Тэракт У «Крокус Сіці Холе»

Тэракт у «Крокус Сіці Холе» — тэрарыстычны акт, які адбыўся 22 сакавіка 2024 года ў 20 гадзін па маскоўскім часе ў канцэртнай зале «Крокус Сіці Хол» у Краснагорску Маскоўскай вобласці Расіі перад пачаткам канцэрту гурта «Пікнік».

Падзеі сталі другім па колькасці ахвяр тэрактам у Расіі, саступіўшы толькі тэракту ў Беслане 2004 года.

Тэракт у «Крокус Сіці Холе»
Разбурэнні ўнутры канцэртнай залы.
Разбурэнні ўнутры канцэртнай залы.
Месца нападу «‎Крокус Сіці Хол»‎, Краснагорск, Маскоўская вобласць, Расія
Дата 22 сакавіка 2024
19:58 — 20:11
Зброя аўтаматычная зброя, выбухоўка
Загінулыя 145
Параненыя 551
Арганізатары Тэракт У «Крокус Сіці Холе» Ісламская дзяржава

Адказнасць за напад узяло на сябе падраздзяленне тэрарыстычнай арганізацыі «Ісламская дзяржава» — «Вілаят Харасан».

Напярэдадні

7 сакавіка 2024 года Федэральная служба бяспекі Расіі абвясціла, што нейтралізавала ў Маскве звязаную з «Ісламскай дзяржавай» тэрарыстычную ячэйку, якая мела намер атакаваць сінагогу.

У той же дзень пасольства Злучаных Штатаў Амерыкі ў Расіі перасцярагло турыстаў ад наведвання масавых мерапрыемстваў у Маскве і Маскоўскай вобласці ў бліжэйшыя 48 гадзін у сувязі з верагоднасцю тэрарыстычных актаў. Амерыканскія спецслужбы перадалі ў прыватным парадку расійскім чыноўнікам разведданыя, што Вілаят Харасан (філіял групоўкі ІД у Афганістане) рыхтуе напад у сталіцы.

19 сакавіка Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін назваў папярэджанні аб магчымых тэрарыстычных актах у Расіі «адкрытым шантажом».

Ход падзей

22 сакавіка 2024 года ў «Крокус Сіці Холе» быў запланаваны канцэрт гурта «Пікнік» сумесна з сімфанічным аркестрам. Было прададзена больш за 6000 квіткоў. Таксама ў зале праходзілі спаборніцтвы чэмпіянату і першынства Расіі па танцавальным спорце.

Каля 20:00, незадоўга да пачатку канцэрта, да галоўнага ўваходу канцэртнай залы пад’ехала легкавая машына, з якой выйшлі некалькі чалавек (паводле звестак «Інтэрфакс» — да 5) і адкрылі агонь з аўтаматаў. Расстраляўшы ахову і некалькіх чалавек каля ўваходу, тэрарысты атакавалі гледачоў у фае. У 20:03 нападнікі дайшлі да глядзельнай залы. Там яны расстрэльвалі людзей ва ўпор і сталі падпальваць крэслы, выкарыстоўваючы ёмістасці з бензінам. У будынку прагучалі два выбухі. Пачаўся пажар.

Людзі пачалі эвакуявацца праз выхады і падземную паркоўку на вуліцу і, па пераходах, — у суседні павільён № 2 і на станцыю метро «Мякініна». З павільёна № 3, у якім знаходзіцца канцэртная зала, былі эвакуіраваны ўдзельнікі і гледачы танцавальных спаборніцтваў, якія праходзілі ў зале № 19, госці і супрацоўнікі гатэля «Акварыум». Відавочцы адзначалі, што некаторыя эвакуацыйныя выхады былі заблакаваныя.

Агенцтва ТАСС у 20:33 паведаміла, што маскоўскія падраздзяленні САХР і АМАП былі паднятыя па трывозе і накіроўваюцца ў «Крокус Сіці Хол». Акрамя таго, прыбылі 70 брыгад хуткай дапамогі. Усяго да працы пасля тэракту былі прыцягнутыя 719 спецыялістаў і 213 адзінак тэхнікі. Да 20:44 у будынку пачалося абвальванне даху, а тэрарысты здолелі пакінуць месца падзей на легкавым аўтамабілі. У 00:56 МНС Расіі паведаміла аб лакалізацыі пажару. Глядзельная зала была цалкам знішчаная пажарам, ратавальнікі прыступілі да распілоўвання і разборкі ацалелых металічных канструкцый.

Паводле даных на 3 красавіка не менш за 145 асоб загінулі і 551 паранены. Пацярпелых прынялі 12 бальніц.

Наступствы

У Маскве і Санкт-Пецярбургу экстранна перапынены ўсе канцэрты, наведвальнікі некалькіх гандлёвых цэнтраў былі эвакуяваныя. У гэтых гарадах, а таксама ў іншых рэгіёнах Расіі адменены масавыя, культурныя і спартыўныя мерапрыемствы, запланаваныя на наступныя выхадныя. Таксама ў некаторых навучальных установах суботнія заняткі адменены або пераведзены на дыстанцыйную форму. Расавіяцыя заявіла пра ўзмацненне мер бяспекі.

У першыя гадзіны пасля тэракту, яшчэ да высвятлення ўсіх падрабязнасцяў справы, расійскі палітык Канстанцін Малафееў параўнаў трагедыю з Норд-Остам, і паказваючы на Украіну заявіў, што трэба «скончыць гэтую вайну пераможным разгромам праціўніка». У падобнай рыторыцы выказаўся таксама былы прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў. Амерыканскія і ўкраінскія ўлады адмаўлялі гэтую інфармацыю.

Афіцыйны прадстаўнік ЗША паведаміў CBC News, што ёсць разведданыя аб датычнасці «Ісламскай дзяржавы». Пазней групоўка афіцыйна прызнала сваю адказнасць за тэракт, апублікаваўшы заяву ў афіліраваным інфармацыйным агенцтве Amaq.

Нападнікі

Раніцай наступнага дня чацвёра падазраваных (грамадзяне Таджыкістана) былі затрыманыя ў Бранскай вобласці. Меркаваныя тэрарысты ехалі на белым «Рэно». Усяго, разам з памагатамі, было затрымана 12 чалавек. Гэтыя асобы названы ўладамі непасрэднімі выканаўцамі тэракту. Імі апынуліся Мухамадсабір Файзаў, Шамсідзін Фарыдуні, Далерджон Мірзоеў і Саідакрамі Рачабалізода. Ужо 24 сакавіка яны паўсталі перад Басманным раённым судом горада Масквы і былі абвінавачаны ў тэрарызме. Да падазраваных былі ўжыты катаванні. Паведамлялася, што нападнікі былі завербаваныя праз Telegram-канал «Голас Харасана».

Рэакцыя

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін абвясціў 24 сакавіка агульнанацыянальную жалобу.

Спачуванні загінулым і асуджэнне тэракту на розных дыпламатычных узроўнях выказалі Еўрасаюз, Аўстрыя, Азербайджан, Аргенціна, Арменія, Бахрэйн, Беларусь, Бельгія, Балівія, Вялікабрытанія, Венесуэла, Германія, Грэцыя, Палесціна, Пакістан, Партугалія, Егіпет, Ізраіль, Іарданія, Іран, Італія, Казахстан, Катар, Кыргызстан, Калумбія, Куба, Люксембург, Мальта, Мексіка, Малдова, Нідэрланды, Нікарагуа, Нарвегія, ААЭ, Саудаўская Аравія, Сербія, Сірыя, Славакія, ЗША, Таджыкістан, Турцыя, Узбекістан, Францыя, Чарнагорыя, Чылі, а таксама групоўка ХАМАС, Рэспубліка Абхазія, Рэспубліка Сербская, Паўднёвая Асеція і інш.

Заўвагі

Tags:

Тэракт У «Крокус Сіці Холе» НапярэдадніТэракт У «Крокус Сіці Холе» Ход падзейТэракт У «Крокус Сіці Холе» НаступствыТэракт У «Крокус Сіці Холе» НападнікіТэракт У «Крокус Сіці Холе» РэакцыяТэракт У «Крокус Сіці Холе» ЗаўвагіТэракт У «Крокус Сіці Холе»202422 сакавікаБесланКраснагорск (горад)Маскоўская вобласцьРасіяТэрарызм

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Траецкае прадмесцеДзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі БеларусьГерб БеларусіПрыродны газМагіла льва (паэма)Якуб КоласДзядыМастацтва Старажытнага РымаЧасціны мовыПётр Міронавіч МашэраўЛінейны карабельМоўны пурызмУладзімір Васільевіч ГніламёдаўПрыметнікУ краіне райскай птушкіВалерый Мікалаевіч ГапееўАўстралія2012Радыевугляроднае датаваннеПраспект Незалежнасці (Мінск)Дзень ПерамогіЮрый Анатольевіч РыдкінСтаражытны РымАлесь РазанаўБеларуская дыяспараУладзімір Мікалаевіч КарватКарлес ПучдэмонРымскі форумЧайка (значэнні)ЗямляБуры мядзведзьАляксандр II (імператар расійскі)БелгазпрамбанкКіслародРэпартажПрыгоннае праваРаман Аляксандравіч СкірмунтКанчатакВісарыён Сцяпанавіч ГарбукЯзэп Нарцызавіч ДраздовічМірскі замакКазахстанКансорцыум Сусветнага павуцінняУладзімір Сцяпанавіч ЛіпскіРаслінаводстваГродзенская вобласцьГерб АстраўцаКастусь КаліноўскіНасельніцтва БеларусіКапялюшРадыё Свабодная Еўропа/Радыё СвабодаЛеанід Дранько-МайсюкСельская гаспадарка БеларусіКалядыPornhubЛацінская моваНовы замак (Гродна)Hippomane mancinellaНіл ГілевічІгар Пятровіч ТурБеларусыАльгердПесня пра зубраЭякуляцыяАнімэАнатоль Іванавіч БутэвічВожык (часопіс)Хрыстос прызямліўся ў ГародніБрэсцкая вобласцьJava (мова праграмавання)Андрэй Валер’евіч ХадановічСучаснасць🡆 More