Андрэй Пачобут

Андрэй Пачобут (польск.: Andrzej Poczobut, нар.

16 красавіка 1973, Вялікая Бераставіца) — журналіст, публіцыст і блогер, звязаны з Гроднам, актывіст Саюза Палякаў на Беларусі. Палітвязень Беларусі, вязень сумлення.

Андрэй Пачобут
Андрэй Пачобут
Род дзейнасці журналіст, пісьменнік
Дата нараджэння 16 красавіка 1973(1973-04-16) (50 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Андрэй Пачобут
Андрэй Пачобут у 2005 годзе
Андрэй Пачобут
Андрэй Пачобут і Марыя Пшэломец у часе прэзентацыі кнігі Сыстэм Бялорусь ў Варшаве, 23 кастрычніка 2013 года
Андрэй Пачобут
Прэзентацыя кнігі Сыстэм Бялорусь ў Варшаве, 23 кастрычніка 2013 года

Біяграфія

Нарадзіўся 16 красавіка 1973 года ў гарадскім пасёлку Вялікая Бераставіца Гродзенскай вобласці. Скончыў юрыдычны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы (1998). Працаваў выкладчыкам права ў Гродзенскім дзяржаўным політэхнічным каледжы і недзяржаўным тэхнікуме права і бізнесу (1999—2001). З 2002 стаў займацца журналістыкай.

Працаваў у гродзенскіх газетах «Пагоня», «Дзень», «Мясцовы час», «Глос знад Немна», а таксама быў карэспандэнтам мінскай незалежнай газеты «Народная Воля». Займаў пасаду галоўнага рэдактара «Magazynu Polskiego na uchodźstwie» — часопіса СПБ. З’яўляецца актыўным членам СПБ, да якога належыць з пачатку 1990-х. Заўжды выказваўся аб неабходнасці атрымання незалежнасці арганізацыі ў межах беларускага заканадаўства. Зараз займае пасаду кіраўніка Галоўнага Савета СПБ, непрызнаванага беларускімі ўладамі..

За грамадска-палітычную і журналісцкую дзейнасць быў неаднаразова затрыманы, пакараны штрафам, а таксама адміністрацыйным арыштам.

З 2006 года з’яўляецца карэспандэнтам у Беларусі буйнога польскага выдання «Gazeta Wyborcza».

Належыць да апанентаў Аляксандра Лукашэнкі, якога неаднаразова крытыкаваў у сваіх артыкулах.

З’яўляецца экспертам у справах, злучаных з гісторыяй спецслужб СССР і антысавецкага ўзброенага супраціву на тэрыторыі Заходняй Беларусі, перш за ўсё з тым, што тычыўся дзейнасці Арміі Краёвай на гэтых тэрыторыях.

Мае жонку і двух дзяцей (дачку і сына).

Пераслед

Асвятляў падзеі ў Мінску 19 снежня 2010 г., за гэта быў асуджаны суддзёй Кастрычніцкага суда Мінска Наталляй Пратасавіцкай на 15 сутак арышту. Гэта быў другі прысуд журналісту па адной і той жа справе — «за ўдзел» у несанкцыянаванай дэманстрацыі. Першы раз Пачобута аштрафавалі на 1 млн. 750 тыс. рублёў, але пракуратура апратэставала пастанову суда як занадта мяккую.

18 сакавіка 2011 гродзенская абласная пракуратура ўзбудзіла справу супраць Андрэя Пачобута за абразу Прэзідэнта Беларусі (частка 1, артыкула 368 Крымінальнага кодэксу РБ). 6 красавіка А. Пачобут быў затрыманы, калі ён накіроўваўся ў Мінск для ўдзелу у тэле-мосце з прадстаўнікамі Еўрапейскага Парламента. Першапачаткова быў затрыманы на 72 гадзіны, аднак пазней быў ўзяты пад варту на два месяцы. Супраць яго была ўзбуджана яшчэ адна крымінальная справа — за паклёп на А. Лукашэнку (частка 1, артыкулу 367 Крымінальнага кодэксу РБ).

Аналізавалі тэксты А. Пачобута выкладчык-філолаг Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта Аляксей Нікіценка і двое супрацоўнікаў аддзела ідэалогіі Гродзенскага аблвыканкама — Павел Скрабко (загадчык) і Віктар Жалезняковіч (адказны за працу са СМІ).

Працэс пачаўся 14 чэрвеня ў судзе Ленінскіга раёна Гродна і праходзіў ў закрытым рэжыме. 5 ліпеня 2011 г. А. Пачобут быў асуджаны на 3 гады пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай выканання прысуда на 2 гады. Суд апраўдаў журналіста па артыкуле «Абраза Прэзідэнта РБ», але прызнаў вінаватым у паклёпе.

У гэты ж дзень 5 ліпеня А.Пачобута вызвалілі ў зале суда пад падпіску аб нявыездзе (з 6 красавіка 2011 г. журналіста ўтрымлівалі ў следчым ізалятары Гродзенскай турмы № 1).

Яшчэ адна крымінальная справа (паўторнае абвінавачанне ў паклёпе на кіраўніка дзяржавы, ч. 2 арт. 367 КК РБ) была заведзена на А. Пачобута летам 2012 года. 21 чэрвеня 2012 г. ён быў арыштаваны ўдома ў Гродна. Падставай сталі нататкі А. Пачобута ў блогу і яго артыкулы на сайтах «Хартыя'97» і «Белорусский партизан». 30 чэрвеня 2012 г. быў вызвалены пад падпіску аб нявыездзе, а 15 сакавіка 2013 г. другая крымінальная справа супраць журналіста была закрытая за адсутнасцю складу злачынства.

23 верасня 2013 г. ён быў вызвалены ад адбыцця пакарання з адтэрміноўкай па першай справе. Вызваленне адбылося пасля таго, як скончыўся тэрмін двухгадовай адтэрміноўкі.

Ён быў зноў арыштаваны 25 сакавіка 2021 года, Вярхоўны прадстаўнік Еўрапейскага саюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэп Барэль асудзіў арышт. У лютым 2023 года Пачобута прыгаварылі да 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыма.

Выбраная бібліяграфія

Зноскі

Спасылкі

Tags:

Андрэй Пачобут БіяграфіяАндрэй Пачобут ПераследАндрэй Пачобут Выбраная бібліяграфіяАндрэй Пачобут СпасылкіАндрэй Пачобут16 красавіка1973Вязень сумленняВялікая БераставіцаГроднаПалітычныя зняволеныяПольская моваСаюз палякаў на Беларусі

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Фрыцьёф НансенТурызм у КНДРСімвалізмМонакультураЯкуб ЯсінскіСымон БудныІгар Васілевіч ТалакнінГарады БеларусіМіхась СтральцоўРэалізм (літаратура)ВолаваСпіс памерлых у 2024 годзеБеларуская літаратура першай паловы XX стагоддзяСімвалХерстскі ўніверсітэтМікола МаляўкаНарвасадатаНароўляБелсатВалерый Пятровіч СлавукЕфрасіння ПолацкаяІнструкцыя па транслітарацыіПрыродны газРасійская імперыяЯкуб КоласViva BraslavІнстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы НАН БеларусіСловазлучэннеГлебаСтоле СандбекПатрыятызмІван Рыгоравіч ПяшкоКратонЮрый Георгіевіч ШанькоБанкФерэнц ЛістКанюшына11-я асобная механізаваная брыгадаSnatch Land RoverПошукавая аптымізацыяМочапалавая сістэмаNürnbergБеларускі дзяржаўны ўніверсітэтГербы гарадоў БеларусіБагачКанскі кінафестываль 1990МТБанкНацыянальная і ўніверсітэцкая бібліятэка ЗаграбаБеларуская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаДанута Іванаўна Бічэль-ЗагнетаваГенадзь Пятровіч ПашкоўМікола ГусоўскіPawaЖаўнаКрасавікЯкавіянская эпохаХакаіндэ ХічылемаСурвэткаПлошча Якуба КоласаАнальны сексЛітаратурная прэмія імя Аркадзя КуляшоваФінская нацыянальная галерэя.tgУкраінаЛірыкаУсходне-еўрапейская хакейная лігаМінскКрасная Ніва (Пухавіцкі раён)Буры мядзведзьКанскі кінафестываль 1977Трагедыя ў НалібокахБеларуская асацыяцыя пралетарскіх пісьменнікаўLAPV EnokПадбел🡆 More