Аральны Секс

Ара́льны секс (ад лац.: os, oris — рот) — палавы акт, у якім сексуальнае ўзбуджэнне і задавальненне дасягаюцца ласкамі палавых органаў партнёра ротам або языком.

У якасці адмысловага віду аральнага сексу можна разглядаць анілінгус.

Аральны Секс
Феляцыя. Карціна Эдуара Анры Аўрыля.
Аральны Секс
Феляцыя
Аральны Секс
Кунілінгус

Галоўнымі атрыбутамі аральнага сексу з'яўляюцца: мінет і кунілінгус

Гігіенічныя і медыцынскія аспекты аральнага сексу

У выніку практыкі аральнага сексу магчымая перадача інфекцыйных захворванняў, выкліканых бактэрыямі, вірусамі і грыбкамі.

Да захворванняў, якія могуць перадавацца пасродкам аральнага сексу, адносяць, у прыватнасці:

  • Сіфіліс
  • Гепатыт A, B
  • Герпес
  • СНІД (нягледзячы на даволі нізкую верагоднасць, магчымасць перадачы ВІЧ існуе ў выпадку, калі ў роце аднаго з партнёраў маюцца ранкі).

У выпадку незахавання гігіены ротавай поласці магчыма раздражненне слізістых абалонак палавых органаў часціцамі ежы, алкаголем, цыгарэтным нагарам і інш.

Для прадухілення захворванняў рэкамендуюць выкарыстаць прэзерватыў (для мужчын) і латэксныя плёнкі (для жанчын).

Аральны секс і рэлігія

Са старажытных часоў амаль усе народы так або інакш асуджалі аральны секс і іншыя спосабы сексуальнай актыўнасці, якія не датычаць працягу роду. Гэта знайшло адлюстраванне ў большасці рэлігій свету.

  • Іслам не забараняе аральную стымуляцыю палавых органаў, але і не рэкамендуе яе. Эякуляцыя ў рот, тым не менш, лічыцца непажаданай.
  • Іудаізм дазваляе аральную стымуляцыю палавых органаў у выпадку праблем з эрэкцыяй, але не ў якасці замены каітуса.
  • Большасць традыцыйных канфесій хрысціянства забараняе аральны секс. Аднак у Бібліі прамой забароны няма. Таму ў цяперашні час існуюць некаторыя канфесіі, якія не забараняюць аральную стымуляцыю палавых органаў.
  • У будызме строга забароненае не вагінальныя палавыя зносіны.

Аральны секс і заканадаўства

Заканадаўствы большасці краін свету не рэгламентуюць практыку аральнага сексу.

Тым не менш, у некаторых дзяржавах існуюць заканадаўчыя, гістарычныя або рэлігійныя забароны на некаторыя формы палавых зносін.

  • У Сінгапуры аральны секс забаронены і караецца дзесяццю гадамі пазбаўлення волі або штрафам у памеры да 10 000 еўра.
  • Законы Інданезіі забараняюць аральны секс, але на практыцы парушэння пераследваюцца рэдка.
  • У некаторых штатах ЗША да 2003 года аральны секс быў забаронены. Закон на практыцы ўжываўся толькі для павелічэння меры віны абвінавачванага ў выпадку наяўнасці больш цяжкіх сексуальных злачынстваў.

Гл. таксама

Tags:

Аральны Секс Гігіенічныя і медыцынскія аспекты аральнага сексуАральны Секс Аральны секс і рэлігіяАральны Секс Аральны секс і заканадаўстваАральны Секс Гл. таксамаАральны СексАнілінгусЛацінская моваПалавы актРотЯзык

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Рэч ПаспалітаяКапіталізмСельскія населеныя пункты БеларусіПрыслоўеГіпертрафіяПлошча Незалежнасці (Мінск)Гунар ХёкертКрасавікБерасцянкаПраспект Жукава (Мінск)Марфалогія мовыOxyspirura petrowiЕва ВежнавецХартыя'97МаскваПурпурны колерТамара Дзмітрыеўна ВіннікаваНароднае антыкрызіснае ўпраўленнеТрусы (жывёлы)Прыродны газАмонімІван ШамякінВялікія князі літоўскія361-я асобная база аховы і абслугоўванняНавуковы стыльІгнат Уладзіміравіч КанчэўскіКелі КларксанДаброБульбаPornhubПагоня (гімн)КафляАндрэй Міхайлавіч ФедарэнкаУННВОрдэн ЛенінаБрэстІпацій ПацейСяргей Аляксандравіч ПадсасонныРэнесанс у БеларусіГісторыя беларускай мовыМоўная інтэрферэнцыяУніверсітэт Султана КабусаУсход АФКСярэдневышынны дальнепалётны беспілотны лятальны апаратМастурбацыяІлюмінаваны рукапісМайк ПенсДжордж Вашынгтан КарверГенадзь БураўкінЭнрыка КарузаНоАляксей ДудараўВытворчасцьXboxУладзімір Віктаравіч СамсонаўСяргей Паўлавіч АбламейкаРэпрадуктыўная сістэма чалавекаКарлес ПучдэмонТыянептынЯн ЧыквінВялікабрытаніяЛітаратурны музей Максіма ГарэцкагаАндрэй МакаёнакВялікая Айчынная вайнаC++Касцёл Святога Сымона і Святой АленыПлошчы МінскаАрфаграфіяМотальВіцебская дыяцэзіяІстмійскія гульніДзікае паляванне караля СтахаУладзімір Сцяпанавіч ЛіпскіТадэвуш КасцюшкаКорпус Вартавых Ісламскай рэвалюцыіПавел Усаў🡆 More