Долар Зша: Валюта Злучаных Штатаў Амерыкі

Амерыканскі долар, долар ЗША (Код валюты: USD) — афіцыйная валюта Злучаных Штатаў Амерыкі.

Звычайна ён таксама абрывіяруецца знакамітым значком $, альбо US$, каб адрозніць ад іншых валют з назваю «долар». Амерыканскі долар дзеліцца на 100 цэнтаў (скарачэнне — ¢). У абароце ёсць манеты наміналам у 1, 5, 10, 25 і 50 цэнтаў і 1 долар, а таксама банкноты наміналам у 1, 2, 5, 10, 20, 50 і 100 долараў.

Долар ЗША
англ.: United States dollar

Долар Зша: Гісторыя, Міжнародная роля долара, Гл. таксама
Купюра наміналам 1 долар ЗША

Код ISO 4217 USD
Краіна ЗША
Абрэвіятура $
Цэнтральны банк Федэральная рэзервовая сістэма ЗША[d]
Друк грошай Bureau of Engraving and Printing[d]

На сённяшні дзень долар ЗША — найбольш распаўсюджаная валюта ў сусветнай эканоміцы. У некаторых краінах долар уведзены ў якасці афіцыйнай валюты, амаль усе ўрады захоўваюць частку ці ўсе золатавалютныя рэзервы ў амерыканскіх доларах. На 2005 год у свеце ў звароце было 760 мільярдаў долараў, з якіх толькі адна траціна прыходзілася на Злучаныя Штаты Амерыкі. За дзесяць год з 1995 г. гэтая лічба вырасла ўдвая.

Гісторыя

Назва долара ЗША паходзіць ад іспанскай срэбнай манеты ў 8 рэалаў, што важыла адну ўнцыю. Манета была вельмі папулярнай сярод амерыканскіх каланістаў, якія называлі яе «іспанскім доларам», назва якога пайшла ад нямецкай манеты падобнага памеру і вагі — талера.

З 1775 у амерыканскіх штатах пачала выпускацца «кантынентальная валюта», дэнамінаваная ў «іспанскіх доларах» і ў валютах асобных штатаў. Кантынентальны долар цярпеў моцную інфляцыю і быў заменены на срэбраны долар па курсе 1 срэбраны долар = 1000 кантынентальных долараў.

Долар быў абвешчаны афіцыйнай валютай Амерыкі Кангрэсам канфедэрацыі Злучаных Штатаў 6 ліпеня 1785 г. Першыя доларавыя манеты былі выпушчаныя Манетным дваром ЗША пасля вайны за незалежнасць. Пэўны час іспанскія і амерыканскія срэбраныя долары хадзілі паралельна ў краіне.

Пасля Першай і Другой Сусветных войнаў ЗША ператварыліся ў вядучую эканоміку свету. Адпаведна, амерыканскі долар здабыў сваю сучасную вагу ў якасці сусветнай валюты.

Міжнародная роля долара

Некаторыя краіны добраахвотна перайшлі на амерыканскі долар у якасці афіцыйнай валюты. Такі працэс завецца даларызацыяй. Гэтыя краіны:

Таксама ў якасці нацыянальнай валюты амерыканскі долар мае хаджэнне ў былых амерыканскіх пратэктаратах у Ціхім акіяне, якія не сталі ўводзіць уласныя нацыянальныя валюты пасля атрымання незалежнасці:

Панама таксама выкарыстоўвае долар ЗША з 1904, хаця мае і ўласную валюту.

Дзве брытанскія залежныя тэрыторыі таксама выкарыстоўваюць амерыканскі долар:

Валюты некаторых краін прывязаныя да долара ЗША па пэўным курсе:

Аргенціна ўжывала фіксаваны абменны курс песа да долара як 1:1 з 1991 па 2002 гг.

Да амерыканскага долару быў з 1983 прымацаваны курс Ганконгскага долара як HK$7.8/USD. Курс патакі, валюты Макао, быў прымацаваны да курсу Ганг-Конскага долара як MOP1.03/HKD, і такім чынам праз яго пасрэдніцтва таксама быў прымацаваны да долара ЗША.

Валюты некаторых краін Персідскага заліву, як Саудаўскай Аравіі і Кувейта, прымацаваныя да далара з той прычыны, што долар пераважна выкарыстоўваецца ў міжнародным гандлі нафтай.

Кітайскі юань рэнмінбі нефармальна быў прымацаваны да долара ў сярэдзіне 1990-х гадоў па курсе Y8.28/USD. Аналагічна, Малайзія прымацавала свой рынгіт да долара па курсе RM3.8/USD in 1997. 21 ліпеня 2005 г. абедзве краіны змянілі прывязку да долара прывязкаю да кошыка валют.

Гл. таксама

Спасылкі

Tags:

Долар Зша ГісторыяДолар Зша Міжнародная роля долараДолар Зша Гл. таксамаДолар Зша СпасылкіДолар ЗшаВалютаЗШАЦэнт

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Іван ШамякінПятро ВасючэнкаУладзімір СцяпанДранікіЮрась СвіркаДом урада (Мінск)Беларускі арабскі алфавітНавум Якаўлевіч ГальпяровічБеларусь 1ЛіцвіныСтатуты Вялікага Княства ЛітоўскагаAv.byKufar.byCalceolaria unifloraФранцішак БагушэвічГенадзь Пятровіч ПашкоўЛірыкаСям’яАлесь ПісьмянкоўМіхаіл Андрэевіч СавіцкіПакланенне вешчуноў (Дрысвяты)Стыль (мова)КалабарацыянізмВалянцін Андрэевіч ЗубБеларуская абрадавая паэзіяСцяпан Міхайлавіч НекрашэвічКанюшыІнстытут беларускай культурыГарбузСлуцкі поясГамеланЛеанід Пятровіч ДанеліяАмонімДзікае паляванне караля Стаха (фільм)1918На ростаняхТрагедыя ў НалібокахВалерый Мікалаевіч ГапееўМіхась БашлакоўСвятлана Аляксандраўна АлексіевічЛявон ВольскіБярозаПлошча Парыжскай Камуны (Мінск)Міжнародны стандартны кніжны нумарАпавяданнеШэры журавельЛідаДзікае паляванне караля СтахаБеларуская Народная Рэспубліка22 красавікаНавуковы стыльГеранім Эдвінавіч Друцкі-ЛюбецкіАдам МіцкевічКалыханка (тэлеперадача)Пастава на каленяхБрэстСказМоваГалацэнВіктар Анатолевіч ШніпСцяпан Мацвеевіч ВалансевічБеларуская народная песняВікіпедыяPornhubКупаллеM8L8THЗямля пад белымі крыламіВайна Расіі з Рэччу Паспалітай (1654—1667)🡆 More