Аляксандр Уладзіміравіч Мілінкевіч

Алякса́ндр Уладзі́міравіч Мілінке́віч (25 ліпеня 1947, Гродна) — беларускі навуковец, грамадскі дзеяч і палітык.

Аляксандр Уладзіміравіч Мілінкевіч
Аляксандр Уладзіміравіч Мілінкевіч
Дата нараджэння 25 ліпеня 1947(1947-07-25) (76 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці фізік, этнолаг, выкладчык універсітэта, гісторык, палітык, матэматык, праваабаронец
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат фізіка-матэматычных навук
Альма-матар
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Скончыў фізіка-матэматычны факультэт Гродзенскага педінстытута. Працаваў настаўнікам (Гродна). Пасля сканчэння аспірантуры Інстытута фізікі АН БССР (1972) працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам. У 1976—1978 гадах працаваў інжынерам і старшым выкладчыкам Гродзенскага педінстытута. Стажыраваўся ва ўніверсітэце Манпелье (Францыя, 1980) і Каліфарнійскім універсітэце (ЗША, 1998), прайшоў курс навучання ў Еўрапейскім цэнтры даследавання праблем бяспекі ў Гарміш-Партэнкірхене (ФРГ, 2000). Кандыдат фізіка-матэматычных навук (1976). У 1980—1984 гадах загадваў кафедрай Сеціфскага ўніверсітэта (Алжыр), быў дацэнтам Гродзенскага ўніверсітэта (1978—1980, 1984—2000).

Заснавальнік і кіраўнік грамадскай арганізацыі «Ратуша». Кіраўнік праграм «Фонду спрыяння лакальнаму развіццю». У 1996—1997 гадах прэзідэнт баскетбольнага клуба «Гродна-93».

Кандыдатура Мілінкевіча ў 2014—2015 годзе разглядалася на пасаду рэктара Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта. У красавіку 2015 года Мілінкевіч прайграў выбары рэктара амерыканцу Дэвіду Поліку, пасля чаго заявіў, што гэты ўніверсітэт «больш не будзе служыць Беларусі».

Грамадска-палітычная дзейнасць

Намеснік старшыні Гродзенскага гарвыканкама (1990—1996) па пытаннях адукацыі, культуры, аховы здароўя, моладзі, спорту, СМІ, рэлігіі, міжнародных зносін і аховы гістарычнай спадчыны.

Падчас кампаніі па выбарах прэзідэнта Беларусі ў 2001 годзе быў кіраўніком перадвыбарчага штаба Сямёна Домаша.

У 1996—2003 гадах старшыня гродзенскага абласнога грамадскага аб’яднання «Ратуша», ліквідаванага ўладамі.

У 1999—2005 гадах старшыня Беларускай Асацыяцыі Рэсурсных Цэнтраў.

У 2003—2005 гадах старшыня гродзенскага «Таварыства Беларускай Школы».

Увосень 2004 года Мілінкевіч быў кандыдатам на парламенцкіх выбарах у Гродзенскай вобласці — прайграў аднаму з памочнікаў Аляксандра Лукашэнкі.

У кастрычніку 2005 года на Кангрэсе дэмакратычных сіл быў абраны «адзіным кандыдатам ад дэмакратычных сіл». Удзельнічаў у выбарах прэзідэнта Беларусі ў 2006 годзе; паводле афіцыйных звестак, набраў 6 % галасоў выбаршчыкаў і заняў 2-е месца пасля Лукашэнкі.

Аляксандр Уладзіміравіч Мілінкевіч 
Аляксандр Мілінкевіч у Варшаве, 5 ліпеня 2006

У 2005—2007 гадах старшыня Рады Аб’яднаных дэмакратычных сіл. У сакавіку 2007 года, незадоўга да новага Кангрэса дэмакратычных сіл, на якім быў адхілены з пасады старшыні, называў сябе «прэзідэнтам дэмакратычнай часткі грамадства».

У 2012 годзе не быў зарэгістраваны ў якасці кандыдата на парламенцкіх выбарах.

У 2006—2016 узначальваў Рух «За Свабоду», у 2008 Рух быў зарэгістраваны беларускімі ўладамі ў якасці праваабарончага грамадска-асветніцкага аб’яднання.

Заяўляў пра свой магчымы ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах 2015 года, хаця раней казаў пра тое, што на выбары павінен пайсці малады палітык. Урэшце не выставіў сваю кандыдатуру і не падтрымаў ніводнага з кандыдатаў.

У 2007 годзе ў Еўрапарламенце казаў: «усё, магчыма, зараз будзе анексія Беларусі». У лістападзе 2010 года Мілінкевіч прагназаваў, што расійскае кіраўніцтва ў 2011—2012 прыкладзе намаганні, каб адхіліць Лукашэнку ад улады ў Беларусі: маўляў, Маскве патрэбны чалавек, які «цалкам аддасць Беларусь пад кантроль Расіі» і «спыніць любое збліжэнне з Еўропай»: «статус-кво не можа захавацца». У студзені 2019 года, ужо як «канцлер Вольнага беларускага ўніверсітэта», разважаў аб тым, што «падчас кожных выбараў прэзідэнта Беларусі былі расійскія правакацыі».

У верасні 2022 года прызначаны пазаштатным дарадцам Святланы Ціханоўскай па пытаннях еўрапейскага выбару Беларусі.

Навуковая і даследчыцкая дзейнасць

Кандыдацкая дысертацыя па тэме «Механізм генерацыі звышмагутных лазерных імпульсаў» (1976). Аўтар 65 навуковых прац і манаграфій па квантавай электроніцы, лазернай тэхніцы, гісторыі, культуры, адукацыі, архітэктуры Беларусі.

Краязнавец. У канцы 1980-х знайшоў пахаванне апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага ў Воўчыне, за што ўзнагароджаны ордэнам «За заслугі перад польскаю культурай», напісаў пра гэта ўспаміны. Арганізаваў рэстаўрацыю старажытнага вежавага гадзінніка на Фарным касцёле ў Гродне.

Ацэнкі

Паводле пісьменніцы Святланы Алексіевіч, Аляксандр Мілінкевіч з’яўляецца прыкладам беларуска-польскага інтэлігента.

Прэміі і ўзнагароды

26 кастрычніка 2006 года ўзнагароджаны Еўрапарламентам прэміяй імя Андрэя Сахарава «За свабоду думкі».

Лаўрэат польскай прэміі «Рыцар свабоды», якую арганізуе Фонд імя Казіміра Пулаўскага (2007).

Узнагароджаны медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.

Зноскі

  • Пілецкі А. У якасці магчымага рэктара ЕГУ абмяркоўваецца кандыдатура Мілінкевіча? Архівавана 11 ліпеня 2015. — euroradio.fm, 10.11.2014, 17:02
  • https://eurobelarus.info/news/society/2015/04/15/alexandr-milinkevich-egu-bol-she-ne-budet-sluzhit-belarusi.html
  • https://belisrael.info/?p=5280
  • https://nashaniva.by/?c=ar&i=7334
  • http://dossier.bymedia.net/index.php?option=com_apressdb&view=publications&layout=entry&id=66102(недаступная спасылка)
  • http://pyx.by/bel/ruh/dakumanty Архівавана 20 сакавіка 2015.
  • http://news.tut.by/politics/420546.html Архівавана 26 снежня 2014.
  • http://news.tut.by/politics/373950.html Архівавана 5 ліпеня 2015.
  • а б https://novychas.by/palityka/aljaksandr-milinkevicz-kali-budze-intervencyja
  • https://news.tut.by/politics/204615.html Архівавана 20 кастрычніка 2020.
  • Еўрапейскі выбар: ці гатовыя да яго беларусы — эфір з Мілінкевічам | Навіны Беларусі | euroradio.fm . euroradio.fm. Праверана 21 верасня 2023.
  • belsat.eu
  • пад рэд. Валера Булгакава. Беларусь: ні Эўропа, ні Расея. Меркаваньні беларускіх эліт. — Варшава: Выдавецтва ARCHE, 2006. — С. 124-125. — 258 с. — ISBN 83-89406-77-2.
  • Радыё Свабода Архівавана 2 кастрычніка 2021.
  • Алексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100
  • Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Аляксандр Уладзіміравіч Мілінкевіч, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Аляксандр Уладзіміравіч Мілінкевіч БіяграфіяАляксандр Уладзіміравіч Мілінкевіч Грамадска-палітычная дзейнасцьАляксандр Уладзіміравіч Мілінкевіч Навуковая і даследчыцкая дзейнасцьАляксандр Уладзіміравіч Мілінкевіч АцэнкіАляксандр Уладзіміравіч Мілінкевіч Прэміі і ўзнагародыАляксандр Уладзіміравіч Мілінкевіч СпасылкіАляксандр Уладзіміравіч Мілінкевіч194725 ліпеняГроднаПалітык

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Сяргей Фёдаравіч Давідовіч-ЗосінАльгердОрдэн «Знак Пашаны»Ніна Іосіфаўна МацяшРэч ПаспалітаяПатрыятызмСпіс газет БеларусіМіхась БашлакоўПаводкі ў Афганістане і Пакістане (2024)Леанід Міхайлавіч ГалубовічГаўрыіла (Глухава)Камянецкая вежаАлександрынскі тэатрСукенкаЯўхім Фёдаравіч КарскіМечыслаў ПароўскіЛабараторныя ўмовыСтаражытнаруская моваПлошча Незалежнасці (Мінск)Каталіцтва ў БеларусіАпавяданнеМайБеларусыФарамірStreit Group SpartanРамантызмЯгайлаМаскваГерб Новага Двара (Сакульскі павет)Траецкае прадмесце29 красавікаУладзімір Уладзіміравіч ПуцінБеларускія народныя танцыАндрэй Валер’евіч ХадановічАлесь СавіцкіРадыевугляроднае датаваннеБрэсцкая вобласцьКолеры нацыіВілейкаПятро ВасючэнкаАрлоўская вобласцьЯн ВермерПалеская вобласцьНавіяльПаўстанне 1794 годаБаранаВіктар КарамазаўСімвалы БеларусіГродзенская вобласцьКрасная Гара (Краснагорскі раён)Максім БагдановічАгнешка Рамашэўска-ГузыКірыл Трафімавіч МазураўПрэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2025)Анатоль Мікалаевіч ЗэкаўБеларуская фантастычная прозаPremiere (часопіс)ПрыпяцьБеларуская міфалогіяАдольф Гітлер УунонаФрэдэрыктанскі ўніверсітэтІван МележВышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2024Аляксандр Аляксандравіч ВіхорСымон-музыкаКастрычніцкая рэвалюцыяСвятлоУладзімір КараткевічПлешчыцы (Пінскі раён)Пімен ПанчанкаРодны склонПеніс чалавекаАдвечным шляхамКатоўскае (возера)РаслінаводстваМыкалаіўка (Канатопскі раён)🡆 More