Клецк: горад у Беларусі

Клецк (трансліт.: Klieck) — горад у Мінскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Клецкага раёна, на р.

Лань. За 140 км на паўднёвы захад ад Мінска; чыгуначная станцыя на лініі АсіповічыБаранавічы. Аўтадарогамі злучаны з Нясвіжам, Баранавічамі, Слуцкам. Насельніцтва 11 348 чалавек (2017).

Горад
Клецк
Клецк: Этымалогія, Гісторыя, Насельніцтва
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першая згадка
Вышыня цэнтра
181 м
Насельніцтва
  • 11 248 чал. (1 студзеня 2024)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1793
Паштовы індэкс
222531
Аўтамабільны код
5
СААТА
6225501000
Афіцыйны сайт
kletsk.minsk-region.by  (руск.)
Клецк на карце Беларусі ±
Клецк (Беларусь)
Клецк
Клецк (Мінская вобласць)
Клецк

Этымалогія

На думку беларускага географа В. Жучкевіча, тапонім «Клецк» утварыўся ад асновы клець, або старога дыялектнага слова «клеч» — бярозавы параснік. Ранейшыя назвы горада ў гістарычных крыніцах: Клѣчьск, Клеческ, Клическ.

Гісторыя

Археалагічная гісторыя мясцін пачынаецца ў IV—V стст., калі на беразе Лані існавала неўмацаванае балцкае паселішча культуры штрыхаванай керамікі. У 2-й палове Х ст. на месцы горада было неўмацаванае паселішча дрыгавічоў. Паселішча, паводле археалагічных раскопак, на месцы сучаснага Клецка існавала і ў сярэдзіне XI ст.

Упершыню Клецк згадваецца пад 1127 годам як сталіца ўдзельнага княства, калі князь Вячаслаў Яраславіч «ис Клечьска» браў удзел у паходзе кіеўскіх князёў на Полацкую зямлю. У 1258 годзе Клецк спалены татарскімі войскамі Бурундая падчас паходу на Навагрудскую зямлю.

У XIV ст. Клецкае княства далучана да Вялікага Княства Літоўскага. Пад 1398 годам згадваецца Ямант Тулунтавіч — клецкі намеснік вялікага князя Вітаўта. У 1401 годзе Вітаўт перадаў горад свайму брату Жыгімонту Кейстутавічу, у 1404 — князю Раману Фёдаравічу. У 1433 годзе пад Клецкам войскі Жыгімонта Кейстутавіча разбілі прыхільнікаў Свідрыгайлы Альгердавіча. Пазней вялікі князь Казімір даў горад і княства маскоўскаму ўцекачу князю Івану Васілевічу Яраславічу, які пакінуў іх у спадчыну свайму сыну Фёдару.

У 1503 годзе Клецк спалілі крымскія татары. У 1506 годзе на Вялікае Княства Літоўскае напалі больш за трыццаць тысяч крымскіх татараў на чале з Махмат-Гірэям, Біціс-Гірэям і Бурнаш-салтанам. Сабранае вялікім князем Аляксандрам войска на чале з Міхаілам Глінскім 5 жніўня 1506 года разбіла войска крымскіх царэвічаў на Лані каля Клецка, большасць татараў загінула.

Вялікі князь Аляксандр выдаў Клецку прывілей на адзін рэгулярны кірмаш. У 15221556 гадах горад знаходзіўся ў валоданнях вялікай княгіні Боны Сфорца.

У 1550 Андрэй Маствілоўскі фундаваў у Клецку Фарны касцёл (Траецкі касцёл). Станам на 1552 у горадзе было сто трыццаць сем двароў, чатыры царквы, манастыр, касцёл. У 1553 тут пачаў дзейнічаць адзін з першых на Беларусі кальвінскіх збораў, дзе ў 15601563 служыў прапаведнікам Сымон Будны. У 1559 вялікі князь Жыгімонт Аўгуст выдаў гораду прывілей на два рэгулярныя кірмашы. У 1586 г. утварылася Клецкая ардынацыя Радзівілаў. Станам на 1626 у горадзе было 448 двароў, пад 1641 годам згадваецца Клецкая бібліятэка Радзівілаў.

27 жніўня 1652 кароль і вялікі князь Ян Казімір надаў Клецку Магдэбургскае права і герб: «у блакітным полі княжацкая карона, пад якой паляўнічы рог». У Трынаццацігадовую вайну ў 1655 маскоўскія захопнікі зруйнавалі Клецк. Насельніцтва горада скарацілася ўдвая. У 1683 г. маршалак вялікі Станіслаў Казімір Радзівіл заснаваў тут дамініканскі кляштар. У гэты час у горадзе было 217 двароў, дзейнічалі драўляныя ўніяцкія цэрквы Ушэсця і Уваскрэсенская, працавалі тры рамесныя цэхі.

Пад час Вялікай Паўночнай вайны ў 1706 шведскі аддзел разбіў пад Клецкам расійскае войска. Кароль і вялікі князь Аўгуст Моцны паўторна надаў гораду прывілей на два рэгулярныя кірмашы. Станам на 1713 год у горадзе было сто пяцьдзясят два двары.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Клецк апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, дзе стаў цэнтрам воласці Случарэцкага павета. Статус паселішча панізілі да мястэчка, якое зрабілася вядомым у рэгіёне цэнтрам гандлю. У 1796 у Клецку збудавалі харальную сінагогу. 20 красавіка (3 мая) 1917 гараджане ўпершыню змаглі ўрачыста адзначыць гадавіну прыняцця Канстытуцыі 3 мая.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Клецк апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Нясвіжскім павеце. Цягам 19241931 у Клецку працавала беларуская гімназія. У 1924—1939 гадах у горадзе дзейнічалі польскія памежныя падраздзяленні: батальён Корпуса аховы памежжа «Клецк», артылерыйская батарэя КАП «Клецк» і кавалерыйскі эскадрон «Клецк».

У 1939 Клецк увайшоў у БССР, дзе ў 1940 стаў цэнтрам раёна. У Вялікую айчынную вайну з 26 чэрвеня 1941 года да 4 ліпеня 1944 года горад знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй, 6 кастрычніка 1941 нацысты расстралялі каля чатырох тысяч яўрэяў. У 1953 савецкія ўлады злачынна ўзарвалі Фарны касцёл.

У 1987 годзе да горада далучаны пасёлак Пабеданосны.

29 лістапада 1999 адбылося афіцыйнае зацверджанне гістарычнага герба Клецка. 11 лістапада 2008 з ініцыятывы мясцовага святара Маскоўскага патрыярхату на помнік архітэктуры XVII ст., колішні касцёл дамініканцаў, паставілі пазалочаны купал-цыбуліну, што з’яўляецца грубым парушэннем дзейнага заканадаўства. Нягледзячы на звароты грамадскасці ў пракуратуру, неўзабаве такія ж купалы паставілі над бакавымі вежамі. 25 снежня 2008 у Клецку адбылося ўрачыстае асвячэнне новага касцёла Найсвяцейшае Тройцы.

Насельніцтва

Клецк: Этымалогія, Гісторыя, Насельніцтва
  • XVI стагоддзе: 1552 — 0,7 тыс. чал.
  • XVII стагоддзе: 1626 — 2,0 тыс. чал.; 1683 — 1,1 тыс. чал.
  • XVIII стагоддзе: 1713 — 0,6 тыс. чал.
  • XIX стагоддзе: 1897 — 4,7 тыс. чал.
  • XX стагоддзе: 1939 — 7,9 тыс. чал.; 1959 — 4,1 тыс. чал.; 1970 — 5,7 тыс. чал.; 1991 — 11 тыс. чал.; 1997 — 11 тыс. чал.
  • XXI стагоддзе: 2006 — 10,4 тыс. чал.; 2007 — 10,1 тыс. чал.; 2008 — 10,1 тыс. чал.; 2009 — 10 761 чал. (перапіс); 2015 — 11 237 чал.; 2016 — 11 317 чал.; 2017 — 11 348 чал.

Эканоміка

Прадпрыемствы харчовай (малочнай, масласыраробнай, кансервавай, камбікормавай), дрэваапрацоўчай, лёгкай прамысловасці. Гасцініца «Клецк».

Культура

Клецк: Этымалогія, Гісторыя, Насельніцтва 
Клецкі гісторыка-этнаграфічны музей
Клецк: Этымалогія, Гісторыя, Насельніцтва 
Раённы цэнтр культуры

Клецкі гісторыка-этнаграфічны музей.

Адукацыя

У Клецку працуюць 3 сярэднія, музычная, дзіцяча-юнацкая спартыўная школы і селькагаспадарчы прафесійны ліцэй.

Славутасці

Страчаная спадчына

Вядомыя асобы

Зноскі

  • Численность населения на 1 января 2024 г. и среднегодовая численность населения за 2023 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаБелстат, 2024.
  • Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  • а б Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  • Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 160.
  • ПСРЛ. Т. 1. — М., 1962. С. 297.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 333. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
  • Пазднякоў В. Клецк // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 105. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
  • а б Пазднякоў В. Клецк // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1997. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. С. 194.
  • Kleck // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IV: Kęs — Kutno (польск.). — Warszawa, 1883. S. 123.
  • Клецк // Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5.
  • а б в г д Пазднякоў В. Клецк // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 106. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
  • Dariusz Tarasiuk: Między nadzieją a niepokojem. Działalność społeczno-kulturalna i polityczna Polaków na wschodniej Białorusi w latach 1905–1918. Lublin: Wydawnictwo Uniwersytetu Marii Curie-Skłodowskiej, 2007, ss. 114—115. ISBN 978-83-227-2629-7. 
  • Рашэнні выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 23 лютага, 23 сакавіка і 29 чэрвеня 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
  • Геральдика на Клецкий районный исполнительный комитет
  • Печанко С. Клецкі бацюшка не паслухаў Мінкульту // «Наша Ніва», 10 лістапада 2008.
  • Пракуратура падтрымала апазіцыянера // Радыё Свабода, 22 студзеня 2009.
  • Клецк // Большой энциклопедический словарь (руск.) / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. — ISBN 5-85270-262-5.
  • Клецк // к // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9
  • Перепись населения — 2009. Минская область (руск.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  • Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2015 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2014 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (31 сакавіка 2015). Праверана 3 красавіка 2017.
  • Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  • Літаратура

    Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Клецк, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Клецк ЭтымалогіяКлецк ГісторыяКлецк НасельніцтваКлецк ЭканомікаКлецк КультураКлецк АдукацыяКлецк СлавутасціКлецк Вядомыя асобыКлецк ЗноскіКлецк ЛітаратураКлецк СпасылкіКлецкІнструкцыя па транслітарацыіАсіповічыБаранавічыБеларусьГорадКлецк (станцыя)Клецкі раёнЛань (рака)МінскМінская вобласцьНясвіжСлуцк

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Адольф Гітлер УунонаСтаніслаў Нікадзімавіч Булак-БалаховічПаўднёвая АмерыкаНіл ГілевічАляксей ДудараўМіхась СтральцоўВіктар КарамазаўМыкалаіўка (Канатопскі раён)МіндоўгСправа менеджараў БелгазпрамбанкаСалігорскУладзімір ДубоўкаАлег Антонавіч ЛойкаПаца-ВацаЛабокБеларуская Народная РэспублікаМіхаіл Сцяпанавіч ВысоцкіКарлес ПучдэмонРыфмаВялікдзеньБеларусьІрына Уладзіміраўна ДрыгаЛюбоўБярэзінскае зледзяненнеГлобус БеларусіАлесь КажадубЧыгуначны вакзалApraxiaМоваЮлія Анатолеўна АрцюхkrjscФаціма Зайнулінаўна ГабітаваАндаракУніверсітэт імя Дж. КрэндалаГенадзь Пятровіч ПашкоўГерб Новага Двара (Сакульскі павет)Белы буселПрыволжскі раён (Астраханская вобласць)Ігар Уладзіміравіч ГолубеўБеларускае нацыянальнае адраджэннеБеларуская вёскаСуб’екты Расійскай ФедэрацыіGoogleПаўстанне 1863—1864 гадоўВольга Славаміраўна БондараваЯнка СіпакоўПятро ВасючэнкаКанадаЛеанід Міхайлавіч ГалубовічРагнеда РагвалодаўнаБібліяКасцёл Святога Францыска Ксаверыя і Анёлаў-Ахоўнікаў і калегіум езуітаў (Магілёў)SandvineВейшнорыяВаўкалакБеларуская літаратураРэчыцаМінійСям’яУладзімір НякляеўПаўстанне 1794 годаКрыж Ефрасінні ПолацкайБеларускія народныя танцыБуры мядзведзьЧжэн ЦзасіньВайнаТворны склонЯндэксРымскі форумГасцінец (дарога)Адам МіцкевічБаранаРасціслаў ЗавістовічЯўгенія Янішчыц🡆 More