Парагвай: краіна ў Паўднёвай Амерыцы

Парагва́й, Рэспубліка Парагвай (ісп.: República del Paraguay, гуарані: Tetã Paraguái) — краіна ў Паўднёвай Амерыцы.

Мяжуе з Аргенцінай на поўдні і паўднёвым захадзе, Бразіліяй на ўсходзе і паўночным усходзе, Балівіяй на паўночным захадзе. Непасрэднага выхаду да мораў не мае. Сталіца — горад Асунсьён. Дзень Незалежнасці — 14 мая.

Рэспубліка Парагвай
ісп.: República del Paraguay
гуар.: Tetã Paraguái
Парагвай: Гісторыя, Геаграфія і клімат, Насельніцтва Герб Парагвая
Сцяг Парагвая Герб Парагвая
Парагвай: Гісторыя, Геаграфія і клімат, Насельніцтва
Дэвіз: «Paz y justicia
(ісп.: «Мір і правасуддзе»
Гімн: «Paraguayos, República o Muerte»
Дата незалежнасці 15 мая 1811 (ад Іспаніі)
Афіцыйная мова іспанскі і гуарані
Сталіца Асунсьён
Найбуйнейшыя гарады Асунсьён, Сьюдад-дэль-Эстэ
Форма кіравання Прэзідэнцкая рэспубліка
Прэзідэнт Марыа Абда Бенітэс
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні
58-я ў свеце
406 752 км²
2,3
Насельніцтва
• Ацэнка (2009)
Шчыльнасць

6 349 000 чал. (101-я)
15,6 чал./км²
ВУП
  • Разам (2004)
  • На душу насельніцтва

$27,6 млрд.  (96-ы)
$4,347
Валюта Гуарані
Інтэрнэт-дамен .py
Код ISO (Alpha-2) PY
Код ISO (Alpha-3) PRY
Код МАК PAR
Тэлефонны код +595
Часавыя паясы -4

Па адзнацы 2009, у Парагваі пражывае 6.3 млн. чалавек. Сталіца дзяржавы і самы вялікі горад — Асунсьён. Афіцыйны мовы — іспанская і гуарані, абедзве шырока выкарыстоўваюцца. Большасць насельніцтва складаюць метысы.

Індзейцы гуарані пражывалі на тэрыторыі Парагвая перад прыходам іспанцаў у 16 стагоддзі, калі Парагвай стаў часткай Іспанскай каланіяльнай імперыі. Парагвай атрымаў незалежнасць ад Іспаніі ў 1811 годзе.

18 лістапада 1992 г устаноўлены дыпламатычныя адносiны памiж Рэспублiкай Беларусь i Рэспублiкай Парагвай.

Гісторыя

У дакалумбаву эпоху на тэрыторыі Парагвая жылі індзейцы (гуарані, аравакі і гуайкуру), якія займаліся збіральніцтвам, паляваннем, рыбнай лоўляй, вырошчвалі сельскагаспадарчай культуры. У 1537 г. у Парагваі з’явіліся іспанцы, якія заснавалі г.Асунсьён — адміністрацыйны цэнтр іспанскай калоніі на паўночным усходзе Паўднёвай Амерыкі. У 1588 г. з’явіліся місіянеры-езуіты. З мэтай хрысціянізацыі гуарані яны стварылі спецыяльныя пасяленні — рэдукцыі, у Кіх індзейцы займаліся земляробствам. У хуткім часе рэдукцыі ператварыліся ў своеасаблівую «дзяржаву езуітаў». У 1767 г. іспанскі кароль Карл III выгнаў езуітаў з іспанскіх калоній, рэдукцыі былі знішчаны, а іх землі захапілі іспанскія каланісты. З 1776 г. Парагвай — частка іспанскага віцэ-каралеўства Ла-Плата з цэнтрам у г.Буэнас-Айрэс. У выніку антыіспанскага паўстання 14 мая 1811 г. абвешчана незалежнасць Парагвая. У 1814 — 1840 гг. кіраўнік дзяржавы Х.Г.Франсія праводзіў палітыку ізаляцыі Парагвая ад знешняга свету. У 1844 г. прэзідэнтам стаў К.А.Лопес, які спрыяў развіццю гандлю, будаўніцтву чыгунак, школ, стварыў моцную армію. У 1862 г. прэзідэнтам абраны яго сын Ф.С.Лопес, у час кіравання якога краіна ўцягнута ў вайну з Бразіліяй, Аргенцінай і Уругваем (1864 — 1870 гг.) — Парагвайская вайна. У выніку паражэння Парагвай страціў амаль палавіну тэрыторыі і насельніцтва.

Пасля вайны ў Парагвая вялася працяглая барацьба за ўладу паміж рознымі клікамі, за 1870 — 1932 гг. змяніліся больш як 30 прэзідэнтаў. У 1954 г. у Парагваі ўсталявалася дыктатура генерала А.Стрэснера, які абапіраўся на ваенныя вярхі і партыю «Каларада». У час яго дыктатуры (1954 — 1989 гг.) у выніку рэпрэсій загінула больш за 12 тысяч чалавек. У лютым 1989 г. Стрэснер скінуты генералам А.Радрыгесам, які пачаў палітычную лібералізацыю рэжыму. У маі 1993 г. адбыліся першыя за 40 гадоў свабодныя выбары, на якіх прэзідэнтам абраны лідар партыі «Каларада» Х.К.Васмосі. У 1997 г. у 1-м туры прэзідэнцкіх выбараў перамог кандыдат «Каларада» Х.Аўеда. Арыштаваны пазней па абвінавачванні ў забойстве палітычнага саперніка. Новы прэзідэнт Р.А.Кубас Грау вызваліў Аўеда, але пад пагрозай імпічменту ў 1999 г. уцёк з краіны. У сакавіку 1999 г. прэзідэнтам Парагвая абвешчаны кіраўнік Сената Л.А.Г.Макі.

Геаграфія і клімат

Краіна падзелена на дзве няроўных часткі ракой Парагвай. На захад ад ракі знаходзіцца вобласць Гран-Чако, пустынны край, які займае каля 60% плошчы краіны. На ўсходзе, дзе сканцэнтравана асноўная частка насельніцтва, знаходзяцца ўрадлівыя раўнінныя землі і субтрапічныя лясы. Клімат Парагвая субтрапічны.

Насельніцтва

Насельніцтва краіны (па ацэнцы (на 2009 год) складае каля 6 349 000 чалавек, сярэдняя шчыльнасць насельніцтва каля 15,6 чалавек на км2.

Этнічныя групы: метысы (дзеці ад змяшаных шлюбаў іспанцаў і індзейцаў) - 95%, іспанцы, гуарані, японцы, італьянцы, партугальцы. Мова: іспанская (дзяржаўная), гуарані. Веравызнанне: каталікі - 90% (дзяржаўная рэлігія), пратэстанты (у асноўным менаніты).

Палітычная структура

Дзяржаўны лад — рэспубліка. Кіраўнік дзяржавы - прэзідэнт. Парламент Рэспубліки Парагвай мае дзвюхпалатную структуру і складаецца з Сенату і Палаты дэпутатаў.

Эканоміка

Парагвай - аграрная краіна, адзін з найбуйнейшых у свеце вытворцаў соі (6-е месца ў свеце).

Сельская гаспадарка - бавоўнік, цукровы трыснёг, соя, кукуруза, пшаніца, тытунь, кассава (тапиока), садавіна, гародніна; мяса-малочная жывёлагадоўля, свінні, птушка; лесанарыхтоўкі. Прамысловасць - вытворчасць цукру, цэменту, тэкстылю, напояў, лесаматэрыялы; гідраэнергетыка.

Зноскі

Літаратура


Спасылкі

This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Парагвай, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

Tags:

Парагвай ГісторыяПарагвай Геаграфія і кліматПарагвай НасельніцтваПарагвай Палітычная структураПарагвай ЭканомікаПарагвай ЛітаратураПарагвай СпасылкіПарагвай14 маяІспанская моваАргенцінаАсунсьёнБалівіяБразіліяПаўднёвая Амерыка

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Маладосць (часопіс)Максім БагдановічЗавушніцыКрасная Гара (Краснагорскі раён)Герб Беларускай Народнай РэспублікіМалочны МірЛюбель-ПольКанюшына лугаваяЧырвоная кніга Рэспублікі БеларусьЗлыя лікіАляксандр БаршчэўскіБеларуская краёвая абаронаТворны склонГерой Сацыялістычнай ПрацыТрыялет361-я асобная база аховы і абслугоўванняЯўген Аркадзевіч ТалкачоўГеорг II (кароль брытанскі)ПрамысловасцьТалінПасляваенны антысавецкі рух у БССРВывад амерыканскіх войск з Афганістана (2020—2021)AP$ENTКалійныя соліБярозка (часопіс)ТарашкевіцаПадвойнае пранікненнеВарварызмПарламенцкія выбары ў Беларусі (2024)ХатыньПадліпкі (Пухавіцкі раён)АблігацыяПаўстанне 1863—1864 гадоўМы выйдзем шчыльнымі радаміДругая сусветная вайнаАмстэрдамНароднае антыкрызіснае ўпраўленнеІван Архіпавіч АношкінІнданезіяТочка BYНаша доляСяброўстваПятро ЖаўняровічЧарнобыльскі шляхАлесь БажкоПаэтМіжнародны жаночы дзень%D0%92%D1%8F%D0%BB%D1%96%D0%BA%D0%B0%D0%B5 %D0%9A%D0%BD%D1%8F%D1%81%D1%82%D0%B2%D0%B0 %D0%9B%D1%96%D1%82%D0%BE%D1%9E%D1%81%D0%BA%D0%B0%D0%B5Людзі на балоце (раман)УкраінаУзвышша (літаратурнае аб’яднанне)Рыгор БарадулінКіпрыян Антонавіч КандратовічБеларускія татарыАлесь КажадубВікісховішчаСвабодныя матэрыялыНацыянальная бібліятэка БеларусіЧас UnixЛарыса Сямёнаўна ТалкачоваКанстанцін Піевіч ТышкевічУладзімір СвятаславічБеларускі нацыянальны касцюмКіеўская РусьІгар Міхайлавіч Пракаповіч22 красавікаПольская моваСэрца на далоніТраецкае прадмесцеВаложынДзік🡆 More