Балівія: краіна ў Паўднёвай Амерыцы

Балі́вія (ісп.: Bolivia, кечуа: Buliwya, аймара: Wuliwya, гуар.: Volívia), Шматнацыяна́льная Дзяржа́ва Балі́вія (ісп.: Estado Plurinacional de Bolivia , кечуа: Buliwya Achka nasyunkunap Mama llaqta, аймара: Wuliwya Suyu, гуар.: Tetã Volívia) — дзяржава ў цэнтральнай частцы Паўднёвай Амерыкі.

Названа ў гонар Сімона Балівара. Унутрыкантынентальная дзяржава, мяжуе з Бразіліяй на поўначы і ўсходзе, Парагваем і Аргенцінай на поўдні, з Чылі і Перу на захадзе.

Шматнацыянальная Дзяржава Балівія
ісп.: Estado Plurinacional de Bolivia
кечуа: Buliwya Achka nasyunkunap Mama llaqta
аймара: Wuliwya Suyu
гуар.: Tetã Volívia
Балівія: Адміністрацыйны падзел, Дзяржаўны лад, Прырода Герб Балівіі
Сцяг Балівіі Герб Балівіі
Балівія: Адміністрацыйны падзел, Дзяржаўны лад, Прырода
Дэвіз: «¡La unión es la fuerza!
(ісп.: Адзінства дае сілу!
Гімн: «Bolivianos, el hado propicio»
Дата незалежнасці 6 жніўня 1825 (ад Іспаніі)
Афіцыйныя мовы іспанская, Аймара, Мова кечуа і гуарані, мова
Сталіца Сукрэ 
Найбуйнейшыя гарады Санта-Крус-дэ-ла-Сіера, Эль-Альтаэ, Ла-Пас
Форма кіравання Прэзідэнцкая рэспубліка
Прэзідэнт
Віцэ-прэзідэнт
Луіс Арсэ
Дэвід Чокеуанка
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні
27-я ў свеце
1 098 581 км²
1,29
Насельніцтва
• Ацэнка (2010)
Шчыльнасць

10 907 778 чал. (77-я)
9,9 чал./км²
ІРЧП (2011) 0,663 (сярэдні) (108-ы)
Валюта Балівіяна
Інтэрнэт-дамен .bo
Код ISO (Alpha-2) BO
Код ISO (Alpha-3) BOL
Код МАК BOL
Тэлефонны код +591
Часавыя паясы −4
Балівія: Адміністрацыйны падзел, Дзяржаўны лад, Прырода
Uyuni

Адміністрацыйны падзел

Балівія: Адміністрацыйны падзел, Дзяржаўны лад, Прырода 
Правінцыі Балівіі.

Балівія падзяляецца на дзевяць дэпартаментаў (departamentos).

Ла-Пас (La Paz) Патосі (Potosi) Качабамба (Cochabamba) Санта-Крус (Santa Cruz) Чукісака (Chuquisaca) Арура (Oruro) Тарыха (Tarija) Бені (Beni) Панда (Pando)

Кожны дэпартамент падзяляецца на правінцыі (provincias), далей на кантоны (cantones) і муніцыпалітэты (municipalidades).

Дзяржаўны лад

Балівія — рэспубліка. Дзейнічае Канстытуцыя 1967 са змяненнямі і дапаўненнямі 1994. Кіраўнік дзяржавы — прэзідэнт, які выбіраецца на ўсеагульных выбарах на пяць гадоў, узначальвае ўрад, адказвае за знешнюю палітыку і абарону краіны.

Заканадаўчая ўлада належыць двухпалатнаму Нацыянальнаму кангрэсу (Congreso Nacional), які выбіраецца на ўсеагульных выбарах на пяць гадоў. Палата дэпутатаў (Cámara de Diputados) налічвае 130 членаў (70 — па аднамандатных акругах, 60 — па прапарцыянальным прадстаўніцтве), Палата сенатараў (Cámara de Senadores) — 27 (па тры ад дэпартамента).

Згодна Закону аб адміністрацыйнай дэцэнтралізацыі 1995, дэпартаменты атрымалі больш аўтаноміі. Рух за перадачу большай улады рэгіёнам узначальваў дэпартамент Санта-Крус. Балівійскія гарады кіруюцца мэрамі і саветамі, якія выбіраюцца насельніцтвам адміністрацыйнай адзінкі непасрэдна.

Прырода

Балівія займае ўсходнюю частку Цэнтральных Андаў на захадзе і вялікія алювіяльныя раўніны на ўсходзе. Паміж хрыбтамі Андаў — пласкагор’е Пуна, якое абмяжоўваюць Заходняя Кардыльера на захадзе, Кардыльера-Рэаль і Цэнтральная Кардыльера на ўсходзе. Клімат Пуны і Заходняй Кардыльеры высакагорны, паўпустынны (менш засушлівы пры змяшчэнні на ўсход). Клімат усходніх раўнін — субэкватарыяльны, трапічныя лясы, саванны. Высокагорнае возера Ціцікака на мяжы з Перу. На захадзе, у дэпартаменце Патасі, — буйнейшыя ў свеце саланчакі Кайпаса і Уюні. У паўднёва-заходняй частцы знаходзіцца пустыня Сальвадора Далі. Жывёльны свет найбольш багаты ў трапічных лясах на поўначы.

Гісторыя

У старажытнасці тэрыторыю Балівіі насялялі індзейскія плямёны. У 14 стагоддзі іх заваявалі інкі, у 15321538 — іспанцы, якія далі краіне назву Верхняе Перу і далучылі ў 1542 да віцэ-каралеўства Перу, з 1776 — віцэ-каралеўства Рыо-дэ-ла-Плата.

З 1545 — звышдаходная здабыча серабра з выкарыстаннем рабскай працы індзейцаў. Самае вялікае паўстанне супраць жорсткай эксплуатацыі — у 178081 пад кіраўніцтвам Тупак-Амару II.

Незалежнасць абвешчана ў 1809, пасля чаго спатрэбілася яшчэ шаснаццаць год барацьбы за ўсталяванне рэспублікі. У ходзе вайны 1810—1826 краіна вызвалена ад каланіяльнага прыгнёту войскамі Сімона Балівара, у гонар якога атрымала назву. Паўторна абвешчана незалежнай у 1825. У 18361839 — у складзе канфедэрацыі Перу і Балівіі.

Балівія страціла выхад да Ціхага акіяна і амаль 2/3 першапачатковай тэрыторыі (багатай волавам, салетрай, нафтай) ў выніку войнаў з Чылі (1879-83) і Парагваем (1932-35). На сённяшні дзень можа дасягаць Атлантычнага акіяна па рацэ Парагвай.

У 1952 адбылася буржуазная рэвалюцыя, праведзена аграрная рэформа і нацыяналізаваны алавяныя руднікі.

У 1964 адбыўся ваенны пераварот, у краіне разгарнуўся партызанскі рух (лідар Эрнэста Гевара), які быў разгромлены ў 1967 з дапамогай ЗША. Усю далейшую гісторыю характарызуе палітычная нестабільнасць, барацьба розных ваенна-эканамічных групіровак. У 1980-я пачынаецца пераход краіны ад ваеннага да грамадзянскага праўлення.

У 2003 пачынаецца народнае паўстанне пад лозунгамі адстаўкі прэзідэнта і ўрада, нацыяналізацыі газавай і нафтавай прамысловасці.

18 снежня 2005 на выбарах прэзідэнта Балівіі ўпэўнена (54 % галасоў, адрыў ад канкурэнта — 15 %) перамог сацыяліст, выхадзец з карэннага насельніцтва краіны Эво Маралес (прыведзены да прысягі 22 студзеня 2006, перад гэтым прайшоў індзейскі (аймара) інаўгурацыйны рытуал). У маі 2006 нацыяналізаваў газавую вытворчасць бразільскай Petrobras у Балівіі. Адбылася дыскусія з адміністрацыяй ЗША па пытанні вырошчвання балівійцамі кокі — традыцыйнай сельскагаспадарчай культуры.

Балівія — член ААН, Арганізацыі амерыканскіх дзяржаў, Лацінаамерыканскай асацыяцыі інтэграцыі, Паўднёваамерыканскай супольнасці нацый, Руху недалучэння, асацыіраваны член Меркасур.

Эканоміка

Аснова гаспадаркі — гарнарудная прамысловасць экспартнага кірунку (каляровыя металы, прыродны газ). Апрацоўчая прамысловасць развіта слаба і складаецца з тэкстыльнай, харчасмакавай, метала- і нафтаперапрацоўчай галін. Асноўныя прамысловыя цэнтры — Ла-Пас, Санта-Крус, Сукрэ, Качабамба.

Сельская гаспадарка не забяспечвае патрэб краіны, хоць у ёй занята палавіна працаздольнага насельніцтва.

Галоўныя гандлёвыя партнёры — ЗША і Аргенціна.

Адна з найбяднейшых краін Паўднёвай Амерыкі.

Насельніцтва

Каля 60 % — індзейцы, пераважна кечуа (30 %) і аймара (25 %) (у горнай частцы краіны). Каля 1/3 — іспанамоўныя метысы і крэолы (жывуць пераважна ў гарадах). Белыя — ў асноўным нашчадкі іспанцаў (мясцовая арыстакратыя), другая вялікая іх група — немцы (сярод якіх — заснавальнікі нацыянальнай авіякампаніі Lloyd Aereo Boliviano). Афра-балівійцаў — менш за 0,5 % (нашчадкі беглых рабоў з Бразіліі). Паводле веравызнання 95 % католікі. Да 90 % насельніцтва сканцэнтравана ў Пуне. У гарадах — крыху больш за 50 % насельніцтва. Буйнейшыя гарады — Ла-Пас, Санта-Крус, Качабамба.

Навука і асвета

Культура

Літаратура

Першыя балівійскія літаратурныя творы з'явіліся ў канцы XIX стагоддзя, а ў пачатку ХХ стагоддзя вылучаліся такія аўтары, як Натаніэль Агірэ, Рыкарда Хаймес Фрэйрэ, Альсідэс Аргедас, Франц Тамая, Грыгорыя Рэйналдс, Хаймэ Мендоса і Арманда Чыверчэс.

Адносіны з Рэспублікай Беларусь

Дыпламатычныя адносіны ўстаноўлены 11 красавіка 1994. Дагаворна-прававая база дзвюх краін толькі пачынае фарміравацца. Ажыўленне двухбаковых адносін пачалося з прыходам да ўлады Эва Маралеса.

У Беларусі акрэдытаваны па сумяшчальніцтву пасол Балівіі.

Гл. таксама

Зноскі

Спасылкі

This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Балівія, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

Tags:

Балівія Адміністрацыйны падзелБалівія Дзяржаўны ладБалівія ПрыродаБалівія ГісторыяБалівія ЭканомікаБалівія НасельніцтваБалівія Навука і асветаБалівія КультураБалівія Адносіны з Рэспублікай БеларусьБалівія Гл. таксамаБалівія СпасылкіБалівіяІспанская моваАймара, моваАргенцінаБразіліяГуарані, моваМова кечуаМіжнародны фанетычны алфавітПарагвайПаўднёвая АмерыкаПеруСімон БаліварЧылі

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Плошча Перамогі (Мінск)Хто смяецца апошнім (п’еса)Рабінавая ночДом з гадзіннікам (Новасібірск)НавелаНовасібірскПадарожжа з ЖыгамонтамНацыянальнае аб’яднанне (Латвія)SQLiteПраспект Ракасоўскага (Мінск)Максім ГарэцкіПаўстанне 1863—1864 гадоўКарлес ПучдэмонЭйфелева вежаАдрынаГісторыя МінскаНёман (часопіс)ВялікдзеньСексуальныя практыкі паміж мужчынаміКвэньяНавум Якаўлевіч ГальпяровічБайкаКасцёл Найсвяцейшай Тройцы (Радашковічы)Васіль БыкаўБрэсцкая крэпасцьАбсурдВянок (зборнік)НемаўляПершы крыжовы паходНовасібірскі цыркМікола МаляўкаКаласы пад сярпом тваімСімвалы БеларусіСтрававальная сістэма чалавекаТом ТыкверМоваКанадаАляксандр Рыгоравіч ЛукашэнкаMediaWikiТадэвуш КасцюшкаГерб БеларусіJava (мова праграмавання)ВільнюсФранцішак БагушэвічІгнат Уладзіміравіч КанчэўскіЭгідаКрасная Гара (Краснагорскі раён)Міжславянская моваЯнка СіпакоўІван ПташнікаўЗубр у БеларусіГеоргій Рыгоравіч ГулюкХведар Хведаравіч ГурыновічУзвышша (літаратурнае аб’яднанне)ПесахПравы ЛГБТ у БеларусіЮзаф ПілсудскіСуд у СлабадзеБеларуская дыяспараЗямля пад белымі крыламіНазоўнікКнігаўкаАляксандр Казіміравіч СержпутоўскіC++633Плошча Свабоды (Мінск)Манумент Перамогі (Мінск)ПрыслоўеПалессеХаўленд (востраў)Гасцінец (дарога)Карусь Каганец🡆 More