Басовішча

«Басо́вішча» (Фестываль Музыкі Маладой Беларусі, польск.: Basowiszcza) — штогадовы фестываль беларускай альтэрнатыўнай і рок-музыкі, які рэгулярна праводзіўся Беларускім аб’яднаннем студэнтаў (БАС) на некамерцыйнай аснове на лясной паляне Борык каля мястэчка Грудак на Беласточчыне з 1990 да 2019 года.

Арганізатары вырашылі, што 30-е па ліку «Басовішча» стане апошнім.

Басовішча
лагатып
фота
Выступ гурта «N.R.M.» на «Басовішчы—2007».
Асноўная інфармацыя
Жанры альтэрнатыўная музыка
рок-музыка
Гады правядзення 19902019
Краіна Басовішча Польшча
Горад Гарадок
Заснавальнікі БАС
Мова песень беларуская
польская
Ганаровыя
госці
N.R.M.
Трансляцыя Белсат
basowiszcza.org

Фэст адбываўся на працягу двух ліпеньскіх дзён. Традыцыйна на фестывалі ладзіўся конкурс маладых выканаўцаў, якія даслалі свае заявы на ўдзел і паспяхова прайшлі адбор. Штогод на фестываль прыязджала ад пяці да дванаццаці тысяч чалавек.

Удзельнікі

Басовішча 
Гурт «Pomidor/OFF» на «Басовішчы-2008».

Штогод у асноўнай частцы праграмы «Басовішча» бралі ўдзел каля двух дзясяткаў гуртоў. Пераважная колькасць з іх з’яўляліся беларускімі, але звычайна ў праграму ўваходзілі некалькі польскіх гуртоў. Цягам некалькіх апошніх гадоў у фестывалі ўзялі ўдзел гурты з Літвы («IR», «Mountainside  (літ.)»), УкраіныТінь Сонця  (бел. (тар.))», «…и Друг Мой Грузовик  (укр.)») і гурт з Італіі («Orchestra Arturo Piazza»).

Сярод гуртоў з Беларусі практычна кожны год удзел бралі «N.R.M.», «ULIS», «Neuro Dubel», «Крама». Сярод гуртоў з Польшчы — «ZERO-85», «RIMA».

У першы дзень фестывалю перад асноўнай часткай звычайна ладзілася вольная сцэна, дзе гурты маглі прадэманстраваць свае здольнасці.

Басовішча 
Выступ гурта «Крама» на «Басовішчы-2007».

У 2007 годзе фестываль працягваўся тры дні замест традыцыйных двух, у выніку чаго больш за 30 гуртоў атрымалі магчымасць выступіць на «Басовішчы».

Конкурсная частка

Басовішча 
Пераможцы конкурснай часткі «Басовішча-2008» — гурт TLUSTA LUSTA.

У 1992 годзе ў праграму фэстываля быў уключаны конкурс маладых выканаўцаў, за перамогу ў якім маладыя гурты атрымлівалі прызы: звычайна фінансавыя ўзнагароды альбо час запісу ў студыі. У розныя гады пераможцамі конкурсу станавіліся гурты «R.F.Braha» (1997); «КальЯн» (1998); «Znich», «Deviation», «Exist», «Алесюкі» (1999); «Сонца Мао», «PostScriptum  (укр.)», «Zet», «RIMA» (2000); «Impatt», «Бан-Жвірба», «Праект 2001», «ZERO-85» (2001); «Partyzone», «BN», «STOD» (2002); «Triquetra», «Сьцяна», «IQ48», «Indiga» (2003); «Таксі», «Сонцаварот», «Tarpach», «HMP» (2004); «5set5  (бел. (тар.))», «Зьмяя», «Mauzer», «Imprudence» (2005); «Parason», «S.D.M.», «Vodar Susviet», «Людзі Сьвятла», «Nevma» (2006); «Фляўс і Кляйн», «SOK», «Unia» (2007); «TLUSTA LUSTA», «Spita/\ь F», «Глюкі» (2008) і іншыя.

У 2009 годзе пры правязенні юбілейнага, дваццатага фэсту, ад конкурсу маладых выканаўцаў было вырашана адмовіцца. Як патлумачыла намесніца старшыні Беларускага аб’яднання студэнтаў Кася Кузьміч, няма сэнсу рабіць конкурс і раздаваць узнагароды, бо «гурты, якія перамагалі ў конкурсе апошнім часам, па-сапраўднаму так і не даказалі сваю вартасць». Замест маладых гуртоў былі запрошаны пераможцы конкурсаў папярэдніх гадоў.

Публіка

Басовішча 
Публіка на «Басовішчы-2007».

Штогод «Басовішча» наведвала некалькі тысячаў гледачоў. Чакалася, што фестываль 2008 года наведаюць 3 тысячы гледачоў.

Візавае пытанне

Ад 21 снежня 2007 года Польшча далучылася да краінаў-удзельніц Шэнгенскай зоны. Гэта падвысіла кошт аднаразовых візаў для грамядзянаў Беларусі з 5 да 60 еўра з дадаваннем больш жорсткіх патрабаванняў для атрымання візы. У 2008 годзе Беларускае аб’яднанне студэнтаў вяло перамовы з Міністэрствам замежных справаў Польшчы пра спрошчанае атрыманне бясплатных візаў для наведвальнікаў фестывалю з Беларусі. Дамова была дасягнута, але з абмежаваннем у 150 бясплатных візаў для гледачоў, бо колькасць усіх ахвотных значна перавышала консульскія магчымасці, у выніку чаго візы атрымалі тыя, хто найхутчэй падаў заяўкі.

У 2009 годзе вырашэннем пытання з візамі займаўся гарадзенскі рух «За Свабоду!» як суарганізатар «Басовішча-2009». Уся візавая падтрымка гледачоў фэстываля ажыццяўлялася праз польскі кансулят у Гродна, бо дамовіцца пра выдачу бясплатных візаў для гледачоў у Мінску ў арганізатараў не атрымалася. У выніку візы атрымалі каля 600 з тысячы ахвотных патрапапіць на фестываль. Паводле словаў каардынатара фестываля Паўла Мажэйкі людзі прынеслі дакументы ў апошнія дні, таму кансулят проста не здолеў разгледзець усе заяўкі за малы час. У выніку візу не атрымалі каля 400 чалавек з тых, што падалі дакументы. Паводле іншых звестак, праз гродзенскі рух «За Свабоду!» бясплатныя візы атрымалі 800 чалавек.

Размяшчэнне і даезд

Сцэна, дзе праводзіцца фестываль, размяшчаецца на лясной паляне Борык (польск.: Borek). Падчас правядзення фестываля тут ствараецца намётавае мястэчка, дзе жыве ў намётах у дні фэсту большасць гледачоў, і разгортваецца інфраструктура харчавання і пітва. Намётавае мястэчка звычайна ахоўваецца, уваход на яго і размяшчэнне намётаў платны, хаця і не вельмі дарагі (каля 10 злотых).

На аўтамабілі да месца правядзення фестываля з Беларусі даехаць можна праз памежны пераход Бераставіца — Баброўнікі да паварота на Гарадок, з Беластоку — па дарозе 65. Цягніком з Гродна можна патрапіць у Кузніцу Беластоцкую, адкуль аўтобусам ці цягніком да Беластоку. З цэнтральнага аўтавакзала ў Беластоку да Гарадка (прыпынак польск.: Waliły-Stacja) аўтобусам. З Мінску звычайна арганізуецца групавы даезд ахвотных адразу да месца правядзення фестываля.

Забароны

У 2006 годзе арганізатары сутыкнуліся з забаронай правядзення канцэртаў «Адборышча» (адборачнага тура да «Басовішча-2006») у Мінску.

Ацэнкі

Журналіст Ян Максімюк, гаворачы пра значэнне фестывалю, адзначае, што «Басовішча» было задумана на Беласточчыне як адзін з захадаў, што ўключае рэгіянальную беларускасць у агульнабеларускі кантэкст. У доўгатэрміновай перспектыве гэта аказалася памылковым і безвыніковым. На «Басовішчы» выступалі штораз іншыя і штораз лепшыя гурты з Мінску, але тое, што яны спявалі, было ўжо па-за мясцовым падляскім кантэкстам, прынамсі па-за кантэкстам маладых, якія танчылі перад сцэнай і пілі піва ў кустах, але ніякага беларускага мэсыджу на «Басовішчы» ўжо не лавілі.

Таццяна Заміроўская на старонках «БелГазеты» ў 2007 годзе пісала, што фестываль «з’яўляецца адзіным і найстарэйшым музычным конкурсам, у рамках якога маладыя беларускія рок-гурты могуць сябе праявіць і атрымаць цалкам важкі прыз».

Рок-князёўна Кася Камоцкая як калумніст «БелаПАН» у 2008 годзе давала такую ацэнку фестывалю: «„Басовішча“ задумвалася не як фестываль беларускай музыкі ў выгнанні, а як свята мясцовых беластоцкіх беларусаў».

У 2019 годзе Лёша Горбаш з «34mag» у рэтраспектыве 2010–2019 гадоў назваў фестываль «Меккай беларускай рок-музыкі». Алег Клімаў, шэф-рэдактар «Музыкальной газеты», у 2003 годзе так апісаў фестываль: «„Басовішча“ — гэта беларускі „Вудстак“, толькі на тэрыторыі Польшчы, якая мяжуе з Беларуссю. Таму пра фэст гэты не ведае ніхто не толькі ў свеце, але і нават у астатняй Польшчы. Крутое, увогуле, свята жыцця».

Крыніцы

Спасылкі

Tags:

Басовішча УдзельнікіБасовішча ПублікаБасовішча Размяшчэнне і даездБасовішча ЗабароныБасовішча АцэнкіБасовішча КрыніцыБасовішча СпасылкіБасовішча1990 год у гісторыі музыкі2019Беларускае аб’яднанне студэнтаўГрудак (Беластоцкі павет)Польская моваРок-музыкаУсходняя Беласточчына

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Плошча Якуба КоласаРагвалодУніверсітэт рэк ТомпсанВожык (часопіс)Фонд ВікімедыяКаскадныя табліцы стыляўСіні колерБлогТрагедыя ў НалібокахГанаровы грамадзянін горада БаранавічыКірыла ТураўскіКасцёл Святога Сымона і Святой АленыЗмітрок Змітравіч МарозаўЗнак бядыNürnbergПалавыя губыСтудзёнкі (Нясвіжскі раён)ПрыназоўнікДажынкіКацярына СіенскаяВялікдзеньУніверсітэт Фрэйзерскай даліныЗянон Кузьміч ЛомацьГаліна Анатолеўна ПугачэнкаваЛюдміла РублеўскаяАндрэй Міхайлавіч ФедарэнкаЭто Минск, деткаБіскаяХто смяецца апошнім (п’еса)3 маяСтарабеларуская моваАльберт ЭйнштэйнПомнік Янку Купалу (Мінск)Беларуская міфалогіяБум-Бам-ЛітБеларускі алфавітHTMLЧайка (значэнні)Боб ХоскінсФістынгДзейнасць ПВК «Вагнер» у АфрыцыМендзыжац ПадляскіЕпіскапПітэр ХігсГарады БеларусіАбарона Брэсцкай крэпасці (1941)КрыптавалютаПлошча Дзяржаўнага Сцяга (Мінск)СімвалГВК ГомельАртур ВольскіАляксандр Валер’евіч ХаджаеўБарка (Аман)КалядыRSSІван ПташнікаўМядзведзіТувінская моваІерусалімКошыкБеларуская фантастычная проза202419 маяГрэчаская моваБеларускі рубельПаўночная АмерыкаТомас ДжэферсанМінская вобласцьЧарнобыльСаюз пісьменнікаў Беларусі (2005)ПарыжРИА НовостиІван МележГомельская вобласцьМіжнародны фанетычны алфавіт🡆 More