Ігнат Яўхімавіч Грынявіцкі: рэвалюцыянер, забойца Аляксандра II

Ігна́т Яўхі́мавіч Грыняві́цкі (17 чэрвеня 1856, фальварак Басін, Мінская губерня — 1 (13) сакавіка 1881, Санкт-Пецярбург) — рэвалюцыянер, член падпольнай рэвалюцыйна-тэрарыстычнай арганізацыі «Народная воля», найбольш вядомы як забойца імператара Аляксандра II.

Ігнат Яўхімавіч Грынявіцкі
Ігнат Яўхімавіч Грынявіцкі: Біяграфія, Памяць, Літаратура
Прагоня[d]
Прагоня[d]
Дата нараджэння 17 чэрвеня 1856(1856-06-17)
Месца нараджэння
Дата смерці 13 сакавіка 1881(1881-03-13) (24 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Адукацыя
Член у
Род дзейнасці палітык, тэрарыст
Удзельнік
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Нарадзіўся ў маёнтку Басін Свіслацкай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні (цяпер у складзе вёскі Калінаўка, Клічаўскі раён) у сям’і каталіцкага дробнамаянтковага шляхціца Яўхіма Грынявіцкага герба Прагоня. Яўхім Грынявіцкі здаваў спадчынны маёнтак Грынявічы Вялікія (Бельскі павет, Гродзенская губерня) у арэнду, а сам служыў аканомам ува ўладаннях Незабыткоўскага на Міншчыне. У 1864 годзе сям’я вярнулася ў Грынявічы Вялікія.

У пачатку чэрвеня 1875 года Ігнат Грынявіцкі скончыў 7-класную гімназію ў Беластоку. У верасні 1875 года паступіў у Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны тэхналагічны інстытут, які скончыў у траўні 1880 года.

Студэнтам Пецярбургскага тэхналагічнага інстытута (1875—1880) удзельнічаў у польска-беларускіх і расійскіх рэвалюцыйных гуртках, вёў прапаганду сярод рабочых, збіраў грошы палітычным вязням, фабрыкаваў пашпарты рэвалюцыянерам. З 1879 года сябра партыі «Народная воля». Адзін з заснавальнікаў яе беларускай фракцыі, што абвясціла сябе Беларускай сацыяльна-рэвалюцыйнай партыяй, нацыянальная праграма якой надрукавана ў 1884 годзе ў часопісе «Гоман» (№ 2) . Паводле народавольца Льва Ціхамірава  (руск.) (1852—1923), Грынявіцкі «называў сябе літвінам».

У маі 1880 года Грынявіцкі пайшоў з інстытута і, перайшоўшы на нелегальнае становішча, робіць сабе пашпарт на імя віленскага мешчаніна Ельнікава. Разам з Андрэем Жалябавым  (руск.), Соф’яй Пяроўскай  (руск.) і іншымі ўваходзіць у цэнтральны нарадавольскі гурток прапагандыстаў. Адзін са стваральнікаў, аўтараў і наборшчыкаў нарадавольскай «Рабочей газеты», уключыў у выданне газеты земляка Антона Барэйшу.

На ўстаноўчым сходзе партыі «Народная Воля» ў жніўні 1879 года ў Ліпецку быў зацверджаны смяротны прысуд імператару Аляксандру II. Выкананне прысуду стала галоўнай мэтай і прыцягнула ўсе сродкі партыі. На працягу двух гадоў было зроблена шэсць замахаў.

Ігнат Грынявіцкі ўваходзіў у групу, якая ўсю зіму 1880—1881 гадоў сачыла за выездамі імператара. 26 лютага 1881 года на кватэры Грынявіцкага ў доме № 59 на Сімбірскай вуліцы Выбаргскага боку адбыўся сход арганізатараў замаху на Аляксандра II. Грынявіцкі стаў адным з 4 выканаўцаў, якім «Народная воля» даручыла тэрарыстычную аперацыю. У сваім запавеце напісаў: «Аляксандр II павінен памерці. Ён памрэ, а разам з ім памром і мы, яго ворагі, яго забойцы… Гісторыя сведчыць, што раскошнае дрэва свабоды вымагае чалавечых ахвяр…»

Ігнат Яўхімавіч Грынявіцкі: Біяграфія, Памяць, Літаратура 
Выбух другой бомбы, кінутай Ігнатам Грынявіцкім

1 сакавіка 1881 года другой бомбай (першую бомбу, што параніла казакоў і спыніла экіпаж, кінуў Мікалай Рысакоў), якую кінуў Ігнат Грынявіцкі на набярэжнай Кацярынінскага канала, забіты расійскі імператар Аляксандр II, а Грынявіцкі смяротна паранены . Памёр а 10-й гадзіне вечара ў прыдворным Канюшанным шпіталі. Перад смерцю на пытанні аб імені і званні адказаў «не ведаю».

Ігнат Яўхімавіч Грынявіцкі: Біяграфія, Памяць, Літаратура 
Ігнат Грынявіцкі, пасмяротны здымак

Пасля смерці цела Грынявіцкага доўгі час не было апазнанае. Каб вызначыць асобу «невядомага», быў зроблены фотаздымак. У тэксце прыгавору ў справе «першамартаўцаў  (руск.)» ён фігуруе як «чалавек, які памёр 1 сакавіка, пражываў з падстаўным імем Ельнікава». Галава Грынявіцкага была аднятая і змешчаная ў слоік са спіртам, выстаўленая ў холе пецярбургскай камендатуры паліцыі.

Памяць

Ігнат Яўхімавіч Грынявіцкі: Біяграфія, Памяць, Літаратура 
Беларуская эмігранцкая паштоўка «Вялікія дзеячы беларускага Адраджэння» з маляванымі партрэтамі Кастуся Каліноўскага, Ігната Грынявіцкага, Францішка Багушэвіча, Пётры Крэчэўскага і Васіля Захаркі. Аўтар Мікола Сільвановіч. Германія, 1948.

Уладзімір Караткевіч прысвяціў Грынявіцкаму верш «Смяротная страта (1 сакавіка 1881 г.)».

З 1975 года па 1998 год імя Грынявіцкага насіў мост у Ленінградзе (Санкт-Пецярбургу). Цяпер гэта Нова-Канюшанны мост, ён знаходзіцца непадалёк ад месца забойства імператара.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Tags:

Ігнат Яўхімавіч Грынявіцкі БіяграфіяІгнат Яўхімавіч Грынявіцкі ПамяцьІгнат Яўхімавіч Грынявіцкі ЛітаратураІгнат Яўхімавіч Грынявіцкі СпасылкіІгнат Яўхімавіч Грынявіцкі13 сакавіка17 чэрвеня18561881Аляксандр II (імператар расійскі)Калінаўка (Клічаўскі раён)Мінская губерняСанкт-Пецярбург

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Праспект Пераможцаў (Мінск)Беларуская моваБраніслаў Адамавіч ТарашкевічБерасцейская уніяКаласы пад сярпом тваімРуская літаратураБаранавіцкі раёнAP$ENTЧапля белая малаяПаэтУкраінская моваВячаслаў Уладзіміравіч АдамчыкХакаіндэ ХічылемаКарла ТальявініЯгайлаНарысЗмітрок Бядуля1960Kufar.byАксітацынPhysalacriaceaeПлошча Перамогі (Мінск)HTMLБу ВідэрбергСыраежка рудаяФонд ВікімедыяЮр’еў дзень (вясенні)Брэсцкая вобласцьNode.jsВільнюсІндаеўрапейскія мовыВінцэнт Дунін-МарцінкевічНясвіжскі палацава-паркавы комплекс1908Помнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Юрый Васілевіч ЯкаўлеўДзікЛюдзі на балоце (раман)Іван ЧыгрынаўВасіль ЦяпінскіМастацкая літаратура (выдавецтва)КанадаАпавяданнеКірыла ТураўскіГраматнасцьПрымыканне (лінгвістыка)Старабеларуская мова.tgМарк ШагалМінск-АрэнаСпіс беларускіх імёнЗмітрок Змітравіч Марозаў633XboxБеларусыСельская гаспадарка БеларусіРадзімаМіхась ПазнякоўБуры мядзведзь у БеларусіБеларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайныТаіса Мікалаеўна БондарКастусь ЦвіркаПрымаўкаАлесь АркушПершы крыжовы паходНа ростаняхПомнік Максіму БагдановічуСяргей Васілевіч БесарабКарфагенМастурбацыяІгнат Уладзіміравіч КанчэўскіПубліцыстычны стыльМіхаіл Сафарбекавіч Гуцарыеў🡆 More