Сірыя: краіна ў Заходняй Азіі

Сі́рыя, Сіры́йская Ара́бская Рэспу́бліка (араб.: الجمهورية العربية السورية‎‎) — краіна на Блізкім Усходзе.

Мяжуе з Ліванам і Ізраілем на паўднёвым захадзе, з Іарданіяй на поўдні, з Іракам і Турцыяй на поўначы; мае выхад да Міжземнага мора. Сталіца Сірыі — адзін з самых старажытных гарадоў Усхода — Дамаск, які з'яўляецца самай старажытнай з усіх сучасных сталіц ва ўсім свеце..

Сірыйская Арабская Рэспубліка
араб. لجمهورية العربية السورية‎‎
Сірыя: Этымалогія, Геаграфія, Гісторыя Герб Сірыі
Сцяг Сірыі Герб Сірыі
Сірыя: Этымалогія, Геаграфія, Гісторыя
Гімн: «Хумат ад-Дыяры»
Дата незалежнасці 17 красавіка 1946 (ад Францыі)
Афіцыйныя мовы арабская
Сталіца Дамаск
Найбуйнейшы горад Алепа, Дамаск, Хомс
Форма кіравання Прэзідэнцкая рэспубліка
Прэзідэнт
Віцэ-прэзідэнт
Прэм'ер-міністр
Башар Асад
Фарук Шараа
Рыяд Хіджаб
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні
86-я ў свеце
185 180 км²
0,06
Насельніцтва
• Ацэнка (2010)
Шчыльнасць

22 838 000 чал. (55-56-я)
103 чал./км²
ВУП (ППЗ)
  • Разам (2010-2011)
  • На душу насельніцтва

$107,400 млрд.  (67-ы)
$4800
Этнахаронім сірыец, сірыйка
Валюта сірыйскі фунт
Інтэрнэт-дамены .sy
Код ISO (Alpha-2) SY
Код ISO (Alpha-3) SYR
Код МАК SYR
Тэлефонны код +963
Часавыя паясы +2 

Этымалогія

Назва Сірыя паходзіць ад старажытнагрэчаскай назвы калоній Асірыі, утвораных ад семіцкага слова «Сірыён».

Геаграфія

Гісторыя

Сірыя — асяродак старажытных цывілізацый. «Старажытная Сірыя», т.зв. Вялікая Сірыя, да пачатку XX ст. ўключаліся тэрыторыі сучасных Сірыі, Лівана, Іарданіі і Ізраіля. Такім чынам, гісторыя Сірыі да 1920-х гадоў адносіцца да значна больш шырокай тэрыторыі. Гісторыя сучаснай Сірыі пачынаецца з 1919. Доўгі час Сірыя ўваходзіла ў склад Асманскай імперыі, а пасля І Сусветнай вайны перайшла пад кантроль Францыі.

Старажытная Сірыя. Антычнасць

У сярэдзіне IV-га тысячагоддзя да н.э. тэрыторыю Сірыі засялялі народы семіцкага паходжання. Яны заснавалі гарады-дзяржавы. Каля 2000 да н.э. ў паўднёва-заходняй часткі Сірыі пасяліліся ханаанеі, на ўзбярэжжы — фінікійцы; каля 1700 да н.э. на тэрыторыі Сірыі з'явіліся амарыты, каля 1500 да н.э. — арамеі, у XII ст. да н.э. — яўрэі.

Арабская Сірыя

Іслам замацаваўся ў Сірыі ў 661 годзе, калі Дамаск стаў сталіцай Халіфата. У гэты час Халіфат ўжо быў магутнай дзяржавай, якая распасціралась ад Пірэнэйскага паўвострава да Цэнтральнай Азіі. Дамаск стаў культурным і эканамічным цэнтрам усяго арабскага свету, а ўжо ў VIII стагоддзі з'яўляўся адным з найбуйнейшых гарадоў ва ўсім свеце.

У XII стагоддзі на тэрыторыі Сірыі былі ўтвораны дзяржавы крыжакоў, якія праіснавалі менш за сотню гадоў. З XIII стагоддзя Дамаск стаў правінцыйным цэнтрам Імперыі мамлюкаў. У 1400 годзе Сірыя падвергнулася нападу з боку Тамерлана, які разграміў атрады мамлюкаў, разбурыў Дамаск і вывез ўсе яго багацця ў Самарканд.

Сірыя ў складзе Асманскай імперыі

З 1517 года Сірыя на 4 стагоддзя ўвайшла ў склад Асманскай імперыі.

Сірыя ў гады Першай сусветнай вайны

Французскі мандат

Хаця ў 1918 годзе прадстаўнікі нацыянальнага руху Сірыі абвясцілі аб незалежнасці краіны, Ліга Нацый у 1920 годзе перадала Францыі палітычны кантроль (мандат) над Сірыяй. Французскія войскі бязлітасна задушылі нацыянальныя выступленні сірыйцаў. У 1925 годзе падчас паўстання ў Дамаску загінула каля 5 тысяч чалавек.

Сірыя ў гады Другой сусветнай вайны. Абвяшчэнне незалежнасці

Ва ўмовах Другой сусветнай вайны (у чэрвені 1941 брытанскія войскі і часткі «Свабоднай Францыі» генерала Ш. дэ Голя выбілі з тэрыторыі Сірыі армію рэжыму «Вішы»), французская адміністрацыя 27 верасня 1941 заявіла аб прызнанні незалежнасці Сірыі, 23 снежня 1943 падпісана адпаведнае франка-сірыйскае пагадненне. У жніўні 1943 выбраны першы прэзідэнт незалежнай Сірыі — Ш. Куатлі. Пасля доўгага палітычнага змагання Сірыя атрымала дзяржаўную незалежнасць, афіцыйна абвешчаную 17 красавіка 1946 пасля канчатковага вываду з краіны французскіх і англійскіх войск. Гэтая дата стала нацыянальным святам — Днём эвакуацыі.

Найноўшая гісторыя Сірыі

Слабасць палітычных традыцый і глыбокія сацыяльныя падзелы спрыялі таму, што палітычная сістэма Сірыі ад самага пачатку існавання незалежнай дзяржавы была кволай. Важную ролю ў палітыцы мела войска, а адной з формаў палітычнай барацьбы сталі ваенныя перавароты, першы з якіх адбыўся ўзімку 1948—1949 гадоў. У 1949 годзе мелі месца яшчэ два ваенныя перавароты, была скасавана канстытуцыя, распушчаны парламент, забароненыя дзейнасць партый і прафсаюзаў.

Падчас «халоднай вайны» Сірыя стала саюзнікам СССР, які доўга пастаўляў ёй зброю, і зацята супраціўлялася спробам ЗША кантраляваць Блізкі Усход.

У 1958 годзе Сірыя і Егіпет падпісалі дамоўленасць аб стварэнні Аб'яднанай Арабскай Рэспублікі (ААР), але яна праіснавала толькі тры гады. Намаганне егіпцян кіраваць усімі палітычнымі і грамадскімі працэсамі (напрыклад, егіпецкія спецслужбы фактычна знішчылі ўсе нацыянальныя палітычныя партыі Сірыі) сталі прычынай ваеннага перавароту ў Сірыі і яе выхаду з ААР.

Доўгі час Сірыя была ваеннай базай палестынскіх партызанаў і падтрымлівала іх змаганне, што што стала прычынай Шасцідзённай вайны з Ізраілем у 1967 годзе і акупацыі апошнім т. зв. Галанскіх вышыняў.

Новы ваенны пераварот 1963 года быў абвешчаны «рэвалюцыяй 8 сакавіка». Да ўлады ў краіне прыйшла партыя БААС (Партыя арабскага сацыялістычнага адраджэння). Новым была праведзена нацыяналізацыя банкаў, прадпрыемстваў і буйных землеўладанняў.

У 1970 годзе адбыўся чарговы ваенны пераварот, у выніку якога да ўлады прыйшло ваеннае крыло партыі БААС на чале з генералам Хафезам Асадам. Асад займаў пасаду прэзідэнта да сваёй смерці ў 2000 годзе. Афіцыйна кандыдатуру прэзідэнта прапануе Народная рада (заканадаўчы орган), а пасля яго абіраюць на ўсеагульным рэферэндуме тэрмінам на 7 гадоў. Пасля смерці Хафеза Асада прэзідэнтам краіны стаў яго сын Башар Асад, які атрымаў на рэферэндуме 97,3 % галасоў.

Грамадзянская вайна

У ходзе т.зв. «Арабскай вясны» па ўсім Бліжнім Усходзе пракацілася хваля паўстанняў і рэвалюцый, якія перакінуліся і на Сірыю.

Супрацьстаянне паміж прыхільнікамі і праціўнікамі прэзідэнта Башара Асада ў Сірыі працягваецца з сярэдзіны сакавіка 2011 года. Яно пачалося з масавых выступаў з патрабаваннямі палітычных свабод, якія першапачаткова, па большай частцы, былі мірнымі, аднак жорстка падаўляліся ўладамі. Праз некалькі месяцаў апазіцыянеры перайшлі да адкрытай узброенай барацьбы супраць урада і паставілі сваёй мэтай звяржэнне рэжыму. ААН афіцыйна прызнала тое, што адбываецца ў краіне грамадзянскай вайной летам 2012 года.

Да ліпеня 2013 года сірыйскі ўрад кантраляваў прыблізна 30-40% тэрыторыі краіны і 60% насельніцтва Сірыі. У канцы 2012 года Арганізацыя Аб’яднаных Нацый апублікавала даклад, у якім апісала канфлікт як "адкрыта сяктанцкі" паміж алавіцкімі ўрадавымі войскамі, міліцыянтамі і іншымі шыітскімі групамі з аднаго боку і суніцкімі паўстанцкімі групамі з другога, але і сірыйскі ўрад і сірыйская апазіцыя абверглі гэтае сцвярджэнне.

Дзяржаўны лад і палітыка

Знешняя палітыка

Дачыненні з Беларуссю

Дыпламатычныя адносіны ўрады ўстанавілі 26 жніўня 1993 года.

Адміністрацыйны падзел

Краіна дзеліцца на 14 правінцый (мухафазатаў), кіраўнікі якіх прызначаюцца міністрам унутраных спраў, пасля зацвярджэння кабінетам міністраў. У кожнай правінцыі ёсць парламент.

Спіс сірыйскіх правінцый:

Сірыя: Этымалогія, Геаграфія, Гісторыя 
Правінцыі Сірыі
  1. Дамаск (насельніцтва 4 500 000, сталіца Дамаск)
  2. Правінцыя Рыф Дамаск (насельніцтва 2 235 000, сталіца Дамаск)
  3. Кунтэйра (насельніцтва 69 000, сталіца Кунейтра)
  4. Дара (насельніцтва 858 000, сталіца Дара)
  5. Эс-Сувейда (насельніцтва 304 000, сталіца Эс-Сувейда)
  6. Хомс (насельніцтва 1 561 000, сталіца Хомс) (у тым ліку — Пальміра)
  7. Тартус (насельніцтва 720 000, сталіца Тартус)
  8. Латакія (насельніцтва 891 000, сталіца Латакія)
  9. Хама (насельніцтва 1 416 000, сталіца Хама)
  10. Ідліб (насельніцтва 1 288 000, сталіца Ідліб)
  11. Алепа (насельніцтва 4 120 000 сталіца Алепа)
  12. Эр-Рака (насельніцтва 811 000, сталіца Эр-Рака)
  13. Дэйр-эз-Зор (насельніцтва 1 040 000, сталіца Дэйр-эз-Зор)
  14. Эль-Хасеке (насельніцтва 1 256 000, сталіца Хасеке).

Эканоміка

Насельніцтва

Культура

Будучы адной з самых старажытных дзяржаў свету, Сірыя стала калыскай многіх цывілізацый і культур. У Сірыі зарадзілася угарыцкая клінапіс і адна з першых формаў пісьменства — фінікійская (XIV стагоддзе да н. э.). Сірыйскія дзеячы навукі і мастацтва ўнеслі вялікі ўклад у развіццё сусветнай культуры ў межах эліністычнай, рымскай, візантыйскай і арабскай культур. Дамаск — сталіца Сірыі і адзін з найстарэйшых гарадоў свету; першыя згадкі пра яго ставяцца да 2500 году да нашай эры. Акрамя гэтага, Дамаск — гэта яшчэ і самая старажытная з усіх сучасных сталіц у свеце.

Гл. таксама

Зноскі

  • а б http://www.aif.ru/archive/1696555
  • Informe de la comisión encomendada por el consejo para el estudio de la frontera entre Siria e Irak. World Digital Library (16 красавіка 1932). Праверана 8 ліпеня 2013.
  • http://nashaniva.by/?c=ar&i=104855
  • Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Сірыі Башара Асада з нагоды 15-й гадавіны ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі// Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. 26 жніўня 2008
  • Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Сірыя, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Сірыя ЭтымалогіяСірыя ГеаграфіяСірыя ГісторыяСірыя Дзяржаўны лад і палітыкаСірыя ЭканомікаСірыя НасельніцтваСірыя КультураСірыя Гл. таксамаСірыя СпасылкіСірыяІарданіяІзраільІракАрабская моваБлізкі УсходДамаскЛіванМіжземнае мораТурцыя

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Node.jsМіхась ДаніленкаПлошча Перамогі (Мінск)Лютаўская рэвалюцыяКасцёл Узвіжання Святога Крыжа (Ліда)ХерстСпаса-Ефрасіннеўскі манастырПрыказкаНаваполацкМікола МятліцкіБелы вершКары (страва)Іспанскае пытанне (ААН)Англійская моваАляксей ДудараўМухамад ІкбалВільгельм I АранскіДжон КларкЮрый СтанкевічПары-МатчШахматыАркадзь КуляшоўЗлучаныя Штаты АмерыкіSystem of a DownПубліцыстычны стыльІорн ЛандэУсход АФКЧасціны мовыЯўхім Фёдаравіч КарскіГаметаМоўная інтэрферэнцыяСцяпан Мацвеевіч Валансевіч1946КапялюшЯндэкс.КартыЮрый Георгіевіч ШанькоАдраджэннеУладзімір Уладзіміравіч ПуцінХамід ТаквіПАС на летніх Алімпійскіх гульнях 1912Міхась ПадгорныСінонімыКазімір Вікенцьевіч КамейшаКасцёл Святога Іосіфа (Валожын)Каспар Бароўскі (мастак)Вавёрка звычайнаяЧэмпіянат свету па хакеі з шайбай 2023ЧарнагорыяПравы ЛГБТ у ЛітвеМедаль Францыска СкарыныМаладосць (часопіс)Эталонная мадэль OSIХерстскі ўніверсітэтВялікае Княства Літоўска-БеларускаеКанскі кінафестываль 1977Хведар Хведаравіч ГурыновічЗубр еўрапейскіРэкі і каналы БеларусіБеларуская асацыяцыя пралетарскіх пісьменнікаўУладзімір СцяпанМаўленнеМаскваКоммерсантъМанаграфіяЗімовыя Алімпійскія гульні 1988Палятуха звычайнаяАляксандр Мікалаевіч КазекаШчасцеМагілёўская вобласцьБуэнас-Айрэс (правінцыя)Халоднае сэрцаФрыцьёф НансенІван ПташнікаўСексАлесь ЗвонакГроднаНафтан (прадпрыемства)🡆 More