Буры Мядзведзь

Мядзве́дзь бу́ры (Ursus arctos) — млекакормячая жывёла з сямейства мядзведзяў.

Буры мядзведзь
Буры Мядзведзь
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Ursus arctos Linnaeus, 1758

Арэал

выява

Ахоўны статус
Буры Мядзведзь
Сістэматыка
на Віківідах
Буры Мядзведзь
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  180543
NCBI  9644
EOL  328581
FW  52604

Апісанне

Буйны драпежнік. Даўжыня цела 200—238 см, вышыня ў карку 120—132 см, маса самцоў 190—240 кг (да 387). Самкі значна меншыя за самцоў. Тулава масіўнае, важкае. Галава буйная з невялікімі вушамі. Хвост вельмі кароткі. Канечнасці магутныя, з доўгімі серпападобнымі кіпцюрамі, якія не ўцягваюцца. Афарбоўка поўсці зменлівая — ад цёмна-бурай або амаль чорнай да буравата-палевай.

Пашырэнне

Пашырэнне: Еўразія, Паўночная Амерыка. Трапляецца амаль па ўсёй лясной зоне, уключаючы лясы Каўказа і Сярэдняй Азіі. У Беларусі захаваўся ў паўночна-ўсходняй частцы краіны. Адзінкавыя асобіны заходзяць у паўднёва-ўсходнія раёны. У чэрвені 2019 года на польскім баку Белавежскай пушчы з’явіўся мядзведзь з Беларусі — упершыню за некалькі дзесяцігоддзяў.

Селіцца ў буйных лясных масівах. Аддае перавагу глухім, мала даступным для чалавека шыракалістым лясам, а таксама хваёвым барам, якія перамяжоўваюцца з палянамі, паплавамі і мохавымі балотамі. Асабісты ўчастак пражывання мядзведзя ўключае шэраг біятопаў, у якіх ён знаходзіць мноства корму і добрыя засцерагальныя ўмовы.

Налічваецца некалькі падвідаў, сярод іх еўрапейскі буры мядзведзь (Ursus arctos arctos), грызлі (Ursus arctos horribilis) і аляскінскі буры мядзведзь альбо кадзіяк (Ursus arctos middendorffi).

Асаблівасці біялогіі

Вядзе адзіночны спосаб жыцця. Актыўны на змярканні і ўначы. Зіму праводзіць у бярлозе ў зімовым сне. Бярлогу робіць у глухіх месцах, куды мала наведваецца чалавек. Шлюбны перыяд у чэрвені-ліпені і ў верасні-кастрычніку. Цяжарнасць з латэнтнай фазай, цягнецца ад 6 да 8 месяцаў. Размнажаюцца мядзведзі адзін раз у 2 гады. Патомства прыносіць 30-40 % самак. Медзведзяняты нараджаюцца ў студзені-лютым у бярлозе і важаць 500—600 г. У вывадку часцей 2, радзей 1 або 3 дзіцянят, вельмі рэдка 4. Трымаюцца каля самкі да 1,5-гадовага ўзросту.

Корміцца ягадамі чарніц, журавін, маліны, жалудамі, маладым разнатраўем, парасткамі асіны, рабіны, дубу, а таксама палюе на дзікоў, ласёў, аленяў, казуль. Зрэдку нападае на свойскую жывёлу, разбурае пчальнікі.

Працягласць жыцця ў прыродзе 15-18 гадоў.

Развядзенне

Утрымліваецца ў вальерах, а таксама ў многіх заапарках свету. Зрэдку размнажаецца ў няволі.

У культуры

Культ мядзведзя ў хакасаў

Культ мядзведзя ў хакасаў — абрады, звязаныя з глыбокай пашанай да мядзведзя ў хакасаў.

Сярод хакасаў мядзведзь (аба) быў адным з самых шанаваных звяроў, якога ўяўлялі далёкім братам чалавека. Мядзведзь быў таксама татэмнай жывёлай. Напрыклад, хакаскае племя сяок «аба» вяло сваё паходжанне ад яго.

У кожнай юрце знаходзіўся мядзведжы фетыш — «аба цёс», які ставіўся ля парога і служыў абярэгам. Да яго паважна звярталіся «аzа» — дзядуля. Аба цёс складаўся з жалезнага ці меднага колца, усталяванага на ракітавым скрыжаванні. Да колца прывязвалі шкуру правай пярэдняй лапы мядзведзя і камусовую шкуру чорна-гнядога каня. Праз кожныя дзевяць гадоў аба цёсу прыносілі ў ахвяру чорнага баранчыка.

Культ мядзведзя ў беларусаў

У філатэліі

Гл. таксама

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Буры Мядзведзь  Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
II катэгорыя (EN) 

Tags:

Буры Мядзведзь АпісаннеБуры Мядзведзь ПашырэннеБуры Мядзведзь Асаблівасці біялогііБуры Мядзведзь РазвядзеннеБуры Мядзведзь У культурыБуры Мядзведзь У філатэлііБуры Мядзведзь Гл. таксамаБуры Мядзведзь ЛітаратураБуры Мядзведзь СпасылкіБуры МядзведзьМядзведзі

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

МаскваІнцыдэнт Асама-СансаКанюшынаПомнік Якубу Коласу (Мінск)Прымыканне (лінгвістыка)Гарады БеларусіФранцыяПершая сусветная вайнаБеларуская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаАндрэй Аляксандравіч УцюрынЯнка КупалаЯраслаў Сільвестравіч ПархутаБудынак Нацыянальнай бібліятэкі БеларусіКаласы пад сярпом тваімПрыметнікЗямля пад белымі крыламіБрэсцкая вобласцьУжурЧжэн ЦзасіньГаспадарчыя заняткі беларусаўСлуцкі поясГарбузКірыл Трафімавіч МазураўАДзьмухавецЮлія Анатолеўна АрцюхКапялюшУліковы запіс MicrosoftУзброеныя Сілы БеларусіУладзімір Уладзіміравіч ПуцінВіктар Анатолевіч ШніпЭнцыклапедыяГарадзенская ратушаЯнкава (Пухавіцкі раён)byovqСяброўстваТураўскае княстваАнтон Гадзімавіч МатолькаЦягнікСтары замак (Гродна)Google searchАдам МіцкевічЗвычайны прэзідэнтКрывічыФранцішак БагушэвічMicrosoft OfficeМужыцкая праўдаАлесь ПетрашкевічБеларускае нацыянальнае адраджэннеНапалеон ОрдаЖукіўка (Канатопскі раён)Лявон Цімафеевіч БаразнаПапараць-кветкаМіхаіл Сцяпанавіч ВысоцкіІван ШамякінБарыс Іванавіч СачанкаУніверсітэт Святога СтэфанаIKEAПубліцыстычны стыльЯн ЧыквінАдольф Гітлер УунонаБаранаПётр Міронавіч МашэраўСяргей Фёдаравіч Давідовіч-ЗосінІгарыўка (Канатопскі раён)ШвейцарыяКупалінка (песня)Герб Беларускай Народнай РэспублікіБуры мядзведзьПрамысловасцьYouTube🡆 More