Паўстанне 1863—1864 Гадоў

Паўстанне ў Польшчы, Літве і Беларусі (1863—1864) — паўстанне нацыянальна-рэвалюцыйных сіл на частцы зямель колішняй Рэчы Паспалітай супраць расійскага панавання і за аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г.

Паўстанне ў Польшчы, Літве і Беларусі 1863 — 1864
Паўстанне 1863—1864 Гадоў
Дата 22 студзеня 1863восень 1864
Месца Царства Польскае, беларуская-літоўскія губерніі, Правабярэжная Украіна
Вынік Падаўленне паўстання
Праціўнікі
Польшча Царства Польскае
Паўстанне 1863—1864 Гадоў Паўночна-Заходні край
Расія Расійская імперыя
Прусія Прусія8 лютага 1863)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Паўстанне 1863—1864 Гадоў
Сімвал Паўстання

У рускай гістарыяграфіі — Другое польскае паўстанне (1863—1864) або мяцеж, польскай гістарыяграфіі — Студзеньскае паўстанне, у частцы беларускай гістарыяграфіі — паўстанне Кастуся Каліноўскага (таму што паўстанне было ўзначалена менавіта ім). Паролем для вызначэння прыхільнікаў было: -«Каго любіш?» -«Люблю Беларусь» — «То, узаемна».

Перадумовы

У канцы 50-х — пачатку 60-х гг. XIX ст. адбываліся якасныя змены ў складзе ўдзельнікаў вызваленчага руху ў Расійскай імперыі: дваранскія рэвалюцыянеры саступілі месца т. зв. разначынцам — выхадцам з дэмакратычных пластоў насельніцтва, выразнікам інтарэсаў працоўных мас, прадстаўленых у той час найперш сялянствам. Створаная разначынцамі тайная арганізацыя «Зямля і воля» (18611864) рыхтавала ўсерасійскае сялянскае паўстанне з мэтай устанаўлення народаўладдзя, перадачы без выкупу ўсёй зямлі сялянам, пабудовы сацыялістычнага ладу на аснове рэфармаванай сялянскай абшчыны, утварэння добраахвотнай федэрацыі абласцей. Надзеі на ажыццяўленне гэтай праграмы ўзмацніліся ў сувязі з уздымам антыпрыгонніцкага сялянскага руху і ўзнікненнем рэвалюцыйнай сітуацыі напярэдадні і ў час рэформы 1861 г.

У польскіх і беларуска-літоўскіх губернях імперыі рэвалюцыйная сітуацыя абвастралася не толькі аграрна-сялянскім, але і нацыянальным пытаннем, найперш — уздымам польскага нацыянальна-вызваленчага руху, мэтай якога з’яўлялася аднаўленне незалежнай польскай дзяржавы ў межах Рэчы Паспалітай 1772 г. Па пытанні аб шляхах дасягнення гэтай мэты ўдзельнікі руху падзяляліся на дзве асноўныя плыні: «чырвоных» і «белых». Першыя прадстаўлялі дэмакратычныя пласты насельніцтва — шматлікую беззямельную і малазямельную шляхту, рамеснікаў, сялян; другія — сярэдніх і буйных землеўладальнікаў і буйную буржуазію. «Чырвоныя» зыходзілі з прызнання неабходнасці агульнанацыянальнага ўзброенага паўстання супраць царызму; «белыя» разлічвалі на дасягненне сваёй мэты шляхам мірных рэлігійна-палітычных маніфестацый у касцёлах і перагавораў з урадам пры дыпламатычнай падтрымцы заходніх дзяржаў, найперш Францыі і Вялікабрытаніі, якія яшчэ нядаўна ваявалі з Расійскай імперыяй.

Таксама не было адзінства і сярод «чырвоных». Правую, памяркоўную іх частку складалі шляхецкія рэвалюцыянеры — польскія нацыяналісты, для якіх галоўным было пытанне аб аднаўленні польскай рэспублікі з уключэннем у яе склад зямель Беларусі і Літвы і Правабярэжнай Украіны. Памешчыкам абяцалі захаваць іх землеўладанні, а сялянам — аддаць адразу ва ўласнасць тыя зямельныя надзелы, якія яны атрымалі паводле царскага маніфесту 19 лютага 1861 г., г. зн. без выкупных плацяжоў і «часоваабавязаных адносін». Утвораны летам 1862 Цэнтральны нацыянальны камітэт (ЦНК), які складаўся з правых «чырвоных», дэкларавалася зраўноўванне сялян у правах з шляхтай, замена рэкрутчыны трохгадовай вайсковай службай на сваёй радзіме і падушнага падатку ранейшым падымным, адмена забароны ўніяцкай царквы і надзяленне беззямельных сялян за ўдзел у паўстанні 3 моргамі (каля 2 га) зямлі.

У Літве і Беларусі

Паўстанне 1863—1864 Гадоў 
К. Каліноўскі (фота, 1862)

Літоўскі правінцыяльны камітэт (ЛПК) з пачаткам паўстання быў рэарганізаваны ў Часовы правінцыйны ўрад Літвы і Беларусі, на чале з К. Каліноўскім. Першым маніфестам гэтага ўрада быў пераказ варшаўскага маніфесту (20.1(1.2).1863). Аднак у «Паўстанцкую інструкцыю» быў уключаны адметны пункт аб праве камандзіраў атрадаў паводле пастановы ваеннага суда караць смерцю «найбольш злосных прыгнятальнікаў сялян».

Варшаўскі ўрад адхіліў ад улады Часовы ўрад Літвы і Беларусі (27.2(11.3).1863), перадаў уладу віленскаму камітэту «белых», які стаў называцца «Аддзелам кіраўніцтва правінцыямі Літвы». Гэты Аддзел распаўсюдзіў дэкрэт, якім касаваліся ўсе паўнамоцтвы і мандаты ЛПК. Каліноўскі ад імя ЛПК выказаў пратэст супраць перадачы ўлады «у рукі контррэвалюцыянераў» і зняў з сябе адказнасць за ўсе будучыя памылкі і страты, але падпарадкаваўся.

Ваенныя сілы паўстанцаў у Паўночна-Заходнім краі царскія ўлады ацэньвалі як 68—77 тыс. чал. Паўстанцкія атрады здолелі правесці на Беларусі і Літве 237 баёў з царскімі карнікамі.

Падчас паўстання на кароткі час інсургентамі быў захоплены горад Горкі. У красавіку 1863 г. атрад Людвіка Звяждоўскага з дапамогай студэнтаў Горы-Горацкага земляробчага інстытута захапіў павятовы горад, але быў разбіты царскім войскам.

На Міншчыне ваенныя дзеянні пачаліся 19.4.1863. Найбольш вялікія баі адбыліся:

На Гарадзеншчыне ваенныя дзеянні былі прыкметнымі значна большым, чым у іншых мясцінах, удзелам сялян, што тлумачыцца ўмелай прапагандай рэвалюцыйных дэмакратаў пад кіраўніцтвам Каліноўскага, а таксама значна большым працэнтам католікаў.

11. 4. 1863 г. каля в. Новы Двор (Шчучынскі павет) атрад Людвіка Нарбута вытрымаў бітву з салдатамі палкоўніка Цімафеева. 3 чэрвеня адбылася знакамітая бітва пад Мілавідамі. 13 чэрвеня атрады Ф. Уладака і Я.Ваньковіча трымалі бой каля в. Новыя пскі (Бярозаўскі павет). Праз два дні атрады Валерыя Урублеўскага перамаглі на Пружаншчыне.

У чэрвені-ліпені 1863 у выніку рэпрэсій Мураўёва ад падтрымкі паўстання адышлі памешчыкі Літвы і Беларусі. Тады ў склад Віленскага камітэта быў вернуты Каліноўскі, а 31.7.1863 узначаліў яго. 22 жніўня Каліноўскаму былі перададзеныя паўнамоцтвы камісара варшаўскага ўрада ў Вільні. Такім чынам, у руках Каліноўскага была сканцэнтравана ўся паўната ўлады ў паўстанцкай арганізацыі на землях Літвы і Беларусі. На важнейшыя пасады Каліноўскі паставіў сваіх аднадумцаў — так, В. Урублеўскі стаў ваенным начальнікам Гродзенскага ваяводства, І. Ямант — камісарам у Мінску, А. Мацкевіч — ваенным арганізатарам узброеных сіл Ковенскага ваяводства.

Аднак, і новаму складу кіраўніцтва не ўдалося дамагчыся пералому ў ваенных дзеяннях. Пад пачатак верасня 1863 года паўстанне ў літоўска-беларускіх губернях было практычна задушана. 16 снежня ў Коўне расійскія ўлады павесілі Антона Мацкевіча, прызначанага Каліноўскім арганізатара ўзброеных сіл Ковенскага ваяводства. 21 і 30 снежня былі павешаныя сябры Каліноўскага Ігнат Здановіч і Ціт Далеўскі..

Пасля паразы ў ваенных дзеяннях у 1863 паўстанцы перайшлі да партызанскай барацьбы. У далейшым барацьба перайшла ў сферу грамадскага непадпарадкавання і адміністрацыйных рэпрэсій, яна працягвалася і пасля сканчэння паўстання.

У ноч на 29 студзеня 1864 года кіраўнік паўстання ў Беларусі і Літве К. Каліноўскі быў арыштаваны пад імем Ігнація Вітажэнца ў Святаянаўскіх мурах са знічкай у руках.

Вядомыя ўдзельнікі:

Паўстанне 1863—1864 Гадоў 
Зуаў смерці — François Rochebrune

Вынікі і наступствы

Паўстанне 1863—1864 гг. выклікала вялікі грамадскі рэзананс у тагачаснай Расіі і, між іншым, прыцягнула ўвагу грамадства да Беларусі як да з’явы з гістарычнымі каранямі, адкрыла «беларускае пытанне» і зрабіла яго адной з найважнейшых тэм даследаванняў і публікацый у 1860—1870-я гг., стала вызначальным фактарам развіцця беларускай гістарыяграфіі гэтага перыяду.

Паўстанне і антыруская прапаганда вакол яго ў еўрапейскім друку паўназначна прычыніліся да ўзнікнення контрпрапагандысцкай у сваёй аснове школы «заходнерусізму» на чале з М. О. Каяловічам.

Ацэнкі

Гісторыі паўстання 1863—1864 і дзейнасці К. Каліноўскага прысвечана багатая літаратура. Даследчыкі, публіцысты, пісьменнікі ў розны час па-рознаму ацэньвалі і паўстанне, і дзейнасць яго кіраўніка на Беларусі і ў Літве. Польская і расійская літаратура, супярэчлівая ў канцэптуальных адносінах.

Польская гістарыяграфія

Наогул, у польскай гістарыяграфіі паўстанне на беларускіх і літоўскіх землях не прыцягвае такой увагі, як падзеі ў Польшчы і сусветны кантэкст паўстання. Асоба Каліноўскага выдзяляецца за незвычайнасць, але яго перакананні ў нацыянальным пытанні звычайна класіфікуюцца як польскія або «краёвыя».

Беларуская гістарыяграфія

Наогул, па стане на XXI ст. беларуская гістарыяграфія паўстання і асобы Каліноўскага характарызуецца слабай апорай на архіўныя крыніцы і моцнай публіцызаванасцю і палітызаванасцю на шкоду навуковасці.

Пачатак станаўлення беларускай гістарыяграфіі аб паўстанні і К. Каліноўскім адносіцца да 1920-х гадоў. У часы «беларусізацыі» сфарміраваліся дзве асноўныя канцэпцыі разгляду і ацэнкі паўстання.

Адна з іх, «вульгарна-сацыялагічная» (прадстаўнікі: У. Ігнатоўскі і інш.), разглядала паўстанне як польскае, якое значна закранула Беларусь, і набыло тут асаблівы характар, з’яўляючыся тут, з аднаго боку, сялянскім супраць паноў, з другога — палітычным нацыянальна-вызваленчым супраць царызму. У гэтай канцэпцыі дзеянні «чырвоных» трактаваліся як народныя і антышляхецкія, і амаль як беларускія ў палітычнай скіраванасці, а дзеянні «белых» — як фактычна згодныя з дзеяннямі царскіх уладаў. Паўстанне ў гэтай канцэпцыі дэкларатыўна разглядалася як прадвеснік будучай сацыялістычнай рэвалюцыі.

У той жа час С. Агурскі заяўляў, што паўстанне 1863 г. было арганізавана польскімі памешчыкамі і каталіцкім духавенствам і праходзіла пад польскімі шавіністычнымі лозунгамі, называў Каліноўскага «міфічным героям», «польскім шавіністам».

Падобным чынам, г.зн., дэкларатыўна і як падзею-прадвеснік, але ўжо з пункту гледжання будучага абвяшчэння беларускай дзяржаўнасці (БНР), паўстанне разглядалася ў працах беларускіх замежных даследчыкаў 1920-х гг. і пазней (Адам Станкевіч, Ян Станкевіч).

Другая з канцэпцый 1920-х гг. (С. Агурскі, К. Шчарбакоў і інш.) фактычна вярталася да заходнярускай канцэпцыі, цалкам атаясамляючы сілы паўстання з шляхтай і духавенствам, катэгарычна адмаўляючы ўсенароднасць паўстання, падкрэсліваючы шавіністычны характар паўстання, а Каліноўскага называючы «міфічным героем» і «ідэолагам… шляхты».

Пасля хвалі рэпрэсій 1929—1930 супраць «нацдэмаў» другая ацэнка ўзяла верх, аж да хвалі рэпрэсій 1937—1938, і знішчэння прадстаўнікоў другой ацэнкі. Пасля гэтага частковая «рэабілітацыя» паўстання адбылася ў працах І. Лочмеля (з удзелам Н. Нікольскага, Д. Дудкова), але, напрыклад, у працы У. Пічэты аб антыфеадальных рухах (1940) паўстанне нават не згадвалася. Відавочна, на асцярожнасць у закрананні гэтай тэмы ўплываў палітычны клімат часоў савецка-нямецкага раздзелу Польшчы (1939). У гэтай сітуацыі ўзнік шэраг супярэчлівых міфаў адносна паўстання, якія не мелі нічога агульнага з гістарычнай рэчаіснасцю падзей 1863—1864 гг. — напр., пра скіраванасць паўстання, якое ў Беларусі было сялянскім пад кіраўніцтвам Каліноўскага, супраць польскай шляхты.

У далейшым (1940—1950-я гг.) колькасць міфаў пабольшала, і да «сялянскага характару паўстання ў Літве і Беларусі» дадаўся міф (У. Перцаў, 1945; І. Лушчыцкі ў 1950-я гг.; С. Самбук у 1960-я—1970-я гг.) аб «сялянскім рэвалюцыянеры» Каліноўскім і аб яго намеры ўтварэння «літоўска-беларускай рэспублікі, самастойнай і ад Польшчы і ад Расіі».

Пэўны паварот да навуковасці ў разглядзе пытання адбыўся на працягу канца 1950-х — пач. 1970-х гг., калі выйшаў шэраг прац з шырокім выкарыстаннем архіўных матэрыялаў (манаграфіі А. Смірнова, кнігі Г. Кісялёва. Тут назіралася барацьба старых схем і новага (і супярэчлівага схемам) дакументальнага матэрыялу. Напрыклад, у працах Смірнова адносіны сялянства Літвы і Беларусі да паўстання так і не былі раскрыты.

За 1980-я — 2000-я гг., нягледзячы на ўсведамленне праблемы (М. Біч), так і не быў зроблены навуковы, непалітызаваны аналіз біяграфіі Каліноўскага і гісторыі паўстання 1863—1864 гг. Аўтары або вярталіся да палітызаваных міфаў 1920—1950-х гг. (М. Біч, Г. Сагановіч, У. Арлоў, І. Саверчанка) або да версій блізкіх заходнерусізму (У. Чарапіца, Е. Новік і У. Марцуль). Па-ранейшаму ў беларускай гістарыяграфіі няма манаграфічнай працы, якая б спалучала аналіз падзей паўстання з аналізам крыніц рэканструкцыі гэтых падзей. Агульным для беларускай гістарыяграфіі з’яўляецца слабая ўвага або толькі дэкларацыйнае прызнанне ролі агульнаеўрапейскага (замежнапалітычнага) і польскага кантэксту ў падзеях паўстання.

Адлюстраванне ў культуры

У 1863—1864 гг. французскі штотыднёвы часопіс «Le Monde illustré» надрукаваў шэраг гравюр прысвечаных паўстанню Каліноўскага («Княжна Б. перадае штандар камандзіру добраахвотнікаў (Мінская губерня)», «Сяляне ўцякаюць ад корпуса царскіх войскаў», «Атрад Лапінскага ў засадзе, каб перахапіць калону высланых па дарозе з Варшавы ў Маскву», «Асуджаныя да высылкі»). Асновай дрэварытаў складалі малюнкі, дасланыя ў Францыю.

Гл. таксама

Зноскі

Літаратура

Спасылкі


Tags:

Паўстанне 1863—1864 Гадоў ПерадумовыПаўстанне 1863—1864 Гадоў У Літве і БеларусіПаўстанне 1863—1864 Гадоў Вынікі і наступствыПаўстанне 1863—1864 Гадоў АцэнкіПаўстанне 1863—1864 Гадоў Адлюстраванне ў культурыПаўстанне 1863—1864 Гадоў Гл. таксамаПаўстанне 1863—1864 Гадоў ЛітаратураПаўстанне 1863—1864 Гадоў СпасылкіПаўстанне 1863—1864 Гадоў1772

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Міхась СтральцоўHTMLБеларуская кухняАлена Барысаўна СпірыдовічНавуковы стыльСтокватэрны домКнігаўкаПётр Міронавіч МашэраўЯнуш КорчакЛонданПакланенне вешчуноў (Дрысвяты)Максім БагдановічПесахДзікае паляванне караля Стаха (фільм)Гербы гарадоў БеларусіМіхалка ПетрукоўМастацкая літаратура (выдавецтва)Іспана-амерыканская вайнаГрыгарыянскі каляндарМікола МятліцкіАлег Уладзіміравіч СалтукУладзімір Іванавіч ЯгоўдзікКарусь КаганецТалмудУладзімір ДубоўкаФізікАперацыя «Баграціён»Кубак Беларусі па валейболе сярод жанчынЧабор звычайныІван ЧыгрынаўПісьменнікНіна Іосіфаўна МацяшЗакі НурыДамініканская РэспублікаХасан НасралаІрландскае мораАлаіза ПашкевічМедаль Францыска СкарыныБеларускі фальклорБеларусь 1Налібоцкая шкляная мануфактураDolomedes fimbriatusЯсень (гміна)28 красавікаБеларусізацыяСцяпан Міхайлавіч НекрашэвічЛітваКара-КульУладзімір Уладзіміравіч ПуцінАпенькаСацыяльная сеткаM8L8THЕўдакія Якаўлеўна ЛосьЯпоніяISO 3166-1Украінская моваКарлес ПучдэмонСучаснасцьТворны склонДубовычыНовая зямля (паэма)Алег Віктаравіч НавіцкіРасліныГалосныяКазімір Вікенцьевіч КамейшаНацыянальная літаратурная прэмія (Беларусь)Беларускі алфавітЮрась СвіркаГенадзь Бураўкін🡆 More