Пнэўманія: захворваньне лёгкіх

Пнэўмані́я (па-грэцку: πνευμονία ад πνεύμων — «лёгкія») або запале́ньне лёгкіх — запаленьне лёгачнай тканкі інфэкцыйнага паходжаньня зь пераважным паражэньнем пухірыкаў (з разьвіцьцём у іх запаленчай эксудацыі) і міжвузнай тканкі лёгкага.

Тэрмін «пнэўманія» аб’ядноўвае большую групу хваробаў, кожная зь якіх мае сваю этымалёгію, патагенэз, рэнтгеналягічныя прыкметы, дадзеныя лябараторных дасьледаваньняў і асабліва тэрапіі. Можа працякаць як самастойнае захворваньне ці як ускладненьне іншых захворваньняў.

Пнэўманія
Пнэўманія: захворваньне лёгкіх
Сынонімы запаленьне лёгкіх
Спэцыяльнасьць пульманалёгія, інфэкталёгія
Сымптомы кашаль, абцяжаранае дыханьне, пачашчанае дыханьне, павышэньне тэмпэратуры цела
Працягласьць некалькі тыдняў
Прычыны бактэрыі, вірус
Фактары рызыкі кістозны фіброз, хранічная абструктыўная хвароба лёгкіх, бранхіяльная астма, цукровы дыябэт, сардэчная недастатковасьць, паленьне
Мэтад дыягностыкі на падставе сымптомаў, рэнтген грудной клеткі
Лячэньне кіслародная тэрапія
Лекі антыбіётыкі, супрацьвірусныя сродкі
Частасьць 450 млн (7%) за год
Сьмяротнасьць 4 млн за год
Пнэўманія ў Вікісховішчы
Пнэўманія: захворваньне лёгкіх
Узбуджальнік пнэўманіі

Неінфэкцыйныя запаленчыя працэсы ў лёгачнай тканкі, звычайна называюць пнэўманітамі ці альвэлітамі. На фоне падобных асэптычных запаленчых працэсаў нярэдка разьвіваецца бактэрыяльная, вірусна-бактэрыяльная й грыбковая пнэўманія. Асноўным мэтадам дыягностыкі зьяўляецца рэнтгеналягічнае дасьледаваньне лёгкіх, а асноўным мэтадам лячэньня — антыбактэрыяльная тэрапія. Позная дыягностыка й затрымка з пачаткам антыбактэрыяльнага лячэньня пагаршае прагноз захворваньня. Магчымы лятальны сыход.

Пнэўманія закранае каля 450 мільёнаў чалавек ва ўсім сьвеце, што складае каля 7% агульнага насельніцтва Зямлі. Штогод рэгіструюцца прыкладна 4 мільёны сьмерцяў. Пнэўманія была ахрышчана доктарам Ўільямам Осьлерам у XIX стагодзьдзі, як «капітан па сьмерці сярод мужчынаў». Са зьяўленьнем антыбіётыкаў і вакцыны супраць хваробы ў XX стагодзьдзі выжывальнасьць падвысілася. Тым ня менш, у разьвіваных краінах, а таксама сярод вельмі старых і вельмі маладых людзей, а таксама хранічна хворых, пнэўманія застаецца адным зь вядучых чыньнікаў сьмерці.

Чыньнікі

Запаленьне лёгкіх адбываецца часьцей за ўсё з-за інфэкцыяў, выкліканых галоўным чынам бактэрыямі або вірусамі і радзей грыбкамі і паразытамі. Хоць існуе больш за 100 штамаў узбуджальнікаў інфэкцыйных захворваньняў, ідэнтыфікаваныя толькі нешматлікія зь іх, адказныя за большасьць выпадкаў пнэўманіі. Зьмяшаныя інфэкцыі, дзе ўзбуджальнікам зьяўляецца як вірус, гэтак і бактэрыі, назіраюцца ў прыкладна 45% выпадкаў інфэцыі ў дзяцей і 15% выпадкаў інфэкцыі ў дарослых. Узбуджальнік ня можа быць вызначаны прыблізна ў палове выпадкаў, нягледзячы на ​​дбайную праверку.

Тэрмін пнэўманія часам больш шырока прымяняецца да любога стану, дзе вынікам зьяўляецца запаленьне лёгкіх, выкліканыя, напрыклад, аўтаімуннымі захворваньнямі, хімічнымі апёкамі або рэакцыяй на лекі. Аднак, гэтыя выпадкі больш дакладна называюць пнэўманітамі.

Фактарамі, якія могуць прывесьці да пнэўманіі, зьяўляюцца курэньне, імунадэфіцыт, алькагалізм, хранічная абструктыўная хвароба лёгкіх, бранхіяльная астма, хранічная хвароба нырак, хваробы печані і старасьць. Дадатковая рызыка для дзяцей уключае ў сябе гадаваньне дзіцяня не грудным малаком, узьдзеяньне цыгарэтнага дыму альбо забруджваньне паветра, недаяданьне і беднасьць. Прымяненьне прэпаратаў, якія прыгнятаюць кісьлю, як то інгібітары пратонавай помпы або Н2-блякатары, таксама можа быць зьвязана з павышанай рызыкай разьвіцьця пнэўманіі.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Пнэўманія: захворваньне лёгкіх  Пнэўманіясховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Грэцкая моваЗапаленьнеЛёгкіяХваробаЭтымалёгія

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Уладзімер Арлоў (гісторык)Граматычнае значэньнеСпадчына (верш)Дзед ТалашСлуцкі збройны чынСьвятлана АлексіевічТадэвуш КасьцюшкаСьпіс гарадоў БеларусіДыялекты беларускай мовыУкраінаПадляшшаАнальны сэксПравы чалавека ў БеларусіАнатоль ВялюгінКарлес ПудждэмонРадзівілыПераклады Бібліі на беларускую мовуУсяслаў ЧарадзейАлесь СавіцкіАнатоль СербантовічЮры ГумянюкРадаўніцаМар’ян ДуксаТалачынАксысМотарГайла (імя)Іван ШамякінІндыяЦарква Сьвятой Тройцы (Зэльва)Беларускае нацыянальнае адраджэньнеТэхналёгіяАстравецISO 3166-1БізнэсЗянон ПазьнякВалерыя КуставаМузыкаКастусь ГубарэвічКаса (анатомія)Парнаграфія ў БразылііСпакусьнікіДанута БічэльРадыё ВызваленьнеІнданэзіяВасіль ІгнаценкаГрупавы сэксЛюцыян ЖалігоўскіВойска Рымскай імпэрыіЛезьбіянстваГукБлакітная сойкаВількамірскі паветСяргей ДавідовічЯн ЧыквінБісэксуальная парнаграфіяБанкаўскі рахунакЭнэргіяКрыж Эўфрасіньні ПолацкайНазоўнікВадзім БолбасISO 3166Летувісы15 красавікаКрайняя плоцьУсевалад ГарачкаУзброеныя сілы Беларускай Народнай РэспублікіЗямля пад белымі крыламіЖалейка (зборнік)Беларускія немцыВышэйшая школа (выдавецтва)🡆 More