Nürnberg: беларускі пост-панк гурт

Nürnberg — беларускамоўны пост-панк гурт.

Заснаваны ў 2016 годзе ў Мінску. Удзельнікамі з’яўляюцца Юрый Лугаўцоў (вакал, бас-гітара) і Алег Савуцін (гітара).

Nürnberg
Жанры пост-панк, колдвейв і сінці-поп
Гады 2016 — нашы дні
Краіны
Адкуль Мінск (Лошыца)
Мовы песень беларуская
Склад Юрый Лугаўцоў (вакал, бас-гітара), Алег Савуцін (гітара)
Іншыя
праекты
фарфоровые коты (Сайд-праект Юрыя Лугаўцова)
band.link/4Owbu (руск.)

У звычайным жыцці Алег Савуцін працуе медыкам.

Гісторыя

Удзельнікі гурта пазнаёміліся ў школе і ў асноўным выконвалі каверы. Аднак тэкст і музыка песні «Žorstka», былі напісаны яшчэ ў 2013 годзе, калі яны былі ў адзінаццатым класе. «Nürnberg» выступалі на фестывалях і канцэртах па ўсёй Беларусі, Польшчы, Расіі, Латвіі і Літве.

Першая дэма-версія была выпушчана ў жніўні 2017 года. У той час «Nürnberg» пачалі запісваць свой EP пад назвай «U nikudy», які быў выпушчаны 8 студзеня 2018 года, а 17 студзеня нямецкі лэйбл Squall Recordings выдаў рэліз і на касетах. 5 лістапада 2018 года гурт выпусціў дэбютны альбом — «Skryvaj». 4 снежня альбом выйшаў на касетах: на нямецкім лэйбле Squall Records, а таксама амерыканскім Death Shadow Records. CD-дыскі былі выдадзеныя расійскім Sierpien Records.

Партал Tuzin FM назваў гурт Адкрыццём 2018 года.

20 красавіка 2020 года «Nürnberg» выпусцілі другі альбом, пад назвай «Paharda». Запіс, звядзенне і майстарынг альбома ажыццяўляў Раман Камагорцаў, гітарыст калектыву «Molchat Doma». 15 студзеня 2021 года Death Shadow Records выдалі альбом на вініле.

1 студзеня 2021 года, часопіс Eatmusic напісаў, што гэты пост-панк калектыў заслугоўвае ўвагі.

1 лютага 2023 «Nürnberg» выпусцілі свой EP у новым гучанні пад назвай «Ahida».

Музычны стыль

Удзельнікаў гурта натхняе шэрае наваколле і агульная стома. На думку Юрыя, яны не робяць чысты пост-панк і змешваюць яго з рознымі стылямі. Таксама, з яго слоў, на іх вельмі паўплывала нямецкая і польская новая хваля, савецкія гурты, у прыватнасці «Кино», брытанская «The Cure» і іншыя. Добра выказваюцца пра гурты «Петля Пристрастия», «Молчат Дома» і «Skroź». У пачатку вельмі часта выконвалі каверы песень «Akute».

Гурт спрабаваў знайсці барабаншчыка, аднак удзельнікам не спадабалася такое гучанне, замест гэтага яны выкарыстоўваюць драм машыну.

У назвах сваіх песень і альбомаў «Nürnberg» выкарыстоўваюць беларускую лацінку. Вокладку першага альбома ўпрыгожвае фатаграфія Анры-Карцье, які з’яўляецца адным з самых вядомых і ўплывовых фатографаў XX стагоддзя. Вокладка альбома «Paharda» выканана ў стылі супрэматызма.

Назва

Назва гурта паходзіць ад горада Нюрнберг і звязана з гісторыяй каранацыі Вітаўта, вялікага князя Літоўскага. Прызначаная на 8 верасня 1430 цырымонія не адбылася, паколькі палякі не прапусцілі дэлегацыю, якая везла вырабленыя ў Нюрнбергу кароны Вітаўта і яго жонкі Ульяны. У кастрычніку ў Вільні, Ягайла прапаноўваў кампраміс, дапускаў каранацыю, з тым, каб пасля яго смерці карона караля літоўскага адыходзіла б да аднаго з сыноў Ягайлы. Апошнія лісты Вітаўта сведчаць аб тым, што ён згаджаўся на такое рашэнне. Аднак яго імкненне стаць каралём не ажыццявіліся: Вітаўт раптам памёр 27 кастрычніка 1430 г. у Троках.

Зноскі

Tags:

Nürnberg ГісторыяNürnberg Музычны стыльNürnberg НазваNürnbergБеларуская моваМінскПост-панк

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Прыгоннае праваПеракладУзброеныя Сілы БеларусіСент-Стывен (Нью-Брансуік)ПатрыятызмАповесцьУладзімір Мікалаевіч КарватПеснярыМінійВаўкалакАнтон Гадзімавіч МатолькаМагілёўVII Усебеларускі народны сходЦягнікБеларуская літаратура першай паловы XX стагоддзя2012Траецкае прадмесцеСпіс птушак БеларусіВасіль ЦяпінскіПалавы актМіжнародны стандартны кніжны нумарЖукіўка (Канатопскі раён)Генадзь Васільевіч КастырчанкаРышард КапусцінскіДзеячы навукі і культуры Беларусі, рэпрэсаваныя пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 годаНарматыўны кантрольМагіла льва (паэма)Сялянская рэформа ў Расійскай імперыіЛявон Цімафеевіч БаразнаВайнаWayback MachineАлаіза ПашкевічБеларуская Рада КультурыbyovqПолацкае княстваЗянон Станіслававіч ПазнякЛацінская моваGoogleБерасцянкаБудынак Нацыянальнай бібліятэкі БеларусіЮрась ШамецькаНавіяльБярозка (часопіс)Трагедыя ў НалібокахАндрэй Мікалаевіч МукавозчыкПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)МінскДагаворСідрМіхась БельскіВітольд Каэтанавіч Бялыніцкі-БіруляГенадзь Пятровіч ПашкоўГенадзь Сцяпанавіч ЛаркінСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікБярнард БукаткаАлесь ПісьмянкоўДзітваЧыр (суп)Кафедральны касцёл Святога Францішка КсаверыяМіхась ПазнякоўЯндэксБаладаКантрольны нумар Бібліятэкі КангрэсаЛітваБелгазпрамбанкМасавы расстрэл дзеячаў Беларусі ў 1937 годзеБеларусь у складзе Расійскай імперыіГаспадарчыя заняткі беларусаўСцяг БеларусіКрыж Ефрасінні ПолацкайПечы (Барысаў)Глобус БеларусіКунілінгусГуканне вясны🡆 More