Энцыклапедыя Жыцця

Энцыклапедыя жыцця (англ.: The Encyclopedia of Life, EOL) — анлайн-энцыклапедыя, якая будзе ўтрымоўваць інфармацыю аб усіх вядомых навуцы біялагічных відах і ствараная сумесна рознымі экспертамі.

Заяўляецца, што ў «Энцыклапедыі жыцця» будуць асобныя артыкулы для кожнага вядомага віду (якіх налічаецца каля 2 млн.), дзе будуць відэаматэрыялы, гук, выявы, графіка і тэкставыя звесткі.

Энцыклапедыя жыцця
Выява лагатыпа
Энцыклапедыя Жыцця
URL eol.org
Камерцыйны Не
Тып сайта медыя-сховішча
Рэгістрацыя апцыянальна
Мова(-ы) англійская
Аўтар Фонд Мак-Артур, Фонд Слоўн
Пачатак працы 2008
Рэйтынг Alexa 45 210
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У рамках праекту ў адзіную базу дадзеных спачатку будуць сабраныя звесткі аб жывёлах, раслінах і грыбах. Затым у каталог дададуць даныя аб мікраарганізмах, а пазней — і аб выкапняў біялагічных відах. Любы карыстальнік інтэрнэту, наведаўшы рэсурс, атрымае доступ да тэкстаў, фотаздымкаў, картаў, аўдыёзапісаў, відэаролікаў і іншай мультымедыйнай інфармацыі. Папаўняць каталог плануецца па меры ідэнтыфікацыі новых відаў. «Энцыклапедыя жыцця» будзе заснаваная на wiki-тэхналогіі, што дазволіць інтэрнэтчыкам з усяго свету рэдагаваць, перарабляць або ўносіць праўкі ў кожны артыкул.

Адной з прыярытэтных задач праекту з'яўляецца зрабіць рэсурс даступным для усіх людзей незалежна ад моўных і культурных адрозненняў, для чаго плануецца пераклад энцыклапедыі на розныя мовы ў супрацоўніцтве з прыватнымі асобамі і арганізацыямі па ўсім свеце.

Праект разлічаны на дзесяць гадоў і ацэньваецца ў 110,5 мільёнаў долараў ЗША. Першыя гранты вылучылі дзве амерыканскія арганізацыі: 10 мільёнаў долараў ЗША падаў Фонд Мак-Артур, а 2,5 мільёна долараў ЗША выдаў Фонд Альфрэда Слоўна.

Стварэннем «Энцыклапедыі жыцця» будзе займацца каманда спецыялістаў з 25-30 чалавек. Праектам кіруюць Філдаўскі музей прыродазнаўства ў Чыкага, Гарвардскі ўніверсітэт, Вудсхаўлская лабараторыя біялогіі мора, Батанічны сад Місуры, Смітсанаўскі інстытут і Бібліятэка біялагічных відаў — група, у якую ўваходзяць Лонданскі нацыянальны музей прыродазнаўства, Нью-Ёркскі батанічны сад і Каралеўскія батанічныя сады ў К’ю. Кіраўнікі праекту спадзяюцца, што ў наступным здолеюць прыцягнуць для працы над энцыклапедыяй тысячы кваліфікаваных спецыялістаў.

27 лютага 2008 года энцыклапедыя прадставіла першыя 30 тыс. артыкулаў.

Гл. таксама

Зноскі

  • З-за наплыву наведвальнікаў у першыя гадзіны працы сэрвер EOL выйшаў з ладу, дапамогу праекту аказалі праграмісты праекту «Вікіпедыя».[1](недаступная спасылка)
  • Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Энцыклапедыя жыцця, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Англійская моваБіялагічны від

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2025)Прымыканне (лінгвістыка)ГамеланЭякуляцыя на чалавекаМаксім ТанкКватэра-майстэрня Казіміры ІлаковічГомельская вобласцьЭлектронікаТраецкае прадмесцеІнструкцыя па транслітарацыіСтоле СандбекКупаллеReform.byСезон 2010/2011 «Мінска-2006-2»Крыж Ефрасінні ПолацкайУсход АФКМотальЛеанард Габрыэль ПацейДзікае паляванне караля Стаха (опера)Андрэй Аляксандравіч УцюрынБеларуская дзіцячая літаратураПаўлінкаМендзыжац ПадляскіДудка беларускаяЯзэп Нарцызавіч ДраздовічГерб ГомеляSystem of a DownМіхась ЛынькоўЗасухаПадбелМаксім БагдановічАхова птушак БацькаўшчыныМаксім ЛужанінЯўгенія ЯнішчыцГасцінец (дарога)MP3HahniidaeУладзімір Георгіевіч МулявінДаброРадзімаВіцебская вобласцьБіскаяУніверсітэт Султана КабусаOnliner.byВольфганг Амадэй МоцартСавет Міністраў Рэспублікі БеларусьСловазлучэннеДзень беларускага пісьменстваЭякуляцыяВітаўтБеларускі дзяржаўны ўніверсітэтТрусы (жывёлы)Аляксандр Валер’евіч ХаджаеўКарлес ПучдэмонМагаметЭрэбуні (аэрапорт)Праспект Пераможцаў (Мінск)Па што ідзеш, воўча?Google MapsСарата (рака)Марына Яўгенаўна АнікееваУраган-МЭлектронны чытальнікЛеанід Міхайлавіч ГалубовічКсістыкусыБеласнежка і сямёра гномаў (мультфільм, 1937)ПрамысловасцьПалац Рэспублікі (Мінск)КруасанУладзімір ДубоўкаСярэдневышынны дальнепалётны беспілотны лятальны апаратПітэр ФондаВасіль ЦяпінскіПлошча Свабоды (Мінск)Бу ВідэрбергЗмітрок Бядуля🡆 More