Рэпрадуктыўная Сістэма Чалавека

Рэпрадуктыўная сістэма — комплекс органаў і сістэм, якія забяспечваюць працэс апладнення, спрыяюць узнаўленню чалавека.

Рэпрадуктыўная Сістэма Чалавека
Палавыя органы мужчыны і жанчыны

Размнажэнне (рэпрадукцыя) чалавека адбываецца ў выніку ўнутранага апладнення, які завяршае палавы акт:

Чалавек, як від, характарызуецца высокай ступенню палавога дымарфізму. Акрамя розніцы ў першасных палавых адзнаках (палавыя органы), ёсць розніца ў другасных палавых адзнаках і сексуальных паводзінах.

Мужчынская рэпрадуктыўная сістэма

Мужчынская рэпрадуктыўная сістэма — сістэма органаў, размешчаных звонку цела каля таза, якія бяруць удзел у рэпрадукцыі. Першасная функцыя мужчынскай рэпрадуктыўнай сістэмы складаецца ў выпрацоўцы мужчынскіх палавых гамет (сперматазоідаў) для апладнення яйцаклеткі.

Мужчынскія палавыя органы ўключаюць семяннікі (яечкі) з іх пратокамі, палавы член, а таксама дапаможны орган — прадсталёвую залозу. Яечкі (тэсцікулы) — парныя залозы, якія падвешаны ў машонцы на семявым канаціку. Вага кожнага яечка — 10 — 15 г. Маюць авальную форму, складаюцца з семявых канальчыкаў. Прамым прызначэннем яечкаў з’яўляецца выпрацоўка спермы — вадкасці, якая змяшчае мужчынскія палавыя клеткі — сперматазоіды. Акрамя гэтага, яечкі адказваюць за сакрэцыю мужчынскіх палавых гармонаў — андрагенаў.

Жаночая рэпрадуктыўная сістэма

Жаночую палавую сістэму падзяляюць на 2 групы органаў: вонкавыя і ўнутраныя. Да вонкавых палавых органаў адносяць: малыя і вялікія палавыя губы з размешчанымі на іх залозамі, клітар і ўваход у похву; да ўнутраных — похва, матка, матачныя трубы, яечнікі.

Рэпрадуктыўная сістэма жанчыны складаецца з органаў, размешчаных пераважна ўсярэдзіне цела ў тазавай вобласці. Яна складаецца з трох асноўных частак: похвы, у якую трапляе сперма, матка, у якой развіваецца зародак і яечнікі, у якіх адбываецца паспяванне яйцаклеткі. Грудзі таксама адносяцца да рэпрадуктыўнай сістэмы і адыгрываюць важную ролю ў постнатальным развіцці дзіцяці.

Похва адкрываецца вонкі праз вульву, якая ўключае вялікія і малыя палавыя губы, клітар і урэтру; падчас палавога акту гэта вобласць увільгатняецца выдзяленнямі з барталінавых залоз.

Дапаможная рэпрадуктыўная тэхналогія

Экстракарпаральнае апладненне (ад лац. Extra — звыш, па-за і лац. Corpus — цела, гэта значыць апладненне па-за целам, скар. ЭКА) — дапаможная рэпрадуктыўная тэхналогія, часцей за ўсё выкарыстоўваная ў выпадку бясплоддзя. Сінонімы: «апладненне ў прабірцы», «апладненне in vitro», «штучнае апладненне», у англійскай мове пазначаецца абрэвіятурай IVF (in vitro fertilisation).

Падчас ЭКА яйкаклетку здабываюць з арганізма жанчыны і апладняюць штучна ва ўмовах «in vitro» («у прабірцы»), атрыманы эмбрыён утрымліваюць ва ўмовах інкубатара, дзе ён развіваецца на працягу 2-5 дзён, пасля чаго эмбрыён пераносяць у паражніну маткі для далейшага развіцця.

Хваробы рэпрадуктыўнай сістэмы чалавека

Як і іншыя складаныя сістэмы органаў, рэпрадуктыўная сістэма чалавека паражаецца вялікай колькасцю захворванняў. Вылучаюць чатыры асноўныя катэгорыі хвароб:

  • кангенітальныя ці прыроджаныя;
  • пухліны;
  • інфекцыі, які часта перадаюцца палавым шляхам;
  • функцыянальныя парушэнні, выкліканыя фактарамі навакольнага асяроддзя, пашкоджваннем, псіхасаматычнымі фактарамі і аўтамуннымі захворваннямі. Найбольш вядомы від функцыянальных парушэнняў — гэта бясплоддзе, якое можа быць выклікана шматлікімі захворваннямі.

Зноскі



Tags:

Рэпрадуктыўная Сістэма Чалавека Мужчынская рэпрадуктыўная сістэмаРэпрадуктыўная Сістэма Чалавека Жаночая рэпрадуктыўная сістэмаРэпрадуктыўная Сістэма Чалавека Дапаможная рэпрадуктыўная тэхналогіяРэпрадуктыўная Сістэма Чалавека Хваробы рэпрадуктыўнай сістэмы чалавекаРэпрадуктыўная Сістэма Чалавека

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Герб Беларускай Народнай РэспублікіВілейкаБеларуская граматыка (1934)Глобус БеларусіПубліцыстычны стыльМіндэльскае зледзяненнеКузьма Чорны100 найвялікшых беларускіх песеньАндрэй Аляксандравіч УцюрынГабелен векуБеларуская Народная РэспублікаАнглійская моваІнданезіяВіктар Францавіч КучынскіПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Авантуры Пранціша ВырвічаCourage (фільм)Нацыянальны характарМікола МаляўкаЭлектронікаКальварыйскія могілкіOnliner.byШвейцарыяСеутаБаладаЯнка СіпакоўЗямляПеракладГеоргій МарчукПалеская вобласцьРамантызмАперацыя «Баграціён»НароўляПаводкі ў краінах Персідскага заліва (2024)byovqБеларусь 2ЗлучнікФрэдэрыктанскі ўніверсітэтУжурМінійКнігаўкаМаскоўская вобласцьПласт ГаліцынаСправа журналістаў БелсатаGoogleЧжэн ЦзасіньYouTubeSandvineМёрыПурпурны колерБраніслаў Адамавіч ТарашкевічСібусава ЭіціСексБеларуская літаратура першай паловы XX стагоддзяБелая РусьГасцінец (значэнні)Полымя (часопіс)Вуліца Дзяржынскага (Барысаў)Секс без пранікненняГродзенская вобласцьБеларуская Рада КультурыГлебаБібліяАпострафЗвычайны прэзідэнт29 красавікаУніверсітэт імя Дж. КрэндалаАрлоўская вобласцьВіцебскБеларускі лацінскі алфавіт1992Беларусь у складзе Расійскай імперыіМарк ШагалМесны склонПлошча Перамогі (Мінск)🡆 More