Камп’ютарная Мыш

Мыш (англ.: mouse) — прыстасаванне, якое ўжываецца падчас працы з графічным інтэрфейсам камп’ютара.

Вынайдзена Дугласам Энгельбартам у 1963 годзе. Мыш робіць магчымым кіраванне курсорам на экране камп’ютара праз яе перамяшчэнне па плоскай паверхні. Мыш вылічае змены свайго палажэння на паверхні, і пасля яго змянення на лічбавы выгляд камп’ютар адпаведна змяняе палажэнне курсора на экране.

Камп’ютарная Мыш
Адна з першых мышэй.
Прынцып работы камп’ютарнай мышы з камп’ютарным інтэрфейсам.
Прынцып работы камп’ютарнай мышы з камп’ютарным інтэрфейсам.

Гісторыя

9 снежня 1968 года камп’ютарная мыш была прэзентавана на паказе інтэрактыўных прылад у Каліфорніі.

Першым камп’ютарам, у склад якога ўключалася мыш, быў мінікамп’ютар Xerox 8010 Star Information System, прэзентаваны ў 1981 годзе. Мыш фірмы Xerox мела тры кнопкі і каштавала 400 долараў ЗША, што адпавядае прыкладна $930 у коштах 2009 года з улікам інфляцыі [1]. У 1983 годзе фірма Apple выпусціла сваю асабістую аднакнопкавую мыш для камп’ютара Lisa, кошт якой атрымалася паменшыць да $25. Шырокую вядомасць мыш набыла дзякуючы ўжыванню ў камп’ютарах Apple Macintosh і пазней у АС Windows для IBM PC сумяшчальных камп’ютараў.

Механічная мыш

Камп’ютарная Мыш 
Сучасная механічная мыш.

Найстарым тыпам мышы з’яўляецца «механічная мыш», у гэтым прыстасаванні выкарыстоўваецца металічны шарык, пакрыты гумай, і сістэма валікаў. Шарык пад уздзеяннем перамяшчэння па паверхні, па якой яе перамяшчае карыстальнік, круціцца. Ён выклікае абарачэнне дзвюх перпендыкулярна размешчаных валікаў, якое перадае камп’ютару вектар перамяшчэння. З-за таго, што рух шарыка мышы патрабуе роўную паверхню з адпаведным пакрыццём, пад мыш кладуць спецыяльны дыванок. Пад час ужывання мышы бруд з дыванка пераносіцца на шарык і валікі. Гэта выклікае праблемы ў працы мышы і патрабуе чысткі як мышы так і дыванка праз некаторы час.

Аптычная мыш

Камп’ютарная Мыш 
Сучасная аптычная мыш.

Сучасным вынаходніцтвам з’яўляецца аптычная мыш. У аснове такой мышы ўсталявана адзін ці больш электралюменісцэнтных дыёдаў, якія асвятляюць паверхню пад мышшу, і сістэма аптычных сэнсараў, можа ўключаць і лічбавы сігнальны працэсар, які служыць для аналізу змен палажэння на паверхні. Найновым рашэннем можа быць усталяванне лазара замест дыёда, што яшчэ больш палепшыць працу мышы. Дзякуючы апошнім вынаходніцтвам, знікла механіка, схільная да забруджання, і сучасныя мышы функцыянуюць практычна на любой паверхні, не патрабуючы падкладкі.

Клавішы

Класічная мыш мае дзве клавішы, аднак, у апошні час іх колькасць паступова павялічваецца, з’явілася колца. Пры наяўнасці колца пракруткі, націск на яго азначае націск на сярэднюю клавішу.

Вытворцы камп’ютарных мышэй

  • A4Tech,
  • ACME,
  • AV Tech,
  • Apple,
  • BLUETAKE,
  • BTC,
  • Belkin,
  • BenQ,
  • COLORSit,
  • CANYON,
  • Cellink,
  • Cherry,
  • Chicony,
  • Codegen,
  • Comep,
  • Creative,
  • Crown Micro,
  • Cyber Snipa,
  • D.I.D.,
  • Defender,
  • Wexler
  • Delux,
  • Dialog,
  • Espada,
  • Elecom,
  • Fellowes,
  • Floston,
  • Fujitsu Siemens Computers,
  • Gembird,
  • Genius,
  • GreenWood,
  • Gyration,
  • HP,
  • IBM,
  • Kensington,
  • Kreolz,
  • Logitech,
  • Labtec,
  • LinkWorld,
  • Luxeon,
  • MacAlly,
  • Microsoft,
  • Mitsumi,
  • Mobidick,
  • NeoDrive,
  • Oklick,
  • Philips,
  • Porto,
  • Razer,
  • Roccat,
  • Samsung,
  • SecuGen,
  • Siemens AG,
  • Sony,
  • Speedlink,
  • SteelSeries,
  • Sven,
  • Targus,
  • Thermaltake,
  • Trust International B.V.,
  • Zboard,
  • Zippy,
  • Style Life.

Гл. таксама

Зноскі

Спасылкі

Tags:

Камп’ютарная Мыш ГісторыяКамп’ютарная Мыш Механічная мышКамп’ютарная Мыш Аптычная мышКамп’ютарная Мыш КлавішыКамп’ютарная Мыш Вытворцы камп’ютарных мышэйКамп’ютарная Мыш Гл. таксамаКамп’ютарная Мыш СпасылкіКамп’ютарная Мыш1963Англійская моваКамп’ютарЭкран

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Беларуская народная песняРасліныПартызанская мадонна (Мінская)Чыгуначны вакзалІнструкцыя па транслітарацыіПолацкРамантызмРуская моваЛеанід Пятровіч ДанеліяЖывёлыЛіпаЗвонкі велярны выбухны зычныБеларуская Народная РэспублікаISO 4217Іван Іванавіч НасовічІван Пятровіч ШаколаГалосныяАндрэй Дзмітрыевіч КрачкоўСлавакіяУніяцкая царква на БеларусіГеоргій МарчукСалігорскГеоргій Барысавіч ТалстарожаўТалсаПаўлінкаДзідзіўшчына (Кралэвэцкі раён)Першы Усебеларускі з’ездМіхалка ПетрукоўНовасібірскі заапаркЧалавекАпавяданнеУладзімір СпірыдовічМікалай Радзівіл ЧорныЛюдзі на балоце (раман)БіяграфіяЗакі НурыКараль Эмерыкавіч ЧапскіВалерый Мікалаевіч ГапееўПаэтХасан НасралаСССРДзень ЗямліАляксандр БаршчэўскіМоўная інтэрферэнцыяПлошча Якуба КоласаКёк-ДжангакАла Анатолеўна ШышкінаЗмітрок БядуляАлена Барысаўна СпірыдовічАдрынаГроднаЛюдміла Пятроўна ВоранаваБеларускі лацінскі алфавітЭквадорУладзімір Мікалаевіч КарватНаваполацкСімвалы БеларусіСялянскія батальёныВялікае Княства ЛітоўскаеМінскІталіяСвабодныя матэрыялыСловазлучэннеСонечнае зацьменнеВільнюсАлесь РазанаўAllMovieКастусь ЖукНатхненнеІгар Хведаравіч Сідарук🡆 More