Белсат

«Белсат» (польск.: Biełsat) — тэлевізійны канал з трансляцыямі на беларускай і рускай мовах, структурная частка Польскага тэлебачання (TVP S.A.) і з самага пачатку быў супольна фінансаваны праз Міністэрства замежных спраў Польшчы ды міжнародных донараў.

Белсат
Тэлеканал «Белсат»
Выява лагатыпа
Краіна Белсат Польшча
Зона вяшчання Белсат Зямля
Час вяшчання 07:00 — 02:30
Мова вяшчання беларуская, руская
Фармат выявы 16:9
Тэматыка канала Серыялы, фільмы, дакументальныя фільмы, а таксама пазнавальныя, эканамічныя і шматлікія іншыя праграмы.
Дата пачатку вяшчання 10 снежня 2007 года
Уладальнік TVP
Кіраўнікі Агнешка Рамашэўска-Гузы (генеральны дырэктар)
Голас канала Юрый Салодкі (2016 — цяпер), Дзмітрый Гурневіч (2007—2016)
Сеткавыя партнёры TVP
Слоган Белсат — нам блізкія вашыя справы
Сайт belsat.eu

Гісторыя

Ініцыятыва стварэння спадарожнікавага тэлеканала для беларускіх гледачоў належыць журналістцы Агнешцы Рамашэўскай-Гузы. Канал быў адказам на выказаную ў беларускіх дэмакратычных колах патрэбу ў незалежнай ад уладаў Беларусі тэлестанцыі. Ідэю падтрымалі польскі ўрад і шырокі спектр палітычных сіл у парламенце. У выніку праект стаў адным з прыярытэтаў польскай палітыкі ў галіне міжнароднай супрацы дзеля дэмакратыі і развіцця грамадзянскай супольнасці. 20 чэрвеня 2006 года кіраўніцтва Польскага тэлебачання стварыла камісію для падрыхтоўцы беларускамоўнага канала, у склад якой увайшлі медыядзеячы з Польшчы і Беларусі. Пачаткова планавалася запусціць канал у студзені 2007 года. 23 красавіка 2007 года польскае грамадскае тэлебачанне падпісала дамову з Міністэрствам замежных спраў Польшчы аб стварэнні канала «ТВ Беларусь». 17 ліпеня 2007 года кіраўніцтва Польскага тэлебачання фармальна зацвердзіла новы канал у сваёй структуры і атрымала на яго стварэнне з дзяржаўнага бюджэту 16 млн злотых. Новы канал назвалі «Белсат». З самага пачатку ён фінансаваўся шэрагам міжнародных донараў, найважнейшыя з якіх — шведская «Sida», Савет міністраў паўночных краін, міністэрствы замежных спраў Нарвегіі, Нідэрландаў, Канады і Літвы, урады Вялікабрытаніі і Ірландыі, а таксама Дзяржаўны дэпартамент ЗША. «Белсат» пачаў трансляванне 10 снежня 2007 года, у Міжнародны дзень правоў чалавека. Дырэктарам канала стала аўтарка ідэі — Агнешка Рамашэўская-Гузы. У канцы 2008 года сфарміравалася грамадская Назіральная рада канала. У яе склад увайшлі такія прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі, як Валянцін Акудовіч, Міхаіл Анемпадыстаў, Зінаіда Бандарэнка, Генадзь Бураўкін, Анатоль Гуляеў, Святлана Калінкіна, Уладзімір Колас (старшыня), Алег Трусаў, Юрый Хашчавацкі.

У чэрвені 2008 года на канале было 100 супрацоўнікаў з Польшчы і Беларусі. На 2020 год каманда налічвае амаль 300 штатных і пазаштатных работнікаў з Польшчы, Беларусі, Расіі, Украіны, Казахстана і іншых краін. Канал мае два філіялы — у Мінску і Кіеве — і сетку карэспандэнтаў у Берліне, Бруселі, Вільнюсе, Празе і Ерэване.

Белсат 
Аляксандр Баразенка бярэ інтэрв’ю ў Міхаіла Тумелі. 24 верасня 2013 г.

Як глядзець

«Белсат» транслюе ў сярэднім 19 гадзінаў на дзень. Трансляцыя пачынаецца а 7:00 раніцы паводле мінскага часу (UTC+3) і канчаецца пасля 2:00 ночы, у залежнасці ад працягласці эфірных праграм. Праграмы канала транслююцца ў жывым эфіры на старонцы belsat.eu, на старонцы канала ў «YouTube», а таксама ў дадатку «Belsat TV Live» для тэлевізараў з аперацыйнай сістэмай «Android». Дадатак «Belsat TV» для таблетаў і смартфонаў з сістэмамі «Android» і iOS дазваляе прагляд праграм канала ў жывым эфіры і атрыманне апошніх навін разам з відэаматэрыяламі.

Праграмы «Белсата» можна глядзець у інтэрнэце на старонцы belsat.eu і на «YouTube». Мае дзесяць тэматычных каналаў на платформе «YouTube»: «Белсат News», «Белсат Doc», «Белсат Now», «Белсат Life», «Белсат Гісторыя», «Белсат Музыка», «Вот Так», «Жэстачайшый Мульт», «Belsat in English» і «Biełsat po Polsku». «Белсат» вядзе старонкі ў бальшыні сацыяльных сетак: «Facebook», «Twitter», «Instagram», «Telegram», «Аднакласнікі», «УКантакце», «TikTok» і «LinkedIn».

Прымаць «Белсат» можна праз спадарожнік «Астра 4А  (укр.)» (пазіцыя 5˚ E, палярызацыя H, частата 12 379,6 MHz). Усе зацікаўленыя аператары кабельных сетак могуць трансляваць канал на ўмовах бясплатнай ліцэнзіі.

«Белсат» можна слухаць на «SoundCloud»-канале «Belsat Music», дзе дасяжныя запісы твораў з музычных праграм канала.

У мінулым здараліся выпадкі кароткатэрміновых скарачэнняў штодзённага эфірнага часу ў сувязі з фінансавым крызісам.

Праграмы

  • «Аб’ектыў» — Галоўная інфармацыйная праграма «Белсата» ў жывым эфіры, якая выходзіць штодзённа з самага пачатку існавання канала. Падае матэрыялы пра галоўныя падзеі, пераважна з Беларусі ды краінаў Цэнтральна-Усходняй Еўропы.
  • «Беларускі свет» — Праграма пра лёсы беларусаў, якія жывуць за мяжою, з асабліваю ўвагай да жыцця беларускай нацыянальнай меншасці з Падляшша. Праграма рыхтуецца рэдакцыяй «Белсат ТВ» у Беластоку.
  • «Вандроўкі па Гарадзеншчыне» — Разам з правадніком Аляксеем Шотам гледачы наведваюць малавядомыя гістарычныя мясціны Гарадзеншчыны — сядзібы мясцовай арыстакратыі ды шляхты, касцёлы і цэрквы, а таксама рэшткі габрэйскай культуры.
  • «Вечаровы шпіль» («руск.: Вечерний шпиль») — Сатырычны агляд падзеяў тыдня, якія здарыліся ў краінах Садружнасці Незалежных Дзяржаваў. Вядоўца Алесь Карніенка выбірае найсмяшнейшыя і найбольш абсурдныя навіны, каб іх бязлітасна пракаментаваць.
  • «Вось так» («руск.: Вот так») — Штодзённы інфармацыйны сэрвіс у жывым эфіры на рускай мове, скіраваны да жыхароў постсавецкай прасторы. Праграма мае сваю сетку карэспандэнтаў у Расійскай Федэрацыі, Украіне, Казахстане і Арменіі.
  • «Давайце разбірацца» — Праграма Станіслава Івашкевіча і Беларускага расследавальніцкага цэнтра, прысвечаная карупцыі ў Беларусі. Створаная ў супрацы з Міжнародным кансорцыумам журналісцкіх расследаванняў, на рахунку якога, напрыклад, выкрыццё аферы «Панамскія дакументы».
  • «Даты праўды» — Цыкл праграмаў Вячаслава Ракіцкага, прысвечаных стагоддзю беларускай дзяржаўнасці, закладзенай у 1918 годзе стварэннем Беларускай Народнай Рэспублікі. У кожным эпізодзе дэманструюцца фота- і відэаматэрыялы з прыватных архіваў, якія не публікаваліся раней.
  • «Загадкі беларускай гісторыі» — Аўтар і вядоўца — гісторык Аляксандр Краўцэвіч — папулярызуе сярод гледачоў гісторыю Беларусі. Ён падарожнічае па краіне і распавядае пра падзеі мінулага, якія застаюцца невядомыя шырокай грамадскасці ды наўмысна замоўчваюцца на занятках у беларускіх школах.
  • «Кожны з нас» — Галоўнае ток-шоу «Белсата». У кожным выданні запрошаныя ў студыю госці дыскутуюць на розныя тэмы, якія на гэты момант баламуцяць эмоцыі беларусаў.
  • «Лабірынты» — Цыкл гістарычных праграмаў, зрэалізаваных у стылі сюжэтна-дакументальных фільмаў. Кожная распавядае пра малавядомыя эпізоды з жыцця выбітных беларускіх літаратураў ды інтэлектуалаў, якія жылі ў першай палове мінулага стагоддзя.
  • «Маю права» — Штотыднёвая праграма, дзе журналісты разам з экспертамі з розных вобласцяў шукаюць развязання праблемаў, з якімі часам доўгімі гадамі безвынікова змагаюцца жыхары Беларусі.
  • «Мова нанова» — Тэлевізійная версія папулярных у Беларусі курсаў, што прасоўваюць беларускую мову сярод людзей, якія штодзень размаўляюць па-руску. У кожным эпізодзе падаецца лексіка на выбраную тэму.
  • «Над Нёмнам» — Адзіная польскамоўная праграма ў эфіры канала, выходзіць з беларускімі субтытрамі. Аўтары апавядаюць пра падзеі з жыцця польскай меншасці ў Беларусі і наведваюць месцы, звязаныя з польскай гісторыяй і культурай. Праграму выдае «TVP Polonia».
  • «ПраСвет» — Аналітычная праграма пад рэдакцыяй Аліны Коўшык і Сяргея Пелясы. Тэлерубрыкі разглядаюць найбольш важныя падзеі, якія адбыліся ў свеце за тыдзень, а прысутныя ў студыі эксперты абмяркоўваюць іх пад прызмаю інтарэсаў беларускай дзяржавы і народу.
  • «Размова» — Вечаровая публіцыстычная праграма, якая выходзіць з панядзелка да чацвярга. Вядоўцы — знаныя палітычныя аглядальнікі Святлана Калінкіна, Уладзімір Мацкевіч і Віталь Цыганкоў — абмяркоўваюць са сваймі гасцьмі самыя істотныя ды актуальныя беларускія падзеі.
  • «Сведкі» — Цыкл дакументальных фільмаў Вячаслава Ракіцкага, прысвечаных барацьбе за незалежнасць Беларусі ў 1980-2000-ых. Пра гістарычныя падзеі распавядаюць грамадскія і палітычныя дзеячы, якія бралі ў іх удзел.
  • «Студыя Белсат» — Інфармацыйны блок, які выходзіць у жывым эфіры з панядзелка да пятніцы. У яго ўваходзяць сталыя рубрыкі, такія, як навіны, прагноз надвор’я, спартовыя навіны, агляд беларускіх медыяў, прэзентацыя культурніцкіх падзеяў і абмеркаванне найноўшых тэхналогіяў.
  • «Тыдзень» — Выніковая інфармацыйная праграма з Сяргеем Падсасонным і Ігарам Кулеем.
  • «Тэрыторыя праўды» (рас. «Территория правды») — Два цыклы міжнародных дэбатаў з удзелам экспертаў. Першы цыкл быў прысвечаны прэзідэнцкім выбарам у Расеі ў 2018 годзе, другі — дваццатай гадавіне пашырэння NATO на краіны Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.
  • «Хай так TV» — Сатырычная праграма аб працы фікцыйнага падпольнага тэлеканала. Тройка вядоўцаў каментуюць сённяшнія падзеі ды запрашаюць у студыю вядомых беларусаў, каб паразмаўляць з імі на нетыповыя тэмы.
  • «Эксперт. Міністэрства праўды» — Анімаваны сатырычны серыял Юрыя Хашчавацкага, праз крывое люстра якога паказваецца функцыянаванне беларускай дзяржавы і дачыненні адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі з суседнімі краінамі.
  • «Я не буду гэтага есці» (рас. «Я не буду это есть») — Папулярныя шэф-кухары Вольга Прігарова і Аляксандр Чыкілеўскі выкарыстоўваюць свае прафесійныя навыкі напоўніцу, каб дапамагчы гасцям — знаным персонам з беларускага шоу-бізнесу — перамагчы кулінарныя траўмы дзяцінства.
  • «Belsat Music Live» — Агляд найцікавейшых выканаўцаў сучаснай беларускай музычнай сцэны. Папулярныя журналісты Міра Шульц і Сяргей Будкін размаўляюць з музыкамі пра іхную творчасць ды разам з запрошанымі ў студыю гледачамі слухаюць іхныя творы, граныя ўжывую.
  • «Intermarium» — Аўтарская праграма Паўла Мажэйкі. Запрошаныя ім гісторыкі ды публіцысты дыскутуюць на найскладанейшыя тэмы супольнай гісторыі краінаў Цэнтральна-Усходняй Еўропы і абмяркоўваюць, які гэта мае ўплыў на сучасныя міжнародныя стасункі.
  • «Welcome ў Беларусь» — Праграма, што выходзіць у летні перыяд, — пра замежнікаў, якія з розных прычынаў апынуліся ў Беларусі і адкрываюць для сябе гэтую краіну, параўноўваючы свае папярэднія веды пра яе са сваймі адкрыццямі.

Узнагароды

узнагарода ў конкурсе «Рэпарцёры для рэпарцёраў» для журналістаў з дзяржаў «Усходняга партнёрства» (Варшава, Польшча, 2012).

  • «Архімандрыт», рэж. Юрый Каліна:

узнагарода «за аператарскае майстэрства» — XI міжнародны фестываль дакументальных фільмаў «Кінолітопис» (Кіеў, Украіна, 2012); узнагарода журы — VIII міжнародны каталіцкі фестываль хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм «Магніфікат» (Мінск, 2012); 1-ае месца ў намінацыі «дакументальнае кіно» — Х міжнародны фестываль праваслаўнага кіно «Покров» (Кіеў, Украіна, 2012); узнагарода «Залаты мельхіёр» — VIII агульнапольскі конкурс рэпарцёраў польскага радыё «Melchiory» (Польшча, 2012); узнагарода «Бронзавы турань» — Міжнародны фестываль «Этнафільм» (Чадца, Славакія, 2012); 1-ая ўзнагарода ў намінацыі «дакументальны фільм» — Міжнародны дабрачынны фестываль «Светлы ангел» (Масква, Расія, 2012).

  • «Даволі! Да Волі…», рэж. Вячаслаў Ракіцкі і Андрэй Куціла:

узнагарода публікі за найлепшы дакументальны фільм — кінафестываль «Off» (Опузен, Харватыя, 2012).

першая ўзнагарода ў катэгорыі замежных кароткаметражных дакументальных фільмаў — Міжнародны фестываль дакументальнага кіно «Cinema du Reel» (Парыж, Францыя, 2012).

  • «Рэаліці-шоу: выбары», рэж. Мікалай Ваўранюк:

галоўная ўзнагарода — агульнапольскі конкурс Міжнароднага фестывалю мастацтва рэпартажу «Camera Obscura» (Быдгашч, Польшча, 2011).

  • «Лобатамія», рэж. Юрый Хашчавацкі:

узнагароды на XXI міжнародным кінафестывалі «Arsenals» за найлепшы балтыйскі фільм і адмысловая ўзнагарода фірмы «Nikon» (Рыга, Латвія, 2011); прыз глядацкіх сімпатыяў і адмысловы прыз журы за «экспрэсіўнасць аўтара і яго грамадзянскае сумленне» — IX міжнародны фестываль дакументальных фільмаў «Хранограф» (Кішынёў, Малдова, 2011).

узнагарода за найлепшую рэжысуру — VII міжнародны каталіцкі фестываль хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм «Магніфікат» (Глыбокае-Мінск, 2011).

  • «Дзеці ксяндза Шаплевіча», рэж. Зоя Катовіч і Алена Антанішына:

прыз старшыні польскага Інстытута нацыянальнай памяці (IPN) у намінацыі «за ўвасабленне сапраўднага вобразу пастыра ў беларускім кінематографе» — VII міжнародны каталіцкі фестываль хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм «Магніфікат» (Глыбокае-Мінск, 2011).

  • «Сальда», аўт. Аляксей Мінчонак і Пётр Дзякоўскі:

прэмія ў катэгорыі «эканамічны бюлетэнь» за «прафесіяналізм у скрайне цяжкіх умовах вытворчасці» — XIV агульнапольскі агляд дакументальных формаў «Базар» (Познань, Польшча, 2009).

галоўная ўзнагарода — VIII міжнародны фестываль крэатыўных дакументальных фільмаў «Escales Documentaire» (Ля-Рашэль, Францыя, 2008); прыз «Залатая багіня» ў намінацыі «Нацыянальны характар» — Міжнародны фестываль тэлевізійных праграм і фільмаў «Залаты бубен» (Ханты-Мансійск, Расія, 2008).

  • «Сэрца за кратамі», рэж. Вольга Нікалайчык:

прыз «Залатая багіня» ў намінацыі «Публіцыстыка» — Міжнародны фестываль тэлевізійных праграм і фільмаў «Залаты бубен» (Ханты-Мансійск, Расія, 2008).

першая ўзнагарода — IV міжнародны фестываль дакументальных фільмаў «Транзіт» (Познань, Польшча, 2011); узнагарода за найлепшы дакументальны фільм — V міжнародны фестываль незалежнага кіно (Львоў, Украіна, 2010); галоўная ўзнагарода «Залаты жабрак» для найлепшага рэгіянальнага тэлеканала «за спосаб рэпрэзентацыі часам жудаснай рэчаіснасці штодзённага жыцця ў Беларусі і за выдатны выбар герояў і здымкі» — XVI міжнародны фестываль рэгіянальных тэлевізіяў (Кошыцэ, Славакія, 2010).

Фінансаванне

У 2009 годзе польскі ўрад вылучыў тэлеканалу 5655 тыс. долараў з мэтавага рэзервовага фонда, прызначанага для падтрымкі дэмакратыі і грамадзянскага грамадства за мяжой. У 2010 годзе Еўрапейская камісія вылучыла каля 10 млн. еўра. У 2011 годзе бюджэт склаў 9 млн долараў, зь якіх 6 выдаткавала МЗС Польшчы, рэшту — урад Швецыі.

У 2017 годзе польскі МЗС, па прычыне павелічэння выдаткаў на польскія консульскія службы і падтрымку сірыйскіх бежанцаў  (англ.), вырашыў на дзве траціны скараціць фінансавую падтрымку тэлеканала у 2018 годзе. У пачатку снежня стала вядома, што фінансавая камісія сената Польшчы ўхваліла папраўкі, якія дазволяць Міністэрству фінансаў Польшчы  (польск.) выдзеліць для «Белсата» сродкі на наступны год. Акрамя таго, «Белсат» атрымае дадатковае фінансаванне ў рамках сумеснай праграмы Польшчы і Вялікабрытаніі па супрацьдзеянні расійскай дэзінфармацыі ў рэгіёне.

З самага пачатку быў супольна фінансаваны праз Міністэрства замежных справаў Польшчы ды міжнародных донараў, найважнейшыя з якіх — «Sida» (Швецыя), Рада міністраў паўночных краінаў, міністэрствы замежных справаў Нарвегіі, Нідэрландаў і Канады, урады Брытаніі ды Ірландыі, а таксама Дзяржаўны дэпартамент ЗША.

Дачыненні з беларускімі ўладамі

У 2007 годзе прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка заявіў, што праект трансляцыі незалежнага беларускага канала з Польшчы — «глупы, бязглузды і нетаварыскі».

Канал неаднаразова звяртаўся па акрэдытацыю сваіх карэспандэнтаў на Беларусі, але атрымліваў адмовы. Праз адсутнасць акрэдытацыі карэспандэнтам «Белсата» перыядычна прысуджаюць у Беларусі штрафы за «незаконны выраб і пашырэнне прадукцыі СМІ». Некаторым выпісваюць па дзесяць штрафаў на год, але яны надалей працуюць.

Тэлеканал востра адрэагаваў на падзеі 19 снежня 2010 года, у дзень абвешчэння вынікаў галасавання на прэзідэнцкіх выбарах. «Белсат» вёў наўпроставую трансляцыю.

Спачатку супрацоўнікаў тэлеканала не штрафавалі на тэрыторыі краіны, а толькі выносілі папярэджанні за працу без акрэдытацыі. Але з красавіка 2016 года к журналістам пачалі ўжываць ч. 2 арт. 22.9 КаАП (незаконны выраб прадукцыі СМІ), штрафы па якой вар’іруюцца ад 20 да 50 базавых велічынь. За 2017 год беларускія суды выносілі 70 рашэнняў супраць журналістаў, якія супрацоўнічалі з тэлеканалам «Белсат» — сума штрафаў перавысіла 50 тысяч беларускіх рублёў.

У сакавіку 2017 года ў мінскім офісе тэлеканала прайшоў ператрус, была канфіскаваная тэхніка на 20 тысяч еўра. Супрацоўнікаў тэлеканала штрафавалі за тое, што «трымаў мікрафон», нібыта «за нецэнзурную лаянку», за «парушэнне аўтарскага права на гандлёвы знак „Белсат“» і інш.

Канал асвятляў пратэсты ў Беларусі 2020—2021 гадоў, за гэта шмат хто з журналістаў быў асуджаны і арыштаваны. У 2020 годзе журналістаў «Белсата» затрымлівалі 162 разы, вельмі часта з канфіскацыяй тэхнікі. Са жніўня 2020 года сайт тэлеканалу заблакаваны ў Беларусі. З мая 2021 года беларускія ўлады блакіруюць і люстэрка асноўнага сайта.

15 лістапада 2020 года за трансляцыю мірнай акцыі ў памяць Рамана Бандарэнкі з «Плошчы Пераменаў» журналісткі тэлеканала Кацярына Андрэева і Дар’я Чульцова былі арыштаваны, а ў лютым 2021 года атрымалі па два гады пазбаўлення волі.

27 ліпеня 2021 года інфармацыйныя рэсурсы «Белсата» прызнаны ў Беларусі экстрэмісцкімі, распаўсюджанне інфармацыі з іх цягне адміністрацыйную адказнасць. 3 лістапада таго ж года МУС прызнала інтэрнэт-рэсурсы рэсурсы «Белсата» экстрэмісцкім фарміраваннем (за стварэнне такога фарміравання і членства ў ім прадугледжана крымінальная адказнасць).

У студзені 2023 года Дар’ю Лосік, жонку Ігара Лосіка, за інтэрв’ю каналу прысудзілі да двух гадоў калоніі па крымінальным артыкуле аб садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці. Увосень 2022 года крымінальную справу за інтэрв’ю каналу завялі супраць Наталлі Суславай, маці загінулага ва Украіне беларускага добраахвотніка Паўла «Волата» Суслава.

Дачыненні з Еўрасаюзам і ЗША

Еўрапейскі парламент заклікаў Еўрасаюз падтрымаць «Белсат» у чатырох асобных рэзалюцыях. 20 студзеня 2011 года асаблівая ўвага была прысвечаная падтрыманню незалежных беларускіх медыяў, у тым ліку «Белсат ТВ». Еўрадэпутаты заклікалі Еўрапейскую камісію «падтрымаць фінансавымі і палітычнымі сродкамі намаганні беларускай грамадзянскай супольнасці і няўрадавых арганізацый у Беларусі, якія папулярызуюць дэмакратыю і супрацьстаяць рэжыму». Рэзалюцыя таксама заклікала Еўрапейскую камісію прыпыніць супрацу з беларускімі дзяржаўнымі медыямі і дапамогу ім.

У студзені 2012 года амерыканскі прэзідэнт Барак Абама падпісаў «Акт аб дэмакратыі і правах чалавека ў Беларусі» (Belarus Democracy and Human Rights Act). Дакумент вызначае прыярытэты амерыканскай палітыкі ў дачыненні Беларусі, а таксама выказвае падтрымку незалежным медыям, у тым ліку тэлеканалу «Белсат».

У красавіку 2019 года АБСЕ асудзіла правядзенне ператрусаў у мінскіх офісах «Белсата». У маі 2019 года Арлем Дэзір, прадстаўнік АБСЕ ў пытаннях свабоды медыяў, выказаў расчараванне і заклапочанасць адносна практыкі пераследу журналістаў, якія працуюць у Беларусі без акрэдытацыі. Гэта было рэакцыяй на прысуджэнне вялікіх штрафаў шасці журналістам «Белсата».

Міжнароднае падтрыманне і партнёры

«Белсат ТВ» — структурная частка Польскага тэлебачання, якая фінансуе канал разам з Міністэрствам замежных справаў і забяспечвае яго інфраструктурную базу. З самага пачатку «Белсат» карыстаўся фінансавым падтрыманнем шэрагу інстытуцыяў, між іншым, «Swedish International Development Cooperation Agency» («SIDA»), Рады міністраў паўночных краінаў, Міністэрстваў замежных справаў Нарвегіі, Нідэрландаў, Канады і Літвы, урадаў Вялікай Брытаніі ды Ірландыі, а таксама Дзяржаўнага дэпартаменту ЗША. Медыйныя арганізацыі, такія, як «Radio Free Europe» / «Radio Liberty» (якое працуе на беларускім рынку пад назваю «Свабода») і «Нямецкая хваля» бязвыплатна давалі «Белсату» ліцэнзіі на выбраныя праграмы.

На сёння стратэгічныя партнёры «Белсата»:

  • амбасада Каралеўства Нідэрландаў у Варшаве, якая падтрымлівае, між іншым, навучанне працаўнікоў «Белсата» і даследаванні аглядальнасці канала;
  • «British Broadcasting Corporation», якая бязвыплатна дае «Белсату» сваю тэлевізійную прадукцыю — мастацкія і адукацыйныя серыялы, стварае эксклюзіўная матэрыялы для рускамоўнага сэрвісу «Белсата» «Вось так», а таксама праводзіць трэнінгі для працаўнікоў і кіроўнага персаналу «Белсата»;
  • «European Endowmend for Democracy» фінансуе вытворчасць некаторых праграм «Белсата»;
  • «National Democratic Institute for International Affairs» (NDI), які суфінансаваў цыкл дэбатаў «Тэрыторыя праўды»;
  • «Organized Crime and Corruption Reporting Project» — асацыяцыя следчых журналістаў, якая супрацуе з аўтарамі праграмы «Давайце разбірацца»;
  • «Thomson Reuters», які падтрымаў структурную рэформу «Белсат ТВ» і трэнінгі для працаўнікоў канала, а таксама суфінансаваў праграмы «Тэрыторыя праўды» і спецвыданні «ПраСвет».

У межах грамадскай кампаніі для прасоўвання беларускае мовы «Беларускамоўны» «Белсат» супрацуе з такімі арганізацыямі, як культурніцкая пляцоўка «Арт Сядзіба», Беларускі ПЭН-Цэнтр (чалец міжнароднага ПЭН-клубу) і Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына».

Крытыка

У верасні 2018 года з тэлеканала быў звольнены былы актывіст Іван Шыла пасля таго, як апублікаваў у сваім профілі на Facebook пратакольны фотаздымак з сустрэчы прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды і прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. Фотаздымак суправаджаўся крытычным каментарыям, што прадстаўнікі кіраўніцтва тэлеканала і асабіста Агнешка Рамашэўска-Гузы ў дыскусіі пад допісам ахарактарызавалі як праяву нелаяльнасці да «Белсата». На наступны пасля гэтага дзень Шыла быў выключаны з рабочай перапіскі і атрымаў паведамленне аб звальненні. Сітуацыя выклікала скандал і атрымала асвятленне ў беларускіх і буйных замежных СМІ.

Супрацоўнікі

Гл. таксама

Заўвагі

Спасылкі

Tags:

Белсат ГісторыяБелсат Як глядзецьБелсат ПраграмыБелсат УзнагародыБелсат ФінансаваннеБелсат Дачыненні з беларускімі ўладаміБелсат Дачыненні з Еўрасаюзам і ЗШАБелсат Міжнароднае падтрыманне і партнёрыБелсат КрытыкаБелсат СупрацоўнікіБелсат Гл. таксамаБелсат ЗаўвагіБелсат СпасылкіБелсатБеларуская моваПольская моваПольшчаРуская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Алесь АдамовічІмшаКастусь ЦвіркаЛаўрэнцій Іванавіч ЗізанійЗінаіда Іосіфаўна ДудзюкРуская моваKufar.byНаша Ніва (1906)ТалачынБарыс Іванавіч СачанкаНіўкі (Пухавіцкі раён)Аляксей Анатолевіч Навальны800Праваслаўная царкваАнатоль ВярцінскіМіжнародны жаночы дзеньДзеяслоўКандрат КрапіваЛітаратурныя жанрыАўрамій СмаленскіІзяслаў ЯраславічWayback MachineШыітыСпалучэнне (камбінаторыка)Паўстанне СпартакаЛюдміла РублеўскаяПраспект Ракасоўскага (Мінск)Прастрэл шыракалістыЗайменнікОршаТураўскае ЕвангеллеМедаль «За працоўныя заслугі»Старабеларуская моваАркадзь КуляшоўКрыж Ефрасінні ПолацкайАсветніцтваБабёр еўрапейскіФолюш (Гродна)БрэстІван МележCalceolaria unifloraЖывёлыСмаленскі павет (Вялікае Княства Літоўскае)Францішак БагушэвічКацярына IIУраган-МПавел ТрацякЛюбель-ПольГаліна Сямёнаўна ТалкачоваС-75Восьмы каналСяргей Іванавіч ГрахоўскіКанюшынаАлесь ПісьмянкоўПарк ЧалюскінцаўХрамасомаКанстанцін Піевіч ТышкевічАбарона Брэсцкай крэпасці (1941)Беларуская дудаАнглійская моваЧасціны мовыБуйніцкае полеУладзімір Георгіевіч МулявінІгар Міхайлавіч ЛучанокПолацкЛеанід Міхайлавіч ГалубовічБеларускі аўтамабільны заводЗмітрок БядуляПугачы (Валожынскі раён)Васіль Іванавіч ІгнаценкаМаксім БагдановічГерб Беларускай Народнай Рэспублікі🡆 More