Гепатыт

Гепатыт (грэч.

ἡπατ + ῖτις — печань + запаленне; народная назва — жаўтуха) — агульная назва запаленчых захворванняў печані, якія ўзнікаюць ад розных прычын і маюць рознае лячэнне. Найчасцей інфіцыруюцца людзі маладога працаздольнага веку. З'яўляецца прычынай цырозу і раку печані. Пасля перанесенай хваробы развіваецца пажыццёвы імунітэт. Звыш 2 млрд жыхароў Зямлі (1/3 насельніцтва планеты) з'яўляецца носьбітамі віруса. Штогод ад хваробы ў свеце паміраюць каля мільёна чалавек.

Гепатыт
Мікрафатаграфія клетак печані, здзіўленай алкагольным гепатытам
Мікрафатаграфія клетак печані, здзіўленай алкагольным гепатытам
МКХ-10 K75.975.9
МКБ-10-КМ K73.9
МКХ-9 573.3573.3
МКБ-9-КМ 570, 571.4, 571.40 і 571.41
DiseasesDB 20061
MedlinePlus 001154
MeSH D006505
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Папярэджанне

Хвароба прадухіляецца праз вакцынаванне, ужыванне ачышчанай ежы і вады, мыццё рук пасля прыбіральні і перад прыгатаваннем і прыёмам ежы, купанне толькі ў прызначаных вадаёмах.

Прычыны

Заражэнню спрыяе прыём, прыгатаванне і падаванне ежы бруднымі рукамі, бязладныя палавыя зносіны.

Праявы

Гепатыт 
Пажаўценне вачэй пры гепатыце

Першымі праявамі хваробы з’яўляюцца стомленасць, страта апетыту, пажаўценне скуры і склераў вачэй.

Віды

Вылучаюць 5 відаў хваробы. Гепатыты А і Е перадаюцца фекальна-аральным шляхам праз забруджаную ваду і ежу. Гепатыты В, C і D — праз пераліванне  (англ.) заражанай крыві, забруджаныя шпрыцы, выдзяленні вірусаносьбіта і любошчы з заражаным чалавекам. Пераважная большасць заражэнняў (2 млрд чалавек у свеце, амаль 350 млн хранічных) і смерцяў (амаль 600 тыс. чалавек штогод) прыпадае на гепатыт В  (англ.). Заражаных гепатытам С — 130 мільёнаў, гепатытам А — 1,4 мільёны. Вакцыны існуюць супраць гепатытаў А і В (з 1982 года).

Беларусь

У Беларусі штогод выяўляюць 7—10 тысяч хворых, з іх больш за 70 % на гепатыт С праз адсутнасць вакцыны. Найчасцей хварэюць жыхары вялікіх гарадоў ва ўзросце ад 15 да 60 гадоў. Супраць гепатыту В штогод вакцынуецца каля 230 тыс. чалавек, у тым ліку каля 94 тыс. нованароджаных, 110 тыс. падлеткаў і 17 тыс. дарослых з групы рызыкі. Жыхарам краіны робяцца тры прышчэпкі ў першыя 12 гадзінаў жыцця, у 1 месяц і ў 5 месяцаў або трохразовая ў 13 гадоў раней не прышчэпленым. За 2011 год прышчэпкай ад гепатыту В удалося ахапіць 97% нованароджаных.

Гл. таксама

  • Вірусны гепатыт
  • Сіндром Жыльбера

Зноскі

  • а б в г Monarch Disease Ontology release 2018-06-29 — 2018-06-29 — 2018. Праверана 27 ліпеня 2018.
  • Кожны трэці чалавек на планеце заражаны гепатытам. Беларускае тэлеграфнае агенцтва. 28 ліпеня 2011. Праверана 17 красавіка 2013.
  • Алена Ліхач, БелТА. (18 верасня 2008). Трэць насельніцтва планеты інфіцыраваныя вірусам гепатыту В (42 (98) ed.). Краіна здароўя. pp. 4.
  • Кожны трэці жыхар планеты заражаны гепатытам. Радыё «Свабода». 28 ліпеня 2011. Праверана 17 красавіка 2013.(недаступная спасылка)
  • Асцярожна: гепатыт. Радыё «Свабода». 20 мая 2010. Праверана 17 красавіка 2013.(недаступная спасылка)
  • Успышак гепатыту А ў Беларусі не рэгіструюць ужо восем гадоў. БелТА. 19 ліпеня 2012. Праверана 17 красавіка 2013.
  • Імунізацыя насельніцтва Рэспублікі Беларусь. БелТА. 26 сакавіка 2012. Праверана 17 красавіка 2013.
  • Святлана Барысенка. (24 студзеня 2012). Прышчэпка ад гепатыту В — небяспечная? (газета) (14 (27129) ed.). Звязда. pp. 7. ISBN 1990-763x. ; (недаступная спасылка)
  • Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Гепатыт, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Гепатыт ПапярэджаннеГепатыт ПрычыныГепатыт ПраявыГепатыт ВідыГепатыт БеларусьГепатыт Гл. таксамаГепатыт СпасылкіГепатытІмунітэтГрэчаская моваПечаньЦырозЧалавек

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Павел Аляксандравіч ХарланчукПсіха (фільм, 1960)Рака Уса, прыток Нёмана, Уздзенскі раёнПрыметнікРасліныАляксандр БаршчэўскіБеларуская дзяржаўная філармоніяВашынгтонНарысВялікабрытаніяПаўночная КарэяВялікдзеньУладзімір Іванавіч КарызнаМіхась ДаніленкаГунар ХёкертМедаль Францыска СкарыныЛасіцыСпіс членаў Саюза беларускіх пісьменнікаўМікола МаляўкаПартыя аматараў піваФерэнц ЛістБеларуская мінуўшчынаБеларуская літаратура першай паловы XX стагоддзяЖаўнаЖодзінаЖалейка (зборнік)ФлаэмаАлесь МарціновічПрыслоўеБеларуская АЭСУладзімір Сцяпанавіч ЛіпскіГомельЭазінафільнае запаленне страваводаЯўхім Фёдаравіч КарскіСуніцыІгнат Уладзіміравіч КанчэўскіЮрый Васілевіч ЯкаўлеўСяргей Васілевіч БесарабВільгельм ФільхнерКітайІгар Міхайлавіч ПракаповічАнбарская кампанія (2003—2011)ХатыньКурыцаБаранаМінскі інавацыйны ўніверсітэтНавуковы стыльЛюдзі на балоце (фільм)ГорватыПлошча Перамогі (Мінск)Эйвінд ЮнсанВіталь Іванавіч ТалапінА хто там ідзе?РамантызмГалушкіСакавікViva BraslavВіцебскЗубр еўрапейскіПравы ЛГБТ у ЛітвеСупершоў супербратоў МарыаПрылівы і адлівы2-і стралковы корпус (2-га фарміравання)КратонЛістападГеоргій МарчукВасіль ЦяпінскіБеларуская энцыклапедыяНавагрудакЦыбуля мядзведжаяІван ПташнікаўНацыянальная і ўніверсітэцкая бібліятэка Заграба🡆 More