Берасцянка

Берасцянка, таксама Зябок (Fringilla coelebs) — пеўчая птушка сямейства ўюрковых.

Берасцянка
Берасцянка
Самец
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Fringilla coelebs (Linnaeus, 1758)

Арэал
выява

  Лета

  Круглы год

  Зіма

  Інтрадукцыя

  canariensis

  spodiogenys

Ахоўны статус
Берасцянка
Сістэматыка
на Віківідах
Берасцянка
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  179168
NCBI  37598
EOL  919235
FW  368987

Апісанне

Памерам з вераб’я. Даўжыня цела 14-16 см, размах крылаў 24,5-28,5 см. Выразны палавы дымарфізм. Афарбоўка апярэння ў самца яркая (асабліва ўвесну): галава сінявата-шэрая, спіна карычняватая з зялёным адценнем, валлё і грудзі буравата-чырвоныя, на крылах вялікія белыя плямы; афарбоўка самкі больш цьмяная.

Пашырэнне

Распаўсюджаны ў Еўропе, Заходняй Азіі і Паўночнай Афрыцы; рассяляецца на Усходзе. Адна з самых шматлікіх птушак Беларусі. Інтрадуцыраваны ў Новай Зеландыі і паблізу г. Капстад (Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка).

Жыве пераважна ў лясах і парках, часта каля жытла чалавека. Насяляе ўсе тыпы дрэвастояў, бары, мяшаныя і лісцевыя лясы (пераважна больш рэдкія і часцей за ўсё на іх ускрайках), у тым ліку лесапалосы, прыгарадныя лесапаркі, паркі і сады. У Татрах даходзіць да пояса горнай сасны (1600 м), на Каўказе — да 2200—2500 м.

Паўднёвыя і заходнія папуляцыі аселыя, паўночныя — пералётныя. Месца зімовак: часткова ў межах гнездавога арэала, а таксама ў Вялікабрытаніі, Паўднёвай Еўропе, Паўночнай Афрыцы, на Блізкім Усходзе, у іраку, на паўднёвым ўзбярэжжы Каспійскага мора, у Закаўказзі, паўднёвым Казахстане, Сярэдняй Азіі.

Асаблівасці біялогіі

Гнёзды будуе на дрэвах, маскіруючы іх мохам і лішайнікамі. Часам гняздуе два разы на лета. У кладцы 3-6 блакітнаватыя з крапінкамі яек. Сілкуецца насеннем і зялёнымі часткамі раслін, летам таксама насякомымі і іншымі беспазваночнымі, якімі выкормлівае і птушанят.

Берасцянка 
Яйкі

Берасцянкі прылятаюць ў першых чыслах красавіка. Гнездаванне і кладку пачынаюць у пачатку траўня. Вылет маладых птушак — у чэрвені. Берасцянкі могуць рабіць дзве кладкі за сезон. Другі вывадак — з чэрвеня па жнівень. Адлёт — з верасня да сярэдзіны кастрычніка. Частка птушак зімуе ў Цэнтральнай Еўропе, астатнія ляцяць у Міжземнамор’е. Узімку можа назірацца на Каўказе, у перадгорных лясах.

Падвіды

  • F. c. coelebs — ад Заходняй Еўропы (акрамя Ірландыі і Вялікабрытаніі на ўсход да ніжняй Ангары);
  • F. c. solomkoi — Балканы, Крым, Каўказ;
  • F. c. schiebeli — Крыт;
  • F. c. gengleri — Ірландыя і Брытанскія астравы;
  • F. c. sarda — Сардзінія;
  • F. c. alexandrovi — паўночны Іран, паўднёвы Каўказ;
  • F. c. transcaspica — Малая Азія;
  • F. c. africana — Марока і паўднёва-заходні Туніс;
  • F. c. spodiogenys — усходні і цэнтральны Туніс;
  • F. c. canarensis (сін. F. c. tintillon) — Канарскія астравы (Гамера, Гранд-Канарыя, Тэнерыфа);
  • F. c. palmae — Канарскія астравы (Ла Пальма);
  • F. c. ombriosa — Канарскія астравы (Хіяра);
  • F. c. maderensis — Мадэйра;
  • F. c. moreletti — Азорскія астравы.

Зноскі

Літаратура

  • Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000. — 540 с.: іл. ISBN 83-01-13187-X

Tags:

Берасцянка АпісаннеБерасцянка ПашырэннеБерасцянка Асаблівасці біялогііБерасцянка ПадвідыБерасцянка ЛітаратураБерасцянкаПтушкаУюрковыя

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Плошча Незалежнасці (Мінск)Сэм УортынгтанВіцебская дыяцэзіяБаронГерб ГомеляПраспект Пераможцаў (Мінск)СяброўстваАркадзь Барысавіч ЭскінДом урада (Мінск)Андрэй Аляксандравіч УцюрынБеларуская літаратура першай паловы XX стагоддзяБацвіннеСлонімАўстрыйская народная партыяКарла ТальявініДобрапісМарфалогія мовыБеларускі дзяржаўны ўніверсітэтКрэўскі замакНаследаванне прэзідэнцкіх паўнамоцтваў у ЗШААтлатльФалафель2024ЯнсенізмАляксандр Мікалаевіч КосінецТыянептынМотальЛеанід Дранько-МайсюкStreit Group CougarДаброМарыя АнтуанетаАнатоль Сяргеевіч КазлоўНароднае антыкрызіснае ўпраўленнеЭдзі АгняцветРадзімаПагоняКлаўдзіа МантэвердзіСексЗасухаЭтанолСунСтары СветПрыназоўнікСуботнікіКватэра-майстэрня Казіміры ІлаковічПомнік Якубу Коласу (Мінск)Сяргей Іванавіч ГрахоўскіУ краіне райскай птушкіЗямля пад белымі крыламіМатрыца (фільм)Ігнат Уладзіміравіч КанчэўскіУварванне Расіі ва Украіну (з 2022)Сабакі Эўропы (раман)Партыя свабоды (Нідэрланды)Вадзім Анатольевіч Богуш1943LinebetЛетнія Алімпійскія гульні 1920ВілейкаТочка BYУладар ПярсцёнкаўПлошча Якуба КоласаСмаргоньАртур Аляксандравіч КлінаўПолымя (часопіс)Крысціна ЛатарынгскаяКрупка (Пухавіцкі раён)Зяма Раманавіч ПівавараўДругая сусветная вайнаКарлтан-ПлейсКсістыкусыПарнафільмЛеанід Міхайлавіч ГалубовічПечы (Барысаў)🡆 More