналістыкі БДУ ў 2008 годзе. Зь вясны 2004 году працавала ў «Музыкальной газете», таксама супрацоўнічала з «Народнай Воляю», «БДГ», «Беларускаю маладзёжнаю». У 2007–2008 годах працавала журналісткаю на «Новым радыё(be)», вяла перадачу «Антыпоп». Пасьля заканчэньня вучобы ў 2008 годзе была разьмеркавана ў газэту «СБ. Беларусь сегодня».

Памерла ў 25-гадовым узросьце ад панкрэатыту.

Канцэрт у гонар памяці Вольгі Самусік быў зладжаны яе сяброўкаю Зояю Сахончык з гурта «ZM99» у сьнежні 2011 году. Падчас імрэзы на сцэну менскага клюбу «Loft» выйшлі Аляксандар Ракавец і яго гурт «IQ48», Наста Шпакоўская, Леанід Нарушэвіч(be) і яго гурт «Князь Мышкін», Алег Хаменка, Аляксандар Памідораў(be), Аляксандар Кулінковіч, Юры Навумаў ды іншыя. Сабраныя грошы аддалі бацькам Вольгі на помнік.

Ацэнкі

У справаздаччы са зборнага канцэрту з удзелам гурта «Tarpach» Алена Сабалеўская, канцэртны аглядальнік сайту «LiveSound.by(be)», адзначала харэаграфію й вакальныя здольнасьці «выдатнай музычнай журналісткі (вакалісткі)» у 2008 годзе.

Алег Клміаў, галоўны рэдактар «Музыкальнай газеты», успамінаў Вольгу як выдатную супрацоўніцу, якая «заўжды рабіла цікавыя й клясныя матэрыялы, сама прапаноўвала ідэі»; з музычнагу боку, на яго думку, яна найбольш удала рэалізавалася ў гурце «žygimont VAZA». Гітарыст «Tarpach» Зьміцер Астапук прыгадваў, што Вольга «была творчай асобаю, здольнай шмат на што». Пра «зьяву ў беларускім рок-н-роле» казаў заснавальнік і прадусар «Рок-Каранацыі» Юры Цыбін. Сяргей Канановіч, гітарыст «Hasta La Fillsta», адчуваў энэргію ад асобы, «якая хацела жыць рок-музыкаю». Лявону Вольскаму па сумесным праектам сьпявачка запомнілася сваёй адказнасьцю й прафэсійнасьцю.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Менск

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

MPEG-1Кузьма ЧорныКрышталёвы палацМіжнародны стандартны кніжны нумарПарнаграфія ў ІталііГісторыя СлуцкуГарнастайІван ШамякінСунізмШпакМіхась ЗарэцкіЖанчына з жанчынайЭтнічная тэрыторыя беларусаўНямеччынаПаўночны Райн — ВэстфаліяАльхіміяПадзелы Рэчы ПаспалітайУсходні БэрлінUniversal Music GroupАлесь БадакЛюцыя ПопаваПерапіс насельніцтва Беларусі (2019)163Вольныя матэрыялыСказЛявон БаразнаРэжым ЛукашэнкіКліматВартасьцьВялікдзеньІнфлянцкая вайнаНаваградакБальшавікіУправа КДБ па вайсковай контравыведцыАрктыкаГедымінас КіркіласПалестынаЮрась ШамецькаСпадарАлі ХамэнэіТрыбадызмЗакон ПарэтаФундацыя «Вікімэдыя»ГарэлкаВалійская моваЛацінская моваСпадарожнікВелімір ХлебнікаўЗіновій ПрыгодзічДзеяслоўПаўлінка (п’еса)Сям’яВенаБудапэшцкі мэмарандумПлошчаВікіпэдыя3GНіл ГілевічЭкспэрымэнт МілгрэмаПан ТадэвушПрыродаВіды сувязі словаўАрнольд ШварцэнэгерРоварКарлес ПудждэмонДзяржаўны лад Рэспублікі БеларусьІнданэзіяЯн Гляўбіц🡆 More