Бераставіцкі Раён

Бераставі́цкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым захадзе Гарадзенскай вобласьці Беларусі.

Плошча раёну складае 743 км². Насельніцтва на 2018 год — 15 440 чалавек, гарадзкое насельніцтва складае 35 %. Сярэдняя шчыльнасьць — 21 чалавек на 1 км². Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка Вялікая Бераставіца.

Бераставіцкі раён
Бераставіцкі Раён
Агульныя зьвесткі
Краіна Беларусь
Статус раён Беларусі
Уваходзіць у Гарадзенская вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Вялікая Бераставіца
Дата ўтварэньня 15 студзеня 1940
Кіраўнік Антон Кулісевіч[d]
Насельніцтва (2018) 15 440
Шчыльнасьць 20,8 чал./км²
Плошча 743,43 км²
Вышыня па-над узр. м.
 · сярэдняя вышыня

 193 м
Месцазнаходжаньне Бераставіцкага раёну
Бераставіцкі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC +3
Тэлефонны код +375-15-11
Паштовыя індэксы 231 7хх
Афіцыйны сайт
Бераставіцкі Раён   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Геаграфічнае становішча

Бераставіцкі раён мяжуе з Гарадзенскім, Ваўкавыскім, Мастоўскім і Сьвіслацкім раёнамі Гарадзенскай вобласьці ды Польшчай на захадзе.

Працягласьць тэрыторыі з поўначы на поўдзень 45 км, а з захаду на ўсход — 25 км.

Рэльеф і карысныя выкапні

Тэрыторыя раёну разьмяшчаецца ў межах паўднёвага адгалінаваньня Беларускай грады. Вялікую частку раёну займае Ваўкавыскае ўзвышша, на поўначы — частка Нёманскай нізіны, на паўночным захадзе — ускраіна Гарадзенскага ўзвышша. Пераважаюць вышыня 160—200 мэтраў над узроўнем мора. Найвышэйшы пункт 212 мэтраў знаходзіцца на поўначы раёну (Магілянская града).

Карысныя выкапні: торф (Алекшыцы), высакаякасная цагляная гліна (Знайдзіна), будаўнічыя пяскі, вялікія запасы мінэральнай вады.

Клімат і расьліннасьць

Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня -5 °С, ліпеня 18 °С. Сярэдняя колькасьць ападкаў складае 560 мм. Працягласьць вэгетацыйнага пэрыяду 200 дзён.

Пераважаюць лясы хваёвыя, яловыя, сустракаюцца бярозавыя, дубовыя, грабавыя. Лясы займаюць 15% тэрыторыі раёну. Глебы пераважаюць дзярнова-падзолістыя. Балоты займаюць 7,6% плошчы раёну.

Гідраграфія

Працякае рака Сьвіслач з прытокамі Верацёйкай, Бераставічанкай, Вуснаркай, Гладышам.

Насельніцтва

  • XXI стагодзьдзе: 2009 год — 18 017 чал. (перапіс); 2015 год — 15 950 чал.; 2016 год — 15 718 чал.; 2017 год — 15 571 чал.; 2018 год — 15 440 чал.

Канфэсійны склад

У раёне дзейнічае 14 рэлігійных суполак, зь іх 8 праваслаўнай, 5 — каталіцкай канфэсіі і адна Хрысьціянаў Веры Эвангельскай.

Адукацыя

На тэрыторыі раёну дзейнічаюць Малабераставіцкая прафэсійна-тэхнічная вучэльня №195 перапрацоўчай прамысловасьці і Бераставіцкая прафэсійна-тэхнічная вучэльня №194 сельскагаспадарчай вытворчасьці. У Бераставіцкім раёне разьмешчаныя 8 сярэдніх і 4 базавыя школы, дзейнічаюць 2 дзіцяча-юнацкія спартовыя школы, 1 музычная школа, 2 школы мастацтваў, 11 дашкольных і 18 клюбных установаў, 9 кінаўстановак і 23 бібліятэкі. У вёсцы Макараўцы разьмяшчаецца дом-інтэрнат для інвалідаў і састарэлых. Дзейнічаюць 3 бальніцы, 4 урачэбныя амбуляторыі, 11 фэльчарска-акушэрскіх пунктаў.

У вёсках Малая Бераставіца, Кватары, Макараўцы, гістарычна-этнаграфічнай ПТВ-195 (вёска Муравана), гісторыка-краязнаўчай ПТВ-194 (мястэчка Вялікая Бераставіца) дзейнічаюць школьныя краязнаўчыя музэі.

Гаспадарчая дзейнасьць

Агульная плошча сельскагаспадарчых угодзьдзяў складае 50,9 тыс. га, зь іх асушаных 7,9 тыс. га. Асноўныя галіны сельскай гаспадаркі: мясамалочная жывёлагадоўля, вырошчваюць збожжавыя, кармавыя культуры, бульбу, цукровыя буракі.

Прадпрыемствы: па перапрацоўцы сельскагаспадарчай сыравіны (масласырзавод, сьпіртзавод), вытворчасьць будаўнічых матэрыялаў (цагляны і лесазавод).

Праходзіць чыгунка Ваўкавыск — Беласток, аўтамабільныя дарогі на Горадню, Ваўкавыск, Сьвіслач, Беласток.

На тэрыторыі раёну знаходзяцца 4 памежныя заставы, кантрольна-прапускны пункт, мытны пост «Бераставіца» Гарадзенскай рэгіянальнай мытні.

Гісторыя

Утвораны 15 студзеня 1940 году як Крынкаўскі, з 20 верасьня 1944 году — Бераставіцкі.

16 кастрычніка 2007 году ў зьвязку з тым, што пасёлак Пагранічны зьмяніў статус з рабочага на сельскі быў скасаваны Пагранічны пасялковы савет і створаны Пагранічны сельсавет.

Турыстычная інфармацыя

Захаваліся помнікі архітэктуры: касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі ў в. Вялікія Эйсманты, Сьвята-Раства-Багародзіцкая царква ў в. Масаляны, царква ў в. Гарбачы, касьцёл Узьвіжаньня Сьвятога Крыжа ў в. Макараўцы, Сьвята-Пакроўская царква ў в. Алекшыцы; сядзібы ў в. Малая Бераставіца, в. Масаляны, в. Мураваная, в. Пархімаўцы і Стары Дворац.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

У складзе раёну 127 сельскіх населеных пунктаў, 6 сельсаветаў: Алекшыцкі, Бераставіцкі, Канюхоўскі, Малабераставіцкі, Пагранічны, Эйсмантаўскі.

Асобы

Крыніцы

Літаратура

  • Берестовицкий район // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9.

Вонкавыя спасылкі

Бераставіцкі Раён  Бераставіцкі раёнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Бераставіцкі Раён Геаграфічнае становішчаБераставіцкі Раён Рэльеф і карысныя выкапніБераставіцкі Раён Клімат і расьліннасьцьБераставіцкі Раён ГідраграфіяБераставіцкі Раён НасельніцтваБераставіцкі Раён Гаспадарчая дзейнасьцьБераставіцкі Раён ГісторыяБераставіцкі Раён Турыстычная інфармацыяБераставіцкі Раён Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзелБераставіцкі Раён АсобыБераставіцкі Раён КрыніцыБераставіцкі Раён ЛітаратураБераставіцкі Раён Вонкавыя спасылкіБераставіцкі РаёнБеларусьВялікая БераставіцаГарадзенская вобласьцьПасёлак гарадзкога тыпу

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Вінцэсь МудроўВэб-старонкаАгар (імя)Зямля пад белымі крыламіГарнастайВікіГайла (імя)РымускіКейстутHTTPSПрыназоўнікБел-чырвона-белы сьцягВаяводзіна Новы СадКорань (мовазнаўства)Аляксандар ЛукашэнкаЯзэп ЛёсікСіяньЦэнтральная СэрбіяСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікПарнаграфія ў ІталііЯнка СіпакоўДваранстваСэрвалюксСтарадубЗнак рашоткі (актаторп)Парнаграфія для жанчынІван ЧыгрынаўЯўгенія ЯнішчыцЯскільСвабодная дэмакратычная партыя (Нямеччына)HTMLФлёрыян ВірцІльля РашчэняЗіновій ПрыгодзічІсус ХрыстосБеларуская ПалічкаГорадняАмонімЛеанід ТышкоПорнгабМіхась БашлакоўСаматэвічыАкторы парнафільмаўISO 4217Парнаграфія ў БеларусіБеларуская вайсковая камісіяЧыгункаЭякуляцыяПомнік тысячагодзьдзя БерасьцяАльжбета ВасілеўскаяВікікрыніцыНаркамаўкаУладзіслаў ГалубокТравеньЛевэркузэнАлесь КажадубКампутарМаксім ТанкДротПшаніцаЎПорнасайтСлуцкі збройны чынКрэдытПарнаграфія ў сецівеХуткасьць сьвятлаЧорны кот (арганізацыя)Імёны ліцьвінаўБаер ЛевэркузэнРасеяРасейская акупацыя БеларусіЛюбоўВінтоўка🡆 More