Counter-Strike 2: камп’ютарная гульня 2023 года

«Counter-Strike 2» (з англ. — «Контрудар 2») ― шматкарыстальніцкая відэагульня ў жанры тактычнага шутара ад першай асобы, распрацаваная кампаніяй Valve з выкарыстаннем рухавічка Source 2.

З’яўляецца 5-й гульнёй у серыі Counter-Strike[en]. Перыяд распрацоўкі застаецца невядомым. Valve анансавала гульню 22 сакавіка 2023 года на сваім канале YouTube, абвясціўшы, што яна выйдзе ўлетку 2023 года. Кампанія заявіла, што правядзе абмежаваны тэст для Counter-Strike 2 у сакавіку 2023 года, даступны толькі для Windows. Аб’ява з’явілася праз некалькі тыдняў пасля чутак пра сіквел Counter-Strike: Global Offensive[en].

Counter-Strike 2
Counter-Strike 2: камп’ютарная гульня 2023 года
Распрацоўшчык Valve Corporation[d]
Выдавец Valve Corporation[d]
Частка серыі Counter-Strike[d]
Дата анонсу 22 сакавіка 2023
Дата выпуску 27 верасня 2023
Ліцэнзія прапрыетарная ліцэнзія[d]
Жанр шутар ад першай асобы[d]
Тэхнічныя даныя
Платформы Windows і Linux
Гульнявы рухавічок Source 2[d]
Рэжымы гульні аднакарыстальніцкая гульня і шматкарыстальніцкая гульня
Мова інтэрфейсу некалькі моў[d]
Носьбіт лічбавае распаўсюджванне[d]
Кіраванне камп’ютарная клавіятура і камп’ютарная мыш
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Распрацоўка

Пасля некалькіх тыдняў чутак аб працягу 4-й гульні серыі, Valve афіцыйна абвясціла аб распрацоўцы сіквела. Таксама было пацверджана, што гульня выйдзе ўлетку 2023 года ў якасці бясплатнага абнаўлення Counter-Strike: Global Offensive. Сіквел быў апісаны як «капітальны рамонт кожнай сістэмы, кожнага элемента кантэнта і кожнай часткі гульнявога працэсу». У сакавіку 2023 года быў праведзены тэст гульні. Паляпшэнні ўключаюць перапрацаваныя карты і палепшаныя аўдыё-візуальныя эфекты, а таксама змены ў выкарыстанні дымавых гранат і шмат другога. Асвятленне, тэкстуры і дызайн былі змененыя. Кампанія «Valve» паведаміла: «Дым зараз узаемадзейнічае з іншымі гульнявымі працэсамі, ствараючы новыя магчымасці. Кулі і гранаты могуць вырабляць дым, на кароткі час закрываючы лінію агляду або пашыраючы аклюзію». Дым таксама можа «натуральным чынам запаўняць прастору» і рэагаваць на асвятленне. Кампанія пацвердзіла перанос скінаў і іншых прадметаў з Counter-Strike: Global Offensive у Counter-Strike 2. Таксама з’явілася новае галоўнае меню.

Зноскі

  • Подобедова В. Состоялся релиз Counter-Strike 2 // Игромания — 2023. — ISSN 1560-2583 Праверана 28 верасня 2023.
  • Game InformerMinneapolis: GameStop, 1991. — ISSN 1067-6392 Праверана 28 верасня 2023.
  • https://www.gamingonlinux.com/2023/09/counter-strike-2-is-out-now-with-linux-support/
  • Valve announce Counter-Strike 2. HLTV.org (23 сакавіка 2024). Праверана 23 mars 2023.
  • Strömgren, Kalle. Klart: Counter-Strike 2 kommer — se hur nya CS blir här. Fragbite (23 сакавіка 2024). Праверана 23 mars 2023.
  • Sean Hollister. Valve announces Counter-Strike 2, a free replacement for CS:GO (англ.). The Verge (22 сакавіка 2023). Праверана 23 сакавіка 2023.
  • Wesley LeBlanc. Counter-Strike 2 Is Real And It's Out This Summer (англ.). Game Informer. Праверана 23 сакавіка 2023.
  • Counter-Strike 2 limited test: how to play, game modes, and more (англ.). Digital Trends (23 сакавіка 2023). Праверана 23 сакавіка 2023.
  • Counter-Strike, Steam's Biggest Game, Gets A Sequel Over 10 Years Later (англ.). Kotaku (22 сакавіка 2023). Праверана 23 сакавіка 2023.
  • Counter-Strike 2 revealed: Source 2 update overhauls CS:GO maps, graphics, smokes, more (англ.). Dexerto. Праверана 23 сакавіка 2023.
  • Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Counter-Strike 2, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Microsoft Windowsen:Counter-Strikeen:Counter-Strike: Global Offensiveen:First-person shooteren:Tactical shooteren:Valve CorporationАнглійская моваШматкарыстальніцкая відэагульня

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Ступені параўнанняГанна Мікалаеўна КісліцынаПорцікКасцёл Найсвяцейшай Тройцы (Гервяты)Вон (Антарыа)ВолаваХайкуПраспект Незалежнасці (Мінск)Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі Рэспублікі БеларусьMolchat DomaДзеепрыметнікСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікАляксандр Васільевіч ДухновічВольфганг Амадэй МоцартСуспензіяСлонімГомельская вобласцьТворны склонMicrosoft OfficeКамп’ютарная сеткаМінская вобласцьВільнюсКандрат КрапіваПаветраны шарВасіль БыкаўУ краіне райскай птушкіКарлес ПучдэмонЛітаратура і мастацтва (газета)Партызанскі праспект (Мінск)МааізмВасіль ВіткаБеларусьИУладзімір НякляеўПадзолістыя глебыКірыла ТураўскіГальяш ЛеўчыкМедаль Францыска СкарыныСымон-музыкаКорпус Вартавых Ісламскай рэвалюцыіКараль ШыманоўскіGoogle searchСтары СветГенадзь Пятровіч ПашкоўНавуковы стыльСуд у СлабадзеЛюдміла Пятроўна ВоранаваДругая сусветная вайнаПаэзіяПавецьКупаллеАльбуцьДыялектная моваБаранаФакультэт Фізікі, Астраноміі і Прыкладной Інфарматыкі Ягелонскага УніверсітэтаЯн БаршчэўскіПадзелы Рэчы ПаспалітайЭліза АжэшкаОрдэн ПагоніДзень ПерамогіКраязнаўства БеларусіАнальны сексСтакгольмСарата (рака)ПалессеЛічэбнікМаўнт-Элісанаўскі ўніверсітэтНатуральная гаспадаркаДняпровецДзейнасць ПВК «Вагнер» у АфрыцыДзікае паляванне караля Стаха (фільм)ПаўлінкаЛявон ВольскіСтарабеларуская моваСкарб🡆 More