Бераставіцкі раён — адміністрацыйная адзінка ў складзе Гродзенскай вобласці.
Плошча 0,9 тыс. км². У 1991 у раёне налічвалася 129 населеных пунктаў, 7 сельсаветаў: Алекшыцкі, Кватарскі, Канюхоўскі, Макаравіцкі, Малабераставіцкі, Пархімаўскі, Эйсмантаўскі. З поўначы на поўдзень праходзіць аўтадарога Гродна — Пагранічны — Беласток.
Бераставіцкі раён | |||||
---|---|---|---|---|---|
| |||||
Краіна | Беларусь | ||||
Уваходзіць у | Гродзенская вобласць | ||||
Адміністрацыйны цэнтр | Вялікая Бераставіца | ||||
Дата ўтварэння | 20 верасня 1944 | ||||
Кіраўнік | Антон Станіслававіч Кулісевіч | ||||
Афіцыйныя мовы | Родная мова: беларуская 73,57 %, руская 21,23 % Размаўляюць дома: беларуская 60,03 %, руская 35,82 % | ||||
Насельніцтва (2018) | 15 440 (17-е месца) | ||||
Шчыльнасць | 24,23 чал./км² (9-е месца) | ||||
Нацыянальны склад | беларусы — 70,04 %, палякі — 21,69 %, рускія — 5,77 %, украінцы — 1,24 %, іншыя — 1,26 % | ||||
Плошча | 743,58 (17-е месца) | ||||
Вышыня над узроўнем мора | 193 м | ||||
Афіцыйны сайт | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Тэрыторыя раёна размешчана ў межах паўднёвага адгалінавання Беларускай грады. Большую частку раёна займае Ваўкавыскае ўзвышша, на поўначы частка Нёманскай нізіны, на паўночным захадзе ўскраіна Гродзенскага ўзвышша. Пераважае вышыня 160—200 метраў над узроўнем мора. Самы высокі пункт — 212 метраў (на поўначы раёна, Магілянская града).
Карысныя выкапні: гліны, торф, будаўнічыя пяскі.
Сярэдняя тэмпература студзеня −5 °C, ліпеня 18 °C. Ападкаў выпадае 560 мм у год. Вегетацыйны перыяд — 200 сутак.
Працякае рака Свіслач з прытокамі Верацёйка, Бераставічанка, Уснарка, Одла. Пераважаюць лясы хваёвыя, яловыя, сустракаюцца бярозавыя, дубовыя, грабавыя. Лясы займаюць 15 % тэрыторыі раёна. Глебы пераважна дзярнова-падзолістыя. Балоты займаюць 7,6 % плошчы раёна.
Утвораны 15 студзеня 1940 года як Крынкаўскі раён у складзе Беластоцкай вобласці БССР. Цэнтр — горад Крынкі. 12 кастрычніка 1940 года падзелены на 13 сельсаветаў: Алекшыцкі, Вялікабераставіцкі, Галынкаўскі, Глебавіцкі, Гуранскі, Данілкаўскі, Ёдкавіцкі, Крушынянскі, Крынкаўскі, Макаравецкі, Малабераставіцкі, Хамантоўскі, Эйсмантаўскі. У другую сусветную вайну ў чэрвені 1941 года тэрыторыя раёна акупавана нямецка-фашысцкімі захопнікамі, якія знішчылі больш за 600 чалавек. У раёне дзейнічалі Крынкаўскі падпольны райкам ЛКСМБ і 550-ы партызанскі атрад. Бераставіцкі раён вызвалены савецкімі войскамі ў ліпені 1944 года падчас Беластоцкай аперацыі 1944. 20 верасня 1944 года раён перайменаваны ў Бераставіцкі і ўвайшоў у склад утворанай Гродзенскай вобласці, адначасова вёска Вялікая Бераставіца набыла статус гарадскога пасёлка. Цэнтр раёна перанесены ў гарадскі пасёлак Вялікая Бераставіца. 16 жніўня 1945 года Гуранскі і Крушынянскі сельсаветы перададзены ў склад Польскай Народнай Рэспублікі. У 1945 годзе ўтвораны Сямёнаўскі сельсавет. 8 ліпеня 1950 года Галыкаўскі сельсавет перайменаваны ў Кулёўскі, Хамантоўскі — у Цецяроўскі. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Вялікабераставіцкі, Кулёўскі, Сямёнаўскі сельсаветы, утвораны Ёдзіцкі сельсавет, Ёдкавіцкі сельсавет перайменаваны ў Жукевіцкі. 13 лютага 1960 года да раёна далучаны Грыцавіцкі і Кватарскі сельсаветы Свіслацкага раёна. 2 снежня 1961 года Грыцавіцкі сельсавет скасаваны. 25 снежня 1962 года раён скасаваны, яго тэрыторыя перададзена Свіслацкаму раёну. 30 ліпеня 1966 года раён утвораны зноў, уключаў 9 сельсаветаў: Алекшыцкі, Глебавіцкі, Данілкавіцкі, Ёдзіцкі, Кватарскі, Макаравецкі, Малабераставіцкі, Цецяроўскі і Эйсмантаўскі. 11 лютага 1972 года скасаваны Ёдзіцкі сельсавет, населеныя пункты перададзены ў падпарадкаванне Бераставіцкаму пассавету. 12 лістапада 1973 года Глебавіцкі сельсавет перайменаваны ў Канюхоўскі, Данілкаўскі сельсавет — у Пархімаўскі. 30 снежня 1975 года пасёлак Бераставіца набыў статус рабочага пасёлка, 28 сакавіка 1978 года перайменаваны ў Пагранічны. 17 сакавіка 1978 года скасаваны Цецяроўскі сельсавет. 19 студзеня 1996 года з часткі Бераставіцкага пассавета ўтвораны Бераставіцкі сельсавет. 25 верасня 2003 года скасаваны Кватарскі сельсавет. 9 жніўня 2007 года рабочы пасёлак Пагранічны аднесены да катэгорыі сельскіх населеных пунктаў (пасёлак). 5 кастрычніка 2007 года Пагранічны пассавет рэарганізаваны ў Пагранічны сельсавет. 18 кастрычніка 2013 года скасаваны Макаравецкі і Пархімаўскі сельсаветы.
Асноўнае месца ў гаспадарцы раёна займае сельскагаспадарчая вытворчасць. Агульная плошча сельгасугоддзяў складае 50 869 га, з іх 7656 га асушана. Пад сельскагаспадарчымі ўгоддзямі знаходзіцца 60,9 % тэрыторыі раёна. Развіта мяса-малочная жывёлагадоўля (СВК «Алекшыцы»), свінагадоўля (СВК «Цецяроўка», імя Варанецкага), птушкагадоўля (ААТ «Бераставіцкая птушкафабрыка»); у раёне вырошчваюць цукровыя буракі, збожжавыя і кармавыя культуры, бульбу, агародніну.
Бераставіцкі раён на працягу 2013—2014 гг. трымаў 1-ае месца ў вобласці і 3-яе месца ў краіне па ўраджайнасці збожжавых і зернебабовых культур (64,7 цэнтнераў з гектара ў 2014 г.).
Прадпрыемствы па перапрацоўцы сельскагаспадарчай сыравіны прадстаўлены:
У раёне Малабераставіцкае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 195 перапрацоўчай прамысловасці і Бераставіцкае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 194 сельскагаспадарчай вытворчасці, 8 сярэдніх, 4 базавыя, 2 дзіцяча-юнацкія спартыўныя школы, 1 музычная школа і 2 школы мастацтваў, 11 дашкольных і 18 клубных устаноў, 9 кінаўстановак, 23 бібліятэкі, дом-інтэрнат для інвалідаў і састарэлых (в. Макараўцы), 3 бальніцы, 4 урачэбныя амбулаторыі, 11 фельчарска-акушэрскіх пунктаў. Школьныя краязнаўчыя музеі: у в. Малая Бераставіца, у в. Кватары, у в. Макараўцы, гісторыка-этнаграфічны ў ПТВ-195 (в. Муравана), гісторыка-краязнаўчы ў ПТВ-194 (г.п. В.Бераставіца). Выдаецца раённая «Бераставіцкая газета».
У раёне знаходзіцца магіла пагранічніка І. Н. Анохіна (в. Цецяроўка), помнікі землякам, якія загінулі падчас Другой сусветнай вайны, савецкім воінам і землякам (в. Канюхі), партызанам (в. Ёдзічы), на месцы гібелі падпольшчыкаў В. Соламавай і В. Бабіча (в. Жорнаўка).
Помнікі архітэктуры на тэрыторыі раёна:
Асобы, якія маюць дачыненне да Бераставіччыны ў яе сучасных межах:
This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Бераставіцкі раён, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.