Вялікая Бераставіца: гарадскі пасёлак у Беларусі

Вялі́кая Бераставі́ца (трансліт.: Vialikaja Bierastavica) — гарадскі пасёлак у Гродзенскай вобласці Беларусі, цэнтр Бераставіцкага раёна, на рацэ Бераставічанка.

За 63 км ад Гродна, 10 км ад чыгуначнай станцыі Бераставіца на лініі МастыБераставіца, на аўтамабільнай дарозе Гродна — Бераставіца — Ваўкавыск. Насельніцтва 5 667 чал. (2018).

Гарадскі пасёлак
Вялікая Бераставіца
У цэнтры мястэчка
У цэнтры мястэчка
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першая згадка
Гарадскі пасёлак з
Вышыня цэнтра
148 м
Насельніцтва
  • 5 728 чал. (1 студзеня 2024)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1511
Паштовы індэкс
231770
Аўтамабільны код
4
СААТА
4204551000
Афіцыйны сайт
Вялікая Бераставіца на карце Беларусі ±
Вялікая Бераставіца (Беларусь)
Вялікая Бераставіца
Вялікая Бераставіца (Гродзенская вобласць)
Вялікая Бераставіца

Назва

Найбольш імаверна, што тапонім «Бераставіца» ўтварыўся ад слова «бярост» (від вяза) або слова «бяроста» (кара бярозы). Але не адкідаецца і магчымасць таго, што назва паселішча з’явілася як памяншальная ад Берасця, тады Бераставіца — гэта маленькае Берасце. Часам тапонім звязваюць са словам «берасцянка» (так зваліся лодкі з кары бярозы, на якіх продкі берастоўцаў хадзілі некалі паўнаводнай мясцовай рэчкай). Таксама існуе народнае паданне, паводле якога першымі пасяленцамі на гэтым месцы былі закаханы Бярост і Тавіца, якім прыйшлося збегчы з роднага паселішча ў пошуках шчасця. Ад іх імёнаў нібыта і ўтварылася назва новага паселішча — Бераставіца. У 2006 годзе, у дні святкавання 500-годдзя мястэчка, разьбяныя скульптурныя статуі гэтых міфічных персанажаў — Бяроста і Тавіцы — з’явіліся пры ўездзе ў Бераставіцу як даніна павагі да продкаў і да іх культуры.

Гісторыя

Першы пісьмовы ўспамін пра Бераставіцу змяшчаецца ў грамаце вялікага князя Аляксандра пад 1506 годам у сувязі з перадачай паселішча ў вечнае карыстанне Аляксандру Хадкевічу, маршалку гаспадарскаму, за заслугі перад Айчынай. У 1549 годзе Рыгор Хадкевіч распачаў тут будову рэзідэнцыі. Пасля смерці мужа Ганна з Хадкевічаў, на той час жонка віленскага кашталяна Паўла Паца, разам з сынам, каралеўскім дваранінам Янам Паўлавічам Сапегам, прадала палову маёнтка князю Фёдару Масальскаму. Гэта было мацярызнае (маёмасць маці) уладанне Ганны, якое яна атрымала ў спадчыну разам з братам Аляксандрам і сястрой Аляксандрай. Пасля смерці брата ёй перайшла палова ягонай долі, якую яна ў 1597 годзе прадала за 30 000 злотых.

Вялікая Бераставіца: Назва, Гісторыя, Насельніцтва 
Ратуша, XIX ст.

З XVI стагоддзя ў Бераставіцы існаваў касцёл, які спалілі маскоўскія захопнікі. на карце Тамаша Макоўскага (1613) паселішча значыцца як мястэчка, у Гарадзенскім павеце. У 1615 годзе на месцы згарэлага драўлянага касцёла збудавалі новы. Цягам XVII—XVIII стагоддзяў мясцовасць знаходзілася ва ўладанні Мнішкаў, Патоцкіх, Касакоўскіх. У XVIII стагоддзі пры касцёле існавалі шпіталь і парафіяльная школа.

У 1754 годзе кароль і вялікі князь Аўгуст Сас надаў Бераставіцы Магдэбургскае права і герб з выявай вавёркі ў цэнтры. Неўзабаве на гандлёвай плошчы збудавалі ратушу. 19 верасня 1794 года ў бітве паміж паўстанцамі пад камандаю Тадэвуша Касцюшкі і расійскім акупацыйным войскам у мястэчку загінула больш за 250 абаронцаў Рэчы Паспалітай.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Бераставіца апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Гродзенскім павеце. Жыхары мястэчка бралі актыўны ўдзел у паўстанні Кастуся Каліноўскага.

У часы Першай сусветнай вайны ў 1917 годзе Бераставіцу занялі нямецкія войскі, у 1919 годзе — польскія войскі. 7 чэрвеня 1919 года разам з усім Гродзенскім паветам мястэчка ўключылі ў Віленскую акругу Грамадзянскага ўпраўлення Усходніх зямель — часовую Польскую адміністрацыйную адзінку. Улетку 1920 года Бераставіцу занялі бальшавікі, пазней зноў палякі. 20 снежня 1920 года мястэчка ўключылі разам з паветам у Навагрудскую акругу. 19 лютага 1921 года Бераставіца зрабілася цэнтрам гміны ў Гродзенскім павеце Беластоцкага ваяводства. Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) мястэчка канчаткова адыйшло да міжваеннай Польскай Рэспублікі.

18 верасня 1939 года ў Бераставіцы пачаліся забойствы і крадзежы. Ахвярамі сталі багатыя асобы і тыя, хто працаваў у польскай адміністрацыі (перш за ўсё палякі). У рабаванняў бралі ўдзел частка сялян і бандыты, якія дзейнічалі пад уплывам прапаганды СССР (перш за ўсё беларусы і яўрэі). Апрача іншых, тут забілі двух паліцыянтаў: каменданта ўчастку Асташэўскага і паліцыянта Лойку. 2 лістапада 1939 года Бераставіца ўвайшла ў БССР, у Крынкаўскі раён. У Другую сусветную вайну з чэрвеня 1941 года да 17 ліпеня 1944 года мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.

20 верасня 1944 года Бераставіца стала цэнтрам раёна, у 1947 года атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадскога тыпу. 17 ліпеня 2006 года адбылося афіцыйнае зацверджанне гістарычнага герба і заснаванне сцяга пасёлка.

Насельніцтва

Вялікая Бераставіца: Назва, Гісторыя, Насельніцтва
  • XIX стагоддзе: 1830 — 394 муж., з іх шляхты 6, духоўнага саслоўя 5, мяшчан-іўдзеяў 357, мяшчан-хрысціян і сялян 26; 1850 — 1 037 чал.; 1878 — 1 694 чал. (791 муж. і 803 жан.), у тым ліку 1 127 яўрэяў; 1900 — 1 786 чал.
  • XX стагоддзе: 1914 — 2 518 чал.; 1921 — 1 371 чал., з іх 720 іўдзеяў, 421 каталік, 229 праваслаўных, 1 евангеліст; 1969 — 2,9 тыс. чал.; 1992 — 7 тыс. чал.
  • XXI стагоддзе: 2006 — 5,9 тыс. чал.; 2009 — 5 720 чал. (перапіс); 2016 — 5 545 чал.; 2018 — 5667 чал.

Эканоміка

Прадпрыемствы харчовай прамысловасці, сацыяльна-бытавога абслугоўвання.

  • Філіял «Бераставіцкі масласырзавод» ААТ «Малочны свет»
  • ПУП «Кааппрам Бераставіцкага раённага спажывецкага таварыства»

Культура

Дзейнічаюць 2 бібліятэкі, дом культуры, кінатэатр.

Адукацыя

У Бераставіцы працуюць сярэдняя, музычная і дзіцяча-юнацкая спартыўная школы, 2 дашкольныя ўстановы.

Вялікая Бераставіца: Назва, Гісторыя, Насельніцтва 
Возера ў цэнтры мястэчка

Медыцына

Медыцынскія паслугі надае пасялковая бальніца.

Мас-медыя

У мястэчку выдаецца «Бераставіцкая газета».

Турызм

Спыніцца можна ў пасялковай гасцініцы.

Славутасці

Страчаная спадчына:

  • Палац Касакоўскіх (XIX ст.)

Вядомыя асобы

Зноскі

  • Численность населения на 1 января 2024 г. и среднегодовая численность населения за 2023 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаБелстат, 2024.
  • Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  • Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  • Трусаў І. Гродзенскія ваколіцы // «Биржа информации» № 31 (76), 5 жніўня 1999.
  • Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 27.
  • История на Берестовицкий районный исполнительный комитет
  • а б ЭнцВКЛ 2005, с. 473.
  • Сліж, Н. Шляхцянкі на старонках прыватна-прававых і судовых дакументаў Вялікага Княства Літоўскага ў XVI—XVII стст. / Наталля Сліж // ARCHE Пачатак. — 2011. — № 12 (111): Жанчына ў беларускай гісторыі. — С. 8. Са спасылкай на: Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. — Ф. 1755. — Воп. 1. — Спр. 3. — Арк. 225—230.
  • ЭГБ 1994, с. 436.
  • Dz. Urz. ZCZW z 1919 r. Nr 5, poz. 41.
  • Dz. U. z 1920 r. Nr 115, poz. 760.
  • Wierzbicki M. Polacy i Białorusini w zaborze sowieckim. Stosunki polsko-białoruskie na ziemiach północno-wschodnich II RP pod okupacją sowiecką 1939—1941. Wyd. 2. — Warszawa: Stowarzyszenie Kulturalne Fronda, 2007. ISBN 978-83-88747-76-2. — S. 69-149.
  • Указ Президента Республики Беларсь № 455 от 17 июля 2006 г.
  • Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII — першай палове XIX ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 412.
  • Brzostowica Wielka // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom I: Aa — Dereneczna (польск.). — Warszawa, 1880. S. 422.
  • Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej: opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5: Województwo białostockie. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny, 1924. S. 32.
  • ЭГБ 1994, с. 435.
  • Перепись населения — 2009. Гродненская область (руск.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  • Большая Берестовица // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9
  • «Глобус Беларуси»
  • Павел Валынцэвіч // Рэгіянальная газета
  • https://archivesspace.thebreman.org/repositories/2/resources/55
  • Літаратура

    Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Вялікая Бераставіца, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Вялікая Бераставіца НазваВялікая Бераставіца ГісторыяВялікая Бераставіца НасельніцтваВялікая Бераставіца ЭканомікаВялікая Бераставіца КультураВялікая Бераставіца АдукацыяВялікая Бераставіца МедыцынаВялікая Бераставіца Мас-медыяВялікая Бераставіца ТурызмВялікая Бераставіца СлавутасціВялікая Бераставіца Вядомыя асобыВялікая Бераставіца ЗноскіВялікая Бераставіца ЛітаратураВялікая Бераставіца СпасылкіВялікая БераставіцаІнструкцыя па транслітарацыіБеларусьБераставіца (станцыя)Бераставіцкі раёнВаўкавыскГродзенская вобласцьГроднаМасты

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Нацыянальны характарБачная зорная велічыняСнежкі (сексуальная практыка)ПагоняАлесь КасценьТамборская моваСена (корм)Сафійскі сабор (Полацк)Сцяг БеларусіШышкінаНацыянальная бібліятэка БеларусіПётр Міронавіч МашэраўБлогУладзімір КараткевічАральны сексЛізавета IIБеларускія народныя казкіГедзімінДаўгаўпілсАла Анатолеўна ШышкінаКунілінгусМікалай Іванавіч МішчанчукАляксей Валер’евіч ДзермантУладзімір Мікалаевіч КарватНямецкая моваАлесь ПетрашкевічЯўгенія ЯнішчыцГаліфаксДзікае паляваннеІван ШамякінСялянскія батальёныСідрЧэмпіянат свету па футболе 1930Кватэра-майстэрня Казіміры ІлаковічІван МележРэпрадуктыўная сістэма чалавекаNew HorizonsЕфрасіння ПолацкаяПаводкі ў краінах Персідскага заліва (2024)Ніл ГілевічМахамад Рэза ЗахедзіПолацкВадзянікЭльба (востраў)Плошчы МінскаБелсатGIFЖаночая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 1996СербіяГорны веласіпедАляксандр Рыгоравіч ЛукашэнкаБеларускае нацыянальнае адраджэннеАляксандр Васілевіч БранцэвічЯўфімій (архіепіскап полацкі)Шара Мкртычэвіч ТальянАдрыяна ЧэлентанаПершага маяШлях перамогіynjs4Пастава на каленяхMP3Літоўская моваПарнаграфіяПедру I (імператар Бразіліі)НавуковецЗнак бядыВікісховішчаГарады БеларусіСпіс беларускіх імёнКанстанцін Аўдзеевіч СмоўскіКашуляКасцёл Маці Божай Шкаплернай (Мядзел)🡆 More