Таджыкістан: краіна ў Цэнтральнай Азіі

Таджыкістан (афіцыйная назва Рэспубліка Таджыкістан) — краіна ў Азіі, належыць да рэгіёна Сярэдняя Азія, мяжуе з Казахстанам, Узбекістанам, Кыргызстанам, Кітаем, Афганістанам.

Выхаду да мораў не мае.

Рэспубліка Таджыкістан
Ҷумҳурии Тоҷикистон
Таджыкістан: Гісторыя, Насельніцтва, Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Герб Таджыкістана
Сцяг Таджыкістана Герб Таджыкістана
Таджыкістан: Гісторыя, Насельніцтва, Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
Дзяржаўны гімн Таджыкістана
Дата незалежнасці 9 верасня 1991 (ад СССР)
Афіцыйная мова таджыкская — дзяржаўная
руская — мова міжнацыянальных зносін
Сталіца Душанбэ
Найбуйнейшыя гарады Душанбэ, Худжанд, Куляб, Курган-Цюбэ, Харог
Форма кіравання Рэспубліка
Прэзідэнт
Прэм’ер-міністр
Эмамалі Рахмон
Кахір Расулзада
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні
93-я ў свеце
142 000 км²
0,3
Насельніцтва
• Ацэнка (2014)
Шчыльнасць

8 205 400 чал. (95-я)
58,1 чал./км²
ВУП
  • Разам (2010)
  • На душу насельніцтва

$5,50 млрд  (131-ы)
$780
ІРЧП (2011) 0.607 (сярэдні) (127-ы)
Валюта Самоні (TJS, код 141)
Інтэрнэт-дамен .tj
Код ISO (Alpha-2) TJ
Код ISO (Alpha-3) TJK
Код МАК TJK
Тэлефонны код +992
Часавыя паясы +5

Гісторыя

Першае дзяржаўнае ўтварэнне на тэрыторыі сучаснага Таджыкістана заснаваў Ісмаіл Самані ў 875 годзе (цэнтрам стаў горад Бухара). Да 1220 года тэрыторыя ўваходзіла ў розныя Персідскія імперыі. Ад 1220 да 1370 года тэрыторыя Таджыкістана была ў складзе Мангольскай імперыі Чынгісхана. Неўзабаве была заснаваная Усходняя Бухара — ханства, якое займала тэрыторыі сучасных Таджыкістана і Узбекістана. У сярэдзіне 19 стагоддзя Усходняя Бухара стала часткай Расійскай імперыі. У 1924 годзе паводле нацыянальнай прыкметы былі ўтвораныя асобныя Туркменская ССР, Узбекская ССР ды Таджыкская АССР ў складзе апошняй. Ад 1929 года Таджыкістан — самастойная саюзная рэспубліка са сталіцай у горадзе Сталінбад, якому ў 1961 годзе была вернутая гістарычная назва — Душанбэ. Незалежнасць абвешчаная 9 верасня 1991 года, але неўзабаве ў краіне пачалася грамадзянская вайна паміж камуністычнымі сіламі і ісламісцкай апазіцыяй. Заканчэнне вайны ў 1997 годзе адбылося пры садзейніцтве Расіі — апазіцыя была ўключаная ва ўрад, а Эмамалі Рахмон застаўся прэзідэнтам.

Насельніцтва

У 2014 колькасць насельніцтва краіны складала 8,2 млн чалавек. Большая частка з іх таджыкі (79,9 %), потым узбекі (15,3 %), рускія (1,1 %) і кіргізы (1,1 %). Прадстаўнікі іншых этнічных групаў складаюць 2,6 % насельніцтва. Асноўная рэлігія краіны — іслам, сунізм (85 % насельніцтва), шыізм (ісмаілізм) (5 %), іншыя веравызнанні (10 %). Пісьменнасць 99,5 %. Каля аднаго млн. таджыкістанскіх мужчын працуюць за мяжой (ацэнкі 2009).

Буйнейшыя гарады: Душанбэ, Худжанд, Куляб, Курган-Цюбэ, Харог.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

Таджыкістан падзяляецца на дзве вобласці (вілаяты): Сагдыйскую і Хатлонскую, адну аўтаномную — Горна-Бадахшанская аўтаномная вобласць і рэгіён рэспубліканскага падпарадкавання (13 раёнаў у цэнтры краіны і горад Душанбэ). Вобласці падзяляюцца на раёны (нохія), якія ў сваю чаргу дзеляцца на сельсаветы (джамааты).

Эканоміка

Таджыкістан — аграрна-індустрыяльная краіна, адна з бяднейшых у свеце (ВУП — 15,4 млрд дол., на душу насельніцтва — 2,1 тыс. дол., 2008). Землі, прыдатныя для сельскай гаспадаркі складаюць 7 % ад плошчы краіны. Запасы карысных выкапняў вялікія, але іх распрацоўка абцяжарваецца складаным рэльефам і недастатковым развіццём шляхоў зносін.

Асноўныя крыніцы даходу — вытворчасць алюмінію (з прывазных баксітаў), бавоўны, грашовыя пераводы працоўных мігрантаў з-за мяжы (2,1 млрд дол., 2010).

Таджыкістан валодае велізарнымі гідраэнергетычнымі рэсурсамі. Выпрацоўваецца 17 млрд кВт·г электраэнергіі, эканамічна абгрунтавана выпрацоўка 172 млрд кВт·г.

Найбольш значныя ГЭС краіны — Нурэкская, Сангтудзінская-1, Байпазінская (усе — на р. Вахш), Кайракумская (на р. Сырдар’я). Будуюцца: Рагунская, Сангтудзінская-2, Дашціджумская, Шуробская.

Кіраўніцтвам краіны плануецца пачаць выкарыстоўваць энергетычныя рэсурсы рэк Зераўшан, Гунт, Пяндж.

Адносіны з Беларуссю

Дыпламатычныя адносіны дзяржавы ўстанавілі ў 1996 годзе. У красавіку 2000 года адбыўся афіцыйны візіт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у Таджыкістан. У ліпені 2001 года Прэзідэнт Рэспублікі Таджыкістан наведаў Беларусь з візітам у адказ.

У 2008, 2009 і 2010 гадах Беларусь аказвала гуманітарную дапамогу Таджыкістану.

Супрацоўніцтва Беларусі і Таджыкістана на міжнароднай арэне носіць канструктыўны характар[удакладніць]. Таджыкістан аказвае падтрымку амаль што ўсім ініцыятывам Беларусі[калі?], выступіў сааўтарам шэрагу беларускіх рэзалюцый у ААН.

З 30 сакавіка 2011 года ў Душанбэ пачало дзейнічаць пасольства Рэспублікі Беларусь.

Вядомыя асобы

  • Рудакі (каля 860 — 941) — заснавальнік паэзіі на мове фарсі

Гл. таксама

Зноскі

Літаратура

Спасылкі


This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Таджыкістан, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

Tags:

Таджыкістан ГісторыяТаджыкістан НасельніцтваТаджыкістан Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзелТаджыкістан ЭканомікаТаджыкістан Адносіны з БеларуссюТаджыкістан Вядомыя асобыТаджыкістан Гл. таксамаТаджыкістан ЛітаратураТаджыкістан СпасылкіТаджыкістанАзіяАфганістанКазахстанКыргызстанКітайСярэдняя АзіяУзбекістан

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

ДыфтэрыяTheriaУладзімір НякляеўБалометрНёман (часопіс)Барацьба з тэрарызмам у Іраку пасля 2017 годаУладзімір Мінавіч МазгоШэраньПрымыканне (лінгвістыка)Нацыянальны інстытут адукацыіІнданезіяЯнсенізмКрысціна ЛатарынгскаяМіхась ЗарэцкіСтыль (мова)ВікісховішчаБеларускае нацыянальнае адраджэннеВасіль БыкаўКасцёл Найсвяцейшай Тройцы (Ішкалдзь)Шэры журавельКапіталізмДзень Зямлі21 красавікаGoogle searchВостраў слёзМарк ШагалКафедральны касцёл Святога Францішка КсаверыяДрыгавічыКанюшынаАркадзь КуляшоўЧасопісПавел Андрэевіч МіськоЖлобінГомельГлебаНовы ізраільскі шэкельГенадзь Пятровіч ПашкоўСмаргоньЮраўскі карагодАлесь Мікалаевіч КарлюкевічСтупені параўнанняПалац Незалежнасці (Мінск)Віцебская вобласцьНаміткаПубліцыстычны стыльСтралаРодны склонГлыбокая глотка (секс)Сельскія населеныя пункты БеларусіПаводка ў Казахстане (2024)Максім ГарэцкіПружаныСтаражытнабеларуская літаратураІстмійскія гульніМіхась ПазнякоўМікола ГамолкаБеларусьІван ПташнікаўБеларусыСімвалАповесцьСуфле21vek.byАзартная гульняСексЛюдміла Пятроўна ВоранаваАдам Іосіфавіч МальдзісВітаўтПа што ідзеш, воўча?Камп’ютарная сетка2016Папараць-кветкаУладзімір Уладзіміравіч ПуцінЖанрПолымя (часопіс)ПупАлесь Камароўскі🡆 More