Рух За Свабоду

Рух «За Свабоду» — аб’яднанне грамадзян Беларусі для сумеснай рэалізацыі грамадзянскіх, сацыяльных, культурных і іншых правоў.

Рух «За свабоду»
Абрэвіятура РЗС
Краіна
Адміністрацыйны цэнтр
Адрас Мінск, Ленінскі раён, Партызанскі прасп., д. 23а
Юрыдычны статус грамадскае аб’яднанне
Мэта абарона правоў і свабод чалавека
Тып арганізацыі праваабаронча-асветніцкае
Дзейнічае ў рэгіёнах Беларусь
Афіцыйныя мовы беларуская
Кіраўнікі
Старшыня Юрый Губарэвіч
1-я намесніца Галіна Скараход
Намеснікі Юрый Меляшкевіч, Кірыл Стаселька
Заснаванне
Дата заснавання 25 сакавіка 2006 (18 гадоў таму)
Колькасць валанцёраў 1500 (2009 г.)
Асноўныя асобы Аляксандр Мілінкевіч, Аляксандр Сілкоў, Віктар Янчурэвіч
Кіроўны орган Рада
Папярэднік Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы Беларусі
pyx.by/bel
Рух За Свабоду
А. Мілінкевіч — заснавальнік аб’яднання.

Дзейнасць

Рух «За Свабоду» быў заснаваны ў 2006 годзе пасля прэзідэнцкіх выбараў кандыдатам у прэзідэнты ад аб’яднаных дэмакратычных сіл Аляксандрам Мілінкевічам. Запіс першых актывістаў адбыўся на мінскіх вуліцах 25 сакавіка 2006 года падчас адзначэння Дня Волі.

У 2007 годзе Рух «За Свабоду» актыўна падтрымаў барацьбу беларускіх вернікаў за свабоду веравызнання, быў ініцыятарам стварэння Рады Еўрапейскай інтэграцыі. У 2008 годзе Рух ініцыяваў кампаніі супраць пабудовы АЭС у Беларусі, «За Свабодныя выбары».

Рух падтрымлівае грамадзянскія кампаніі па абароне правоў чалавека ў Мінску і рэгіёнах, а таксама выдавецкія, асветніцкія ініцыятывы. Як заяўляў на online-канферэнцыі «Радыё Свабода» лідар Руху «За Свабоду», колькасць актыўных прыхільнікаў Руху складае паўтары тысячы чалавек. У 2018 годзе іх налічвалася каля 700, але ніхто з іх не быў прадстаўлены ў Палаце прадстаўнікоў або мясцовых саветах Беларусі.

Стратэгічнымі мэтамі Руху «За Свабоду» з’яўляюцца свабодныя выбары ў Беларусі, абарона незалежнасці, давядзенне ўзроўню жыцця ў Беларусі да еўрапейскіх стандартаў, з канчатковай мэтай інтэграцыі Беларусі ў Еўрапейскі Саюз. Кіраўніцтва выступае за пакрокавую стратэгію дыялогу Беларусі і Еўропы, і супраць палітыкі ўзмацнення залежнасці Беларусі ад Расіі.

З вясны 2007 года Рух «За Свабоду» спрабаваў легалізавацца. Чатыры разы праводзіліся ўстаноўчыя канферэнцыі ГА Рух «За Свабоду» і перадаваліся ўсе неабходныя для рэгістрацыі дакументы ў Міністэрства юстыцыі Беларусі. Улады па розных прычынах адказвалі адмовай. Міністэрства юстыцыі Беларусі толькі з чацвёртага разу зарэгістравала рух «За Свабоду» як «праваабаронча-асветніцкае грамадскае аб’яднанне». Рэгістрацыйнае пасведчанне было атрымана 17 снежня 2008.

У маі 2020 г. была афіцыйна зарэгістраваная ініцыятыўная група па вылучэнні Юрася Губарэвіча ў прэзідэнты.

14 ліпеня 2021 года ў офісе арганізацыі адбыўся ператрус, пасля чаго Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь апячатаў памяшканне. 19 жніўня 2021 года Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь прыняў рашэнне прыпыніць на 1 месяц дзейнасць арганізацыі.

19 лістапада 2021 года Вярхоўны суд Беларусі на прапанову Міністэрства юстыцыі прыняў рашэнне аб пазбаўленні рэгістрацыі руху «За свабоду». Падставай стала другое папярэджанне, вынесенае арганізацыі цягам года.

Старшыні

Зноскі

  • "Каманда Руху". ГА «Рух «За свабоду». 2018. Праверана 28 жніўня 2018. Архівавана 23 кастрычніка 2021.
  • http://by.milinkevich.org/massmedia/data/ic_94/3905/rowselect-50-10/
  • https://belisrael.info/?p=19017
  • http://by.milinkevich.org/massmedia/data/ic_94/3917/rowselect-40-10/
  • Рух «За свабоду» спынены на месяц (руск.)(недаступная спасылка). Народная воля (19 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 18 верасня 2021. Праверана 18 верасня 2021.
  • Вярхоўны суд ліквідаваў рух «За свабоду». Чым ён вядомы, Радыё Свабода, 19-11-2021
  • Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article За Свабоду (рух), which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Рух За Свабоду ДзейнасцьРух За Свабоду СтаршыніРух За Свабоду СпасылкіРух За Свабоду

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Пінская мадонна (карціна)Праспект Жукава (Мінск)Metro-Goldwyn-MayerПартызанскі праспект (Мінск)Беларуская літаратураСядзіба Рэйтанаў (Грушаўка)АмазонкіБарбара Іванаўна ВержбаловічСаюз беларускіх пісьменнікаўЮзаф ЭльснерМетафараВермахтМінетАльберт ЭйнштэйнАліна КоўшыкЖанчына зверхуВерашчакаПсалтырАлесь ПісьмянкоўВялікае Княства ЛітоўскаеВавёрка звычайнаяЗайменнікІнфінітыўКаскадныя табліцы стыляўAP$ENTТальвегНасельніцтва КанадыКока-КолаКіеўская РусьБрэсцкая вобласцьЛучана ПавароціБульбаАбаронцы Брэсцкай крэпасці (карціна Івана Ахрэмчыка)ДадаізмМар’ян ДуксаVII Усебеларускі народны сходСкланеннеВячка (князь кукенойскі)Марат Сяргеевіч МаркаўШумілінаМіхаіл Іванавіч ФаменкаКлаўдзіа МантэвердзіІгар Міхайлавіч ПракаповічДэцыметровыя хваліНідэрландская моваКапіталізмСезон 2011/2012 «Гродна-93-2»СексМабільны тэлефонЗборная Бельгіі па футболеГБеларусыIOSСтарыя ВасілішкіАлег Уладзіміравіч СалтукМіхась СтральцоўПалякі на БеларусіКароль ВырвічМасавы расстрэл дзеячаў Беларусі ў 1937 годзеСаюз пісьменнікаў СССРАляксандр Валер’евіч ХаджаеўДзве душыБаляслаў IV КучаравыПолацкае княстваЗаслужаны дзеяч культуры Рэспублікі БеларусьСтудзеньПадляшша29 красавікаБеларускі алфавітБеларуская вёскаАдэсаОршаВацлаў ІваноўскіПалац Рэспублікі (Мінск)🡆 More