Андрэй Міхайлавіч Федарэнка

Андрэй Міхайлавіч Федарэнка (нар.

17 студзеня 1964 г., в. Бярозаўка Мазырскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі празаік.

Андрэй Міхайлавіч Федарэнка
Андрэй Міхайлавіч Федарэнка
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 17 студзеня 1964(1964-01-17) (60 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, драматург
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі

Біяграфія

Скончыў Мазырскі політэхнічны тэхнікум і бібліятэчны факультэт Мінскага інстытута культуры (1985—1990). Служыў у Савецкай Арміі. Працаваў мулярам у Мікашэвічах Лунінецкага раёна, на чыгунцы ў Калінкавічах Гомельскай вобласці, старшым бібліятэкарам Бярозаўскай бібліятэкі № 2 Мазырскага раёна, карэктарам штотыднёвіка «7 дней», загадчыкам аддзела навукі і мастацтва часопіса «Полымя», на кінастудыі «Беларусьфільм». У 2005—2011 гадах — загадчык аддзела прозы ў часопісе «Маладосць». У 2011—2012 гадах супрацоўнік аддзела прозы і паэзіі газеты «Літаратура і мастацтва». Цяпер стыль-рэдактар часопіса «Дзеяслоў». Член Саюза беларускіх пісьменнікаў, у 2017 выбраны ў Раду Саюза. Удзельнік традыцыйных шахматных турніраў СБП.

Творчасць

Друкуецца з 1987 г. У аповесці «Гісторыя хваробы» (1989) сацыяльна-псіхалагічны партрэт сучаснай моладзі, у аповесці-фантасмагорыі «Смута, альбо XII фантазій на адну тэму» (1994) жыццё сучаснага грамадства, якое страціла маральныя арыенціры, у аповесці «Вёска» (1995) філасофскі роздум над лёсам Беларусі і беларусаў. Аўтар аповесцей «Такое кароткае лета», «Ланцуг» (абедзве 1994), «Нічые» (2001), п’ес «Жаніх па перапісцы» (1993), «Багаты кватарант» (1997), публіцыстычных артыкулаў і інш. Напісаў дзіцячыя і юнацкія аповесці «Шчарбаты талер» (1999), «Афганская шкатулка» (2002). Яго творчасці ўласцівы псіхалагічны аналіз, гуманістычны погляд на чалавека, драматызм, элементы фантастыкі, мастацкай умоўнасці, эмацыянальнасць, спавядальнасць.

Адгукаючыся на кнігу Андрэя Федарэнкі «Сузіральнік» (2018), доктар філалагічных навук Ганна Кісліцына ахарактарызавала яго прозу як «няспешную, удумлівую»: «Аўтар як быццам калекцыяніруе заканамернасці чалавечага быцця, якія знаходзіць у самым простым абывацельскім жыцці. Яго назіранні часта аказваюцца даволі нечаканымі». Яна ж высока ацаніла раман «Жэтон на метро» (2019; выйшаў асобнай кнігай у 2020): «Было вельмі цікава ўбачыць тэкст, які, з аднаго боку, бліскуча напісаны Андрэем Федарэнкам, адным з найлепшых беларускіх празаікаў, якога слушна лічаць выдатным стылістам, з другога боку — пабудаваны паводле законаў трылера».

А. Федарэнка перакладае з беларускай мовы на рускую. Асобныя яго творы былі перакладзены на рускую, англійскую і іншыя мовы.

Кнігі

  • «Гісторыя хваробы» (1989)
  • «Смута» (1994)
  • «Шчарбаты талер» (1999)
  • «Афганская шкатулка» (2002)
  • «Нічые» (2009)
  • «Мяжа» (2011)
  • «Сечка» (2012)
  • «Ланцуг» (2012)
  • «Вёска» (2013)
  • «Ціша» (2014)
  • «Сузіральнік» (2018)
  • «Жэтон на метро» (2020)

Узнагароды

Зноскі

Літаратура

Tags:

Андрэй Міхайлавіч Федарэнка БіяграфіяАндрэй Міхайлавіч Федарэнка ТворчасцьАндрэй Міхайлавіч Федарэнка КнігіАндрэй Міхайлавіч Федарэнка УзнагародыАндрэй Міхайлавіч Федарэнка ЛітаратураАндрэй Міхайлавіч Федарэнка17 студзеня1964Бярозаўка (Мазырскі раён)Гомельская вобласцьМазырскі раёнПроза

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Сінтаксіс мовыУварванне Расіі ва Украіну (з 2022)21vek.byЗайменнікГанаровыя грамадзяне ПолацкаЗямля пад белымі крыламіПолацкі езуіцкі калегіумПаўстанне 1794 годаІсландская кронаНарысЕва ВежнавецТрайчасты нервБеларуская краёвая абаронаРасліныБраніслаў Адамавіч ТарашкевічГаспадарчыя заняткі беларусаўБеларускі алфавітІранКрасная Гара (Краснагорскі раён)Справа журналістаў БелсатаПрэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2025)Ніл ГілевічНавабахмуціўка (Салавёўскі сельсавет)Марыя АнтуанетаБеларуская дэтэктыўная прозаЕва (карціна)Мастацкі стыльАндрэй Паўлавіч ХудыкБуякіАндрэй Валер’евіч ХадановічТураўскае княстваАдраджэннеВінцэнт Дунін-МарцінкевічГісторыя Беларусі2024Арлоўская вобласцьІгар Пятровіч ТурСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020-2021 гг.Яўгенія ЯнішчыцМонктанскі ўніверсітэтПлошчы МінскаБеларускі фонд спартыўнай салідарнасціГерб Беларускай Народнай РэспублікіМаксім БагдановічСексБуры мядзведзьАнатоль Мікалаевіч ЗэкаўБеларуская літаратура канца XVIII — XIX стагоддзяўПрэдыкатывыГенадзь Васільевіч КастырчанкаПрымыканне (лінгвістыка)Мікіта Сяргеевіч ХрушчоўМастацкая літаратура (выдавецтва)Рэкі і каналы БеларусіМіхась БельскіНе бойся!Сям’яКіслародГербы гарадоў БеларусіКастрычніцкая рэвалюцыяІван ЧыгрынаўСымон-музыкаСымон БудныВасіль ВіткаУладзімір ДубоўкаКанадаGoogle searchКанстанцін Сяргеевіч ЗаслонаўСтаражытнабеларуская літаратураЧалавекБеларускі народны фронт «Адраджэньне»ВайнаДзве душыЗыбіцкая вуліцаСправа студэнтаў і выкладчыкаў ВНУ🡆 More