Уладзімір Сцяпанавіч Ліпскі: беларускі пісьменнік

Уладзімір Сцяпанавіч Ліпскі (нар.

6 мая 1940, в. Шоўкавічы, Рэчыцкі раён, Гомельская вобласць) — беларускі пісьменнік, грамадскі дзеяч.

Уладзімір Сцяпанавіч Ліпскі
Уладзімір Сцяпанавіч Ліпскі: Біяграфічныя звесткі, Творчасць, Узнагароды і прэміі
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 6 мая 1940(1940-05-06) (83 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, дзіцячы пісьменнік, журналіст
Кірунак дзіцячая літаратура
Жанр казка
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
Узнагароды
медаль «За працоўную адзнаку» ордэн Францыска Скарыны
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфічныя звесткі

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1960 годзе скончыў Мінскі тэхнікум харчовай прамысловасці. Працаваў на Гарадзейскім цукровым заводзе (1960—1964), у нясвіжскай раённай газеце «Чырвоны сцяг» (1964—1967). Завочна скончыў аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1966). У 1967—1968 гадах першы сакратар Нясвіжскага райкама камсамола, у 1968—1976 гадах — у апараце ЦК ЛКСМБ, у 1976—1978 гадах — адказны сакратар праўлення Саюза пісменнікаў БССР. З 1978 года галоўны рэдактар часопіса «Вясёлка». З 1988 года — старшыня праўлення Беларускага аддзялення Савецкага дзіцячага фонду, пасля прэзідэнт Беларускага дзіцячага фонду, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай асацыяцыі дзіцячых фондаў. Ініцыятар і старшыня I Усебеларускага фестывалю народнага гумару ў Аўцюках Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці (1995).

Творчасць

У друку выступае з 1964 года. Аўтар кніг публіцыстыкі «Райкомаўскія будні» (1971), «Дзень за днём» (1973), «Знайдзі сябе» (1974), «Якое яно, шчасце?» (1977), нарысаў «Прыдзвінскі цуд» (1975), «Высокія зоркі» (1981), дакументальных аповесцей «Крутыя вёрсты» (1980, пастаўлена радыёп’еса ў 1978), «Урокі Купрэвіча» (1987), «Любі мяне пры ўсякай долі…» (з Б. Чалым, 1989; пра моладзь, вывезеную ў час Вялікай Айчыннай вайны ў Германію), «Невядомы» (1990; пра нарадавольца І. Грынявіцкага), зборнікаў прозы «Раны» (1987), «Дзень нараджэння» (1988). Пра родную вёску, праблемы выхавання моладзі аповесць «Адпяванне жывых» (1993). Тэма дзяцей-сірот узнята ў дзённіку «Бацькі і дзеці» (1995). Аповесць «Я: Праўдзівы аповяд пра твой і мой радавод» (1998) створаная на архіўных і дакументальных матэрыялах, расказвае пра карані сем’яў, прозвішчаў, гербаў. Кнігу «Мама. Малітва сына» (1999) Уладзімір Ліпскі напісаў да стагоддзя сваёй маці. Прозвішчы землякоў, іх жыццёвыя лёсы і сталі матэрыялам для скрупулёзнага даследавання пісьменніка ў кнізе «Мы: аповесць пра нашы прозвішчы» (2006).

Выдаў кнігі аповесцей, апавяданняў, казак (у т.л. казкі-коміксы) для дзяцей «Рыгоркавы прыгоды» (1974), «Марынчына казка» (1977), «Клякса-Вакса і Янка з Дзіўнагорска» (1982), «Лаўрэнавы працадні» (1984), «Пралескі ў небе» (1997), «Антонік-понік» (1998), «Наша Маша» (2002), «Прыгоды нуліка» (2007), «Я тут жыву: дзецям пра Беларусь» (2008) і інш. Творы для дзяцей адметныя веданнем дзіцячай псіхалогіі, займальнасцю, жывой народнай мовай, дасціпнасцю. Паводле аповесці «Вясёлая азбука» ў Дзяржаўным музычным тэатры Беларусі пастаўлены мюзікл «Прыгоды ў замку Алфавіт» (1996, лібрэта С. Клімковіч, муз. В. Войціка).

Узнагароды і прэміі

  • 1993 — Літаратурная прэмія імя Я. Маўра за кнігу «Падкідыш».
  • 1997 — Літаратурная прэмія імя В. Віткі за аповесць «Загадкавы чалавечак».
  • 1998 — Міжнародная прэмія А. Швейцара за дабрачынныя справы на карысць дзяцей, заложнікаў чарнобыльскай трагедыі.
  • 2000 — Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктурыі (2000) — за творы «Пралескі ў небе», «Мама. Малітва сына», «Каралева белых прынцэс», «Я. Праўдзівы аповяд пра твой і мой радавод».
  • 2005 — прэмія Міжнароднай асацыяцыі дзіцячых фондаў.
  • 2007 — Ордэн Францыска Скарыны (за нумарам 109).
  • 2015 — спецыяльная узнагарода «За асабісты ўклад у развіццё дзіцячай прэсы» па выніках ХІ Нацыянальнага конкурсу друкаваных СМІ «Залатая Ліцера».

Бібліяграфія

  • Рыгоркавы прыгоды: [апавяданні: для дашкольнага ўзросту] / Уладзімір Ліпскі. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1974. — 22, [2] с.
  • Прыдзвінскі цуд: [аб камсамольскай арганізацыі г. Наваполацка] / Уладзімір Ліпскі. — Мінск: Беларусь, 1975. — 125, [2] с.
  • Клякса-Вакса і Янка з Дзіўнагорска: казкі / Уладзімір Ліпскі. — Мінск: Юнацтва, 1982. — 63 с.
  • Урокі Купрэвіча: Дакум. аповесць. Мн., 1987.
  • Невядомы: [аповесць пра Ігната Грынявіцкага] / Уладзімір Ліпскі. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1990. — 294 с. — ISBN 5-340-00620-4.
  • Вясёлая азбука: для малодшага школьнага ўзросту / Уладзімір Ліпскі: казкі, апавяданні, аповесці. — Мінск: Юнацтва, 1992. — 284, [1] c.
  • Падкідыш: нарысы, публіцыстыка, дзённік / Уладзімір Ліпскі. — Мінск: Беларусь, 1992. — 206, [2] с.
  • Аўцюкоўцы: Аповесць пра калінак ды каласкоў, якія гаруюць і жартуюць / Уладзімір Ліпскі. — Мн.: Маст. літ., 1995. — 223 с., 8 л. іл.
  • Пралескі ў небе: Аповесці. Апавяданні. Казкі: Для мал. і сярэд. шк. узросту / Уладзімір Ліпскі. — Мн.: Юнацтва, 1997. — 366 с., [1] л. партр. — (Школьная бібліятэка).
  • Антонік-понік: Казкі, апавяданні, аповесць, гулянкі-забаўлянкі, жарты, лічылкі: Для дашк. ўзросту / Уладзімір Ліпскі. — Мн.: Універсітэцкае. — 1998 — 54, [2] с.
  • Я: Праўдзівы аповяд пра твой і мой радавод: Аповесць / Уладзімір Ліпскі. — Мн.: Беларусь, 1998. — 317, [1] с.
  • Мама: Малітва сына / Уладзімір Ліпскі. — Мн.: Выд-ва Літ.-маст. фонда «Нёман», 1999. — 283, [1] с.
  • Басанож па зорках: Пра вядомага і невядомага Ігара Лучанка / Уладзімір Ліпскі. — Мн.: Рэсп. унітар. прадпрыемства «Беларусь», 2000. — 198, [1] с., [20] л. фат.
  • Каралева белых прынцэс: Выбранае: Аповесці. Казкі. Апавяданні: Для мал. шк. узросту / Уладзімір Ліпскі. — Мн.: Юнацтва, 2000. — 334, [1] с.
  • Наша Маша: Забаўлянкі і апавяданкі, былі і небыліцы, казкі і загадкі — для Машы і для ўсіх дзяцей нашых: Для дашк. і мал. шк. ўзросту / Уладзімір Ліпскі. — Мн.: Выд. рэсп. унітар. прадпрыемства «Маст. літ.», 2002. — 70, [1] с.
  • Сын дня: Азбука аднаго жыцця / Уладзімір Ліпскі. — Мн.: Беларус. кнігазбор, 2002. — 313, [2] с., [26] л. іл.
  • Бацькі і дзеці: Дзённікі / Уладзімір Ліпскі. — Мн.: Беллітфонд, 2002. — 326, [2] с.
  • Аўцюкоўцы / Уладзімір Ліпскі. — Мінск: Выдавецтва БТ «Кніга», 2003. — 373, [2] с. — (Скарбы беларускай літаратуры і фальклору).
  • Шоўкавічы: Гомел. вобл., Рэчыц. р-н / Уладзімір Ліпскі, Георгій Сытко. — Рэчыца, 2004. — 113 с., [20] л. фат. — (Кніжная серыя «Людзі і вескі Рэчыцкай зямлі»).
  • Бацька: Пісьмы сына / Уладзімір Ліпскі. — Мн.: Беларус. кнігазбор, 2004. — 253, [2] с., [2] л. іл.
  • Уладзімір Ліпскі: «Не выжываю, а жыву!..»: дапаможнік для педагогаў, выхавальнікаў, вучняў школ, навучэнцаў вучылішчаў, каледжаў, ліцэяў, студэнтаў ВНУ / аўтар-укладальнік М. Яфімава. — Мінск: Адукацыя і выхаванне, 2005. — 223 с., [9] л. ил.
  • Мы: аповесць пра нашы прозвішчы / Уладзімір Ліпскі. — Мінск: Беларусь, 2006. — 262 с.
  • Чыстая брахня: інструкцыя для Каласкоў і Калінак, якія позна вяртаюцца з вечарынак / Уладзімір Ліпскі. — Мінск: Асобны, 2006. — 126, [1] с.
  • Нарачанская Чайка: п’еса-ява пра Марыю Захарэвіч, народную артыстку Беларусі / Уладзімір Ліпскі. — Мінск: Беларусь, 2006. — 125, [2] с., [16] л. іл.
  • Прыгоды Нуліка: аповесць-казка: [для малодшага школьнага ўзросту] / Уладзімір Ліпскі. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2007. — 67, [3] c.
  • Аўцюкоўскія шуры-муры: [жарты] / Уладзімір Ліпскі. — Мінск: Кнігазбор, 2008. — 371 с.
  • Я тут жыву: дзецям пра Беларусь: [для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту] / Уладзімір Ліпскі. — Мінск: Адукацыя і выхаванне, 2008. — 127 с.
  • Стрэлы над старым акопам: дакументальная аповесць / Уладзімір Ліпскі: Кнігазбор, 2008. — Мінск — 229, [1] с., [8] л. іл.
  • Свіцязянская русалка: нарысы: [для малодшага школьнага ўзросту] / Уладзімір Ліпскі. — Мінск: Літаратура і Мастацтва, 2009. — 165, [3] с.
  • Янкаў вянок: дзецям пра Янку Купалу / Уладзімір Ліпскі. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2009. — 221, [1] с.
  • Пакланіся травінцы: экспедыцыі ў жыццё акадэміка Парфёнава / Уладзімір Ліпскі. — Мінск: Беларуская навука, 2009. — 189, [3] с., [20] л. іл.
  • Азбука жыцця: кніга для дзяцей / Уладзімір Ліпскі. — Мінск: Адукацыя і выхаванне, 2010. — 207 с.
  • Усе мы — радня: аповесць, апавяданні / Уладзімір Ліпскі. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2010. — 349, [1] с.
  • Споведзь сына / Уладзімір Ліпскі. — Мінск: Харвест, 2011. — 511, [1] с. — (Бібліятэка Саюза пісьменнікаў Беларусі = Библиотека Союза писателей Беларуси).
  • Цар / Уладзімір Ліпскі. — Мінск: Адукацыя і выхаванне, 2020. — 352 с. — ISBN 978-985-599-023-0.

Заўвагі

Літаратура

  • Беларускія пісьменнікі (1917—1990): даведнік / склад. А. Гардзіцкі. — Мн., 1994. ISBN 5-340-00709-X

Спасылкі

Tags:

Уладзімір Сцяпанавіч Ліпскі Біяграфічныя звесткіУладзімір Сцяпанавіч Ліпскі ТворчасцьУладзімір Сцяпанавіч Ліпскі Узнагароды і прэмііУладзімір Сцяпанавіч Ліпскі БібліяграфіяУладзімір Сцяпанавіч Ліпскі ЗаўвагіУладзімір Сцяпанавіч Ліпскі ЛітаратураУладзімір Сцяпанавіч Ліпскі СпасылкіУладзімір Сцяпанавіч Ліпскі19406 маяГомельская вобласцьГрамадскі дзеячПісьменнікРэчыцкі раёнШоўкавічы

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Карэнныя амерыканцы ЗШАВасіль Васілевіч ШапялевічЯнка КупалаУладзімір Пятровіч ЖданаўВаенна-паветраныя сілы і войскі СПА Рэспублікі Беларусьohuy1КістаПорцік АктавііБеларускае нацыянальнае адраджэннеКацярына Ігараўна ГумянюкБэзАўстралія (кантынент)Бобруйский курьерСтаражытны светБразіліяСалонікі2019Hromadske.TVУітні Х’юстанМар’інагорская гімназіяКазуля еўрапейскаяФК МіланКарл XIV ЮханТэрарыстычныя акты 11 верасня 2001 годаПятрусь БроўкаMicrosoft WindowsКаралеўскія батанічныя сады К’юЯн БаршчэўскіСтаніслаў Нікадзімавіч Булак-БалаховічМаксім Яўгенавіч КацДзяржаўны ўніверсітэт інфраструктуры і тэхналогійБальніцаУкраінаЯварМагнус ХенрыксенУварванне Расіі ва Украіну (з 2022)ГызыларбатПаэтСцяг Вялікага Княства ЛітоўскагаСадружнасць Развіцця краін Паўднёвай АфрыкіАвіцэнаІнструкцыя па транслітарацыіНів КэмпбелНавуковы стыльРаберту РывелінуВалерый Станіслававіч МянжынскіАляксандр Іванавіч ГаўрылаўДаўятМэрТэракт у «Крокус Сіці Холе»Іван Іванавіч НасовічEdisonPtsПарэміялогіяХайбер-ПахтунхваКарыбут АльгердавічБаальбекРэнесансПалессеНавелаКаляндрыБела-чырвона-белы сцягМатрона Сяргееўна МаркевічБеларуская літаратура першай паловы XX стагоддзяІван МележСан-Паола-фуоры-ле-МураКаростаНікарагуаПріорбанкНойСлонімШляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданняхПрудок (Гомель)ФК СевільяТарашкевіца🡆 More