Аляксандр Валер’евіч Хаджаеў: беларускі ўрач-псіхіятр

Алякса́ндр Вале́р’евіч Хаджа́еў (руск.: Александр Валерьевич Ходжаев; нар.

1980, Лепель, Віцебская вобласць) — беларускі ўрач-псіхіятр. Кандыдат медыцынскіх навук (2014), дацэнт. Міністр аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (з 2024).

Аляксандр Валер’евіч Хаджаеў
міністр аховы здароўя Рэспублікі Беларусь[d]
з 25 студзеня 2024
Папярэднік Дзмітрый Леанідавіч Піневіч
Нараджэнне 1980
Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат медыцынскіх навук
Навуковае званне
Дзейнасць урач, дзяржаўны дзеяч

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1980 годзе ў Лепелі. Бацька — Валерый Асімавіч Хаджаеў, працаваў першым намеснікам Міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (2010 — 2011), затым узначальваў Себежскую раённую бальніцу (Расія), а з 2017 года ўзначальвае ТАА «Пскоў Фарма».

У 2004 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт, у 2008 і 2012 гадах — Беларускую медыцынскую акадэмію паслядыпломнай адукацыі. Мае спецыяльнасці «Лячэбна-прафілактычная справа», «Псіхатэрапія» і «Арганізацыя аховы здароўя».

Пачынаў працоўную дзейнасць з пасады ўрача-стажора ў Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М. М. Аляксандрава. У 2005—2008 гадах там жа працаваў урачом-патолагаанатамам. У 2008—2011 гадах — аспірант па спецыяльнасці «Псіхіятрыя» ў Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі. У 2011—2012 гадах — вядучы лабарант, у 2012—2015 гадах — асістэнт, у 2015—2018 гадах — дацэнт кафедры псіхатэрапіі і медыцынскай псіхалогіі БелМАПА. У 2014 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Індывідуалізацыя псіхатэрапеўтычнай карэкцыі псіхапаталагічных праяў у цяжарных жанчын з паталагічным прэлімінарным перыядам».

У 2018—2020 гадах — галоўны спецыяліст упраўлення арганізацыі медыцынскай дапамогі галоўнага ўпраўлення арганізацыі медыцынскай дапамогі, экспертызы, зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. У 2020—2021 — галоўны спецыяліст упраўлення спецыялізаванай медыцынскай дапамогі галоўнага ўпраўлення арганізацыі медыцынскай дапамогі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

З 18 мая 2021 года па 25 студзеня 2024 года — дырэктар Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра псіхічнага здароўя. Адначасова быў галоўным пазаштатным псіхіятрам Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

25 студзеня 2024 года прызначаны Міністрам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

Зноскі

Tags:

1980Віцебская вобласцьЛепельМіністэрства аховы здароўя Рэспублікі БеларусьПсіхіятрРуская моваУрач

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

ПавецьБарысаўСэм УортынгтанДрыгавічыВашынгтонПружаныСезон 2021/2022 «Цмокі-Мінск-2»Сельскія населеныя пункты БеларусіСацыяльны дарвінізмВыклічнікРадыё Свабодная Еўропа/Радыё СвабодаКалядыСярэдневышынны дальнепалётны беспілотны лятальны апарат24 красавікаЦыклы МіланкавічаЧасціны мовыУладзімір Мінавіч МазгоБеларуская дэтэктыўная прозаЛюдміла РублеўскаяПалаткаКрысціна ЛатарынгскаяБеларускія ручнікіGoogle MapsВерасКасцёл Святога Сымона і Святой АленыМотальНа ростаняхМужыцкая праўдаДавальны склонВацлаў ЛастоўскіЭліпсоідГеаграфія сельскай гаспадаркіІгар Міхайлавіч ПракаповічАдольф Гітлер Уунона18-ы гвардзейскі знішчальны авіяцыйны полкТрусы (жывёлы)Наследаванне прэзідэнцкіх паўнамоцтваў у ЗШАN.R.M.Эякуляцыя на чалавекаКараль ШыманоўскіПершы крыжовы паходПятрусь БроўкаГерберт УэлсШляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданняхВіленская беларуская гімназіяМікіта Ільіч ТалстойУладзімір ДубоўкаЛічбавы ідэнтыфікатар аб’ектаМіжнародны стандартны кніжны нумарЖанна Вацлаваўна Некрашэвіч-КароткаяСасык (Кундук)TitanoecaНовая зямля (паэма)Нацыянальны музей АманаДзядыМонктанскі ўніверсітэтМаксім ТанкКаштоўнасцьАлесь ЖукСкаўцкі рухУладзімір Міхайлавіч КонанПітэр ФондаЖанрГеоргій МарчукЭрэбуні (аэрапорт)Леанід Міхайлавіч ГалубовічГрэцкі арэхАдраджэннеУвасабленнеСуфлеНіна Іосіфаўна МацяшМінская вобласцьШахматыЧорны замак АльшанскіБарана🡆 More