Верашчака

Верашча́ка — традыцыйная беларуская, польская і літоўская страва, вядомая з «саскіх» (саксонскіх) часоў, ад сярэдзіны XVIII ст.

Аўтарства
Краіна паходжання
Кампаненты
Асноўныя

Пры двары караля Аўгуста III у Варшаве быў славуты кухмістр Верашчака, аўтар адмысловага спосабу падавання кілбасы: кілбаса, якая падавалася «на верашчаку», рэзалася ў талерцы, перакладалася кавалкамі сала і палівалася вострай падлівай. Есці яе трэба было лыжкай, адсюль і прымаўка: «за караля Саса лыжкай кілбаса».

У класічнай польскай кулінарыі верашчака, або кілбаса па-старапольску, дагэтуль гатуецца з белай кілбасы, зваранай у піве напалам з вадой, затым пакрышанай на кавалкі і вельмі хутка (каля 1 хв.) патушанай у густым заквашаным цыбулевым соусе. Неўзабаве верашчака выйшла за межы каралеўскага двара і зазнала шэраг мадыфікацый у розных мясцінах і сацыяльных пластах Польшчы і ВКЛ. Напрыклад, у канцы XVIII ст. у Нясвіжы частавалі «каўбасой, так званай верашчакай, з соусам падрыхтаванай» наведвальнікаў бернардынскага кляштару. У адным з варыянтаў верашчака ўяўляла сабою густы суп з кілбасой, паўгускамі ды ячнай кашай. Стравы падобнай рэцэптуры, з мясцовымі адрозненнямі, вядомыя па ўсёй Беларусі пад назвай верашчака, часцей мачанка: падсмажаныя кавалачкі сала, каўбасы, свіныя рабрынкі з вострымі прыправамі падкалочваюць мукой і тушаць у печы. У Літве і на паўночным захадзе Беларусі верашчаку тушаць на бураковым квасе. Ядуць як мачанне для бліноў.

Народная этымалогія выводзіла назву ад шыпення, якое зыходзіць ад кілбасы падчас гатавання. Адной з магчымых дадатковых падстаў пашырэння своеасаблівага «культу верашчакі» у XIX ст. была асоба Марылі Верашчакі, каханай Адама Міцкевіча.

Якуб Колас у паэме Новая зямля:

Верашчака

...
І бацьку з дзядзькам пакідалі
Над верашчакай завіхацца.
Мужчыны бралі па аладцы
І аж пацелі, небаракі.
З аладкі дзядзька рабіў трубку,
Каб лепш здаволіць сваю губку
І больш зачэрпаць верашчакі.


Новая зямля (1923)
Верашчака

Літаратура

  • Белы А. Верашчака // Праект «Наша ежа»

Tags:

XVIII стагоддзе

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Аркадзь КуляшоўЭгідаТарашкевіцаБачная зорная велічыняStreit Group Cougar11-я асобная механізаваная брыгадаДзядыВайнаЗвязда (Пухавіцкі раён)Беларуская літаратура канца XVIII — XIX стагоддзяўБеларуская фанетыкаВасіль Аляксеевіч ЖуковічГётэбаргБайкаЭліпсоідМарцін КухтаПлошчы Мінска21vek.byПомнік Давыду ГарадзенскамуГеоргій Апалонавіч ГапонЯзэп Нарцызавіч ДраздовічСтольRSSИАнатоль Канстанцінавіч КлышкаПаводка на Урале (2024)Беларускі дзяржаўны ўніверсітэтРамантызмМіхась ДаніленкаБрэстХатыньБеларуская дудаКафедральны касцёл Святога Францішка КсаверыяМарыя АнтуанетаTheriaПольшчаКалядыФалафельМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)БаладаПраспект Незалежнасці (Мінск)Марыя Магдалена РадзівілУварванне Расіі ва Украіну (з 2022)Дыялектная моваКанюшынаДПупВацлаў ЛастоўскіБеларускія татарыАляксей Дудараў2024Гродзенская вобласцьПавецьУладзімір Уладзіміравіч СаулічПраспект Ракасоўскага (Мінск)Чорны замак АльшанскіІван ШамякінПалавы актСтыль (мова)ПаўлінкаПётр Пятровіч КанаўніцынЧорны буселДзяржаўная прэмія Рэспублікі БеларусьВіцебская дыяцэзіяШчасцеКрасная плошча (Масква)System of a DownСуботнікіВыклічнікАлесь БелыАстравецЗмітрок БядуляПраспект Машэрава (Мінск)Газавая плітаПошукавая аптымізацыяКінгсвудскі ўніверсітэтБеларусізацыя🡆 More