Кафля (ад ням.: Kachel) — керамічныя пліткі прамавугольнай ці квадратнай формы для абліцоўкі інтэр'еру (печы, каміны, ванны пакой).
Адрозніваецца ад абліцовачных архітэктурных пакрыццяў сістэмай мацавання, якая забяспечвае трываласць кафлі ў муроўцы печы пры значным перападзе тэмператур і яе лінейных памераў у час нагрэву.
Вырабляецца з сярэднепластычных ганчарных маргелістых і фаянсавых глін. Сфармаваную кафлю высушваюць, абпальваюць у печы пры тэмпературы 1150 градусаў.
У Беларусі кафля вядома з пачатку XIV ст. Трапіла з Еўропы, магчыма, з Германіі. Паводле тэхналогіі вытворчасці, канструкцый, выкарыстання і дэкору яна мае трывалыя гістарычныя разнавіднасці.
Раннія «гаршковыя» кафлі (XIV — XVII стст.) мелі функцыю галаснікоў-каларыфераў, служылі для аблягчэння і мацавання скляпенняў глінабітных печаў.
У канцы XV — XVI стст. існавала пераходная форма ад гаршковай да каробчатай кафлі, у якой вонкавая пласціна была прарэзанай. Такую кафлю (кратавую) часта вылучаюць у асобны тып. Яна вядома з раскопак у Вільні, Полацку і Клецку.
З XV ст. на змену гаршковай паступова прыходзіць каробчатая кафля. Яна мае вонкавую пласціну, адфармаваную з дапамогай глінянай, драўлянай, гіпсавай або металічнай формы і прымацаваную з тыльнага боку румпы з дзіркамі для мацавання.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Кафля, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.