Ігнат Грынявіцкі

Ігнат Грынявіцкі (1856; цяпер вёска Калінаўка, Клічаўскі раён, Магілёўская вобласьць, Беларусь — 13 сакавіка 1881, Санкт-Пецярбург, цяпер Расея) — беларускі рэвалюцыянэр-нарадаволец, які забіў расейскага імпэратара Аляксандра ІІ (1855—1881).

ст. 1 сакавіка] 1881, Санкт-Пецярбург, цяпер Расея) — беларускі рэвалюцыянэр-нарадаволец, які забіў расейскага імпэратара Аляксандра ІІ (1855—1881).

Ігнат Грынявіцкі
Ігнат Грынявіцкі
Ігнат Грынявіцкі
Герб «Прагоня»(pl)
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 17 чэрвеня 1856
маёнтак Басін (53°28′27.20″ пн. ш. 29°05′22.25″ у. д. / 53.4742222° пн. ш. 29.0895139° у. д. / 53.4742222; 29.0895139), Бабруйскі павет, Менская губэрня, Расейская імпэрыя
Памёр 13 сакавіка 1881
Санкт-Пецярбург, Расейская імпэрыя
Род Грынявіцкія
Бацькі Яўхім Грынявіцкі
Бальбіна Дамброўская
Рэлігія Хрысьціянства
Дзейнасьць палітык, тэрарыст

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся ў маёнтку Басін (Сьвіслацкая воласьць, Бабруйскі павет, Менская губэрня) у сям’і каталіцкага шляхціца Яўхіма Грынявіцкага. Яўхім Грынявіцкі здаваў спадчынны маёнтак Грынявічы Вялікія (Бельскі павет, Гарадзенская губэрня) у арэнду, а сам служыў эканомам ва ўладаньнях Незабытоўскага на Меншчыне. У 1864 годзе сямья вярнулась ў Грынявічы Вялікія. На пачатку чэрвеня 1875 г. у Беластоку (Гарадзенская губэрня, Паўночна-Заходні край) скончыў 7-клясную гімназію (цяпер Ліцэй імя Жыгімонта Аўгуста(pl); вул. Варшаўская(pl), д. 8 (53°08′06.29″ пн. ш. 23°10′02.05″ у. д. / 53.1350806° пн. ш. 23.1672361° у. д. / 53.1350806; 23.1672361)). У верасьні 1875 г. паступіў у Санкт-Пецярбурскі дзяржаўны тэхналягічны інстытут, які скончыў у траўні 1880 году.

Студэнтам Пецярбурскага тэхналягічнага інстытуту (1875—1880) удзельнічаў у польска-беларускіх і расейскіх рэвалюцыйных гуртках, вёў прапаганду сярод рабочых, зьбіраў грошы палітычным вязьням, фабрыкаваў пашпарты рэвалюцыянэрам. З 1879 году чалец партыі «Народная воля». Адзін з заснавальнікаў яе беларускай фракцыі, што абвясьціла сябе Беларускай Сацыяльна-рэвалюцыйнай партыяй, нацыянальная праграма якой надрукавана ў 1884 годзе ў часопісе «Гомон» (№ 2). Паводле народавольца Льва Ціхамірава(ru) (1852—1923), Грынявіцкі «называў сябе літвінам».

У траўні 1880 году Грынявіцкі пакінуў інстытут і, перайшоўшы на нелегальнае становішча, вырабіў сабе пашпарт на імя віленскага мешчаніна Ельнікава. Разам з А. І. Жалябавым, С. Л. Пяроўскай і іншымі ўваходзіць у цэнтральны нарадавольскі гурток прапагандыстаў. Адзін са стваральнікаў, аўтараў і наборшчыкаў нарадавольскай «Рабочей газеты» на кансьпіратыўнай кватэры ў доме № 27 на Траецкім завулку , уключыў у выданьне газэты сябра і земляка Антона Барэйшу.

На ўстаноўчым сходзе партыі «Народная Воля» ў жніўні 1879 году ў Ліпецку быў зацьверджаны сьмяротны прысуд Імпэратару Аляксандру ІІ. Выкананьне прысуду стала галоўнай мэтай і прыцягнула ўсе сродкі партыі. На працягу двух гадоў была зроблена шэсьць замахаў.

Ігнат уваходзіў у групу, якая ўсю зіму 1880—1881 гадоў сачыла за выездамі цара. 26 лютага 1881 году на кватэры Грынявіцкага ў доме № 59 на Сімбірскай выліцы Выбарскай стараны адбыўся сход арганізатараў замаху на расейскага цара Аляксандра ІІ. Грынявіцкі стаў адным з 4 выканаўцаў, якім «Народная воля» даручыла тэрарыстычную апэрацыю. У сваім запавеце напісаў:

«Аляксандар ІІ павінен памерці. Ён памрэ, а разам зь ім памрэм і мы, яго ворагі, яго забойцы… Гісторыя сьведчыць, што раскошнае дрэва свабоды вымагае чалавечых ахвяраў…».

На набярэжнай Кацярынінскага канала 13 сакавіка [ст. ст. 1 сакавіка] 1881 году бомбай, якую кінуў Ігнат Грынявіцкі, забіты цар Аляксандар II, а Грынявіцкі сьмяротна паранены.

Галерэя

Нацыянальнае самавызначэньне

Нацыянальнае самавызначэньне Ігната Грынявіцкага засьведчыў яго расейскі паплечнік Леў Ціхаміраў(ru):

Ігнат Грынявіцкі  Палякі ўпарта называлі яго Грунявецкі і залічалі да сваіх. Ён сам, аднак, называў сябе ліцьвінам, а не палякам; <…> Афіцыйна яго, вядома, трэба лічыць палякам, бо паводле веры ён быў каталік. Ігнат Грынявіцкі 

—Воспоминания Льва Тихомирова. — М.; Л.: Гос. изд-во, 1927. С. 319.

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Ігнат Грынявіцкі ЖыцьцяпісІгнат Грынявіцкі ГалерэяІгнат Грынявіцкі Нацыянальнае самавызначэньнеІгнат Грынявіцкі ЗаўвагіІгнат Грынявіцкі КрыніцыІгнат Грынявіцкі ЛітаратураІгнат Грынявіцкі Вонкавыя спасылкіІгнат ГрынявіцкіАляксандар IIБеларусьВёскаКлічаўскі раёнМагілёўская вобласьцьРасеяЮліянскі каляндар

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Мікола МятліцкіЧарнобыльская катастрофаЁзэф ГёбэльсПагоняРаман СкірмунтТадэвуш КасьцюшкаБеларуская Народная РэспублікаЮры ГедыгольдДаўгаТутэйшыя (спэктакль)СказЧорны замак АльшанскіЗамакHromadske.TVБітаўтЗьміцерІнжынэрная справаАндрэй ХадановічЯўгенія ЯнішчыцАфтальмалёгіяАўкштотаКлеапатраБесьпілётнікЗьміцер БартосікСяргей ДарожныБанкаўскі рахунакСьляпун букавінскіРахункаводПарнафільм у ФранцыіБелы вершГінкга двухлопасьцевыЭтнічная тэрыторыя беларусаўПацукБінейкаЯнка СіпакоўЯзэп СажычНаркамаўкаКонрадYouTubeВойска Рымскай імпэрыіПрыслоўеГукЗымбабвэПорнасайтРыгор МарцьянаўВадзім БолбасДзесяцідзённая вайнаЯкуб ЯсінскіМагатма ГандзіКрайняя плоцьПераклады Бібліі на беларускую мовуПэнсіяПростыя сказыБлакітная сойкаСусьветнае павуціньнеВартавыя ісламскай рэвалюцыіІмя па бацькуМыш курганцаваІдышДрама (аповесьць)ДзеяслоўЧалавекБортніцтваМагаУсевалад ГарачкаІгар БабкоўАфанасі Філіповіч🡆 More